Onlayn kitobni bepul oʻqing: ta muallif  Крыжавыя дарогi

 Цішка Гартны

Крыжавыя дарогi

Рыгор абудзіўся. Расплюшчыў вочы і паглядзеў: маленькая каморка, брудная і непрыветная ўчора вечарам, зараз смяялася ветлівай гасціннасцю. Сцены, аблезлая люстра, паламаны стол і крывы тапчан — мыліся бліскучым сонцам, плаўкім і празрыстым. Маленькае акенца — у шэсць няроўных шыбак — зіхацела, адбіваючыся рамамі на сцяне...

А ў двары, за сцяною, моцна і рэзва гаманілі. Некалькі галасоў, грубейшых і танчэйшых, гулчэйшых і цішэйшых.

Раптам заіржаў конь і людскі гоман.

Што б там гэткае?

Рыгор прыпадняўся: не хацелася ўставаць — нядзеля — і паглядзеў. Наўскасяк акно, таму ў яго ваччу мігнулася колькі асоб, трасянуўшы поламі сівых світак. Зразумела — былі сяляне. Кірмаш, местачковы, звычайны. Заехалі сяляне ў карчму, абступілі перакупшчыкі.

Учора ехаў і злічаў — акурат, Вузкая, крывая вуліца. Пры хатах — садкі.

У хатах вячоркі: дзяўчаты, хлопцы. Прайшлі вуліцаю мужчыны ды з песняю:

— Ой, у лузе, лузе... А за акном гучней:

— Х-га-а-га-га-аІ Гм-гы-ы! Няўжо гэткі ўпарты торг?.. Зноў гоман, падобны гулу... «Пагляджу!»

Рыгор раптам саскочыў з ложка, у бялізне, тут жа абліты променем сонца — ачуўся каля акна. Але мігам адскочыў, засаромеўшыся. Захаваў постаць, а высунуў голаў і ўгледзеў:

Натоўп сялян.

Яны стаялі каля воза і сумяціліся, тупалі, гукалі. Усе — адвярнуўшыся к возу, на якім выдзялялася белая лугавіна. Рыгор прыгледзеўся, і калі адзін з сялян адышоў, зрабіўшы прагалак, угледзеў: на возе ляжала кабета; пад галавою — пульхная белая падушка на зялёным сене. Сагнуўшыся, кабета пільна глядзела перад сабою і балюча ойкала. Прытрымоўвала рукою грудзі, нібы зашпільваючы адзежыну.

— Вось, пане доктар. Не давязлі, бачыце. Паражаніца на возе!

То казаў белабрысы, худаваты, з рэдкаю бародкаю і тонкімі простымі вусікамі, вастраносы селянін. Ён быў заклапочаны і не адыходзіў ад доктара.

— Паруля, табе нядобра? — пытаў ён кабету. «Радзіны».

Раніцою, пекным сонечным днём — па дарозе ў бальніцу.

Рыгор пусціў тварам вясёлую ўхмылку. Адышоў ад акна і стаў адзявацца. «Як хораша нарадзіўся чалавек! Хораша тым, што ўжо занадта проста і смела... На хаду, так сказаць, у руху... Цікава!.. Помню, як Лявонаў Юзік... маці жала авёс, а ён пад свіст сярпа... Тут жа — на дарозе... Цікавае нараджэнне! А якаво ж будзе яго жыццё? Якімі выхілясамі пойдзе далей яго дарога, што пачалася ў гразкім карчомным двары?..»

Абарваліся Рыгоравы думкі — сяляне выязджалі з двара. Адной абутай нагою, а другой босай — вярнуўся ён да акна і праз сонца, гарачае ды зыркае, паглядзеў на сівыя спіны: сяляне з доктарам ішлі за возам, гаманілі мяккім, як свежая трава, гоманам.

Рыгор шчыра схіліў голаў — гэтак даюць пашану вялікай заслужанай асобе — і даадзеўся.

Мыючыся, вярнуўся да перарваных думак: «Не хочацца раўняць да сябе, не... Толькі само напрашаецца, прэ... Амаль не год астрога — падумаць!.. Ці разлічвала маці, нарадзіўшы мяне, што прайду гэткую дарогу! Сілцы — Мінск — сотні разоў; Рыга — Сілцы, Сілцы — Рыга і астрог. А радзіўся, ці не свяціла, як і тут вось, сонца? Цуда? Чалавек — дробнае стварэнне, здаецца, а падумаць ды разабрацца — цэлы свет, вялікі і таемны. I вось, злучыцца сотня, тысяча гэткіх адзінак, і якая знойдзецца сіла! Горы парушыць, знясе на сваім шляху найбольшыя перашкоды».

На ўмывальніку зіхацелі разлітыя кроплі вады, і тонкія ніткі святла падалі на Рыгораў твар, сур'ёзны ды задуменны. Сонца выпякала на ім ранейшую свежасць, пакрывала цьмянаю загараю. У бровах, пасмутнеўшых ад пылу і духаты ў заводзе, мянялі нядаўнія рысы маладое міны. Усе адзнакі працоўнага жыцця — былі наповерху. Астрог, мукі няволі, высылка і доўгія пякучыя думкі пра мацеру, пра яе адзіноцтва — свяціліся ў вострым узроку, у лёгкім нахіле простае, роўнае постаці.

Рыгор натхнёна глядзеў у наступнае, лавіў вачыма яскравы промень і цешыўся нараджэнню чалавека, якое яго абудзіла.

Новае месца, куды Рыгор папаў, яго не смуціла. Не думаў Рыгор пра тое, як і навошта жыцьме, калі не ўстроіцца на рабоце. Але як яму наладзіць будзе сваю працу? Ці нойдзецца для яго належны размах? Ці ўложыцца ён у вузкія рамкі мястэчка? Ці лёгка ўдасца перайначыць сябе водлуг новых умоў?

Цяпер жа, вось... А мо таго не было? Можа, то выпадковы скіц на палатне жыцця... не пераказны ўдвойчы?

Тпк далока ад яго, а так свежа і яскрава! Ні астрог, ні правал забастоўкі, ні лакауты — у агульным жыцці, а ў прывагным — ні расстанне з Наталяю, з мацераю, з самаю працаю ў Рызе — не зацьмілі яскравасці ды свежасці тых перажыткаў.

Паўтарыцца — ён быў увераны, як у стук колаў сялянскага воза, на якім ехаў у высылку. Калёсы тарахцелі па нерастаўшых ледзяках і аголеных камянёх; возік тросся, штурхаючы яго аб білы, а сэрца цюкала: не мінецца! Не мінецца! Адна бяда — гэта ў тым, што яго, чаго добрага, абыдуць новыя рыжскія здарэнні.

Рыга — кацёл на агні. Сёння астыгшы, а назаўтра — зноў у поўным кіпенні. Вось, здарыцца, закіпіць, а яму — не бачыць. Будзе балюча і крыўдна... Ці ж пажадаць, каб развіццё здарэнняў супынілася, пачакала яго звароту?

Дваццаць пяць вярстоў ад станцыі ды ціхая язда. Перагутарыў бочкі з вазніцаю, і часу для думак засталося. Але на гэтае пытанне Рыгор меў верны адказ: няхай здарэнні развіваюцца сваёю чаргою. Болей таго, няхай хутчэй выбухаюць здарэнні. Магутныя, агромністыя, неабсяжныя. Разліюцца іх хвалі, заліюць Смагін і паднімуць на сабе яго — Рыгора.

I па дарозе ў Смагін, і ўехаўшы ў мястэчка, Рыгор не кідаў гэтых думак. Яны моцна запалі ў яго істоту і, як камін агонь, падтрымлівалі надзеі.

3 гэтай надзеяй ён ачуўся ў карчме, з ёю прачнуўся і, ёю абданы, глядзеў усцяж прыйшоўшаму дню, наступнаму часу.

Сонца ўступіла месца для ценю: на правай сценцы пакоя паказаўся цёмны вастракутнік. Пукі променю скасілі ўлева. I белыя каплі, цуркі вады, што ліліся з капяжоў, з гэтага боку — пасерабрыліся. Іх нават было менш, ды, відаць, не з гэткаю рэзвасцю, з куды меншай напружанасцю падалі яны на зямлю. На сонцы, калі прабягала тоўстая рага вады, яе пырскі разляталіся зыркім галёнам ва ўсе бакі; драбнюткімі зорка-мі адсвечвалі выбранае святло і смяяліся подыху вясны.

Заглядаючы ў акно, Рыгор ахапляў сваёю ўвагаю ўсе праявы жыцця. У яго істоце знаходзілася досыць пачуцця, каб адарыць ім кожную рэч, малюпаткую крупінку агульнага руху, што адбываўся ў яго перад вачыма. Гэты рух прыцягаў Рыгора да сябе, варажыў, прыкоўваючы к месцу і ў той жа час — цягнучы ў свой вір.

Ён не лічыў часу, колькі прастаяў каля ўмывальніка. Забыўся пра яду і не заўважыў, як чыесьці крокі падблізіліся да дзвярэй пакоя. Стук у дзверы і запыт, якім гэты стук падмацаваўся, былі для Рыгора раптоўнымі.

— Слухайце-э! Га-а?

— Выйдзеце, калі ласка. Рыгор адчыніў дзверы.

Гаспадыня карчмы, поўная высокая кабета, неахайна ад.четая, з закасанымі па локаць рукавамі, стала ў дзвярах. Яе ветлівы твар, агорнуты мяккаю ўхмылкаю, ласкава глядзеў на Рыгора. Карчмарка мэрам бы вывучвала пасуседа, каб запамятаваць яго.

Некалькі часу абое маўчалі.

— Вас разбудзілі? — запытала гаспадыня.

— Папрашу гарбаты.

Смех абоіх зліўся ў адзін. Карчмарка загаварыла:

— Напэўна, вас разбудзілі... Не ў пару... Сяляне, эх, без усякай далікатнасці!.. Што і казаць... Досвіткам — шусь у двор; паламалі вешніцы... Вунь! Чуць вокан не павыбівалі... Колькі крыку, ляманту!.. Разбудзілі ўсіх, напалохалі суседскіх дзяцей... Кірмаш, цэлы кірмаш — ды годзе! Падума-аць! Вязці ноччу цяжарную... Блізкі свет! Ці ж нельга загадзя паклапаціцца?.. Нядбайства... Ці ж то можа быць, каб з гэтага дзіцяці былі людзі! Куды там! Недарэчнасць адна выйдзе. Зломак...

Карчмарка гаварыла, як грамафон: адкуль браліся словы; неўпрыкмет варушыліся губы, а голас гучаў...

Сама стаяла роўна, непарушна, нібы гутарка падпірала яе з усіх бакоў, не даючы варушыцца.

Рыгор знарочыста паглядзеў на гадзіннік, каб гэтым даць кабеце зразумець, што яму некалі слухаць. Але карчмарка на нічога не зважала ці не хацела зважаць...

Яна на гэта мела свае матывы.

Не пазваць жа чужога чалавека, як сваё дзіцё ці мужа: ідзі, гэй, або як... Трэба, каб цябе людзі паважалі.

I з захапленнем казала далей:

— Думаеце, гэта дарма — не, то з рашчотам. Нашы людзі-ы з рашчотам... Ды не то, каб з рашчотам, а больш з недахопаў. Ад веку... Мы ж тут, па суседстве — дык ведаем, дасканала ўсё ведаем... Так і прыходзіцца жыць... Не верыце-э!.. Мы каля пятнаццаці гадоў з сялянамі маем справу... Што казаць!

Яна перадыхнула:

— Думаеце, выгадная рэч карчмарства? Вечна недаспіш, заўсёды на нагах; не спакоішся: то тое возьмуць, то тое паб'юць, то паломяць... Чыстаты ў хаце не бачыш ніколі! А заработак? І-ых! На ворагаў казана — заработак... Кожны ідзе, заязджае — нібы за ласку, па суседстве... Толькі што лічыцца заработак. Гады ў рады заедзе адкуль чалавек, вось, як вы, і толькі. Хаця б на тыдзень рублёў пяць наскрабаць... і то б добра... А то... Няхай яно спрахне гэткае рамясло!.. і гэткае жыццё!.. На ўсю сям'ю, на яду ды адзежу, калі маеш якіх дваццаць рублёў у месяц,— скачы. А прадасі якую рыбіну ці пляшку квасу — дык заробіш шастак, або чатыры грошы — напрадавайся, калі хочаш... Што казаць, што казаць!.. А яшчэ непрыемнасць заўсёды... Чалавек хацеў бы адпачыць, а другі бессаромна варвецца ў хату або ў двор, наробіць галасу, ляманту, і на табе... Цьфу!..

Карчмарка заварушыла сваю ўстойную постаць, замахала рукамі і змаўчала.

Рыгор раптам зняў з вешалкі паліто і павярнуў да дзвярэй.

Карчмарка пераняла яго:

— А гарбаты? Ах, я і забыла, што вы не снедалі. Ой, даруйце маю благую прывычку — люблю з чалавекам пагутарыць. Мой Шлёма лаецца на мяне за гэта — та што мне зрабіць, калі ўжо ўрадзілася балба-тухай? Мо няпраўду кажу? Кожны чалавек — па-свойму. Чаму і мне не трымацца свайго?.. Бывае, што... Дык вып'еце гарбаты?

— Дайце, калі ласка... I папрашу хутчэй, бо зараз жа маю ісці.

Карчмарка павярнулася і выйшла з дзвярэй, але не пайшла; тут жа зноў адвярнулася да Рыгора і запытала:

— А вы былі ўжо ў нашым мястэчку? Вам яно знаёма? Тут нічога асаблівага, прынамсі, няма. Балота — што можа ў мястэчку быць? Чыгунка далёка, фабрык — ніякіх; вось, жывом, як мурашкі ў муравейніку... Усё тут... Але кожнаму свае справы...

Яна з апошнім сказам вярнулася на ранейшае месца, абаперлася на вушак і, забыўшыся пра гарбату, загутарыла далей:

— Ліба-а! Га, Лі-ба-а! Ідзі-ы сюды-і! Карчмарка рухава цепанула   цяжкімі   плячыма,

скрывіла міну і прамовіла:

— Вось-вось, ужо нешта ё'сць... Го-о, ёсць! Ужо зноў набедакурылі... А-яй-а-яй!.. Бачыце-э, чуеце крык?.. Дачку заве...

Размахваючы рукамі, яна рушыла з месца і схава-лася.

Рыгор зачыніў за гаспадыняю дзверы і не паспеў адвярнуцца, як пачуў з другога канца калідора:

— Я вось зараз прынясу вам гарбату... Неўзабаве пастукалі ў дзверы.

— Уваходзьце!

— Адчыніце, папрашу. Ён хутка адчыніў.

У каморку ўвайшла, з тацаю ў руках, маладая, чарнявая, гадоў васемнаццаць, дзяўчына.

— Добры дзень! — прывіталася яна, паглядзеўшы на Рыгора.— Выбачайце, што мама так доўга замарудзіла з гарбатаю... Яна ў нас ахвотніца гаварыць,— перапрасіла дзяўчына, гасцінна ўсміхнуўшыся Рыгору.

— Нічога, паспею выпіць,— адказаў ён, аглядзеўшы дзяўчыну.— Я таксама люблю гутарку,— дадаў.

Але гэта было да слова. Дзяўчына ж, пэўна, зразумела Рыгораў сказ іначай, бо, падаўшы гарбату, назнарок замарудзіла з выйсцем: яна перш атрапала настольнік, пасля паправіла крэслы, пераставіўшы іх з месца на месца, далей стала ўсцілаць ложак.

— Вось, асталося толькі падмясці і ўсё ў парадку.

— Дзякую!

Дзяўчына ўсміхнулася.

— Ах, я і забыла, можа, вам падаць малака? — схапілася яна.

— Не, досыць і гарбаты... Хіба ў абедзе...

— А вы калі прыйдзеце абедаць?

— Гадзін праз дзве, думаю... Ды яно для мяне ўсё роўна...

— У нас абед калі хоць... Будзьце ласкавы...

Рыгор ізноў падзякаваў маладой гаспадыні.

Тая завярцелася, як белка, плаўка ды лёгка, і з ціхім напевам вышмыгнула з каморкі.

Рыгор правёў яе ўзрокам і падняўся з крэсла.

У шклянцы на стале асталася недапітая гарбата, а на талерцы — лустачка намазанае маслам булкі.

Ужо сонца пакінула пакой. Толькі адна сцяна мылася яго адсветам.

У карчме пабольшваўся гоман. Разварушаныя думкі астудзілі жаданне хутчэй выйсці ў мястэчка, і Рыгор яшчэ на нейкі час астаўся ў пакоі.

Было а дванаццатай гадзіне дня, калі Рыгор пакінуў свой пакой. Перарваўшы думкі, ён выйшаў з карчмы і пайшоў усцяж вуліцы, напрамкам да рынку.

Свяціла сонца, неатуманенае, зыркае і прамяністае. Дыхала блізкаю вясною. Па баках вуліцы, рундучкамі, шпарка бурлілі джаролы. Гнядая каламутная вада радасна балбатала аб вясне. Бурыя, наздратыя кучкі зацалелага снегу падмываліся вадою і вачавідкі асядалі, меншалі. Сярэдзінай вуліцы, забруджанай густым пластом гавяжага гною, вытыркалі лобікі каменняў, падсушаных ужо сонцам. 3 поля падыхала прыемным, мяккім ветрыкам; мэрам бы ён, гэты ветрык, быў разбаўлены тым подыхам зямлі, асалоджалым, вызвай, які выпускалі яе рэдкія чорныя плямы. I цёмны лес, азалочаны сонцам, прыветна паглядаў на мястэчка.

Год назад тое самае: мінулая казка вясны калыхалася ў новым нараджэнні неўміраючай чароўнасці. Гэта яе калыханне выразна адчувала ўсё жывое. Слухалі буркаценне вады крыклівыя, з пачырванелымі грабянямі куры, растрасаючы пружыністымі лапамі смуродлівы бруд. Прыслухоўваліся да подыху ветру выпушчаныя з хлявоў каровы і авечкі; рыкалі і мэкалі ў бок поля, у бок лесу, настрэчу пачарнелым прасторам.

Доўгая чарада фурманак выцінала калёсамі па бруку ды па рэштцы лёду аднатонныя гукі. Рагаталі рэзвыя канякі, забруджаныя ў дарозе, з палахмачанаю шэрсцю. У жоўтых, пахучых дубняках, кажухах, у драп'ястых хустках, пілявыя, гаваркія, варушыліся ў саломе на вазах сяляне, сялянкі. Кожную фурманку лавілі пяць-шэсць пакупшчыкаў мяшчан; яны перапынялі каня, накідаліся на воз і мацалі рукамі прыхаваныя мяшкі, кошыкі, кублікі. Раз ад разу зграмаджаліся ў кучу некалькі фурманак, і сярод вуліцы адчыняўся кірмаш, з крыкамі, лаянкаю і, урэшце,— з гандлёвымі акцыямі...

На голых падгалістых дрэвах, што старажылі амаль не кожную хату, сакатала вараннё. Ужо яно будавала гнёзды, вяло вясновую варкатню...

На хібах стрэх, на вешалах пад стрэхамі хат — варкаталі галубы. 3 двара ў двор, у марцовым пудзе, ганяліся каты, пішчучы, як ашалелыя.

Каля хат, пры вярэях, стаялі мяшчане, акідаючы дбайнымі ўзрокамі гародчыкі.

Уся гэта шумлівая, рухавая, трапяткая суматоха выглядала нейкай прыемнай, забаўнай, п'янай бяседаю. Кожнае жывое стварэнне, чалавек і жывёла, смагна пілі з аднаго каўша малады сок жыццёвай прагі. Гэта прага п'яніла, гайдала, варушыла драбнейшыя сустаўчыкі кожнай постаці, прыдаючы ёй задзёр, варухлівасць, імпэт. У злітнай радасці, якую нясла з сабою вясна, выглядала векавечнае хараство, бурлівы вір нестухаючага бытавання, незапляменае вялічча неўміручага сусвету.

Рыгор не мог не захапіцца настроем прадвесны. Ён мо выразней усіх, каго бачыў перад вачыма, адчуваў яе калыханне. Ён востра адчуваў сваю вольнасць, яшчэ нядаўна скутую тоўстымі сценамі астрога, і сваю сувязь з акаляючым жыццём, нядаўна адрэзаны ад яго. Ідучы, ён аглядаў нізкія, старыя, часта пахіленыя хаткі, расчыненыя двары. У дробных вокнах адбівалася сонца, і здавалася Рыгору, што і ў гэтых хатках так жа вольна, весела і незалежна, як і на дварэ.

Незаўважна, разам з цугам фурманак, Рыгор уліўся Ў рыначны вадакрут і пайшоў да крам. Чаго і што — ён сябе не пытаўся і не задумоўваўся. Ішоў, разглядаў У бакі, цікаваў.

Сяляне таўхаліся, церлі яго кажухамі і халатамі, перапынялі і путалі, але ён не злаваўся.

Каля крамнага рада яго зацікавіла грамадка людзей. Усе з местачковай цікавасцю абгаварвалі прылепленую на сцяне абвестку.

Рыгор прашыўся наперад і прачытаў таксама.

Абвестка паведамляла пра беларускі спектакль, які меў давацца наезнай трупай аматараў пад загадам Лучынскага.— «Будзе пастаўлеіга «Сіатанне» і «Па рэвізіі».

Сватанне», «Па рэвізіі», «беларускі спектакль» — было навіною для тых, хто таўхаўся перад абвесткаю, углядаўся ў чорныя высокія яе літары, па некалькі разоў слібізуючы дзеканне.

Нейкі мешчанчук, у жакетцы з блішчастымі гузікамі і ў шапцы з машастовым аколыхам, круглатвары і рэзвы, нездаволена матаў галавою ды пацвільваўся з вымовы. Казаў, азіраючыся вакола, як бы шукаючы спагады:

— Бе-э-ла-а-рускі-ы, па-дду-а-ма-а-еш! Ххі-ахха а! Хха-ах! Будзе-э-э! Сва-танне-э!

