ta muallif kitobidan iqtiboslar  Раскіданае гняздо

Цэлы свет — хата мая, усе людзі — радня мая, уся зямелька — поле мае роднае. Усюды што-колечы ды сваё знаходжу: ці кусочак хлеба, ці куток цёплы для начлегу, ці толькі так добрае слова — і за гэта дзякую Богу! Іду сабе ды іду. Hi над чым не трасуся, нічога бараніць не маю: усе багацце са мною ў гэтых торбах — гэтыя акрайчыкі хлеба ды часам які кусочак сыру ці сала. I што болей трэба мне? Добра мне так. Смачна е
1 kishiga yoqdi
Fikr bildirish
Сымон. Я свайго толькі буду бараніць! Зоська. Тапаром? Сымон. Хоць бы і сваей галавой! Хто ж мне забароніць?
Fikr bildirish
Праўду мамка кажа. Страшэнна нягодна жыць на свеце.
Fikr bildirish
Канец свету там, дзе канец шчасцю людскому.
Fikr bildirish
каралеўна! Я — усеўладная пані гэтае зямлі ўсёй чыста! — гэтых загонаў, гэтых лугоў, гэтага лесу
Fikr bildirish
Нам, старым, іншая рэч: мы не жывём, а толькі дажываем. Маладыя ж мусяць нечага шукаць, нечага дабівацца.
Fikr bildirish
папросіцца, каб прыняў яе з ласкі свае! Ганьба таму, хто, вочы на ўсё заплюшчыўшы, будзе ісці ўцёртай здавён сцежкай няпраўды і бяспраўя, думаючы, што іначай быць ніколі не можа i што не ў яго волі змяніць стары парадак бессумленнага жыцця!
Fikr bildirish
Час, птушка-маці, знімацца з гэтага раскіданага гнязда, каб іншых сваіх дзетак убараніць ад благіх ястрабаў, ад якіх сілачкі ты не мела ўбараніць свайго Сымонкі і Зоські! Скінь пыху з сэрца, набярыся адвагі, забірай гэтых з сабой і ідзі, ідзі, куды ногі панясуць, куды вочы твае глядзець будуць!
Fikr bildirish
Слабы людзі. Нават якую маюць сілу, дык і тое не хочуць выказаць. Нейкі сон і страх усіх аплутаў.
Fikr bildirish
Важны чалавек быу — гаспадар-ны і справядлівы быў. Колькі раз я ні заходзіў, заўсёды вока на мяне добрае меў
Fikr bildirish