, я гатоў вам удружыць, толькі як ваша дачка захімерычыцца ды адцураецца ад мяне, то што тады? Вы ж ведаеце прыпавесць: даганяючы не нацалавацца.
Тварык − як сонейка яснае, шчочкі − як малінкі красныя, губкі − моў тыя каралі, а як засмяецца срэбным галасочкам ды вышчарыць зубкі − то, здаецца, бачыш два перлавыя шнурочкі.
Ой, так! Няхай ганіць бацька, няхай лае маці, а я люблю Грышку і любіць яго век буду
Гдзе унадзіцца юрыста,
Вымеце хату дачыста,
Такіх дзіваў нагаворыць,
Так многа кручкоў натворыць,
Што, пачасаўшы затылак,
Не рассупоніш памылак.
Не дасі, − цябе замучыць.
Добра стара казка вучыць:
Дзярэ каза ў лесе лозу,
Воўк дзярэ у лесе козу,
А ваўка − мужык Іван,
А Івана − ясны пан,
Пана ўжо дзярэ юрыста,
А юрысту − д’яблаў трыста!
Вырастуць над галавой грушы,
Думай, што даўгія вушы.
Гуляе жонка паночы, −
Ты мэрам спіш, зажмур і вочы.
Тады табе − жыццё небам:
Ўсялякім тваім патрэбам
Жонка рада дагадзіці;
Стане крэпка ця любіці.
Скажа: муж мой, хоць старэнькі,
Ды разумны і міленькі!
Дзярэ каза ў лесе лозу,
Воўк дзярэ у лесе козу,
А ваўка − мужык Іван,
А Івана − ясны пан,
Пана ўжо дзярэ юрыста,
добра прыказка кажа: млын меле – мука будзе, язык меле – бяда будзе. Выбачайце майму дуру!
Кручкоў. Ведаеш, што на цябе казаў Статкевіч?
Альпенскі. А што?
Кручкоў. Ён казаў, што ты не шляхціц.
Альпенскі. Што? Ён мяне так зневажае? Вось я ж яму пакажу маё шляхецтва!
Кручкоў. Не пры мне, – як паеду, тады з ім расправішся! (Адыходзіцца, бярэ ўбок Статкевіча.) Знаеш? Цябе Альпенскі аблаяў мужыком.
Статкевіч. Ён смеў назваць мяне мужыком? Мне сам Юры Кабылінскі падпісаў грамату, – дык я ж на шкуры яго выпішу сваё шляхецтва! (Шугаецца да Альпенскага і пачынаюцъ біцца.)
Добра, пане Куторга, − бяры сабе дачку, і пасаг дам, толькі зрабі ласку: выцягні з бяды