Адным вокам ён хітра падмігваў сваім суседзям і нецярпліва крывіў губы, мяняючы выраз твару ад неспагады іншых.

— А паглядзець усё ж такі цікава,— не згаджаўся сярэдніх гадоў мужчына, у кажусе, рыжавусы.

Яго спакойлівы тон асадзіў кпітлівага мешчанчука, які раптам азірнуўся на свайго апанента і зрабіў здзіўленую міну.

— А пэўна, паглядзець цікава,— дадаў трэці з тых, што стаялі перад абвесткаю.

Памалу, слова за словам, паднялася спрэчная гутарка. Яна збірала ўсё болыыую ды болыпую грамаду. Бачавідкі гутарка дзяліла людзей на два станы, нязгодныя між сабою. Але можна было заўважыць, што спектакль меў за сабою пераважную болыпасць.

Рыгор нейкі час слухаў моўчкі, прыглядаўся да кожнага, хто прымаў удзел у гутарцы, пасля ўмяшаўся ў яе сам.

— А чаму, браце, ты думаеш, што гэта нейкія штукі? — абярнуўся ён да мешчанчука.— Мне думаецца, што тут зусім не так. Тут абвяшчаецца звычайны спектакль на беларускай мове, і ўсяго.

Усе абярнуліся на Рыгора. Яго хоць бедны, усё ж гарадскі выгляд, яго цвёрдасць і рашучасць у вымове ўняслі нечаканую струмень у спрэчкі. Стала яснейшай сама тэма, вакол якое ішла гутарка, і Рыгоравы словы гулліва разышліся па грамадзе. Многія падазрона паглядзелі адзін на другога, як быццам бы правяраючы нагаворанае імі пры афішы. I тут жа рыжавусы мужчына, шырока ўхмыльнуўшыся, спачувальна паківаў галавою. Другі ж селянін, у шэрай суконнай жакетцы, з манчжурскаю шапкаю на галаве, мнагазначліва праказаў:

— Ні з чаго не трэба смяяцца, каб на сябе не аглядацца.

Хутка за спектаклем была амаль не поўная спагада.

I як быццам бы таму, што гэта спагада падышла ў пору, пасля спрэчак, ды захапіла добрых паўтара дзесяткі чалавек, далей было лішнім стаяць перад абвесткаю. Усе разам зарухалі і хто куды — сталі разыходзіцца.

Рыгор не агледзеўся, калі астаўся адным, не думаючы, куды і што пайсці. Ён падышоў да абвесткі, яшчэ раз прачытаў яе ад слова да слова і вярнуўся ў сялянскую гушчу, адкуль і прыйшоў.

Абвестка навеяла яму розных думак і ўспамінаў. Пасля бліскучых гарадскіх тэатраў Рыгі, з іх шаломнаю ігрою, ад гэтае абвесткі веяла нечым мізэрным, бедным і шэрым. Але побач з гэтым як у абвестцы, так і ў яе змесце хавалася шмат цікавага. Кожныя аматарскія спектаклі, якія раней адбываліся ў Сілцах, часта пры яго ўдзеле, аднаўлялі яму мінулыя вобразы юнацкага задору і чыстых імкненняў. Мястэчка і тэатр! Ласне малое дзіва? Што і казаць — бударажыла людзей, паднімала на ногі маладога і старога, праганяла сон, застаўляла на момант забываць пра вечны цягучы ды ліпкі клопат... Вось-вось, паміж літар абвесткі выразна паўстаюць героі п'ес «На дне», «Яўрэі», спрытна загрыміраваныя кудяоляй, крэйдай ды сажай замест крамных муль. Сёмка, Болька, студэнт Эрдэль, Ляйнерт ды іншыя... «А ўсё ж даўно»,— прамігнула ў Рыгоравай галаве, і ён крута павярнуў направа.

— Стой! — раптам пераняў Рыгора чыйсьці зычны огук.

Рыгор прыпыніўся і паглядзеў на чалавека, які з шырокай ухмылкаю падыходзіў да яго.

— Не пазнаеш? — запытаў ён Рыгора.

— Не!

— Сроль, давай пазнаемся! Рыгора здзівіла.

— Адкуль, і што, і як?

Нейкі час ён не ведаў, што сказаць, пра што запытаць таварыша. Прыглядаўся ў Сролеў твар. Брала сумненне ў праўдзівасці вачавідкага факту. Разам з тым забірала задавальненне ад нечаканай, зусім выпадковай, але прыемнай стрэчы.

Прымха нейкая, ды годзі!

I чорная бруднаватая бародка клінком на вуграстым твары Сроля, і абвісшыя рэдзенькія вусікі, што дужкаю апускаліся да бародкі, вяжучы яе ў адзін грушападобны малюнак, і капялюш на галаве, і дасканалы гарадскі чорны гарнітур, белы каўнерык замест заўсёдашняе рубашкі бардо, і палачка ў руках — усё гэта не ладзіла ў памяці Рыгора з тым партрэтам, які маляваў Сроля пры развітанні.

¦— Цябе цяжка пазнаць!

— Няўжо?

— Сапраўды. Вось гляджу на цябе і не веру...

— Смяешся... Рыгор... Пройдам...

Яны завярнулі між левага боку крамнага чатырох-кутніка ў бок майдана.

— Дык якім жа ты чынам папаў сюды, Сроль? — цікавіўся Рыгор.

— А ты?

— Я зусім выпадкова, брат!

— Тое ж самае і са мною.

— Цікава!

— А то ж не?

— Кажы спачатку, Сроль!

Той азірнуўся назад, паглядзеў у бакі і пачаў у агульных рысах аповесць, як і што развіналіся здарэнні ў яго жыцці, чаму, як і калі ён папаў у Смагін.

Цэлы знізак выпадкаў — цікавых ды каразлівых, рашучых ды смелых — перапляліся між сабою і звілі поўную гісторыю Сролевага вандравання за апошні год.

У Смагіне ёсць некалькі гарбарскіх майстэрань, налічваецца ў іх да трыццаці чалавек рабочых. Паміма гарбарскай прамысловасці, ёсць у Смагіне і дзве слясарскія майстэрні, невялічкая ткацкая, каля дзесятка шчаціначных.

У Смагіне Сроль ужо болей двух месяцаў. Увайшоў у мясцовую арганізацыю, папаў у сябры камітэта і вядзе спорную, як і ў Сілцах, працу.

Глеба для гэтае працы вельмі лагодная — шмат людскога матэрыялу. Цікавасць працы падкрэсліваецца яшчэ тым, што ідзе вялікі перабой паміж бундаўцамі і іх сацыял-дэмакратычнай арганізацыяй. Аднак перавага за імі — сацыял-дэмакратамі. Галоўнае таму, што маецца крэпкая база на вёсцы.

Між іх арганізацыяй і арганізацыямі іншых раёнаў наладжана цесная сувязь; часта мяняюцца прамоўцамі, а некалькі разоў удавалася рабіць сумесныя сходкі ў ляску за рэчкаю, у пяці вярстах ад мястэчка.

Увогуле, па словах Сроля, абставіны ў Смагіне былі б вельмі добрымі, каб не шпегства, якое ў апошні час стала пагражаючым для мясцовых, а мо і суседніх арганізацый. Дзякуючы лрадаўніцтву аднаго сябра бундаўскай арганізацыі, грозіць правал многім адказным таварышам. Праўда, яны прынялі належныя меры, але ўжо справа зайшла далёка і, можна баяцца, што з часу на час паліцыя навядзе пагром... Гэтая прычына вельмі азадачыла таварышаў з арганізацыйнага актыву, і некалькі з іх ужо на мінулым тыдні пакінулі мястэчка.

Ён, Сроль, таксама знаходзіцца пад уплывам гэтых настрояў і мо праз дзень — другі, у сваю чаргу, будзе вымушаны адлучыцца на нейкі час са Смагіна.

— Вось чаму я вельмі здаволіўся, калі напаткаў Цябе. Гэта значыць, што ёсць каму рабіць справу...

Рыгор усміхнуўся.

— Чаму б не так. Але...

— Што але?

— Я зараз скажу, пачакай. Абодва спыніліся.

Яны рушылі далей. Шырокі пляц, які запаўняўся падводамі ды людзьмі толькі раз у тыдзень, у аўторак, калі адбываліся ў Смагіне таргі, зараз пуставаў. Некалькі фурманак стаяла ля паркана зачыненага вучылішча; да іх цягнулася пяцера здаравенных адкормленых кароў. Кожны дзень яны тое і робяць, што шнайдараць па рынку, ад падводы да падводы, і жывяцца зусім нячэсным спосабам — кражаю чужога сена з вазоў.

Між шэрагу хат, якія складалі сабою бок вуліцы, адмяжоўваючы майдан ад лагавое вуліцы, праходзілі рэдкія пешаходы.

Час ад часу Сроль паглядаў у іх бок, як быццам бы вызначаючы кагосьці. Рыгор жа спакойліва цікавіўся кожнай мясцінаю, кожным будынкам, дрэўцам, адлеглымі за мястэчкам пейзажамі. Гэта адцягала яго ўвагу ад чаканага Сролем адказу на апавяданне, і ён упічна праказаў да Рыгора:

— Чаго ж маўчыш?

— А што?

— Кажы аб сабе.

— Ведаеш, забраўшы мяне ыастрой не дазваляе варушыцца языку. I хочацца казаць, і ёсць многа-многа пра вошта паведаць, а чамусьці так прыемна памаўчаць.

— Кінь, кажы...

Яны завярнулі ўлева. Рыгор на павароце праказаў:

— А ты думаеш, Сроль, што я дабрахвоць ачуўся тут?

— Нічога не думаю, а таму і пытаю. Якім чынам, кажы?

Ён знізіў тон і азірнуўся.

— Няма каго баяцца.

— Ды я не баюся.

I сам азірнуўся вакола.

— Мяне, брат, выслалі сюды ў адміністрацыйным парадку пасля васьмімесячнае адседкі ў астрозе. I, пэўна, паліцыя будзе мець за мною пільны нагляд. Так ілто справа з маёю заменаю другіх — не гэткая простая, як табе здаецца. Трэба абдумаць гэта пытанне ўсебакова... Зразумела, што я не адкажуся ад працы, не магу адказацца... Ты, брат, пэўна, чуў, як і што рабілася мінулым летам у Рызе? Ох, якая вялікасць здарэнняў! Што за ўздым! I вось я, прызнацца, адыгрываў у ім не апошнюю ролю... Разумееіш даламагаў арганізаваць дэманстрацыю рабочых, выступаў прамовай, прымаў удзел усутычках з паліцыяй... Высунуўся, ведаеш, ў гіершыя шэраг партыйнае арганізацыі... Але разбурыла паліцыя і забастовачны камітэт і арганізацыйны камітэт, колькі было арыштаў ды высылак! Яшчэ, можна сказаць, я лёгка адплаціўся, а другія разасланы хто ў Сібір, хто ў Архангельск, Туркестан... Справы, бачыш...

Рыгор углядаўся ў Сролеў зацікаўлены твар.

— I, ведаеш, братка Сроль,— казаў ён далёй,— усё маё жыццё перавярнулася ўверх дном, А складалася яно, бачыш, так. Пазнаўся з цэлым шэрагам таварышаў... Меў пару знаёмых дзяўчат... Ха-ха-ха! Апошняе смешна? Нечакана, само сабою звівалася ў калаўрот здарэнне за здарэннем, яскравыя, блішчастыя, буйныя па размаху і глыбокія па сутнасці... I вось, прыехаў сюды без грошай. Чужы кут, а выпадзе так, што доўгі час не будзе працы, тады як?.. Каб я адзін, а то ж дзесьці гаруе па мне маці. Шмат часу не пісаў ёй — старая заплачацца. А мо — хто ведае — што здарылася там з ёю, адкуль пачуеш?.. Ты, часамі, Сроль, не перапісваўся з Сёмкам ці з іншым кім?..

Сроль адмоўна паматаў галавой.

— Выехаў, і кончана? Сілцоў як і не было?

— Вядома... А як жа інш... Напішаш — будзе след для паліцыі.

— I то праўда... Рыгор памаўчаў.

Яны падбліжаліся да пажарнае, што стаяла на адгоне некалькіх сажняў ад паўднёвага яруса крам.

— А я, ведаеш,— зноў пачаў Рыгор,— думаю як-кольвечы пабываць у Сілцах. Цягне адведаць...

— Гэта, па-мойму, небяспечна. Там, напэўна, на цябе зубы точаць,— перасцярог Сроль,— ці варта?

— Плёвая справа — няхай точаць; і наточаныя можна будзе выбіць... Ведаю...

— Расхрабрыўся, бачу! — засмяяўся Сроль.

— Якое там храбрасці трэба! Падумаеш!

Ён махнуў рукою, зрабіў два-тры крокі моўчкі і Дадаў:

— Гэта яшчэ ў праекце, вядома... Мала што можа стацца за гэты час!.. Пэўна, што цікавей бліжэйшае, тое, з чым вось заўтра мушу спаткацца...

— Пра вошта гэта ты?

— Ды хоць бы аб працы... Скажы, браток Сроль, ці можна як-кольвечы ўстраміцца ў гэтым Смагіне на работу? Хоць бы змалага, якіх рублёў дваццаць у месяц зарабіць, га? А там — як кажуць — бог бацька...

— Я думаю, што можна будзе. Казаў жа — няўжо забыў? — што тут ёсць некалькі майстэрань па тваёй прафесіі. Заўтра зранку запытаю таго-сяго, а вечарам — угледзімся... Ты дзе спыніўся?

— У Крамніка... або я ведаю, дзе лепш!

— Не, нічога і там. Усюды аднакава. Не спадабаецца — можна будзе перамяніць... Так... А вось, наконт грошай як? Кажы.

— Краплюся пакуль,— неахвотна адказаў Рыгор.

— Ды чаго саромецца?

— Пэўна, тым болей перад табою... Вось паснедаў на саракоўку, а то яшчэ і абед заказаў...

Ён паглядзеў на гадзіннік:

— Ужо да вячэры блізіцца... Ды пэўна ж, скажу, як прыпрэ...

— Не хопіць — Крамнік паверыць... людзі добрыя. Сроль знізіў голас і дадаў:

— I свае. Дачка ў арганізацыі... Бачыў мо?

— Так, яна падавала мне гарбату і прыбірала пакой... Прызнацца — цікавая дзяўчына... і таварыш...

Сроль адказаў на гэта ўкрадліваю ўхмылкаю:

— Кажаш, кінулася ў вочы, га?

— Заслугоўвае таго...

— Дык ведай, што мне яна даўно ў ваччу стаіць. Ха-ха-ха! Наскочыў, брат... Выпадкова, як бачыш. Мо не праўда?..

Апошнімі сказамі хлопцы абмяняліся пры самым будынку пажарнае.

Гурт дзяцей, што таўпіліся перад варотамі будын-ка, падняў зычны галас. Якісьці мужчына адганяў іх ад століка, за якім прадаваліся білеты на абвешчаны спектакль.

— Во, бачыш, што тут іх чаўпецца,— паказаў на дзяцей Сроль,— гэта ж тут сёння будзе беларускі спектакль.

— Я ўжо абвестку чытаў. Цікава наведаць...

— А вядома — навіна...

— Дык я ўжо адчуваю: мяшчан зацікавіла. Чуў, як дыскусіравалі перад абвесткамі.

— Няўжо?

— Сапраўды. Напэўна, людзям цікава, што за спек-такль беларускі?..

— Ды тут усё цікавіць: муха-заваруха,— мястэч-ка, глуш...

Сроль тузануў Рыгора за рукаў і перабіў яго гу-

тарку.

Рыгор агледзеўся.

Да пажарнае падбліжаўся паліцэйскі стражнік.

— Пойдзем дахаты?

— Давай!

Сроль адвярнуўся, каб ісці. Рыгор перапыніў яго запытаннем:

— Дык мо зойдзеш па дарозе на спектакль?

— Чаму ж не... Яны разышліся.

Рыгор не дачакаўся Сроля і рашыў ісці на спектакль адным.

Выйшаўшы на ганак, ён быў спынены воклічам:

— Можа, на спектакль?

Яго пытала маладая карчмарка.

— Так. Можа, маеце ахвоту?

— Калі не перашкоджу вам...

— Што вы, што вы...

— А ўжо так ці іначай, а правяду вас...

Бацька правёў дачку незразумелымі Рыгору мараламі.

— Я ведаю, не клапаціцеся,— адказала яна. Рыгор памаўчаў, пакуль сышлі з ганка, пасля праказаў:

— Бацька непакоіцца?

— Ці ж патураць яму? — адмахнулася дзяўчына. Каб адцягнуць яе ўвагу ад гутаркі з бацькам, Рыгор перамяніў тэму:

— Я чакаў тут аднаго таварыша. Выпадкам стрэўся,— але нешта ён не зайшоў.

— 3 таварышам спаткаліся? Я бо гляджу, што вы і абед замарозілі... Гэта ўдачліва. Вы, пэўна, тутка бывалі ўжо калікольвечы?

— Прызнацца, не. I не спадзяваўся быць, а вось таварыш найшоўся.

— Цікава, хто такі? Я ж тутка ўсіх ведаю.

— Ёсць гэткі...

— Вы робіце з гэтага сакрэт?

— Ніякага, паверце. Тым болей што мой знаёмы цікавы і для вас.

— Што-о вы, сапраўды?.. Хто ж бы ён быў? Дзяўчына настаражылася і з узмоцненай цікавасцю чакала Рыгоравага паведамлення.

— Вы знарок? — не дачакалася яна.

— Я жартаў не люблю, калі яшчэ ды пры першым знаёмстве.

— Кажэце каму, ды не мне.

— А вам вельмі цікава?

— Прашу.

— Вы Сроля Рэзніка чулі?

— Ласне ён вам знаёмы? — з зацягам праказала дзяўчына.

— Не верыце?

— Не маю падставы... Але...

Яна крыху памаўчала і няўверана папрасіла Рыгора:

— Даруйце, як жа вас зваць?

— Рыгор Нязвычны...

— Гэта-а вы-і, Рыгор Нязвычны?

Дзяўчына акінула Рыгора ўзрокам з галавы да ног, мэрам бы запэўняючыся ў яго словах.

— Пры вас, ён самы... Чаму так дзівіцеся гэтаму, цікава?

— Так-так, ваша імя я ведаю. Мне Сроль многа разоў дапамінаў пра вас... Ды ён вас шануе! У яго вачах — вы ідэальны чалавек... Ён хваліць вас заўсёды... I я так рада, што з вамі спаткалася!.. Ды яшчэ гэтак цікава спаткалася...

— Дазвольце мне зваць па фаміліі... Здаецца, Крамнік, калі не мыляюся?..

— Так, Ліба Крамнік... Але скажэце мне...

— Гэта пасля, а цяпер...

3-за рагавое хаты прагучаў рэзкі воклік: ні то хтосьці каго зваў, ні то проста, займа здароў, нехта пракрычаў. Іх гутарка спынілася.

Ліба знаходзілася пад уражаннем спаткання з Рыгорам, пра якога раней многа наслухалася і які, дзякуючы гэтаму, мэрам бы астудзіў яе нядаўнюю рэзкасць. Але яна адчувала тое пачуццё ўмілення, якое яе местачковая непасрэднасць абудзіла ў Рыгору.

Рыгору не хацелася думаць пра заўтрашнія захады наконт працы — спакой вясенняе ночы апойваў яго асалодаю новага знаёмства. Гэта казытала яго істоту, засцілаючы мяккаю ўтульнаю ўслонаю жорсткія хвіліны нядаўніх перажыткаў.

— Прыйшлі,— паведаміла Ліба.

— Можа, яшчэ рана? — запытаў Рыгор. Запытаў назнарок, бо было відаць, што спектакль

яшчэ не пачаўся. Пра гэта сведчылі гурткі людзей, што стаялі перад варотамі будынка, шолам, крыкі дзяцей; сведчылі непрычыненыя вароты, з якіх выплывала шырокая паласа святла. Але разам з гэтым чуўся ў пажарнай перапеў музычных зыкаў: музыкі наладжвалі інструменты. Пачатак спектакля набліжаўся.

— А ці нас месцы не разлучаць? — пажартаваў Рыгор.

— У мяне дзесятага рада — хто будзе глядзець!

— Вы дазволіце сесці побач?

— Які вы, Рыгор... Калі ласка! Абы не мяшала вам!

Яна хацела яшчэ нешта сказаць, але яе паклікалі:

— Ліба!

— А, гэта ты, Сроль? Прабірайся сюды... Праз хвіліну Сроль стаяў каля іх.

— Што так запазніліся? — пытаў ён.

— Чаму, яшчэ ж не пачыналася,— адказала Ліба.

— Зараз пачнецца... А ты хочаш прыйсці ў палавіне спектакля?

— А чаго гэта па гразі таптацца...

— Падумаеш!.. Ідзем у сярэдзіну, Рыгор?

Яны прайшліся праз грамадку мяшчан і ўвайшлі ў памяшканне пажарнае.

У пажарнай было светла і прыбрана. Па сценах ві-лася дзераза. У кутках, між сцен, і перад сцэнаю стаялі стройныя ялінкі. Радкі елак былі паўтыканы ў траму і бэлькі. Злева перад сцэнаю, якая была збіта з новых смалістых дошчак і завешака заслонаю з дамашніх тканін, сядзелі музыкі; іх было шэсцера. 3 другога боку, пры дзвярах на сцэну, шумліва таўпілася грамадка моладзі. На расстаўленых доўгіх, няўстоііных лаўках, разапятых ад сцяны да сцяны, сядзела ўжо чалавек з паўтараста мяшчан. Чалавек дваццаць стаяла на «галёрцы», бач у месцы, агароджаным ад лавак тоўстаю жэрдзінаю, а ад папярочнае сцяны — пажарнымі драбінамі. 3 дзесятак хлапчукоў тарчала на бочках ды насосах, што стаялі ў кутку за драбінамі...

