Onlayn kitobni bepul oʻqing: ta muallif Ты гаворыш, што сэрца прыстала
Валеры Маракоў
Ты гаворыш, што сэрца прыстала..
Ты гаворыш, што сэрца прыстала…
Што рассыпаны юныя днi,
Што калiсьцi ты шчыра кахала,
Захапляўся табой не адзiн.
Была сiла…
Успыхвалi мары…
Расцвiтала вясна-маладосць.
Вечна снiўся
Ў пачуцця пажарах
Незнаёмы i ласкавы хтось.
Ён прыйшоў i па возеры шчасця
Вёз цябе у краiну жыцця,
Дзе закат
Ярка-ружай быў масцi,
Малады й неспакойны рысак…
Ўвечар пелi аб шчасцi
Дзяўчаты…
Ах, дзяўчаты гадалi па снох,
Цi не прыйдзе ў iх сумныя хаты
Той, хто iм сваё сэрца збярог.
Там цвiло i там сэрца палала.
Там краiна была — маладосць…
Там
Ты першае шчасце пазнала,
Што прыйшло,
Нiбы сонечны госць.
Ну, дык што,
Калi сэрца прыстала
I рассыпаны
Юныя днi, —
Знаю, ўсё ж ты калiсьцi кахала,
Захапляўся табой не адзiн.
