ta muallif kitobidan iqtiboslar  Дзве душы

трагічнае і нялепае для нас, адраджоных беларусаў, што чужыя для нас людзі, не заўважаючы на сабе яшчэ не скінутай імі сваёй нацыянальнай прапітанасці, прыйшлі да нас з інтэрнацыяналам толькі на вуснах, з яго толькі фікцыяй у сваіх мазгох, і з фанатычнай безміласэрнасцю ўзяліся рабіць з беларускай нацыі толькі гной на градкі для ўзрашчывання сваёй фікцыі інтэрнацыянала. О, будзь яны прокляты! - узварушоным голасам, з горам крыкнула яна. - Яны хочуць зрабіць адзнакі сваёй нацыянальнасці інтэрнацыяналам для нас, - дык дзякуй за ласку... Можа, трапім увайсці ў інтэрнацыянал як роўныя з усімі, без гэтай дадатковай формы развіцця!
Fikr bildirish
Бунтаваўся?» - «Змагаўся з гвалтаўнікамі». - «Хочаш, каб цябе расстралялі?» - «Хачу!» - «А! Маладзец! Ну, раздзявайся». Расшпіляець сарочку. «Косцік! Будзь смялей!» - кажа брату. «Можа, чаго хочаш? Прасі», - кажу. «Напісаць запіску матцы». - «Пішы. А малодшага вядзіце». Самлеў той, павалаклі, а гэты крычыць: «Прашчай, Косцік! Я пішу маме». А сам на кавалачку паперы хапаецца, пішаць, і рука, праўда, дрыжыць: «Дарагая мамулечка! Не плачце - так трэба. Косціка ўжо павялі... Стрэл. Заваліўся. Гэта ён. Зараз я. Цалую». Не дапісаў. Схапіў я ноган і ўсадзіў яму кулю ў лоб. А маладзец?
Fikr bildirish
Ну, таварыш, дзёрнем за вашу самасційную мову і... за богам створанае хараство, ці што... Не за хараство вашае мовы, не, бо яна, таварыш, пакуль што мала скобленая і некультурная, а за жывое, богам створанае хараство, за дзевачак, ці што...
Fikr bildirish
што душа мае, тым і прымае
Fikr bildirish
маем права сянняшні вечар прабандурыць
Fikr bildirish
І няма прыгожых перажыванняў. Няма прынаднай макроты чуцця аб адважных рэвалюцыйных страмленнях. І калі ёсць пачаткі таго ў людской маладосці, дык надта паспешна загняцець іх бруд. Астанецца кляцьба, лаянка і злосць.
Fikr bildirish
Калі маюць што з'есці, дык з'ядуць у вёсцы з брудам і пылам. Абальюць стол, выпацкаюць грудзі і вымасляць пальцы, быццам квач аб калёсную памазку. З'ядуць дар натуры так, як дастаецца ён проста з уроды: з зямлёю, з шалупою.
Fikr bildirish
нудна ўрозні, цесна разам.
Fikr bildirish
Я каханне маё пахаваю ў душы, Спакой сфінкса на твар налажу, І хоць сэрца ад болю сканае ў грудзях, Я нічога табе не скажу...
Fikr bildirish
Вясновая ліра, чароўная ліра, На раніцы грала аб сонцы; І струны спявалі аб зорачнай шыры, І струны спявалі бясконца; І вабілі згукі зямныя абшары, І песні ліліся ў хвалі, І рэха будзіла таёмныя мары, І плакалі людзі ад жалю...
Fikr bildirish