Пакуль Рыгор з Лібаю ды Сролем знайшлі свае месцы, музыкі загралі якісьці гучны, какафонны марш і гэтым перацягнулі з вуліцы ў пажарную рэштку публікі. Моладзь, што грамадзілася пры дзвярах на сцэну, хутка расселася: частка яе апынулася на месцах, частка знікла за кулісамі.

Кароткі марш закончыўся бразгатнёю трупцявага званка, за некалькімі ўдарамі якога заслона няўдалым скруткам пакацілася ўгору.

Прыбраная зеленню сцэна, прадстаўляючы сабою воласць, пацягнула да сябе сотні пільных, настарожлівых вачэй. Яшчэ вастрэй праразалі гледачы густы змрок «салі», калі сцэна ажыла ад рэзвых гутарак і порсткіх павертаў артыстаў, прыбраных у вясковыя вопраткі. Белыя світкі і магеркі, паласатыя спадніцы пад чырвонымі чалмамі хустак, знаёмая хатняя, надворная ды палявая мова — востра імпанавалі прытоекай, злітай у адным непарушаным маўчанні «салі». На тварах гледачоў гуляла дзівовая ўхмылка і рэзвая цікавасць. Многія пераглядаліся адзін з другім, ківаючы галовамі... Калі дзея паглыблялася, разгартаючы сюжэт і сэнс п'есы, на «галёрцы» паднімаўся смех і выгукі, якія стрымліваліся з месцаў.

Рыгор пільна сачыў за сцэнай, але публіка раз ад разу адцягвала яго ўвагу на сябе. Ігра, здавалася яму, была добра наладжанай, дапасаванай.

Ён з увагай сачыў за развіццём п'есы. Яе просты, незамыславаты сюжэт кампенсаваўся для Рыгора асалодаю напеўных дыялагаў.

Ужо набліжаўся антракт, калі яго настарожанасць прарвала знаёмая гутарка новага персанажа на сцэне. Гэта гутарка належала артыстцы, што грала ролю нявехны.

Ён натужыў сваю памяць і атрымаў пацверджанне знаёмасці ў характары яе знадворных рысаў. Ён здзівіўся: як тое можа быць, каб на сцэне чакала яго неспадзяванка?

Заслона важка пала на падлогу, і яе стук зліўся з словамі Рыгора, накіраванымі да Лібы і Сроля:

— Я прайду за кулісы, а вы пачакайце мяне тут... На яго пытальна паглядзелі з абодвух бакоў.

— За кулісы-і? — прагучала ў Рыгора над вухам. I чацвёра вачэй перакрыжавалі яго пытальнымі ўзрокамі.

Бляск гэтых узрокаў, аднак, не стрымаў Рыгора, і толькі супакойваючы мах рукі правёў паветраную рысу перад вачыма яго суседзяў.

Праз хвіліну, не болей, Рыгорава постаць знікла ў натоўпе шумлівых гледачоў, што густою сцяною адрэзалі сцэну ад салі.

Паўторны ўздым заслоны прадстаўляў перад імі здзіўленых нечаканым поспехам артыстаў.

Тая, чый голас і чыя постаць прыцягнула Рыгора да сцэны, ажно трэці раз з часу сканчэння дзеі прадэманстравала перад неўгамоннай саляй.

Яна, напэўна, не паспела пакінуць сцэны, з пукам кветак у руках, калі першы сігнал абвясціў пра набліжэнне другое дзеі.

Густы трупцявы гук званка справадзіў Рыгора на-зад на яго месца.

— НІто ты там не бачыў? — пацікавіўся Сроль. Расчырванелы Рыгораў твар таіў у сабе лёгкае нездавальненне. Адчуваючы гэта, Ліба чакала яго адказу.

— Ёсць справа.

— За кулісамі?

— Уявіце сабе, што так, за кулісамі...

— Вось гэта нумар...

— Нявехну, здаецца, грае знаёмая асоба...

— ??

— Няйначай... I гутарка, і постаць, і нават манера паваротаў мне дапамінаюць... Гэлю...

— 3 Рыгі?

— 3 Сілцоў... Няўжо я абманьваюся?

Рыгор не адцягваў свае ўвагі ад гэтага пытання на працягу ўсяго спектакля.

Рупясць хутчэй праверыць сябе падганяла хаду іграння.

I толькі зарухала ў няроўным сувоі драпястая заслона, каб затуліць сабою зацягнуты спектакль, як няўкосная прагаліна да выйсця за сцэну аддзяліла Рыгора ад Сроля і Лібы.

Развітальныя воплескі гледачоў, як падзяка артыстам, шчодра рассеяліся па ўсёй «салі» і паплылі ў густую цемень веснавое ночы.

Апоеныя імі, паважна, лёгкім цугам ішлі за імі артысты, хаваючыся ў імпазантным акружэнні гледачоў.

— Які я, аднак, цудны...

Недавыказанае сумненне згасла перад пытальным узрокам, накіраваным да Рыгорава твару маладою жанчынай.

— Рыгор?!

Знаёмы, а цяпер наяўны Гэлін вокліч рушыў Рыгора з месца.

— Гэля?!.

— А ты адкуль гэта і чаго?

Як назнарок, гледачы адрэзалі іх ад светлае паюсы чырвонага праменя, што незатухшыя лямпы кідалі яго ў расхляпешчаныя вароты пажарнае.

Чорны цалун ночы атуліў іх густым змрокам неразгаданай выпадковасці.

— Хоць бы на цябе паглядзець, Рыгор! Давай на святло... Чаго хаваешся ад мяне... Хі-ха-ахх!

Гэліна пруткая рука, яшчэ не зусім адвыклая ад крутых паваротаў з сярпом ды плутам, сашчапілася з Рыгоравай у локцевым загібе.

Яны павярнуліся ўправа, туды, дзе толькі што ляжала святло, і, знячэўку, наткнуліся на дваіх чалавек, чуць не стукнуўшыся лбамі.

— Выбачайце!

— Рыгор? Ты блудзіш?

Сролеў вокліч спыніў іх на адгоне двух шагоў аднйіх ад другіх.

— Якая цемень!..

— Далучайцеся да нас, і мы павядом дахаты Лібу.

— Вось падзівіся на Гэлю, калі хочаш...

— Гэлю Сідараўну? Што-а ты кажаш!

— Будзь апосталам Фомкам, і...

Здаровы малады смех, у якім патанула каразлівая нечаканасць стрэчы, зліўся ў адну гармонію са звонкімі адбоямі крокаў, веерам рассыпаных у акіяне ночы, і мяккім хрустам падмерзлае гразі.

За смехам разліўся квартэтпы пераплёт ажыўленае гутаркі, якая паходзіла на бурлівае цячэнне вады ў перапоўненых джаролах.

У іх гутарцы зніклі пісклівыя скрылы зачыненых варот пажарнае і недаўменны трэск вартавое брашчоткі.

— Пара спаць! — пачуўся збоку чыйсьці ўпічны голас.

— Рады слухаць,— адказаў Сроль.

Яго жартаўлівы тон тут жа зліўся з сур'ёзнаю прапановаю Лібы:

— Сапраўды, пара ісці дахаты...

— Што так раптоўна? — з фальшывым далікацтвам запытаў Лазар.

— Я першы дзень у чужым месцы.

— Хаця ж не заблудзі, Рыгор... Адышоўшыся мо на двое сажняў, Рыгор быў пераняты воклічам Гэлі:

— Дык мы чакаем цябе заўтра ў нас... Перадай, валі ласка, Сролю, каб і ён зайшоў... Кланяйся яму і перапрасі ад мяне, што я забыла яго пазваць... Мы спыніліся ў Брэхмана — каля касцёла...

— Дзякую — добра...

Яго нягромка сказаныя словы заглушыла потайкам набліжаная амаль да самага вуха брашчотка вартаўніка.

У «гатэлі» Брэхмана было, як на рынку. Стаяў шолам, галас. Шасталі дзверы, як на вакзале, з пакоя ў пакой несціхана бегалі мужчыны, жанчыны. Адны з іх напявалі розныя арыі з опер, іншыя вывучалі ролі; хтосьці граў на дудзе, выцінаючы жаласліва-мінорныя тоны; адзін з артыстаў, стоячы на калідоры, барабаніў вершы. Какафонія зыкаў густым струменем выбівалася з вокан «гатэля», разлятаючыся па майдане.

Кучкі дзяцей грудзіліся пад вокнамі, найшоўшы сабе забаву і ўцеху перад дагэтуль ціхім «гатэлем» Брэхмана.

Гаспадар гатэля, Міхель Брэхман, тупаючы па двары, задаволена пачэсваў бараду: госці былі незвычайныя, гарадскія: яны давалі зарабіць. Па некалькі разоў на дзень заказвалі самавар. Патрабавалі піва, віна і закускі... Жонцы, і дачцэ, і служанцы Міхеля — работы па горла. I Міхель Брэхман, даўшы свой дом амаль не ў поўную ўладу артыстам — не дбаў больш ні пра што, як толькі пра тое, каб яны чым найдаўжэй у яго прастаялі. Ён расхвальваў гасцей суседзям і, хто зазіраў у вокны «гатэля», пераймаў гутаркаю:

— Што-о за людзі-ы!.. Такіх я на вяку сваім не бачыў... Ды не толькі я, а наш Смагін, наогул...

Яшчэ гасцінней сустракаў Міхель таго, хто заходзіў наведаць артыстаў.

Рыгора са Сролем Брэхман сустрэў гасцінным прывітаннем і дагадліва запытаў:

— Вы пэўна да нае?

Пачуўшы, што да «іх» — вярнуўся і правёў у самы «гатэль».

— Вас ужо зранку чакаюць...— папярэдзіў ён.— Вы стукайце, і яны вас пусцяць.

Гэля з мужам з самае раніцы прыбраліся да стрэчы гасцей, і гутарка іх з Міхелем вывела абаіх з пакоя.

— А мы ўжо думалі, што вы не прыйдзеце... У нас гэткі вэрлах! Выбачайце — цыганскае жыццё...

— Грэх было б выбачаць перад намі... Кіньце...

— Ну, вы ж такія госці, што хто б мог думаць вас прымаць у гэткіх умовах...

— Трапляецца...

— Ой, не кажы, Рыгор... Гэля аберуч хапілася за голаў.

— КіньІ Ты ўсё яшчэ, я бачу, не можам прывыкнуць да абставін нашага жыцця!..— папракнуў яе Лазар, увіхаючыся каля накрытага стала.— Бацькаў запечак не досыць намуляў бакі...

Усе засмяяліся на Лазараў сказ.

— Давайце, сябры, разам... Гэля, запрашай гасцей...

— Калі ласка, Рыгор, Сроль, займеце месцы... Выбачайце ўжо... Няхай наша спатканне скрасіць недахопы нашага пачастунку...

— Кінь, Гэля... Гэта не ў Сілцах...

— I хто б то мог спадзявацца... Я ўжо казала Рыгору... Ці не праўда, Сроль?

— Чалавек з чалавекам — не гара з гарою,— адказаў Сроль.

Лазар падняў налітую чарку і агаласіў:

— За нечаканую стрэчу?!

Але ніхто не паспеў адказаць, як раптам адчыніліся дзверы і ў пакой прасунуўся загіб бляда-ружовага, груба нагрыміраванага носа:

— Можна?

— У чым справа?

— Выбачайце! Я думаў, мы зрэпетуем гэту сцэну яшчэ раз...

— Паспеем,— падаў Лазар і адвярнуўся да кам-паніі.

— У вас яшчэ мае быць спектакль? — запытаў Рыгор.

— Сягоння пакідаем Смагін... Разбярэш з імі...

— Так хутка?

— Знача за стрэчу і за расстанне?

Сроль кіўнуў Рыгору, і ўсе ўчацвярых выпілі налітыя чаркі.

— Закусеце! Прашу вас... Бо калі зноў сустрэнемся — няведама...

— Сустрэнемся, Гэля,— перабіў Рыгор: — нябось, ты не думала пра Смагін, а між тым...

— Паверыш, ніколі не думала...

— Дарогі крыжуюцца...

— I заплятаюцца вузламі.

— Паверыце, смяялася, калі Сёмка перадаваў табе, Рыгор, уклон: «Угледзіш, Гэля, і прасі яго, каб ён забраў мяне»...

— Гэта Сёмка так?

— А то ж бо то... Зямля вымусіць... Мо ж памятаеце, як ён біўся з бацькам над сваім мізэрным гаспадарствам. Мука адна...

— Сацыялізацыя запазнілася, — пажартаваў Сроль.

Яго сказ астаўся незразумелым ні для Гэлі, ні для Лазара, і ён тут жа паабяцаў:

— За лепшую будучыню!

— Дачакаешся!

— Што за неймавер'е, Гэля! — папікнуў Рыгор.

— Калі мяне не радуе нічога.

— I твае поспехі на сцэне? — запытаў Сроль.

— Вот ужо жывое насміханне.

— Дайце рады — ніколькі...

Гэля з адбіткам самаздавальнення на твары ўстала з месца, паправіла на сабе скамечанае адзенне і падліла ў шклянкі піва.

— Не саромейцеся...

— Нашла каго сарамаціць...

— Я думаю... А Сёмку, хлопцы, трэба выручыць... Яго Сілцы зассуць дарэшты...

— Але, па-мойму, ён не здатны іх пакінуць... Каб на іншага, ужо даўно можна было б на іх махнуць рукою.

— Не кожны гэта можа зрабіць...

— А ты?

— За яе — мяне дзякуйце,— пахваліўся Лазар.

— А то ж не праўда? — ветліва паглядзела на яго

Гэля.

— Не чакаць жа Сёмку, пакуль знойдзецца добры ангел і вынесе яго на сваіх крыллях з Сілцоў...

— Так, яго пільна сцерагуць гэтыя ангелы...

— Якія такія ангелы?

— А ты ж хіба, Сроль, не ведаеш, што з Сёмкам было?

Усе настаражыліся.

— Ты не жартуеш?

— Чаму вы мне не хочаце верыць?

— Адкуль ты ўзяла?..

Гэля расказала гісторыю з Сёмкам, якога, незадоўга пеоад яе выездам з Сілцоў, паліцыя арыштавала і пад канвоем прывяла а поля ў мястэчка.

Гэта навіна востра зацікавіла Рыгора і Сроля. Яны рэшту часу, праведзенага ў гасцях у Гэлі, не астаўлялі Сёмкі без свае ўвагі.

Кожны стараўся лепей вымеркаваць план, калі б і як перацягнуць Сёмку з Сілцоў у горад.

Але ўрэшце ім не ўдалося спыніцца ні на акрэсленым часе, ні на пэўным горадзе.

I Рыгор, і Сроль пакуль мала арыентаваліся ў сваім наступным. Перад адным і перад другім, аднака, губіліся няясныя перспектывы іх будучыні.

У адносінах да Сёмкі пры іх аставалася ўсяго добрае сэрца і цёплае пачуццё таварышаў — ды ці ж з гэтым адным можна было ўступаць у вайну з жорсткім жыццём з-за таварыша?

Для Гэлінага гонару, аднак, хапала таварышавага завярэння, і яна з здавальненнем сустрэла ўспыхшае ў сабе жаданне паведаміць пра гэта Сёмку.

Але ўжо праз некалькі хвілін пасля гэтага, калі нечакана для ўсіх пад вокнамі загрукацелі падводы, а па «гатэлі» ўдвоілася ад'езная сумятлівасць, Гэля забылася мімалётнага парыву,— праўдзівей,— ён затушыўся ў яе нутры непрыемнай выявай сапраўднасці.

Гэта ж сапраўднасць вачавідкі пляміла чорнаю хваробаю халоднага расстання цеплату і бляск знянацкай мілай стрэчы...

Хлопцы выразна адчувалі прыкры настрой перад-дарожжа, што раптам заваладаў Гэляй. Яны з няцерпам чакалі знікшага з пакоя Лазара, каб развітацца.

— У цябе па-нашаму, Гэля,— мяркуючы развеяць яе сум, спачувальна праказаў Рыгор: —тут сядзіш, а тут паднялася і ляці.

— Ой, я ўжо так стамілася ад гэтых пералётаў, што яны мне, як нож у сэрца.

— Толькі без роспачных думак... Я бачу, што ты ёмка прыстасавалася да падарожнага жыцця.

— Ты хіба смяешся?

Гэля адвярнулася ад адчыненага куфэрка, у якім наздзіў шустра гаспадарылі яе ўвішныя рукі, і ўпічна паглядзела на Сроля.

— Усяго і ўцехі, што ў прыказцы: «голы збірайся — голы гатоў».

— Гатова? — не зразумеў яе ўляцеўшы ў пакой Лазар.— Наробяць пажару, як на цягнік спешучы,— вылаяўся ён, бегаючы па пакоі: —думалі к вечару, а яны — на табе, а полудні...

Пасля спыніўся, каб прыняць ад гасцей падзяку, і развітаўся з імі.

— Даруйце, што ў гэткую пару мы запрасілі вас,— выбачыў ён.

— ІІІкадуем, што мы вам не маглі адплаціць тым жа! — адказаў за дваіх Рыгор.

— Хіба ўжо пры чарговым спатканні,— пажартаваў Сроль.

— А гэта не безнадзейна!

— Калі не суджана будзе вам вярнуцца ў Сілцы! Га-а, Рыгор,— дадала Гэля.

I, адарваўшыся ад упакоўкі, яна пачакала Рыгоравага адказу на запытанне.

— У гэтым не магу цябе запэўніць,— адказаў Рыгор.

— Усё ж я буду прасіць цябе, калі здарыцца наведаць Сілцы — не забудзь перадаць маім бацькам пра паша спатканне...

— Ці ж варта дапамінаць?..

Магчыма, іх гутарка зацягнулася б яшчэ хвілін на дзесяць — дваццаць — вострасць яе, як звычайна бывае перад расстаннем, хутка ўздымалася, але Міхель абарваў іх сваім уваходам у пакой.

Заклапочаны адездам артыстаў, ён не абмінуў паскардзіцца Рыгору з Сролем на сваё пагоршанае, у звязку з гэтым, становішча.

— Вось так і жывеш — выпадкамі, толькі выпадкамі,— раэвёў стары рукамі: — лёс прынясе добрых людзей — і з тэю ж раптоўнасцю іх забірае... Каб у яго было болей літасці да мяне, старога,— магчыма б, я мог крыху акрыяць... А то... I мне добрыя людзі трэба, трэба яны і Крамнікам, ды яшчэ і іншаму каму... Ці ж гэта невядомая рэч?..

Не стрэўшы адказу, ён абярнуўся да Лазара:

— Вось вам, калі ласка, рахунак...

Узяўшы з рук Міхеля кавалачак спісанай паперкі, Лазар пачаў лічыць грошы. Лічачы, ён не заўважыў, калі Рыгор з Сролем выйшлі з пакоя. Праляцелі ў яго між вушшу і апошнія пажаданні поспеху, пасланыя імі Гэлі...

Толькі праз акно ён прыкмеціў беглае прамігненне пары чорных кропак — якія прадстаўлялі галовы Рыгора і Сроля. Яны схаваліся за сцяною ўправа, у бляску расчырвоненага променя, што паказваючы на мароз, сонца ліло яго ў разварушаную каморку.

Калі разыходзіліся па хатах, Сроль паабяцаў Рыгору яшчэ з тым-сім пагутарыць пра работу.

— А ты мне паведаміш пра вынікі твае гутаркі?

— Можна нават і сёння.

— А сапраўды, заскоч вечарам.

— Пастараюся.

Думкі аб працы чамусьці нямоцна мулялі Рыгора. Праведзены ў Гэліным пакоі час разагнаў буднія клопаты. Іх вострасць пасабляла згладжваць і тое, што Рыгор меў выпадак напаткаць у Смагіне Сроля. У выпадку зацяжнага безрабоцця — ён ведаў — Сроль нойдзе магчымасць выручыць яго. Праўда, Сролевы намёкі на небяспеку з боку паліцыі сулілі іншы паварот у справах. Але яго сённяшні настрой не паказваў на сур'ёзнае становішча. Ды застань яно Сроля знянацку — Рыгор патрапіць абмацаць цвёрдую глебу пад нагамі.

Прынамсі, ідучы да сябе, Рыгор не адчуваў жаднае трывогі за блізкае наступнае. Наадварот, навеяныя праведзеным днём думкі смела пераносіліся праз паліцэйскія перашкоды ў шумлівыя асяродкі рэвалюцыйнага руху. На фоне пазалочанага неба вырасталі памятныя вобразы рыжскіх падзей, праломленыя ў пецярбургскія інтэрпрэтацыі.

Пецярбург!..

Перад Рыгоравымі вачыма, як з-пад зямлі, вырасла здаравенная постаць паліцэйскага стражніка. Блішчастыя масянжовыя гузікі адбівалі праменне павісшага над лесам сонца. Змяіным узрокам пракалолі Рыгораў твар шэрыя стражніцкія вочы. Але мясістыя яго губы гультайна ляжалі адна на другой і дубовае аблічча выглядала летаргічна спакойна.

— Выбачайце!

Стражнік не паварушыўся, і Рыгораў дзюпарты башмак трапіў у заскарузлую ільдом калдабоіну.

I толькі тады, калі Рыгор стукнуў нагою па падсохлай дошцы, каб выліць з башмака ваду, стражнік паважна абярнуўся, прамерыў вачыма адгон ад сябе да Рыгора і спакойліва рушыў у бок, куды ішоў.

— Чучала! — паслаў яму Рыгор удагон, і ўмомант выпусціў з памяці паліцэйскага.

Але пры ўзыходзе на ганак карчмы яму дапомніла пра яго Ліба:

— Вы мелі прыемную стрэчу?..

— А менавіта?

— Хіба ж не напаткалі стражніка?

— Так, меў шчасце.

— Ён ад нас.

— Ласне?

— Меўся вас наведаць.

— Хто яго прасіў?..

— Напэўна ёсць інтарэс.

— Да ўжо ж...

— Бацькі перапужаліся; вы суцешце іх, калі пытацьмуць... Вы будзеце абедаць?

— Каліласка.

Рыгор прайшоў да сябе і ўспомніў, што яму трэба было наведаць стан.

Было ясна, што стражніку ўсяго і было да яго справы, як пытанне прапіскі. «Гэта, зразумела, дробязь, Усё ж павявае агідай»,— праказаў сам сабе Рыгор, і тут жа рашыў азнаёміць Лібу са сваім становішчам.

Калі Ліба прынесла яму абед, Рыгор выпаўніў сваё рашэнне.

Ліба стрэла яго паведамленне зусім спакойна і толькі напярэдзіла:

Бацькам, аднак, прашу вас нічога не казаць.

Гэта папярэджанне было лішнім — Лібіных бацька цяжка ўдавалася абмануць у гэткіх рэчах.

Старая не дала Рыгору скончыць абеду, як прынесла яму сваю дараду:

— Вам не варта адкладваць прапіскі. Навошта злаваць гэту сволач. Вы заўтра ж раніцою і наведайце стан... А пры сабе таксама не варта нічога пакідаць... Не ровен час... Людзі з гэтага жывуць...

Тое, што Рыгор спакойліва выслухаў старую, яе суцешыла і здаволіла.

Не разводзячы далейшае гутаркі, яна пакінула яго аднаго, завесіўшы на выхадзе фіранку...

— Навошта, каб зайздроснае вока ўглядалася... Філасофія карчмаркі, досыць трапная, аднак не пакінула слядоў на Рыгоравым настроі. Ён хутка адцягнуўся думкамі ад дробнага інцыдэнту з паліцэйскім і вярнуўся да Гэлі. На самоце новы Гэлін партрэт стаяў перад ім ва ўсю сваю паўнату. У смуглых рысах адроднага загару, гадамі ліцованага палявымі вятрамі, пяском ды спякотаю, штучна скрадаліся лёгкаю ружай парфумы. Празрыстыя цёмкашэрыя вочы яшчэ глыбей западалі ў арбіты, абведзеныя чорнымі кругамі фарбы. Усё ж ні парфума, ні застарэлыя пласты мазкай фарбы, ні балючая чуласць раздражненага грымам твару не хавалі сабою Гэлінага нездавалення сваім лёсам. Нацягнутасць адносін паміж ёю і мужам, няўтойная знарочыстай ласкавасцю, выпірала напаверх і цесна льггалася з абрыдлаю сумятлівасцю вандроўнага жыцця. Смуглым водсветам пахвільных суцех, што ўздымалі іх невымагальныя местачковыя гледачы сваёю ўвагаю да яе, як да артысткі, Гэля ўсяго і разнастайніла свае настроі. Чаму і што гэта жыццерадая мяшчанка-земляробка апынулася ў сучасным стане — цяжка было разгадаць. Тут, напэўна, адыгралі ролю прычыны, пра якія бывае не варта казаць... У кожным выпадку Рыгор стаяў да Гэлінай долі на стыку цьмянае загадкі.

У іншым аспекце паўстаў перад ім Сёмка. 3 гэтым чалавекам Рыгора лучыла глыбокае пачуццё таварыскай блізкасці, цеплата кампаніі ў юнацкія гады. Ён ведаў яго наскрозь, разумеў, як сябе. Сёмкаў вобраз заўсёды запаўняў сваёю прысутнасцю свет Рыгоравых успамінаў і лісціў шчыраю адданасцю яму.

Рыгор упарта змагаўся з наплывамі забыўчывасці, якую расцілі вакол яго разухабістыя хвалі жыцця. Яскрава адзнаная павіннасць выцягнуць Сёмку з местачкован зацвілі пе пакідала Рыгора. Абы толькі ён адчуваў сябе маральна задаволеным — варочаўся да Сёмкі і шныпарыў у вакольных абставінах, шукаючы магчымасцей выбавіць таварыша.

Сёмкава развага, яго хоць і непаваротлівыя, але светлыя і простыя думкі, выразнае ўспрыяцце сацыя-лістычных ідэй зычылі рабочай справе адданага абаронцу.

Расказаны Гэляй выпадак з арыштам Сёмкі засведчыў Рыгору таварышаву паслядоўнасць. Рыгор не выказаў, але адчуў прыемнасць ад Сёмкавай гісторыі. Гэта вымусіла яго праверыць свае магчымасці сустрэцца з Сёмкам. Сілцы былі астатнім месцам для гэтага, ну ўсё ж пры спрыяючых акалічнасцях нельга было адкідаць і іх... Тым болей што там — Маці...

«Што думае старая пра свайго сына? Выплаквае балючыя вочы і тупіць безнадзейную веру ўбачыцца? Цяжкім крыжам ляжыць на яе плячах мая разлука з ёю і дратуе сэрца доўгая невядомасць пра мяне. Нельга адмаўляцца ад завабнага настрою наведаць Сілцы. Няхай яны з невялікай гасціннасцю чакаюць мяне, ды ці ж я паеду для Сілцоў, а не для маці і хоць для малой, але лрыязнай жменькі людзей? Выпадзе зручны момант і я...»

Вобраз стражніка, мігнуўшы ў раскалыханым ваабражэнні, дапоўніў Рыгору пра ўмоўнасць яго хаценняў. Над ім вісела дазорнае вока дбайнага начальства. I двухдзённае ўхіленне ад стрэчы з ім не выбаўляла яго ад пільнага дагляду... Сённяшні візіт паліцэйскага дапоўніў пра той агідны хвост, які цёгся з Рыгі да Смагіна.

Можа, тым, што ехаў Рыгор, а можа, і папярэднім цягніком ішлі ў Смагінскі стан датычныя Рыгора ад-носнікі. У сухіх ад запечаных мук і цярпенняў радках участковых дакументаў ляжалі сляды жоўтага будын-ка рыжскага астрога. Яўка для прапіскі — вязацьме Рыгора прыгатаванымі ланцугамі няволі. Тут мусіць ставіцца на карту мужнасць і адвага. Бо ен прыехаў у Смагін не для адпачынку, а для працягу барацьбы. Няхай яе памеры, яе пэнт і характар шмат ...

Сроль учора паспеў намякнуць Рыгору аб прыгатаванай яму ролі ў гэтым змаганні... Яго не спыніць па-ліцэйскае вока...

— Уваходзьце!

— Вы адпачывалі? Даруйце, што я так нахабна... Міхелева кудлатая галава чуць выдзелялася разбеглай у змроку сівізною.

— Чакайце, я засвячу лямпу.

— Мне не доўга... Калі ласка...

Міхель прастаяў з працягнутаю паперкаю ў руцэ, пакуль Рыгор не справіўся з лямпаю.

— Вось вам ад тае артысткі, дзе вы гасцявалі.

— Яны ўжо выехалі?

— Гадзіну таму...

Міхель падозрана агледзеўся на дзверы:

— Шкада мне іх... Гэта былі людзі, якіх мне доўга прыйдзецца чакаць. Такіх людзей пасылае лёс... А вы?

Хтосьці прайшоў калідорам. Міхель выпусціў з рук паперку і выйшаў ад Рыгора.

Ужо з вулічных дзвярэй данёсся яго павышаны голас развітання.

Рыгор ухмыльнуўся запозненай ветлівасці старога і падняў прынесенае.

У ненадпісаным канверце ляжала трохрадковая запіска Гэлі і змяты, пажаўцелы ліст.

Запіска змяшчала ў сабе наступныя словы:

«Перасылаю атрыманы мною ад Зосі ліст. Забыла перадаць днём. Думаю, што табе ён не бесцікавы. Бывай здароў. Гэля».

Рыгор, не саступаючы з месца, прачытаў прынесенае.

Зосіна трагедыя хвілін пяць непарушна трымала Рыгора на адным месцы. Ён чуў, што нябачныя ніткі яе шавеляцца пад грудзянаю клеткаю, але не хацеў паддавацца сентыментальнаму настрою.

Патушыўшы лямпу, ён выйшаў з пакоя.

— Вы скора вернецеся? — пераняла яго на калідоры гаспадыня.

— Не забаўлюся... А я вам трэба?

— За вамі ў даўгу гарбата.

— Памятаю... не дарую...

Гаспадыня ветліва паківала галавою, праводзячы пасуседа ўмільнымі ўзрокамі.

«Разумная галава»,— паатэставала яна Рыгора і мэрам бы спалохалася, пачуўшы знянацку стук дзвярэй.

Знадворку ўвайшло трое чалавек, з якіх адзін быў Рыгор, другі Сроль і трэці — Павал Памыйка, рабочы з мясцовай слясарнай майстэрні Шульца.

Яны ў адзін голас прывіталіся з гаспадыняй і прайшлі ў Рыгораў пакой. Цішыня, што ахутвала яго без Рыгора і пры Рыгору — патанула ў рэзвым маладым гомане.

3 гэтага гоману выплыў Рыгораў жарт, пасланы да гаспадыні:

— Папрашу ваш доўг з процантам.

Дзякуючы смякалцы і зваротлівасці, Шульц апрацаваў асобыя правілы ўзаемаадносін з сваімі падмайстрамі. Умеючы з імі ладзіць, ён выкарыстоўваў усякім чынам іх працаздольнасць, не шкадуючы плаціць болей сваіх канкурэнтаў.

Адыгрывала, вядома, пэўную ролю і тое, што ё'н быў майстар болей адукаваны, практычны, бачыўшы свет і знаўшы слабы бок правінцыяльнага падмайстра.

Шульц ніколі і сам не расставаўся з напільнікам ды молатам. Цэлымі днямі стаяў ён побач з чаляднікамі, адукуючы іх у незаўважных дробязях трымання молата, нахілу напільніка, згіну плечука пры варстаце; галоўнаю якасцю ў адукацыі чаляднікаў Шульц лічыў навык і руплівасць да чыстаты ды акуратнасці. На гэты конт ён чытаў падмайстрам цэлыя лекцыі і натацыі, апавядаў шэрагі анекдотаў і казак, не забываючы падганяць у працы. I сам ён стараўся захоўваць чыстасць, ні на хвіліну не расстаючыся з белым каўнерыкам. Гэта асаблівасць Шульца ўвайшла ў пагаворку смагінцаў, якія заўсёды ў гутарках пакладаліся на «немца».

Чаляднікі ганарыліся вучэннем і працаю ў Шульца. Тыя ж, што працавалі ў іншых майстэрнях, квапілі на «немца», лічачы сваіх гаспадароў «партачамі».

К таму часу,. калі Рыгору трапілася спаткацца з Шульцам — немец меў пяць чалавек чаляднікаў і некалькі пахвальных лістоў за сваю вытворчасць. Пра яго ведалі не толькі ў сваім павеце, а чуць не ва ўсёй губерні.

У сезонны час, летам, работу да яго прывозілі з далёкіх аколіц.

Шульц служыў асобнаю адзнакаю мястэчка. Многія судзілі пра Смагін па «слясарнай майстэрні немца Карла-Людвіга Шульца».

У сваім местачковым жыцці смагінцы лічылі гонарам выбраць майстра Шульца ў паверанага, ці ў хадайніка па тых ці іншых справах. Сустракаючыся з ім, яны прыветна знімалі шапкі; часта хадзілі да яго за парадамі. Той ад смагінцаў, якому выпадаў лёс наняцца на працу да майстра Шульца,— фанабэрыўся гэтым і хваліўся сваім суседзям. Шульц плаціў даражэй ад іншых і падабаўся сялянам за тое, што ўгаварваў іх рабіць акуратней, а з канём абыходзіцца ласкава.

Кожны дзень ён вылучаў гадзінку часу ў абед і прыходзіў у горад наведаць работніка, пагутарыць з ім, а то і пазнаёміць з зямельна-гаспадарчаю працаю ў Нямеччыне.

На майстра Шульца падказвалі, як на дасціпнага гаспадара і талковага чалавека. Мала хто не разбіраўся, чаму і што яму шанцавала ў жыцці, удалося нажыць кавалак зямлі дзесяцін у дзесяць ды абсталя-вацца харошымі будынкамі. Нітка да гэтага цягнулася з мураванага будынка, у якім працавала пяцера чаляднікаў. На гэты будынак і тыкалі смагінцы пальцамі.

Домік і майстэрня Карла-Людвіга Шульца стаялі на Лясной вуліцы, якая паўдугою цягнулася ганоў на двое на поўдзень, як бы ўцякаючы ад асноўнай масы местачковых будынкаў.

3 гэтае вуліцы ішла дарога на другое мястэчка, Галубку, якое славілася дзвюма ткацкімі майстэрнямі і добра абсталяванай лесапілкаю.

Ужо хат за дзесяць ад цэнтра, па Лясной вуліцы, пачыналіся гароды і сады. Яны цягнуліся шырокаю лентаю да найбольшага і багацейшага саду Карла-Людвіга Шульца. Шульцаў гарод з лугам упіраліся ў бераг нелапое рэчкі Жаўранкі.

Дзякуючы гэтай рэчцы, бач яе вясновым разлівам, руніста буялі мурожныя паплавы і прыносілі багатыя ўраджаі гароды.

Слясарная Карла-Людвіга Шульца хавалася за купчастым дубам на адгоне сажняў ста ад дома і была павернута вокнамі да Жаўранкі. Дым з невысокага коміна заўсёды калыхаўся над рэчнымі хвалямі, а іскры танулі ў іх рабаценні. Вечарамі, калі вясна ці восень слалі над зямлёю свае чорныя цалуны, іскры, што шугалі з коміна слясарні, пярэсцілі мяккі мошаст адвячорку пукамі гарачага канфеці.

Стукі малатоў і бразг жалеза, рытмічныя скрыпы напільнікаў перакідаліся ад майстэрні за рэчку і нясліся ў бярозавую дуброву, што адмяжоўвала сабою палоскі смагінцаў ад шырокіх галаў узорнага маёнтка пана Каструбіцкага.

Налева, куды нясла сваю ваду Жаўранка, цягнуліся даўжэразныя панскія мурагі; вярстоў за пяць яны ўпіраліся ў невысокае ўзгор'е.

Зусім недалёка ад дома Карла-Людвіга Шульца быў перакінуты праз рэчку Жаўранку мост. Мост служыў любімым месцам для гулянкі смагінскае моладзі. Кожны дзень па ім тупаў шумлівы натоўп, у якім знаходзілася і дачка Шульца Маргарыта. знаёмая Сролю і Лібе па ўдзеле ў местачковай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі. Маргарыта была палітычна падгатаваным чалавекам і карысталася павагаю з боку сацыялістычнай моладзі. 3 ёю звялі Рыгора Сроль і рабочы Шульца — Памыйка. Цераз гэта знаёмства Рыгор і астаўся на працу.

3 першых дзён працы Рыгор зрабіў на Шульца выгаднае ўражанне. I пэўна таму, што ў Рыгору ён бачыў свядомага чалавека і практычнага майстра; далейшая праца пайшла гладка.

Падабаўся Рыгор і рабочым Шульца. Дзень за днём адносіны ято з імі шчырэлі, рабіліся таварыскі ўсталенымі.

На працягу першых двух тыдняў працы Рыгор вывучаў характар, нораў і духовы склад кожнага з іх. Разам з гэтым стала яму вядомым і іх палітычнае крэда.

За гэты тэрмін поўнасцю высветлілася перад ім і асоба гаспадара — Карла-Людвіга Шульца.

Чаляднікі, як і заўсёды, складалі з сябе досыць разнастайных тыпаў. Былі сярод іх, двое зусім адсталых у духовым развіцці, якія любілі выпіць, мала аддавалі ўвагі свайму класаваму стану. Другіх двое — процілежалі першым: ім нячужа была газета і рэдкая, без выбару, кніжка; але побач з гэтым другая двойка з завісцю марыла пра жыццё Карла-Людвіга Шульца, як гаспадара, «самому над самім пану». Гэта двойка капіявала гаспадара ў паводзінах, беражлівасці і акуратнасці і часта наведвала яго дом. Пяты чаляднік — Павал Адамаў Памыйка, выдзяляўся ад усіх агульнаю пісьменнасцю і палітычнаю свядомасцю. Як майстар, ён таксама быў лепшы за ўсіх, але меў хвараблівасць на падкрэсленае апрашчэнства. У ім, як у люстэрку, адбіваліся найменшыя калыванні палітычнага жыцця і, як ад слоўніка, можна было даведацца ад яго пра ўсе навіны кніжнага рынку. Да выйсця ў свет «Правды», ён доўгі час выпісваў «День».

Стрэўшыся з Памыйкам, Рыгор ні разу не бачыў яго без далікатна зг6рнутаг ў трубку чарговага нумара «Правды». Пасля Памыйка адкрыўся Рыгору, іпто ён з'яўляецца карэспандэнтам некалькіх сталічных і правінцыяльных газет.

У бок гэтага таварыша Рыгор і накіраваў пачуццё свайго сяброўства. Ён уверана і смела выяўляў яму самога сябе, і гэтымі сваімі адносінамі да Памыйкі выклікаў ад яго стрэчныя прыязныя пачуцці.

Павал Адамаў Памыйка хутка ўвёў Рыгора ў гісторыю Шульцавай майстэрні і ў сутнасць узаемаадносін між Шульцам і рабочымі. 3 Паўлавых паведамленняў выявілася перад Рыгорам своеасаблівасць Шульцаўскай сям'і. Сам Шульц называў сябе «сацыял-дэмакратам па-за партыяй»; сын Рудольф, студэнт Пецярбургскага універсітэта, фактычна быў актыўны член студэнцкай сацыял-дэмакратычнай групы; дачка Маргарыта... пра яе Рыгору паведамілі раней. У доме Шульца часта адбываліся партыйныя сходкі, якія часткаю аберагала яго гаспадарскае становішча.

Гэта акалічнасць згладжвала ў Рыгору першачасо-ую неабыкласць смагінскіх умоў. Але паступова іх упарты націск шчыльніў Рыгора да местачковага жыцця, заблытваючы ў пераплёты яго інтарэсаў. 3 гэтых інтарэсаў выплывалі пытанні і задачы, з якімі ён быў звязаны як сацыяліст і змагар.

Рыгор не агледзеўся, як ён стаў шрубкаю новае машыны. Дзень у дзень гэтая шрубка мусіла закручвацца, каб не парушалася праца ўсяго механізма. А сёмай гадзіне раніцы Рыгор ішоў у майстэрню, тупаючы па выбітых дошках тратуараў, абмінаючы знаёмыя хаты і сустракаючы адных і тых жа людзей. А дзесятай ён варочаўся дамоў, у карчму Крамнікаў, адкуль не хацеў выбірацца і якою быў задаволены поўнасцю. Ліба акуратна да яго прыходу ўбірала яго пакоік і праз хвіліну па ўваходзе стукала ў дзверы, прыносячы снеданне. Некалькі далікатных сказаў адно другому папярэджвалі Рыгораву яду...

А пасля гадзіпы, адданай на спеданне, зноў Рыгор бег на работу, працаваў да трэцяй гадзіны дня, варочаўся з абеду і канчаў свой дзевяцігадзінны працоўны дзень а сёмай гадзіне ўвечары.

Паеля працы Рыгор каля гадзіны чытаў газеты і кніжкі, затым пісаў лісты ці хадзіў да Сроля, да Памыйкі або адзін прагульваўся ў поле, за мястэчкам. Ляжала яшчэ на ім агідная павіннасць з'яўляцца праз два дні ў стан на мальдунак. Яго першачасовая асцярожнасць у паводзінах, рэдкае пападанне на вочы паліцыі пасобіла злёгку занядбаць наглядам за ім.

Карыстаючыся гэтым, магчыма знарочыстым папускацельствам з боку паліцыі, Рытор на трэцім тыдні свайго жыцця ў Смагіне ўжо свядома наведваўся ў стан толькі праз тыдзень. Аднак дазваляць сабе поўную свабоду ён пакуль не збіраўся. Рыга яго навучыла быць асцярожным і тактоўным. Папасціся яму другі раз у рукі паліцыі азначала не зрабіць і таго, што ён мог рабіць пры асцярозе. Аднак паступова, незалежна ад сваіх меркаванняў, Рыгор цалкам увайшоў у партыйныя справы, занядбаўшы сваім няпэўным становішчам. Гэтаму значна пасабляла тое, што ён жыў у карчме. Пад выглядам папойкі, за пляшкаю піва хлопцы больш-менш спакойліва вырашалі пытанні бягучае працы. Тым болей спрыялі гэткія абставіны яшчэ і таму, што гаспадар карчмы і ўся яго сям'я, ведаючы ў чым рэч, самі аберагалі гэткія пасяджэнні моладзі. Набліжэнне ўрадніка ці стражніка або проста чужога чалавека сігналізавалася старымі гаспадарамі карчмы загадзя. Арганізацыя так званых карчомных пасяджэнняў належала цалкам Рыгору і вельмі прыйшлася даспадобы яго смагінскім таварышам.

Праўда, што аднымі пасяджэннямі іх палітычная праца вычарпацца не магла. Яе трэба было шырыць сярод местачковых падмайстраў і пераносіць на вёску. Знаходжанне больш адказных метадаў магло адбівацца на поспеху працы. I тут пасабіў Рыгор: па яго думцы рэшана было арганізаваць у Смагіне публічную бібліятэку з правам раздання кніжак вясковым чытачам. Першым кніжным фондам згодна рашэнню камітэта меўся быць фонд з сабраных самімі сябрамі арганізацыі кніжак. Выбар ад начальства дазволу на права адчынення бібліятэкі складаў справу найцяжэйшую. Сярод сяброў арганізацыі не знаходзілася чалавека, якому б хоць крыху давярала паліцыя. Рыгор падаў думку звярнуцца да Шульца, каб той выбраў на сябе правы на адчыненне і намінальнае загадванне бібліятэкай. Шульц безадгаворна згадзіўся.

Такім чынам справа з бібліятэкаю стала на рэйкі і хутка рухала наперад, прыкрываючы сабою палітычную чыннасць. Дзякуючы Рыгору была праведзена паўлегальная кампанія збору падпіскі на газету «Правда» і ахвяр у яе жалезны фонд. Па ініцыятыве ж Рыгора наладжвалася некалькі спектакляў з пераносам іх у бліжэйшыя да Смагіна вёскі, каб праз гэта навязаць сувязь з сялянскаю моладдзю. Усё гэта ўнясло ў смагінскае жыццё новы струмень асвяжэння, Тыя, што былі адкінуты цяжкаю рэакцыяй ад грамадскае працы, абудзілі прыбітае пачуццё і з ахвотаю выпаўнялі ўскладзеныя на іх паўграмадскія, паўпалітычныя абавязкі.

Вачавідкі расла актывізацыя сярод местачковага рамесніцтва.

Па гарбарнях ды слясарнях, сярод краўцоў, шапачнікаў ды шчотачнікаў пайшлі гутаркі наконт урачыстага святкавання 1 Мая. Сталі чуцца галасы эа тое, ваб у гэты год май адзначыць маніфестацыяй. Для абгавору майскага пытання адбылося некалькі досыць шумлівых сходак па майстэрнях.

Рыгор яскрава адчуваў набліжэнне цікавых і прыемных падзей. Як-ніяк, а ў іх вызначалася і яго доля старанняў. Праўда, ён добра разумеў, што не ад яго залежала разварушыць местачковае жыццё і надаць болыпага тэмпу ў працы смагінскае сацыял-дэмакратычнае арганізацыі. К яго прыезду ў Смагін расійская сапраўднасць выяўляла агульны ўздым рэвалюцыйнага руху. 3 усіх канцоў агромністае краіны даносіліся радасныя весткі пра эканамічныя канфлікты і палітычныя выступленні. Пад націскам агульнага ажыўлення ўекалыхнуўся і Смагін. Але няма гэткае ідэі, якая б не прайшла ў жыццё праз людскую існасць. Чалавек з'яўляецца правадніком думак і імкненняў акрэсленае класавае групы. 3 гэтага пункту гледжання Рыгор меў падставы гардзіцца сваёю чыннасцю ў Смагіне. Ён таксама з неаслабнай цікавасцю сачыў за далейшым яе развіццём. Набліжэнне Першага мая рэгулявала гэта развіццё, адбіваючы яго калыванне, як градуснік тэмпературу.

Мястэчкам прабягала ўзрастаючая затрывожанасць. I па хатах і на вуліцы гутарылі пра падзеі, што іх гатовяць сацыялісты. Зданні нядаўняга мінулага луналі над агойтанымі ў клапотах мяшчанамі. Паўставалі незабытыя з часу 1905 года пажары ў маёнтку пана Каструбіцкага, казацкія экзекуцыі над смагінцамі і тая мяртвасць мястэчка, якую нагналі новаз'яўленыя паліцэйскія стражнікі.

Больш падуплыўная бацькам заможная моладзь асцярожлівей паглядала на западазроных у сацьшлістычнасці таварышаў.

Дбайней ды рухавей зрабілася паліцыя. Закінутыя вуліцы ўсё часцей сталі наведвацца стражнікамі. Гэтых жа стражнікаў познімі вечарамі можна было бачыць пераадзетымі па-пад вокнамі хат.

Паліцыя не забывала і Рыгора — яго прапісказноў вярнулася да двухдзённага тэрміну.

Агульны настрой захапіў сабою і местачковую інтэлігенцыю. Яна «дбайліва» вуснамі перадавала «хлопцам» свае папярэджанні наступнага зместу.

— Вы гатовіцеся да першамайскай маніфестацыі,— казаў «пазапартыйны сац.-дэм.» Карл-Людвіг Шульц Рыгору і Паўлу, запрасіўшы іх адным вечарам да сябе.— Гэта рэч карысная: трэба паказаць паліцыі, што яе свята пакуль не надзейна... Дзевяцьсот сёмы і восьмы гады даўно асталіся пазадзе... Але разам з тым вы павінны ўсебакова абдумаць, які выгляд святкавання будзе карыснейшым і для спраў рэвалюцыі і для вас саміх... Нельга забываць, што паліцыя не супыніцца перад самымі жорсткімі рэпрэсіямі. Яна з асалодай чакае поваду зрабіць крывавую расправу... Мне вядомы некаторыя яе захады да гэтага... Вось чаму не павінна пакідаць вас ні тактычнасць, ні асцярожлівасць... Меней задзёру і болып арганізаванасці... Дзевяцьсот пяты год менавіта праваліў справу з-за адсутнасці свядомага кіраўніцтва рэвалюцыяй. Я б радзіў вам падумаць пра так званую мірную маніфестацыю... Збярэцеся на майдане і спакойліва, без песняў і выгукаў, пройдзеце мястэчкам... Не думайце, што ў маўчлівым паходзе мала эфектыўнасці... Я памятаю, як яшчэ перад дзевяцьсот пятым годам...

Рыгор не даў гаспадару дасказаць, рашуча не згадзіўшыся з яго прымірэнчымі ліберальнымі дарадамі.

— Мне здаецца,— адкрыў ён сваю настойнасць,— вамі гутарыць інтэлігенцкая сентыментальнасць... Карл Людвігавіч, даруйце-э мне, толькі зусім не ў інтарэсах рэвалюцыі стрымліваць размах баявога настрою. Я не думаю, каб гэта пайшло і на нашу карысць... Ад гэтага можа выйграць выключна перапалоханае цёмнае абыватальства... Мы мусім распаляць малейшую іскарку нездавальнення і чым найвышэй паднімаць уздым рэвалюцыйнага энтузіязму...

— Вамі грае экзальтацыя маладосці,— па-бацькоўску маралізаваў Шульц.— Выгук «далоў самадзярзкаўе!» з адказам на яго пяццю арыштамі ды высылкай наўрад ці апраўдае сябе. Яшчэ меней апраўдання дасць выпадковы стрэл у паліцэйскіх: яны адплацяць на гэта залпам, і ваш задзёр каштавацьме жыцця некалькіх чалавек...

— Мы не лічым ахвяр, якімі плацім за шчаслівую будучыню... У белых рукавіцах, Карл Людвігавіч, рэвалюцыі не зробіш... Найпякнейшым словам не праб'еш гнілое астрожнае сцяны...

— Не думайце, што астрожныя сцены падаюць ад неарганізавана накіраваных да іх удараў... Так, па-мойму... А ўвогуле, я, прыватна, за найплённейшыя скуткі перамог, якім бы шляхам тыя ні развіналіся...

У гэткай адлегласці зацягнуліся спрэчкі паміж Шульцам ды Рыгорам на адгоне двухгадзіннага кавалку часу.

Але ўгаворная дарада Шульца ўдала разбівалася аб Рыгоравы ўпартыя доказы за перавагу рашучых метадаў у рэвалюцыйных выступленнях. I надыходзячаму Першага мая не гразіла апаска прымірэнчага зацямнення абяцанай урачыстасці.

— Няўломныя вы людзі,— заключыў Шульц, задумаўшыся над Рыгоравай рашучасцю.

I яго двухсэнсоўны ўзрок мякка прайшоўся па маўклівым твары Памыйкі.

Было дармо: Рыгоравымі вуснамі гаварыў не толькі Памыйка, а і ўвесь местачковы камітэт. Можна было ручаць, што і рамесніцкія колы Смагіна не пайшлі б зараз па слядах Шульца і тых «разумных людзей», чые погляды ён узяўся адстаяць.

Памыйка ўверана запэўняў Рыгора ў праваце яго пазіцый і ад шчырага сэрца выказаў яму сваю павагу.

Пасля гэтай гутаркі Рыгор выглядаў у ваччу Памыйкі загартаваным ваякам і дасканала падгатаваным абаронцам рэвалюцыйных прынцыпаў змагання. Ён абегла раўняў Рыгора з Шульцавым сынам Рудольфам і вьіводзіў, што апошняму далёка да першага. У Ру-Дольфа, не зважаючы на яго тэарэтычную падгатоўку, выразна гучалі бацькоўскія ноты. Дробнаўласніцкае паходжанне згладжвала вострыя рубы класавае просталінейнасці.

Аднак і Рыгора і Рудольфа шліфавалі абставіны буйных рабочых асяродкаў. Свой вопыт, веды і рэвалюцыйны стаж набылі яны там.

I ў Памыйкавым нутры, помеж з пашанай да Рыгора, мулялася і пачуццё завіды ды хацення самому прайсці падобную школу.

Праводзячы таварыша ад Шульца да кватэры, ён многа разоў парываўся выказваць гэтыя пачуцці, але іх адпіхала на задні план жаданне выліць Рыгору сваё прызнанне і павагу.

— Ты гэтак трапна папаў да нас, што ўдвойчы цяжка чакаць падобнага збегу абставін...

— Не пераацэньвай толькі мае працы...

— Я не ад сябе аднаго, Рыгор. Мы неаднойчы гаварылі пра гэта з шэрагам таварышаў, і ўсе аднае думкі,— прызнаваўся Памыйка.— Калі ж ты хочаш ведаць мае да цябе адносіны,— дадаў ён,— то паве-рыш, я ні з кім дагэтуль так блізка не сходзіўся, як з табою... У жыцці людзей бываюць рэдкія выпадкі знаходзіць шчырых прыяцеляў. Іх вельмі мала, Рыгор. Я да цябе быў адзін... і без цябе астануся ў тым жа стане... Хіба стукне такі момант, калі я бязбольна парву з сваім сягонняшнім жыццём... Але для гэтага патрэбны адпаведныя здарэнні... Я не перавялічу, сказаўшы, што ты стрэнеш гэтыя словы ад многіх хлопцаў... Сроль першы...

— Я Сроля ведаю некалькі гадоў.

— Ласне?.. Я б хацеў таксама... Ты не думаеш нас хутка пакідаць?

— Усё залежыць ад абставін... Я прывык да Смагіна, хоць і цягне мяне Пецярбург. Трывожаць думкі і маці, пакінутая аднэй на радзіме... Абяцаў старой на выездзе цэлыя горы, а вось каля года не мог і сухога ліста напісаць... Толькі надоечы сабраўся паведаміць яе і таварыша ў Пецярбурзе...

— Так, дарогі крыжуюцца... I хто ведае, на якім месцы яны зводзяць людзей... Ну, я б хацеў не расходзіцца з табою.

— Дзякую за таварыскае прызнанне... Шчырасць   Рыгоравага пачуцця перадалася Памыйку ў цёплым паціску рукі.

Гэта сяброўская гутарка з Памыйкам узняла ў Рыгору многа чуласці і сямейнае прывязні да новага месца і яго людзей.

Рыгора лісціла іх увага і пашана да яго. Ён разумеў, адкідваючы ўсякую ліслівасць, што кожнаму глухому месцу патрэбны такія людзі, як ён.

Багатыя вопыт і практыка ў рэвалюцыйным руху, якія ім набыліся за час жыцця ў горадзе, дадатна ўзнімалі яго над узроўнем смагінскіх таварышаў.

Нават Сроль, каторы год таму назад стаяў значна вышэй за іншых, зараз далёка адставаў ад Рыгора.

Розуму і ведам Памыйкі выразна не хапала гарадское фабрычнае шліфоўкі. I таму, што паказаныя асаблівасці местачковага жыцця былі Рыгору відавочны, ён шкадаваў разлучацца з Смагінам, не пасобіўшы таварышам як найбольш у іх справах, што былі і яго справамі. Ён уваходзіў у іх стан і яскрава адчуваў у кожным слове Памыйкавай гутаркі шчырае жаданне бачыць яго ў Смагіне як найдаўжэй. Памяталася Рыгору, калі ён жыў у Сілцах: як радасна, бывала, спатыкалі сілцоўцы прыезджых таварышаў! Як шчыра і ўважліва прыслухоўваліся яны да кожнага слова, што ішло з-за межаў іх мястэчка! I як ім шкада было праводзіць гасцёў! Ім тады валодала непаборнае пачуццё — кінуць Сілцы і ехаць туды, адкуль прыязджалі таварышы, каб цалкам нырнуць у тыя ўмовы, якія гэткіх таварышаў гадуюць.

Смагін мяняў ролі: чатыры апошнія гады Рыгорава жыцця ажыццяўлялі яго жаданні. Зараз ён выяўляў у Памыйкі, у Лібы, у іншых смагінцаў падобнае пачуццё завіды яму, як гарадскому таварышу. Чаму ж не ўцешыць іх сваім даўжэйшым прабываннем з імі?

3 гэтых матываў Рыгору рабілася прыемна адцягнуць момант свайго ад'езду з Смагіна. Ён бы аддаў у ахвяру гэтаму і прьшіжэнне перад паліцыяй, і жаданне пабываць у Сілцах, і хаценне ўгледзецца з Петрусем. Але шкадаваў Рыгор аднаго — разгону і вялікае рэвалюцыйнае працы ва ўмовах горада. 3 гэтага выключна пункту гледжання планаваў ён свой час, і гэта адно вымушала яго скарочваць сваю пабыўку ў Смагіне.

3 дня на дэень газеты прыносілі ўсё цікавейшыя весткі пра настрой рабочых і грамадзянства. Палітычнае жыццё, наколькі ён разбіраўся ў яго камбінацыях, несупынна заблытвалася. Падзеі на Бліжнім Усходзе займалі надзвычайную ўвагу палітыкаў. У паветры насіліся іскры надыходзячага выбуху. Кожнаму больш-менш пасведчанаму ў міжнародную палітыку было вачавідкі, што так званае балканскае пытанне да дабра не давядзе. Многія бачылі немагчымасць мірнага вырашэння балканскага пытання, злепленага вузла капіалістычных супярэчак, з лапікаў інтрыг, падбоеў і хітрыкаў з боку так званых вялікіх дзяржаў.

Калі і што надыдзе рашучы момант — Рыгор не мог прадугадаць, як не зрабіў бы таго і прафесіянальны палітык. Але набліжэнне казытала і дражніла яго рэвалюцыйнае пачуццё.

Рыгору паступова рабілася нецярплівей аставацца ў Смагіне. Ён штодзень, чым бліжэй да мая, усё настойней пачаў абдумоўваць план свайго ад'езду. Нават да яго закрадалася сумненне ў тым, ці варта чакаць Першага мая. Для падгатоўкі к яму Рыгор зрабіў многае што, і з гэтага боку сумленне магло быць чыстым... А ў горадзе, магчыма, яшчэ прыгадзяцца яго энергія і арганізацыйная здольнасць.

Але, успамінаючы пра Першае мая, Рыгор усё ж не хацеў яго засмуціць для смагінскіх таварышаў сваім раптоўным ад'ездам. Ён верыў у таварыскасць і шчырае да сябе пачуццё з іх боку, аднак не ручаўся, што яго перадмайскі ад'езд не навее на іх непажаданых думак. I плануючы пра астаўленне Смагіна, ён паступова схінуўся да думкі адкласці гэта на паслямайскі час. За гэты тэрмін, разлічваў ён, выразней акрэсляцца абставіны як у адносінах да Пецярбурга, гэтак і датычна Сілцоў.

Памыйку рабілася цяжка і горка таіць гэту навіну ў сваім нутры. Але сапраўднасць не гадзілася з яго пачуццямі. Рыгор не па сваёй волі, а выпадкова апынуўся ў Смагіне. Адзін паварот у іншы бок губернатарскае думкі — цураў мястэчка ад гэтага карыснага яму чалавека. Аставалася пакорліва мірыцца з немінучай разлукаю з ім. Болей таго, на іх, Рыгоравых таварышах з Смагіна, лажыўся таварыскі абавязак ухаваць яго ад магчымых непрыемнасцей нелегальнага выезду.

Памыйка поўнасцю адзнаваў усю супярэчнасць паміж неабходнасцю і сваімі жаданнямі, тым не меней шкадаваў Рыгора. Ён ведаў пра рупятлівасць падгатоўкі паліцыі да Першага мая і сачыў за рамесніцкімі коламі, якія зацягла дэбатавалі найвастрэйшыя формы пратэсту.

Складалася палажэнне, у якім чакалася шмат неспадзяванак.

А між тым Рыгор з адплюшчанымі вачыма ішоў ім на спатканне. I ўсе планы яго, усе яго намеры віселі на валаску.

Валасок павінен быць падмененым тоўстымі аборкамі. Не можа пляма сораму адзначыць нядбайнасць смагінцаў у абароне Рыгора.

Памыйка дзяліўся пра гэта сваімі меркаваннямі з Сролем, з другімі сябрамі камітэта, з камітэтам уцалку. Забываючы тое, што абставіны хавалі ў сабе аднолькавую няпэўнасць у адносінах да ўсіх удзельнікаў святкавання, ён канцэнтраваў таварыскую ўвагу на адным Рыгору. Чамусьці таксама сур'ёзнае становішча Сроля амаль не непакоіла Памыйку — ён нават знаходзіў смеласць упікаць яго ў раўнадушшы да таварыша.

Але ў гэтым Памыйка перастарваўся. Яго самазабыўная адданасць Рыгору таіла ў сабе пачуццё ўмеркаванасці. Сроль далёка стаяў ад таго настрою, у якім западозрываў яго Памыйка. Тым болей безупыннымі з гэтага боку былі іншыя сябры камітэта. Рыгор на ўсіх іх зрабіў аднака выгаднае ўражанне, і цанілі яго ўсе аднака высока.

Рыгор паранейшаму прымаў актыўны ўдзел у бягучай працы. 3 усвойнымі яму рашучасцю ды натхненнем выступіў ён з абаронаю сваіх поглядаў на перад майскім пасяджэнні камітэта.

Лхапіўшае некаторых камітэтчыкаў сумненне ў правовасці папярэдніх пастаноў пра майскія выступленні сустрэла ад Рыгора рашучы адпор.

Яго прамова вярнула хісткім таварышам рэвалюцыйную загартаванасць.

Ні ў кога не знайшлося довадаў яе абвергнуць, ні нават астудзіць навеянае ёю ўражанне.

— Мы не павінны калывацца пад уціскам абыватальскіх настрояў! — даводзіў Рыгор у сваёй прамове.— Ні аптэкар, ні дантыст, ні нават Карл-Людвіг Шульц з яго дзьмутай сацыялістычнасцю — з намі не па дарозе. Мышы патрабуюць цішыні — няхай яны астаюцца ў норах. Усякія спробы знізіць святочны ўздым рабочых — праступак, прадажа нашае справы. На гэта, я думаю, з нас ніхто не пойдзе. I хай не ад Смагіна залежыць вырашэнне канчатковай перамогі — агульныя вынікі складаюцца з дробных эггізодаў.

Камітэт ахвяраваў небяспекай і заключыў пасяджэнне галоснымі воплескамі па адрасе Рыгора.

Хтосьці, напэўна блудлівы паўночны ветрык, украдкаю адчыніў непрышчэпленае акно ў Рыгоравым пакоі, і светлая раніца заліла яго майскім сонцам. Дыхнула параным пахучым паветрам. Сіняе неба ветліва атульвала старыя стрэхі смагінскіх будынкаў. Непарушныя дрэўцы маўчалі ў асалодзе квітучага бытавання. Руцянеючы мох на страсе суседняе хаты хаваў шэрань беднаты, так непрыкметнае ў гэты ясны, празрысты дзень.

Рыгор не быў гаспадаром сваіх думак: яны пакінулі яго істоту і расплыліся ў шырокім гале вясновага дня, разліўшыся па дрэўцах, па моху, у трапяткіх хвалях паветра. Павольна цюкала сэрца, як бы адбіваючы подых сусвету, прыгожага да чаравання, вялікага да дзіву і магутнага да недасяжнасці...

— Вось яно — жыццё, цяганіна сусветнага працэсу бясконцых змен, несупыннага віравання і векавых перафармаванняў. Навакола, у крупінках эфіру, носяцца частачкі матэрыі, складаюцца, дробяцца і родзяць новае ды новае ў бязмернасці вякоў... Чалавек жа...

— Страляюць?! — рушыў з месца Рыгор і хапіўся за рамы акна.— Няўжо дэманстрацыя? Ах, таварышы!.. Навошта яны мяне ізалявалі. Да чаго іх спачуванне ў час барацьбы?..

Калі для Рыгора гэта рашэнне стала бясспрэчным, ён падзяліўся ім з бліжэйшымі таварышамі — Сролем ды Памыйкам. Першы спакойліва паглядзеў на гэта, другі прыняў Рыгорава паведамленне з пачуццём нездавальнення. Памыйка не хаваў гэтага ад Рыгора і час ад часу дапамінаў яму пра тую страту, якую мецьме ў Рыгоравым ад'ездзе Смагін.

Яму стала балюча няёмка. Унутры згрудзілася і .яжкае туманнае пачуццё ні то ўпічышча, ні то агіды і злосці...

Ён пастаяў колькі хвілін, пакуль ураўнаважыўся, і тут жа выявіў перад сабою апошняе пасяджэнне камітэта. Здарэнні накіравалі ў чаканы бок.

«Сапраўды, мы не памыліліся ў сур'ёзнасці першамайскага выступлення. Камітэт усебакова выявіў перад сабою магчымыя нечаканасці ў павароце падзей... Толькі пры чым тут мая бяспечнасць?..»

Рыгораву думку абарвалі новыя два стрэлы. Ён прасунуў галаву ў акно і паглядзеў на двор. Направа не заўважыў нікога; але толькі павярнуў узрок налева, як перад ім мігнулася двое асоб.

— Страляніна! Як жа так, што я яшчэ ў хаце! — папікнуў сябе Рыгор і хутка быў гатовы да выйсця. I толькі ён хапіўся за клямку ў дзвярах, як пачуў іх націск з калідора.

— Можна, Рыгор Міхасевіч? — адчыніўшы дзверы, запытала растрывожаная Ліба.

— Прашу вас, Ліба! Хто страляе?..

— Перастрэлка!.. Я знарок прыбегла да вас, каб вы нікуды з хаты...

— Я? Чаму гэта?

— Нядаўна прыбягаў Памыйка і прасіў мяне... Я сцерагла, каб у хаце ніхто не стукнуў. Заперла браму...

— Ах, да чаго ўсё гэта? На вуліцы дэманстрацыя, а я... "

Рыгор зноў рвануўся да дзвярэй, але Ліба перагарадзіла яму дарогу.

— Прашу вас астацца ў хаце... Няўжо вы думаеце, што без вас рэвалюцыя згіне?.. Я толькі што з майдана. Дэманстрацыя скончылася і зараз адбываецца лятучая маніфестацыя. Дэманстранты разбіліся на гурткі, рассыпаліся па вуліцах і маніфестуюць неарганізавана...

— Але ж паліцыя страляе?

— Не адна паліцыя, а і нашы...

— I нашы? Таварышы... Усё ж я не дарую вам, што вы мяне захавалі ад дэманстрацыі.

— Я выпаўніла просьбу ці дырэктыву ўсяго камітэта.— Так, так! — нездаволена праказаў Рыгор.

— Можа, гэта да лепшага.

Рыгор нічога не адказаў і прыслухаўся... Да іх даняслося яшчэ некалькі аддаленых, прыглушаных стрэлаў. Стрэлы рушылі Рыгора з месца, і ён рупліва пару разоў прайшоўся па пакоі. Ліба ўважліва правяла яго пільнымі ўзрокамі і намерылася выйсці.

— Адну хвілінку. Вы не на вуліцу?

— Выйду. Можа, вам?..

— Пачакайце каля хаты мяне. Я цераз хвіліну... Ліба пакінула Рыгора аднаго. Ён хутка перагарнуў

зложаныя на стале паперы і выйшаў з пакоя.

— Чакайце, Рыгор, прашу вас...— замахала насустрач яму рукою Лібіна маці.— Каля хаты спыніўся стражніцкі патруль... Прайдзеце на кухню... В-во-а, бачыце...

Дваром між вокан прабегла некалькі чалавек. Лопат іх шагоў адбіўся глухім рэхам па пакоях карчмы...

— Дзе ж Ліба?.. На яе ліха, як вецер, носіцца сюды-туды...

Старая рухава затупала па калідоры.

Угледзеўшы Лібу, якая ў гэту хвіліну порстка варвалася з надворку ў хату, яна накінулася на дачку з востраю лаянкай:

— Скруціш, дачушка, галаву дачасна... Пракуратая!..Чаму табе больш трэба, як усім? Дабегаешся! Сядзі вось у хаце, а то...

— Што з вамі, мама? — не сцярпела Ліба.— Сябе пільнуеце. Найшлі...

— Кіньце гармідар! Хрума, Ліба! — падаў з бакаво-га пакоя стары Крамнік.— Майце розум...

Ліба дабегла да дзвярэй і гукнула да Рыгора:

— Патруль паехаў да рынку. Давайце пройдзем...

— Куда-а т-табе-э ісці... Ліба!

Старая Хрума нервова замахала паднятымі ўгору рукамі.

— Хоць бы раз паслухалася мацеры...

— Ды кінь жа ты, нарэшце, непрытомніца,— вылаяўся Крамнік,— вось ускруціцца, ускруціцца і цэлую раніцу...

Карчмар неасцярожліва правёў рукою між носа і скінуў з яго пагнутыя, нядобра зачэпленыя за вушы акуляры. Гэта старога раззлавала, і ён моцна затупаў па дзюрпатай падлозе.

— Вы мяне дачасна ў магілу загоніце-э. Гусі кручаныя... Хай бы ўжо хутчэй вы пакідалі адна другую... Ай, ай-яй! I што-а гэта ро-о-біцца-а!

Рыгору было няёмка. Фактычна сварка паднялася з-за яго.

Ліба зразумела яго каразлівае становішча і кінулася разнімаць бацькоў.

Якраз ёй пасобіў у гэтым уваход Памыйкі. Старыя раптам змоўклі і разышліся па пакоях.

— Рыгор дома? — запытаў Памыйка, не заўважыўшы адразу Рыгора.

— Я тут!

— Пастой! Не выходзь на вуліцу. Пачаліся ўжо арышты: дваіх гарбароў стражнікі адвялі ў стан... Трэба нешта думаць... Кожную хвіліну могуць наведаць да цябе...

— Ці ліха? А Сроль? Ты яго не бачыў?

— Не бачыў!.. Хоць бы з ім не здарылася чаго дрэннага... Можа, нам склікаць лятучую нараду?.. Га?

— Зойдзем да мяне і абгаворым... Ліба асталася адна.

— Я павартую вас! Яны пайшлі да Рыгора.

Памыйкава данясенне было прасякнута выразнай трывожнасцю. Ён нервова бегаў па пакоі і аглядаўся на Рыгора.

Рыгор нейкі час маўчаў, задумаўшыся над словамі таварыша.

— Трэба адшукаць Сроля і парадзіць яму пра асцярогу.,. Са мною, магчыма...

— Пашкадуюць? Самаўцеха! Кінь, Рыгор... Мне-та напляваць.

— Чаму так?

— А пгго я маю згубіць?..

— Волю! Ты, пэўна, яшчэ не перажыў пачуцця гэтае страты... Не так лёгка...

— Бадай што...

— Я табе кажу...

Памыйка раптам спыніўся і паглядзеў у акно.

— Добра! Пасля пра гэта будзем думаць, а зараз . я цябе пакіну і пайду шукаць Сроля.

— Яму абавязкова на нейкі час трэба знікнуць ад паліцэйскага вока.

— Рацыя.

Гэта слова было сказана Памыйкам ужо за дзвярыма Рыгоравага пакоя.

Спешныя крокі яго пацягнулі за сабою скардлівыя гукі тупату.

Праз незачыненыя дзверы Рыгор пачуў некалькі сказаў, якімі на ляту Памыйка абмяняўся з Лібай.

— Цікавы чалавек! Эпікурэец сапраўдны. Бесклапотны што да сябе, як птушка. Гэткіх жыццё песціць... Ну, а са мною?

Кінутая ў прагалле наступнага думка хутка пакінула Рыгорава адзнанне. Ім завалодала глухая нядбайнасць да ўсяго, што магло гразіць яму небяспекай ці простай непрыемнасцю. Сталевым каўпаком навісла ўпартая нячуласць, за якой мужнела яго істота.

Каб не Ліба, якая ізноў прыйшла пазваць Рыгора прайсціся ў мястэчка, ён бы праседзеў адзін у пакоі бязмоўна і безварухна чалавекам, каторы скончыў сягонняшні ўрок і дае адпачынак напружаным нервам.

— Над чым задумаліся? Рыгор устаў і засмяяўся.

— Якраз-та нічога не думаў.

— Знача, як ёсць вольны?

— Бачыце. Тады...

Ліба прыслухалася да прагучаўшага за дзвярыма вокліча.

— Зноў маці расхадэілася. Яна ў нас сягоння асабліва сварлівая.

— Так, трэба яе ўлагодзіць.

— Не вельмі лёгка... Старая... Можа, маеце хэнць выйсці на вуліцу?

— 3 ахвотаю... Але маці?

— Нічога... Не думайце-э што... Хадзем... Мацеры не было ў хаце, калі яны прайшлі да выхаду.

— Пашчасціла!— пажартаваў Рыгор.

— Вось табе то і тое...

На суседняй вуліцы, дзесьці за прычыненаю брамаю ў двары, разліваўся малады звонкі рогат. На яго адгукваўся выразны бразг падкоў, ці то змораных за дзень мяшчанскіх коней, ці распуджаных стражніцкіх стаеннікаў.

Не згаварваючыся, Рыгор з Лібай накіраваліся ў бок вуліцы, якая бегла ў поле да засмечанага пылам ветрака.

Насуетрач ім, з дэманстрацыйным рыкам, спяшыла ў мястэчка лента выстраеных шэрагам кароў.

На вуліцы блізіўся вечар. У ціхім густым паветры насіліся кудлы пылу. Каля двароў хат, амаль не спрэс, стаялі гурткі моладзі, горача абгаварваючы падзеі мінаючага дня. Чырванеючы захад залаціў зялёныя галы паплавоў, што разгарталіся перад прагнымі ўзрокамі Рыгоравага ваччу.

«Няўжо сем гадзін?» — здзівіўся Рыгор, працягваючы руку за гадзіннікам.

У пакоі было светла і ціха. Спаць не хацелася нізвання. «А калі і раней сямі? Учора весь дзень адпачываў — за ноч выспаўея».

Рыгор забыў паглядзець на гадзіннік і палажыў яго пад падушку, а сам стаў адзявацца.

«Напэўна, госці на мінулую ноч раздумалі аддаць візіт».

Ён абмыў твар і выйшаў на вуліцу. Пастушкі толькі што займалі гавяду. Дзесьці на рынку чуўся зык борасцянкі. На яго адзываліся глухія стукі вешніц і граскучыя скрыпы варот.

Над шчытамі хат працягаліся чырвоныя каснікі променя —імі таксама залаціліся верхавіны блізкага гайку і трапяткія лісці разгацістага вяза ў двары суседняе хаты. Па стрэхах хат і на тым жа вязе вароны спраўлялі вяселле.

Учарашняе трывогі, хвалявання — ні следу. Нівошта не дапамінала пра маніфестацыю, патрулі, страляніну. На адгоне вярсты, за востраю страхою школы, высілася вежная надбудова паліцэйскае цытадэлі.

«Няўжо ў ёй сядзяць заарыштаваныя ўчора гарбары? А мо да іх далучаны, чаго добрага, Памыйка або Сроль? I ўзброены стражнік адмярае вартавыя крокі? Ці той жа спакой, які справодзіў мой сон, быў уласным для ўсіх жыхароў мястэчка, пачынаючы ад Сроля з Памыйкам і канчаючы станавым з стражнікамі?»

Адказаць было некаму.

I Рыгор моўчкі накіраваў у абход мястэчка, пастаўнікамі да майстэрні.

Загінаючы за рог канцавое хаты, ён паглядзеў на гадзіннік: было без дваццаці сем. Рыгор змерыў вачыма адгон да Шульцавага гарода, адлажыў прыблізных дваццаць хвілін для ціхае хады і прысеў на плоце.

Ад маладое травы на пастаўніках нясло мядовым водарам. Было лёгка дыхаць. У нутро надыходзіла рэзкае натхненне, ткучы шаўкавістую тканіну ўзнёслых, палкіх думак і намераў. Ці думаў хто пра яго ў мінулую ноч, ці не памыкаўся на яго паліцэйскі намер?

Уверсе, над галавою, неабмежны прастор блакітнага неба, аздобленага бурштынавым сонцам, а ногі на мяккім дыване поплаву... Побач — дэсані разнастайнай загарадзі: шастаколу, пералаза, плятніка, драцяных нітак; за загараддзю — зялёныя дрэвы ў маладым светла-зялёным лісце, а то і ў белым прашыве нераспушчанага цвету. Не адарвацца вачам!

Але яму трэба ісці.

Асалодна пацягнуўшыся, Рыгор пайшоў да рэчкі.

Заваленая лёгкаю павуцінкаю луні, Жаўранка вы-пірала яму вострае калена свайго залому і далей наўскос кіравала да Шульцавага поплаву. Адкуль яна вынырала — цяжка было выявіць, бо густыя кусты лазы ды алешніку хавалі яе ўлонне. Толькі мо на паўвярсты ўлева вынікаў з травы яе невялічкі кавалак, сінім вокам пазіраючы на Рыгора.

Мігнулі шэрыя вобразы будзёншчыны. Учарашні дзень бліснуў празрыстаю маланкаю і згас. Зараз, вось, радком ушасцярых, пад наглядам Шульца, прыгнуцца яны над варштатамі і заскрыпяць па жалезе вострымі напільнікамі... Шульц завядзе свае маралі... Пачне пытаць пра ўчарашняе. Магчыма, папікне ці паіранізуе нйд чым.

— Рыгор, на хвілінку,— пачуў ён ззаду сябе. То якраз быў Шульц.

Ён нагнаў Рыгора, прывітаўся з ім і, не спыняючыся, пайшоў побач.

— Значыць, рашылі такі выспрабаваць непрыкрытую дэманстрацыю? Не хапіла цярплівасці...— пачаў першым Шульц, заглядаючы Рыгору ў вочы.

— Як ведаеце... А чым было дрэнна?

— А па-маёму, дрэнна... Трэба было ўтрымаць... Нябось, чуў мо, што ноччу адбыліся трухі чуць не па ўсім мястэчку... Я проста здзівіўся, калі знянацку цябе стрэў. Глядзі адно, каб не наведала паліцыя сёння і да цябе... Не шкодзіла б пераначаваць у мяне. Вось і з Памыйкам невядома.

— Можа стацца...

— Сроль Рэзнік — дый той хітрэйшы... Ён гэту ноч начаваў у нашай майстэрні.

— Ласне?

— Так... Нават у нашага Рундука траслі каля гадзіны...

3-за хаты паказаўся Памыйка.

— Цэлы, глядзі! — пасмяяўся Шульц.— Вам пашанцавала.

— У агні не гарымо, як кажуць, і...

— Не запэўняйся... Трэба лепш прысцерагчыся, браце...

Яны падышлі да майстэрні. Шульц прапусціў Рыгора ў дзверы, а сам вярнуўся назад. У дзвярах Рыгора пераняў Сроль.

— Мне Карл Людвігавіч паведаміў, што ты ў гасцях...

— Чакаю болып паўгадзіны...

— Толькі?..

— Сплючы, не думаў пра нікога. Да іх падышоў Памыйка.

— Цэлыя?

— Мы не гаршкі, каб...

— I гаршчок да пары ваду носіць...

— Ведаеце што, таварышы,— паведаміў Сроль,— я надумаў сёння ноччу пакінуць Смагін. Рундук, напэўна, тое самае зробіць. Яго ж траслі... Забралі ўсе кніжкі, пісьмы... Чаму не заарыштавалі — дзіва!.. Вось не ведаю, як і што было ў мяне на кватэры — не наведваў... Хіба папрасіць Лібу Крамнік... даведацца.

— Куды ж надумаў ехаць? — запытаў Памыйка.

— Радзьмася ўтрох — гэта ж агульная справа... Ды... Тут усё агульнае; а можа, па-вашаму пакуль і не след ехаць? Ліха яго ведае... Кажэце...

Хлопцы хвілін з пяць думалі.

— Едзь, браце,— парадзіў Рыгор.— Нашаму брату не можна доўга заседжвацца на адным месцы... Годзе — папрацаваў. Перакідайся, пакуль цэлы... I ў другім месцы людзі патрэбны...

Рыгор павярнуў направа і накіраваў берагам успадарожжа вадзе.

Там, дзе Жаўранка бліжэй усяго падыходзіла да плота, ён спыніўся.

На гадэіпніку паказвала палова восьмай.

Рыгор пералез на паўстанік і вузенькаю сцежкай пайшоў праўцом да задымленага, з невялічкаю трубою цагельнага будынка.

Яго настрой крута змяніўся; думкі панесліся ў майстэрню, уздымаючы выгляд яе ўнутранага зместу.

— Ды ўжо ж, не прывыкаць да пераездаў... Памыйка спагадліва паглядзеў на сур'ёзны, задуменны твар Сроля і прамаўчаў.

— Ну, а па-твойму, Павал?

— Па-мойму?.. Па-мойму... Я не паеду — гэта першае; а табе... магчыма, Рыгор праў... каціся ў Вільню... Усё далей ад Сібіры і Архангельска...

Ён уголас зарагатаў, пасля раптам стрымаўся.

— Я люблю цябе, Павал, за тваю бяспеку... Але — давай без жартаў...

— У гэтым Сролевым сказе і Рыгор і Памыйка адчулі лёгкае, нутранае ваганне — няпэўнасць у тым, адобрываюць хлопцы яго намер ці толькі выспрабоўваюць яго цвёрдасць.

— Я магу гэтак і так,— дадаў Сроль.

— Не можа быць іншага выйсця — едзь,— у адзін голас пастанавілі Рыгор з Памыйкам.

I рашучасць іх слоў мігам адбілася на Сролевым твары: хлопец ураўнаважыўся, заспакоіўся і перайшоў да іншых пытанняў.

— Архіў і пячатку я пакінуў у Сімена Галаса... Надзейнейшы чалавек... Кравец з майстэрні ІЛамеса... Яго Павал ведае. Я скажу, каб ён да Рыгора прыйшоў. А вы, браткі, глядзеце за арганізацыяй... Ты, Павал, асабліва... Рыгору пакуль нельга адкрыта, а ты...

— А мне пляваць... Чым даражыць?..

— Як бы сабе ні было, а жыўцом аддавацца ў рукі — не след... Ды ты не так паліцыі патрэбен, як ёй патрэбна спаралюшаванне твае працы.

— Мы паспыталі ўжо гэтага, кажаш, не навіна,— пасмяяўся Рыгор.

— Як бы сказаць...

— А калі едзеш і з кім?

— Я на змроку забягу да Крамнікаў... Трэба зрабіць так, каб як найменш людзей ведала пра гэта...

Хлопцы заўважылі Шульца і вярнуліся ў майстэрню.

— Пара, хлопцы, да варштата,— паслаў Шульц ім удагон і, азірнуўшыся навакол, дадаў: — Нечага загаворы ладзіць...

— Ідом! — праказаў Памыйка.

— Пільная праца: сячкарню з маёнтка прывязлі рапараваць... На сёння павінна быць гатова...— папярэдзіў Шульц і зацікавіўся кустамі.

Сроль правёў таварышаў да майстэрні і павярнуў на сцежку, па якой прыйшоў Рыгор.

Стук малатоў і бразг жалеза ў слясарнай справодзіў яго няўвераную хаду ў бок да Жаўранкі.

— Рыгор Міхасевіч! Прымха, ды годзі! Вы бачыце-з? Лістоў, як да якога камерсанта... Во... Адзін, другі, трэці... Сёння ад вас належыць...

Ліба працягнула насустрач Рыгору зложаныя веерам лісты. Яе маці, старая Крамніха, седзячы на ўступах ганка, суцешна паглядзела на вяртлявую дачку і нешта прамармытала сабе пад нос.

— Абед гатовы? — справілася ў яе Ліба.

Рыгор пераняў ад Лібы лісты і паспяшыў да сябе. Клубок раптоўных, загадкавых думак занасіўся ў яго галаве. Ваабражэнне стала паспешна плясці разнастайныя камбінацыі зданных вобразаў. Яны затулілі настроі, з якімі Рыгор пакінуў майстэрню. Астыў уз'юшаны доўгай працай і свежым паветрам апетыт.

— Сапраўды — прымха,— паціснуў Рыгор плячыма, ачуўшыся адзін на адзін.

— А абедаць? — пачуў ён з-за дзвярэй, але не адказаў.

Ліба з хвіліну недаўменна паглядзела ў непрычыненыя дзверы і, не дачакаўшыся адказу, цішком адышла.

Рыгор заняўся лістамі. Ён дастаў іх з канвертаў і паглядзеў на характар пісаніны. Гэта яму нічога не сказала. Тады ён прыняўся чытаць.

Першы ліст быў ад Гэлі...

Яна пісала пра справы свае трупы, пра спектаклі, якія ёй прыйшлося разам з трупаю адыгрываць у цэлым шэрагу мястэчак і гарадоў.

Сур'ёзна і з замілаваннем паведамляла яна пра той шумлівы поспех, які праводзіў у розных месцах іх спектаклі і... яе выступленні. 3 натхненнем апісвала Гэля спектакль у адным прамысловым мястэчку, дзе рабочыя гарбары падаравалі ёй пару выцяжак і букет красак за яе здольнае выкананне ролі,

Але чамусьці, следам за бадзёрымі сказамі пра гэтыя здарэнні, Гэля з сумам пераходзідь да сваіх суадносін з мужам. Яна рэкамендавала яго Рыгору чорствым, халодным, бекудзельным да справы тэатра і да яе, як жонкі, чалавекам.

Яе ліст канчаўся ўспамінамі пра Сілцы, пра гутаркі з Рыгорам. У апошніх радках яго Гэля выказвала спагаду таму, што «жыццё раскідала іх па розных кутках, паставіўшы кожнага ў розныя ўмовы».

«Напішы адказ на Беласток — да выпатрабавання»...

Другі ліст пісаў Рыгору Сёмка...

Па размашыстым характары, што распаўзаўся ломанымі літарамі па бруднай, плямістай паперы, выяўна адбівалася змардаваная рука таварыша-хлебароба. Ад лістоў нясло кіслым паўбульбяным хлебам ды пясчанаю, няўроднаю зямлёю. Між радкоў мігаліся беглыя ўзрокі гаспадарнага ваччу Сёмкі.

Ліст адцягнуў да сябе ўсю Рыгораву ўвагу. Перад ім выраслі вобразы мінулага. Вось ён бачыць Сёмку на полі пры ворыве. Шльнае вока заўзятага дбайніка-гаспадара аглядае кожную мясцінку вузкай палоскі. Раз ад разу Сёмкаў узрок сягае ў бакі, дзе сцелюцца шырокія галы ніў, якія сціскаюць яго шнурок да памераў вузкай межкі... Ліст прысвечаны амаль не цалкам грамадскаму жыццю Сілцоў. У ім падносіцца Рыгору суцэльная схема сучатлгага стану мястэчка ў водсвеце палітычных настрояў. Сілцоўцы не дрэмлюць... Варушацца...

Пятрусь піша Сёмку лісты і ў кожным пытае пра Рыгора. Хацеў бы бачыць яго хутчэй у Пецярбурзе, у асяродку рабочай гушчы... Сёмка дзівіцца, як трывае Рыгораў настрой пасля бурліва перажытых дзён.

«Ці асвойтаўся ты ва ўмовах ціхага местачковага жыцця, ад якога гэтак уцякаў?»

Рыгора ўспамінае і Зося... «Выпадкова праз жонку дазнаўся, што атрымала ад цябе ўклон. Была здзіўлена і разам жа зарадавана. Але... ёй не да гэтага... Жыццё тузае і яе, бедную, як знарок аброчаную на пакуту. Жыве на дзве хаты: у Берага і ў бацькоў. Больш у бацькоў. Амаль што не кожны месяц прочкі, сваркі... Прасіла кланяцца... Горкім дакорам мінулая абмылка»...

«Твая маці доўгі час хварэла... Многа плакала ў роспачы, у разувер'і ў тое, ці хаця жыў ты, ці хутка адгукнешся»... «3 якою радасцю пазвала мяне чытаць твой ліст! Якім шчасцем было для яе атрымаць ад цябе грошы!»

«Я заўжды суцяшаю старую, абнадзейваю».

«Не патрабуй болыпага — ад сілы пасабляю».

I нарэшце Сёмка крануў хваляваўшага яго пытання — пра выезд у горад. «Думаю пра горад... Ведаеш — чым гусцей сплятаюцца жыццёвыя сеткі, тым большая прага вырвацца з Сілцоў. Але ці будзе на гэта магчымасць, ці прыйдзе час?..»

«Пра хатнія навіны піша маці... Пішы надалей! Твой Сёмка...»

Рыгор дачытаў і паглядзеў у акно. Змяркалася — уваччу бегалі мурашкі.

Вакольнае жыццё было адгароджана ад яго неабсяжным прагалам... Рыгор жыў не ў Смагіне, а ў Сілах, за сотні вёрст ад яго. Асалода адчування гэтага прагнала ўсякую ахвоту да яды.

Як прыемна, што ніхто не трывожыць яго ў гэтыя хвіліны!..

Ага... У мацерыным лісце хатнія навіны».

Ён падышоў бліжэй да акна, абапёрся локцямі на падаконнік, а лобам — да гладкае халоднае шыбы...

Шэрае святло адвячорку разганяла літары. «Хто пісаў мацерын ліст? Сёмка? не пазнаць — мэрам другі зусім характар. Ды ці ў гэтым справа?»

«Мой даражэнькі, сыночак мой залаценькі, любы Рыгорка! Ластаўка мая легкакрылая»,— пачынала маці.

Твой-та ліст, Рыгор, уваскрасіў мяне, дальбог жа, сынку мой мілы. Паверыш — ляжала як забітая, а адкуль узяліся сілы — паднялася і насустрач паштальёну. Зусім не спадзявалася, што ад цябе... Жарты-і столькі часу — няведама і нязнана, жарты-і!

Пазвала Сёмку і, моцна плачучы з радасці, праслухала некалькі разоў. Паляцела бы да цябе, Рыгорка... Паняслася бы ветрам, сынку. Даруй, што доўга не пісала... Сёмка ездзіў у дарогу. Волька занятая, да Зосі ісці — не зручна. Заблыталася — а час прамінуў... I толькі цяпер, вось, калі Сёмка вярнуўся, сабралася напісаць... Два вечары засаб пісалі...

Што ж табе сказаць пра маё жыццё? Цяжка жыву, дарагі сынок. Прыехаў бы — паглядзеў. Але ці можна табе наведаць мяне? Так — тыдзень дастала твае грошы. Дзякую, сынок. Аднаго не хапае — не разам... Каб гэта, ды як у іншых людзей... Сёмка заўжды пры бацьках, Саўка... Другім іначай, а табе іначай... Зразумела, не наша воля ды сіла не наша, каб перайначыць... Мабыць, ужо нам суджана не ўгледзецца болып. Усё ж, калі будзе як,— не забывай... Ты ведаеш, што я адна...

У мяне ты — любы Рыгорка, і болып нікога, суздром нікога... Не магу пісаць — слёзы заліваюць паперу... А цяпер яшчэ дапішу навіны... Слухай, сынку, мо не пазней, як тыдзень таму, я гэтак прыўстала сяк-так з полу, зазірнула ў акно, а ў двор завярнула нейкая дзяўчына... Хто б яна — думаю і чакаю. Бачу — ідзе ў хату. «Дзень добры».— «Дзень добры». «Ці тут хата Рыгора Нязвычнага?» — пытае. «Тут»,— кажу... Далей разгаварыліся. Сама з Рыгі, завецца — Ганна. Была ў сваіх раднякоў каля Ліцка і знарок заехала да мяне. Расказвала пра цябе... Цікавілася, дзе ты зараз... Пытала адраса, але, прызнацца, я пабаялася даць... Яна думала, што ты ў Пецярбурзе, і хацела, пэўна, бачыцца з табою, бо прызналася, што хутка мае ехаць туды сама. Яе хтосыіі — не прыпомню, сынок, усяго — запрасіў да сябе. А можа, і не... Забыла ўжо... Яна пахазала надоечы сваю маці, згубіла службу і едзе ў свет... I ведаеш, сынку,— на адыходзе дае мне пяць рублёў... Не хацела я, аднеквалася — з якое-такое ласкі,— а сілаю ўсучыла... Мусіла ўзяць... Ці паверыш? Якое было шчасце! Без капейкі ляжала... I знянацку... Папрашу цябе, Рыгорка, калі часамі напаткаеш яе, перапрасі і падзякуй ад мяне, старой. Дай ёй, доля, чаго яна сама хоча... Узяла ад бацькоў Петрусёў адрас...

Ну, а вось, слухай далей — толькі ўчора Пятрусь кадаслаў чарговы ліст да бацькоў і піша ў ім, каб ты неадкладна ехаў да яго... Як быццам бы ён найшоў добрае для цябе месца... I я плачу, што ты зноў выберашся ў вялікі, далёкі горад, не пабачыўшыся са мною... А ў гэтых гарадах — колькі розных неспадзяванак, сынок мой дарагі... Яшчэ раз дзякую табе, што не забыў старой мацеры... Дзякую за тое, што выратаваў мяне ад цяжкай роспачы і надаў мне ахвоты да жыцця... Дык цалую цябе шчырым матчыным пацалункам!.. Цалую ў шчокі, цалую ў вусны, рукі твае малую!.. Не забывай, дарагі сынку, памятай пра мяне!..

Дакладаю вось Петрусёў адрас...

Твая маці — С'тэпа».

Апошнія радкі ліста расплыліся ў шэрані, і Рыгор іграчытаў іх пачуццём.

Плойма разгойданых, пудлівых, нечаканых думак аакруціла яго голаў. Зрабілася цесна ў пакоі, і хацелаея выбегчы на вуліцу, на свежае паветра, пацягнула да знаемых, каб перадаць ім змест атрыманых лістоў, родясаных імі думак і ўзнятых планаў. Ён схапіў шапку і рушыў з пакоя.

— Вы ўжо прачнуліся? — перапыніла яго за дзвярыма Ліба.— Вас закалыхалі навіны. Я шкадавала вас будзіць — а вячэра засталася. Даруйце, Рыгор Міхасевіч. Я вось зараз падагрэю...

Ліба мігам схавалася на кухні, і не паспеў Рыгор вырашыць, ці ісці, ці вярнуцца ў пакой, каб павячэраць, як яна зноў ачулася перад ім, ужо з ежаю ў руках.

Ён вярнуўся да сябе і прысеў за вячэру.

Рыгор не скончыў Еячэры і далёка не перабраў усіх настойна лезшых у голаў думак, як Ліба зноў убегла ў пакой. На гэты раз без папярэджання, як заўсёды, і без перапрашэння — яна падбегла да стала і праказала:

— Рыгор Міхасевіч, вас Сроль просіць.

— Сроль? Чаму ж ён не заходзіць да мяне?

— Ён чакае вас у маім пакоі.

Рыгор мігам падняўся з-за стала і пайшоў за Лібаю.

У пацёмку на калідоры стаяў Сроль, і толькі Рыгор выйшаў з дзвярэй, як ён хапіў яго за крысо і прытрымаў.

— Еду... разам з Якавам Рундуком... Ён пайшоў за могілкі, услед балаголу, а я вось забег да цябе. Правядзеш?

— А Павал дзе?

— Павінен зараз тут быць... Пачакай квадранец, а я забягу яшчэ на хвіліну да Сімена Галаса...

— I я пайду з імі... Іх трэба вывесці абочнымі сцежкамі.

— Абавязкова... Але ці не будзе замнога ўчацвярых?

— Мы разаб'емся па дваіх...

Сроль памкнуўся выйсці, ды Рыгор яго прытрымаў:

— На хвілінку... Ведаеш, браток, у мяне за сённяшні дзень усе карты пераблыталіся...

— Чаму? — здзівіўся Сроль.

— Прыйдзецца ісці тваёю ж дарогай... Пятрусь заве ў Пецярбург. Знайшоў нават мне месца... I наогул,— сенняшні дзень для мяне, браце мой, нешта надзвычайнае... Тры лісты і трыста навін... Кланяецца табе Сёмка і яго жонка — Волька... Чуў?.. Уклон і ад Гэлі... Ну, але не затрымоўваю... Бяжы да Галаса... Да нас не вяртайся, мы зараз ідом...

Сроль порстка выбег з карчмы.

Праз пару хвілін выйшлі на вуліцу Рыгор з Лібаю. Цёмнае зорнае  неба нізка-нізка апускалася над смагінскімі будынкамі. Местачковае жыццё замірала.

— Сролю спрыяюць абставіны,— цішком перадаў ён Лібё.

— Цемра абманчыва! — адказала тая.

— Вы правы. Можа, па Сролевых слядах крадзецца не адзін паліцэйскі сабака.

Ліба міжвольна абярнулася назад і па баках, правяраючы таемнасць свае чыннасці.

— Пойдзем па задвор'ю,— запрапанавала. Хутка яны схаваліся за дворнаю брамаю і гграйшлі на гарод. У стадоле забрахаў сабака.

— Вы асцярожна, а то можна наткнуцца на калы...

— Пройдам гарод і выйдзем на сцежку, а там на школішча і праз Адрэзкі да могілак,— расказала Ліба і першаю апынулася за пералазам.

Хвілін праз пяць яны ўжо ішлі няроўнаю грудастаю сцяжынкаю толькі што засеянага гарода.

Рэдкія гумны цямнелі чорнымі камякамі між нізкіх платоў. За гародамі, управа і наперадзе, адкуль глядзела пяць вялікіх залітых святлом вокан школы, даносіліся смех, выгукі і тупат. На рынку, што знаходзіўся наўскасяк, між школішча, шоргалі жалезныя аканіцы крам. У аколіцах, напрамак да могілак, рагаталі коні, адтуль жа далятаў заліхвацкі губны свіст.

Свіст не канчаўся, пакуль яны не вьпзшлі на школішча.

У школе паступова гасла святло... Апошні яго прамень паспеў перад іх вачыма асвяціць кавалак вуліцы каля рагавога дома, за якім яна загінала да могілак. Яны зацішылі хаду, каб абысці роў, і моўчкі мінулі першыя дзве хаты. За імі ўкрадліва нясліся зацішаныя водгукі чужой гутаркі. Але, апроч таго, вакол усё маўчала.

Рыгор вярнуўся ў думках да лістоў, і яму захацелася паведаміць Лібе некаторыя вычытаныя ў іх наніны.

— Так, у мяне сёння багата навін,— выказаў ён і на гэтым абарваў гутарку.

Ліба тузнула яго за рукаў і шапнула на вуха перасцярогу. Рыгор пачуў стук крокаў, якія раптам ачуліся ззаду і хутка набліжаліся да іх.

— Дзе ж та Павал дзеўся? — запытала Ліба, забыўшы, пэўна, што сама супыніла Рыгора.

— Можа, ён пойдзе адзін?..— адказаў Рыгор зусім не зазлаваўшы за гэта на Лібу.

Іх нагнала двое мужчын. У цемні ночы нельга было разгледзець, хто яны; ды ні Рыгор, ні Ліба не стараліся на іх углядацца.

Мужчыны абышлі іх і мо праз хату далей пачалі прарваную гутарку.

— А вось глядзі, мо, то і ёсць Павал з кім-кольвечы другім? — загадліва запытаў Рыгор.

— Мне паказалася, нібы Сролева хада,— з свайго боку ўсумнілася Ліба.

Іх сумненне паглыбілася, калі яны ўскорылі хаду і ўгледзелі, што мужчыны непадалёк ад могілак з правага боку вуліцы перайшлі на левы.

Яны падышлі да курганца на рагу агароджы і прыгледзеліся наперадзе сябе.

— Няма нікога?! — няўверана праказала Ліба. Рыгор не паспеў адказаць, як збоку іх, пры паркане,

пачуўся ціхі сігнальны кашаль.

— Во дзе! — адазваўся Рыгор.

Зрабіўшы некалькі крокаў наперад, яны прыкмецілі балагольскую будку і некалькі людскіх фігур. Хтосьці па іх адрасу выказаў:

— Нарэшце — прыйшлі.

Сышоўшыся, усе разам адышліся за прыпарканныя кусты гладзінніку і пасталі для развітання.

— Чаму так доўга? — папікнуў Памыйка.

— Выбачайце,— перапрасіла Ліба: — мы не спяшаліся, бо думалі, што ні Сроля, ні вас яшчэ не будзе.

— Вось бачыце... як вы бяспечна...

— Ну, кінь, кінь,— пераняў Рыгор.

— Наперадзе нас ішло пара чалавек, і мы не маглі выдаваць сябе...

— Падумаеш,— не здавальняўся Памыйка: — ішлі і прайшлі...

— Годзе вам... Пара ехаць...

— Так... Давайце развітвацца...

Сроль першым падышоў да Рыгора і расцалаваўся з ім.

Тое зрабіў і Рундук.

— Будзеш ехаць — не мінай,— праказаў Сроль да Рыгора.

— Напэўна хутка... Пішы, брат... I толькі не думай, што я без цябе не хачу заставацца ў Смагіне... Умовы так складаюцца...

— Кінь... Галас заменіць...

Сролеў голас зліўся з асцярожлівым воклічам балагола.

Хутка праважатыя пачулі глухі стук калёс, пацягнуўшыся ўглыб цёмнай ночы.

Майскія здарэнні выклікалі зацяжныя трухі па ўсім Смагіне. Каля дзесятка рабочых-падмайстраў і сялян адведала халоднае. Допыты кожнага арыштаванага справодзіліся пагрозамі высылкі і астрога. Станавы пакладаў многа старанняў, каб вымусіць у кожнага арыштаванага прызнання ў яго належнасці да сацыял-дэмакратычнай арганізацыі. У існаванні яе станавы не сумняваўся, але яўных доказаў не знаходзіў. На допыце ён выпытваў іх адносіны да Сроля і да Памыйкі. У Сроля на кватэры быў зроблены старэнны трух і апытана сям'я гаспадара кватэры. Але ні да Рыгора, ні да Памыйкі паліцыя не трапіла. Гэта здзіўляла іх абодвух. Рыгор рабіў усялякія дагадкі: ён разлічваў, што гэтаму пасобіла яго адсутнасць на вуліцах у дзень дэманстрацыі альбо тут адыграў некаторую ролю Шульц. Аднак гэту акалічнасць Карл Людвігавіч тлумачыў выключна «ліберальнасцю» прыстава, «які трухі і прыводы ў халодную зрабіў для блізіру, абы не скампраметаваць сябе перад павятовым начальствам». Праўда, тлумачэнняў Шульца зусім нельга было апраўдаць шэрагам іншых рэпрэсій з боку «ліберала» станавога. Распараджэннем апошняга была зачынена грамадская бібліятэка з канфіскацыяй кніг. Былі забаронены чарговыя спектаклі і ўведзена нешта накшталт ваеннага становішча, з раз'язнымі начнымі патрулямі, якое цягнулася болей двух тыдняў. Не казаў у карысць станавога і праведзены перапіс рабочых.

Аднак факт незачэпнасці Рыгора аставаўся фактам.

Гэты факт як найлепей спрыяў далейшаму рэвалюцыйнаму руху ў Смагіне. Ламыйка, які ўвесь ас выказваў поўнае нядоайства да небяспокі, зараз яшчэ больш пасммлеў і стаў да дзёрзкасці адкрытым.

Ужо на другі тыдзень пасля 1 Мая ён з'явіўся да Рыгора з думкаю склікаць местачковы актыў і абгаварыць план наступнай працы.

— Паліцыя не зачэпіць! — увяраў ён, суцяшаючы Рыгора і сябе разам.

— Арганізацыя мусіць мець сталае кіраўніцтва. Няровен час! Кожную хвіліну трэба чакаць чарговага выоуху...

Рыгор іначай глядзеў на паднятае Паўлам пытанне:

— Трэба нейкі час пачакаць...

— Каб паліцыя адумалася? «Сем бед — адзін атвет»... Ды табе што... Праз дзень-другі мы будзем праводзіць цябе, як праводзілі Сроля... А нам тут сядзець, пакуль не вышлюць... Табе, я ведаю, не сядзіцца ўжо... Куды ж там! I месца, і таварышы, і сталічны размах працы і... Ганна... А мы павінны варушыцца... Мне дзіва, Рыгор, што ты на гэты раз забыў пра сваю ранейшую настойнасць...

Апошнія словы Памыйкі і тон, якім яны былі выказаны, прыняліся Рыгорам за лёгкі ўкор. Гэта было чуць упершыню з боку Памыйкі. Ранейшыя яго прызнанні ў адданасці Рыгору, хоць і неслі некаторай вычварнасцю, усё ж не абяцалі таго, што Рыгор пачуў зараз.

— Ты на некага злы, а на мне спаганяеш злосць,— суха адказаў Рыгор.

Памыйка ўлавіў Рыгораву нездаволенасць і збянтэжана пачаў выбачацца.

— Няўжо такі і ўпраўду ты пакрыўдзіўся? Калі так — прашу дараваць. Я ніколі не думаў гэтага... Я добра разумею, што ты падаў мне раду з добрымі намерамі... Ну, ты ж ведаеш, што я не з-за сябе ўзняў гарачку...

Інцыдэнт паміж імі паступова згладзіўся, і праз ыейкі час Памыйка зноў прызнаваўся Рыгору ў сваіх цёплых пачуццях да яго. Рыгоравы прапазіцыі вярнулі ў Памыйкавым разуменні прызнаную ім таварышову непаграшымасць.

Дзякуючы гэтаму абодва бясспрэчна сышліся на тэрміне склікання сходу на канец мая.

Але, наперакор абодвум, здарэнні самі пераставілі гзрмін, адначасова перамяніўшы і развіццё падзей. Зусім неспадзявана, каля дваццатага мая, прыехаў з Пецярбурга Шульцаў сын Рудольф. Сам Шульц звёў сына з Рыгорам ды Памыйкаю на другі дзень пасля яго прыезду. Расказаныя Рудольфам навіны захапілі вострасцю і Рыгора і Паўла. Яны запрасілі Рудольфа зрабіць даклад на сходзе мясцовай арганізацыі. Рудольф ахвотліва згадзіўся.

— Арганізуйце і — завеце мяне,— сказаў ён.

3 прычыны важнасці даклада, рэдкага для Смагіна, справа са сходам ішла згаворана, пагоджана і латва.

Бліжэйшаю суботаю, адвячоркам, пацягнулася смагінская моладзь рознымі дарожкамі і сцяжынкамі ў памешчыкаў лес, вярстах у трох ад мястэчка. На сход сышлося да сотні чалавек.

Сходу быў прыдадзены характар маёўкі.

Рудольфа прывялі з сабою Рыгор з Памыйкам. Яго здзівіў настрой сходу; суцяшала таксама і колькасць яго ўдзельнікаў.

Разложаная між кустоў на зялёнай мураве ежа сведчыла аб прадугледжанасці арганізатараў.

Рудольфу, якому даводзілася вярцецца болын усяго сярод студэнцкіх колаў, імпанавала даверлівая ды натхнёная местачковая рамесніцкая і сялянская моладзь.

Да дзесяці чалавек сталых, сур'ёзных мужчын, укрэпленых у яе, прыдавалі сходу паважную сталасць і цвёрдасць.

Рудольф адразу запаліўся натхненнем і сказаў сваю ўдала ды стройна пабудаваную прамову, як бы прачытаў верш у прозе. Прамова наэлектрызавала сход, які ў пазбыве небяспекі прывітаў Рудольфа зычнымі воплескамі.

За прамоваю пачаліся пытанні. Наперабой кідалі іх «таварышу аратару» ўдзельнікі сходу і прагна лавілі яго адказы.

Пецярбург вырастаў уваччу кожнага прысутнага ў нешта вялікае, магутнае і неабсяжнае. Падзеі з рэвалтоцыйнага руху, перавязаныя з махрастьтмі камбінацыямі праяў агульнаграмадскага жыцця, паказваліся казачнымі і настолысі моцнымі, піто нараджалі сабою здзіў, плаваўшы па тварах натхнснае моладзі і сталых.

Напружанасць становішча на Балканах, вакол якога завязваўся моцны вузел супярэчак паміж вялікімі дзяржавамі — на чым умела і тлумачна спыняўся Рудольф,— яшчэ болей раскалыхала ўдзельнікаў сходу.

На ўзвароце ў мястэчка толькі і было тэмы, як пра здані вайны. Разбіўшыся па двое, па трое — усе былі злучаны аднастайнасцю гутарак.

Але Рыгор да іх не далучаўся. Яго абыходзіла і расцягнутая пахвальба смагінскаму актыву, што пасылаў яе Рудольф. Размову на гэту тэму з Рудольфам Рыгор уступіў Памыйку. Ён ухіляўся ад Лібінага спадарожніцтва таксама. Штосьці адрывала яго ад усяго вакольнага і на скрыдлах думак пераносіла ў Пецярбург. Развой рабочага руху і месца, што знайшоў яму Пятрусь, і цэлы шэраг іншых акалічнасцей віхрам насіліся над бурлівай сталіцай.

Сам горад-велікан паўставаў перад ім у зданных вобразах, у няўмоўчным гуле людскога натоўпу, у гудзенні сірэн, у бляску электрыкі.

3 сумных муроў вытыркаў халодны, акуратны гмах велізарнага завода, ацятага агністым поясам вокан. Лахматыя камякі дыму кружацца між небам і зямлёю. Вось-вось — леге сопуха ў ноздры, у рот, труціць чадам, гар'ю. I не перашкаджае гэтаму ні чыстата ляснога паветра, ні водар хваёвае смалы, разлітае навакола.

Зрэдку, у развоі думак, Рыгор уголас пераконваў сябе:

— Пара ўжо мне ехаць адгэтуль, пара. Я ўжо тут сваю справу скончыў.

Памыйка касіў на яго вочы, ківаў галавою і кідаў сказам: «Ды ўжо ж, ты часовы госць». Шкадаваў. I між гутаркі з Рудольфам гадаў: «У свеце набліжаюцца вялікія здарэнні, а я астаюся ў глухім мястэчку».

Там, здавалася яму, зусім не чулася тае беспараднасці, якая дыхнула на яго на смагінскім сходзе. Калі яны апынуліся ў мястэчку, Рудольф прызнаўся:

— На мяне ваш сход зрабіў агромністае ўражанне. Смагін так вырас, што я не веру, калі ўспомню хоць леташняе...

— Гэтаму многа пасобіў таварыш Нязвычны,— парэкамендаваў Памыйка.

— Мэрам бы чалавек кіруе падзеямі, а не наадварот. Эх, Павал!

— Не зварочваў у філасофію... Толькі, вось... Памыйка следам хацеў паведаміць пра Рыгораў ад'езд, але стрымаўся.

— Я вельмі задаволены, што вы пад'ехалі да нас,— загладзіў ён папярэдні сказ.

— Ну, я ненадоўга...

— Лепей. як-ніяк...

— Пераацэньваеце, таварыш Памыйка,— не схаваў ільсцівасці Рудольф.

— Не ў маёй натуры: я люблю выказваць тое, што думаю.

Яны падыходзілі да Крамнікавай карчмы, калі трое конных стражнікаў галопам прамчаліся ў бок поля.

— Няўжо дазналіся?

Чатыры сценкі маленькага пакоя губілі свае абрысы ў цёмным змроку ночы. Ды ці былі то, сапраўды, сценкі, ці то самы змрок адгараджваў адно ад другога чуць прыкметныя стол, крэслы, ложак,— цяжка было разабрацца.

Ціша, якая панавала ў будынку і па-за яго сценамі, яшчэ болей паглыбляла наўздзіў глыбокую цемень. Шасцішыбнае акно ледзьве прыкметна адзначалася блядою шэранню. У яго цяжка было запрыкмеціць празрыстае мірганне зорак. Здавалася, што густы злепак ночы давіў на ўсё жывое. Ды яго незаўважна было нідзе ўблізу Рыгора. Ці то мо ён мала прыслухоўваўся, будучы адданым ахапіўшьш яго думкам.

Болей гадзіны нівошта не адцягнула да сябе Рыгоравай увагі. Ён ляжаў адзстым на непасланай пасцелі, як у магіле. Чуў, мэрам бы яго думкі ажыццяўляліся і шоргалі ў галаве поўзаннем мухі. Тою ж заданню патыхала і ад створаных яго ваабражэннем мнагалікіх вобразаў.

Раптоўны зычны трэск за сценкаю падняў Рыгора на ногі. Ён настаражыўся.

«Няўжо хто стукае знадворку?» —усумніўся ён і тут жа заключыў, што таго не павінна быць: «Было б так, ужо б даўно брахаў запёрты ў хляве сабака».

У цікавасці да намалёванай Рудольфам рэвалюцыйнай сітуацыі танула смагінскае Першае мая.

Рыгор зноў прылёг. Але ўжо яго настрой зламаўся. Скрытная ўтома дапомніла пра спанне. 3 выразных думак асталіся цьмяныя, блытаныя ўрыўкі. Калі Рыгор патужыўся звязаць іх у адно цэлае і праверыць — не хапіла цярпення.

Тады ён увішна прыладзіў пасцель, раздзеўся і лёг. I толькі задрамаў, як узнятыя на вуліцы крыкі яго абудзілі. На гэты раз — не было сумнення — штосьці здарылася. Сабака заліваўся нахабным брэхам.

Мігам адзеўшыся, Рыгор выбег з хаты. На ганку ўжо стаяў стары Крамнік.

— Вам не варта выходзіць, пажар дзесьці за школішчам,— паведаміў ён Рыгора.— Во-а! — паказаў Крамнік на суседнюю страху.

Чырвоны промень разразаў чорны цалун ночы. Яркія іскры веерам нясліся ўгару, гінучы ў камяках ружовага дыму.

На вуліцы расла гвалтоўная сумятлівасць. Трывожна стукалі ў кожнай хаце дзвярыма, перагукваліся людзі і беглі ў бок променя, пакідаючы па сабе гулкі тупат.

У канцы вуліцы і за гародамі выгуквалі аднастайнае цягучае «па-жа-арр! ппа-а-жарр!».

Рыгор пакінуў старога Крамніка аднаго і пабег за іншымі.

Ён не абмінуў і дзвюх хат, калі зазванілі на гвалт. Частыя ўдары звона важка падалі ў ціхае паветра, віснучы над мястэчкам пераліўным медным гулам. Водгукі ўдараў несліся далёка ва ўсе канцы, не знаходячы сабе граніцы.

Апынуўшыся на майдане, Рыгор стрэў пажарны абоз. 3 грукатам і траскатнёю прамчалася між яго некалькі падвод з насосамі і бочкамі, з прыстаўленымі на іх дымнымі факеламі.

Удагон падводам гарніст выцінаў надрыўнымі тонамі трывожную мелодыю.

I нязмоўклы гук звона, і трапятанне цудоўных зданных ценяў на святле факелаў, і плакучы гук пажарнага сігналу, і раз'юшаны, сумятлівы бег людзей зліваліся ў якуюсьці таемную, трывожную какафонію, у ажыццёўленае ведзьміна вяселле.

Роўнае, стромкае полымя пажару, свечкаю ўзнятае ўгору, зусім, здавалася, не вымагала ўзнятае трывогі.

Калі Рыгор апынуўся на пажары — гарэла старая, зусім ізаляваная будыніна якогасьці свіронка. Спакойная пагода аднімала небяспеку пераносу агню.

Натоўп мяшчан, асаджаны паліцыяй на сажняў дзесяць ад пажару, даваў разгарненне дружнай працы пажарнікаў. Ад іх напору паціху асядала прагарэўшая страха і няўстойна калыхаліся сцены.

Полымя вачавідкі меншала, згушчаючы вакол сябе цалунньт змрок.

Але разварушаныя галавешкі рассыпалі пукі тоўстых іскраў, якія не дазвалялі пакуль аставіць без дагляду бліжэйшыя будынкі. На кожным з іх сядзелі лтодзі з вёдрамі вады і залівалі падаўшыя іскры.

Пажар не цягнуў за сабою вялікіх страт і, мэоам бьт, быў знарок зроблены для праверу людское дбайнасні.

Разбуджаныя на яго людзі вярнуліся б па хатах без жаднага спачування пагарэўшым, з адным лёгкім нездавальненнем на дарэмны неспакой, каб раптам пажао не набыў іншы зварот.

Ужо Рыгор абыходзіў парадзеўшы натоўп мяшчан, мяркуючы іспі на кватэру, як яго хтосьпі тузнуў за падол жакеткі. Ён азірнуўся і ўгледзеў Сімена Галаса.

— Ты куды?

— На кватэру.

— Пачакай хвілінку, тут хлопцы гатовяць маленькі сюргфыз.

— У чым справа? — занепакоіўся Рыгор.

Сімен не паспеў адказаць: хлынуўшы натоўп збіў іх з месца І адапхнуў на некалькі крокаў назад.

Калі яны паглядзелі на пажар, то ўбачылі пук узнятых іскраў ад бразнуўшай у бок паліцыі здаровай галавешкі.

Налуджаны станавы кінуўся ўцякаць.

Яго адрывісты сярдзіты голас адбіваў ыейкія распараджэнні.

У адказ на гэта натоўпам перабеглі ажыўлёная гутарка і ўкрадчывы смех.

— Хто гэта надумаў? — запытаў Рыгор у Сімена. Той задаволена разрагатаўся і прашаптаў Рыгору на

вуха:

— Памыйка!

— Добра!  Маўчы...  Цяпер  можна ісці па хатах. Рыгор развітаўся і павярнуўся да завулка; ён не зрабіў і пяці крокаў, як нейкі зычны бразг адцягнуў да сябе агульную ўвагу. Следам адзін за другім пачулася некалькі стрэлаў.

Натоўп мігам рассеяўся з поля святла, і дагараўшае пажарышча асталося адно.

— Хавайцеся ў цёмнае! — папярэдзіў яго прамігнуўшы побач мужчына.— Стражнікі страляюць у людзей!..

— 3 якое прычыны? — кінуў Рыгор запытанне ўслед ўцякаўшаму.

Той нічога не адказаў і знік за высокім кастром паколатых дроў.

У завулку, што вёў на школішча, Рыгор нагнаў пару хлапчукоў. Адзін з захапленнем расказваў другому, як з даха суседняе да пажару хаты хтосьць кінуў у паліцыю бляшанае вядро з вадою. Напалоханыя стражнікі ў адказ на гэта адкрылі страляніну. Хлапчукі пацяшаліся над цікавым для іх здарэннем з паліцыяй, эксггромтам складаючы анекдот на тэму, «як стражнікі расстралялі пажар».

Данёсшыся ззаду іх чыйсьці прарэзлівы крык перапыніў хлапчуковую рэзвую гутарку.

— Што там гэткае? — абярнуўся адзін з іх да Рыгора.

— Не ведаю, браце.

Хлапчукі сарваліся з месца і панясліся стралою ў бок пажару.

Рыгор паскоранай хадою пайшоў усцяж ціхае вуліцы.

Вярнуўшыся на кватэру, ён застаў яе незапёртую.

Яго ўкрадчывы ўваход не прайшоў незаўважаным з боку старога Крамніка.

— Гэта вы, Рыгор? — праверыў ён Рыгора з бакоўкі...

— Так, я.

— ІПто там за страляніна была, скажэце? — пацікавіўся стары.

Рыгор расказаў карчмару пра гісторыю з галавешкаю ды вядром і цішком прайшоў да сябе.

У акне яго пакоя яшчэ свяціўся патухаючы промень пажару, але поўнач брала сваё. На вуліцы, як і ў карчме, аднавіўся перадпажарны спакой.

Рыгор цішком раздзеўся і ўлёгся ў ложак. Нядаўная санлівасць яго пакінула, і ён доўга нервова вярцеўся з боку на бок, ніяк не могучы заснуць. Толькі на золку яго адолела змора.

I тыя дзве гадзіны, што асталіся да гудка, ён праспаў, як забіты.

Ён не прачнуўся б сам, хоць бы стралялі над ім з гармат.

Усё ж праспаць працоўны дзень было залішняй роскашшу, і Ліба ўзяла на сябе смеласць яго абудзіць.

Асцярожлівы яе стук мусіў перайсці ў гучныя ўдары, пакуль Рыгор адазваўся.

— Пара ўставаць, Рыгор Міхасевіч! Чвэртка восьмае.

— Так позна?

— Пазнавата, як бачыце.

Рыгор спешна адзеўся і выйшаў з пакоя. Настрэчу яму Ліба несла снеданне.

— Назад, назад, таварыш,— кранула яна Рыгора тацаю.

Лыжка забарашчэла па шклянцы і вымусіла Рыгора пасобіць Лібе прытрымаць тацу.

— Яшчэ бяды набяруся.

— Толькі таго! Я не гэтага баюся...

— А чаго? — здзіўлена запытаў Рыгор.

— Хаця б учарашняя гісторыя не пацягнула за сабой дрэнных вынікаў.

— Вы пачулі ўжо?

— Усё мястэчка, як у бубен б'е, гаворыць пра гэта... Трэба лс было гэта дзіцячае мудрагельства...

Яна прычыніла дзверы і шэптам даказала:

— Я не чакала гэтага ні ад Памыйкі, ні ад Галаса.

Абодва сур'ёзныя хлопцы, а дзіцячае спаганяюць... Вам трэба выгаварыць ім гэта, Рыгор Міхасевіч. — Ды ўжо позна...

У адчыненае акно ветрык вагнаў густы струмень цёплага  паветра. Ліба адсаплася і паглядзела ў двор.

Яна не паспела адысці ад акна, як на ім мігам апынуўся прыгожы, у рудыя яблыкі, аблавухі сабака. Працягаючы на пакой сваю вострую морду з адвіслаю верхняй губой, ён умільнымі вачыма аглядаў Рыгорава жыллё.

— Няхай ён прабяжыцца з вамі да Шульца.

— Калі ласка.

Гудок майстэрні спаткаў Рыгора пры выйсці на вуліцу. «Няўжо я так спазніўся?» — хапіўся ён і, каб праверыць сябе, паглядзеў на гадзіннік: было без васьмі хвілін восем. Рыгор упадбежкі накіраваў да майстэрні.

Таварышы толькі-толькі падпяразвалі фартухі, калі ён перасгупіў яе парог.

Шульца ў майстэрні не было.

— Пачынаеш пазніцца? — жартаўліва праказаў Памыйка.

— Як бачыш... А ты ўжо даўно тут?

— Паспеў фартух падперазаць. Таварышы весела зарагаталі.

— На пажары застаўся? — Абавязкі пажарнага...

— Цікавыя абавязкі...

Рыгор намекліва маргнуў вачыма і паківаў галавою.

Памыйка зразумеў у чым справа і хацеў пасупярэчыць Рыгору. Шульц перабіў яго намеры.

Хлопцы ўзяліся за працу. Застукалі малаткі, зашоргалі пілы. Шульц раздзьмуў мяхі і ўправіў у агонь кавалак жалеза.

У невялікай майстэрні адчувалася пэўная сур'ёзнасць вялікага .іавола. Прынампі, Рьггору чамусьці асабліва прыемнымі былі рэзкія гукі малатка ў руках Памыйкі і аднастайньтя ўспьтхі мяхоў, Бяссонная ноч не пакінула следу на яго рухавасці. Ён не адчуваў жаднае ўтомы, ніякага суму. Працаваў старанна, з упартай заўзятасцю. Ім заваладаў нейкі асаблівы імпэтны настрой. Дзякуючы гэтаму настрою, кожная рэч, што праходзіла праз яго рукі, здавалася яму блізкаю, неад'емлемаю часцінай яго істоты.

Памыйка падмячаў стараннасць і дзівіўся, паглядаючы на таварыша. Але маўчаў.

Чамусьці гатай раніцой, насупярэч звычайнаму, усе маўчалі. Нават калі з майстэрні выходзіў Шульц, ніводзін з іх не выкарыстоўваў выпадку для гутаркі. I пасля снедання, і пасля абеду, наогул, увесь дзень амаль ніхто не выраніў слова.

Тым не меней, ён прайшоў для Рыгора хутчэй за другія.

Пакінуўшы майстэрню, Рыгор адчуў вострае жаданне прайсціся ў поле і запрапанаваў гэта Памыйку:

— Чаму не,— згадзіўся той.— Зойдам да Сімена, запросім Рудольфа і разам... Але ж павячэраць трэба...

— А я і без вячэры, разумееш...

— Няўжо так смачна ў абедзе накармілі? Ці ты аброкся еёння пасціць?

— Як табе сказаць... Аброку даваць няма каму... Праўдзівей, не хочацца чамусьці...

Усё ж ён згадзіўся з Памыйкам і пайшоў на кватэру.

Вячэра адняла болей гадзіны. Гэтым часам на дварэ пачало хмурыцца, і цяга да поля ў Рыгора аслабела. Але калі да яго зайшлі Памыйка з Сіменам, Рыгор ахвотна выйшаў з імі.

— Можа, Лібу запросім з сабою? — запрапанаваў ён.

Хлопцы згадзіліся.

Рыгор вярнуўся ў карчму і праз хвіліну выйшаў з Лібаю.

Яна ішла і аглядалася назад, чуючы нездаволеную гутарку мацеры. Гэта яе асцярога паслужыла тэмаю для кпінаў з Лібы. Ліба злавалася і некалькі раз асякала хлопцаў востраю лаянкаю. I толькі калі намерылася вярнуцца дахаты, хлопцы суняліся.

— Досыць вам! — папікнуў Рыгор.

— Просім выбачэння! — абярнуўся Памыйка да Лібы.

Каб згладзіць ніякавасць, гутарка была пераведзена на іншую тэму. Памыйка перайшоў да пагоды — якраз насувалася хмара і раз-поразу змяіліся ў ёй празрыстыя маланкі.

— Нам не шанцуе,— паскардзіўся ён.

— Гэта за тое, што вы з мяне пацвільваецеся,— пажартавала Ліба.

Каля моста яны перайшлі да пытанняў грамадскага характару, якія незаўважна для іх пераключыліся ў культурныя, Абгавору падпалі зачыненая бібліятэка і забароненыя спектаклі.

Учарашні сход паглядаў на кожнага з іх чорнаю сцяною аддаленага лесу... Жаўранка, абапал яе зялёныя паплавы, далей панскі маёнтак, жытняе поле ўбіралі яго хараством квітнеючай вясны.

— А ведаеце, дажджу не будзе,— раптам абарвала Ліба ажыўленыя спрэчкі пра яаведваўшую Смагін трупу.

Усе паглядзелі на поўдзень. Сапраўды — хмары не зніжаліся, а хутка радзелі і ўздымаліся ўгору. Гнедае прасцірадла іх раптам адкалолася ад чорнае кажуры і выпусціла наповерх сонца.

— Можа, зайсці па Рудольфа? — запытаў Рыгор.

— А пД варта? — усумніўся Памыйка.

Рыгор не паслухаў і павярнуў да Шульцавай хаты.

— Вы не адыходзьце далёка, я зараз,— папярэдзіў ён.

I не паспеў падысці да дваровай брамы, як Рудольф выйшаў з хаты.

— Я ўгледзеў вас праз акно... У поле?

— Надумалі. Вясна цягне...

— Я са здавальненнем. У Пецярбурзе гэтага не атрымаеш...

Рыгор уважліва паглядзеў на Рудольфа. Сын гаспадара лашчыў мяккасцю сваіх вачэй і ласкавасцю свайго голасу. Калі бацька яшчэ ва многіх рысах свайго я хаваў дасканалую нямецкую сухасць, змешаную з сур'ёзнаю дзелавітасцю ды педантызмам, дык Рудольф далёка адышоў ад гэтага. На ім ужо выразна адбіліся краёвыя ўмовы з выразнай рахманасцю ды спакоем натуры. У гэтай рахманасці танулі задзёр і фанабэрыя студэнта, гонар і самаўцеха прадпрыемцавага сына. Рыгор адмеціў гэта ўжо пры першым спатканні з Рудольфам. Зараз ён яшчэ болын праканаўся ў сваіх заключэннях.

Рудольфава выступленне на сходзе і яго гутарка з Памыйкам па дарозе з лесу абудзілі ў Рыгору поўнае к яму давер'е.

— Вы пра ўчарашняе чулі? — запытаў ён Рудольфа.

— Гэта пра гісторыю з станавым? — засмяяўся Рудольф.

— Але,

— Так, хтосьці выдумаў спрытна.

— Думаеце, хто?

— Не ведаю.

— Вось яны!

Рыгор паказаў пальцам у бок Памыйкі і Сімена, якія пры мосце іх чакалі.

— Ласне?

Рудольф покатам зарагатаў.

— Малайцы.

— А я ўсё ж іх не пахвалю.

— Нічога дрэннага. Хлопцаў можна павіншаваць. Падышлі да моста.

Ад рэчкі нясло вільгаццю. Асеўшы пыл не труіў паветра. У яго нерухомасці мігалі тысячы мошак. Густы водар жытняга красавання калыхаўся над рунню зялёнае травы, Рудольф прывітаўся з Памыйкам, як са знаёмым. 3 Лібаю ды з Сіменам яго Рыгор пазнаёміў.

Першыня знаёмства не адбілася на цеплыні таварыскага збліжэння, не перашкодзіла яно і іх ажыўленай гутарцы.

Гуляючы ў жытніх палетках, Рудольф пераказаў кампаніі шмат эпізодаў з рэвалюцыйнага жыцця Пецярбурга. Яго ўважна слухалі, распытвалі, цікавіліся дробязямі болып важнейшых мясцоў з апавядання.

Незаўважна для сябе яны прагулялі каля дзвюх гадзін, і калі вярнуліся к мосту, было ўжо цёмна. Местачковае жыццё глухла ў сценах хлявоў, за сенішнімі ды хатнімі дзвярамі. Толькі з рынку даходзіў нейчы крык. Гэтаму крыку ўторыў жабін хор у паплавах і перакрыкі перапёлкі ў жыце.

У Шульцавай хаце свяціўся агонь, а ў майстэрні дымела з коміна.

— Няўжо мой бацька ўсё яшчэ працуе? — падзіаіўся Рудольф.

— А ён у вас руплівы,— адказаў Сімен.

Рудольф не спыніўся каля дома, а пайшоў з усімі далей.

— Цікава, як пойдуць здарэнні ў міжнародных адносінах,— мяняючы папярэднія тэмы, праказаў Рудольф.

Гэта кампанію настаражыла. Рыгор з цікавасцю запытаў:

— Чаму? Вы сапраўды думаеце, што можа кончыцца вайною?

— Усё ідзе да таго.

Рудольф аглянуўся навакол і цішэйшым голасам дадаў:

— Мне пішуць з Нямеччыны, што там апошнімі днямі адкрыта гутараць пра вайну. Нядаўнае спатканне Вільгельма з Францам-Язэпам цалкам было прысвечана абгаворам пытанняў вайны.

— Так, гэта сімптаматычна...—- згадзіўся Рыгор. Тым не меней паведамленне Рудольфа зрабіла і на яго, як і на іншых з кампаніі, моцнае ўражанне.

Знак вайны выглянуў перад усімі ставокім чудзішчам з цемні надышоўшай ночы.

Невыразнасць наступнага злілася ў дыме ды агні ваенных жахаў. Дзесьці, ні то недалёка за Смагінам, ні то каля Пецярбурга вырасла сцяна, у якую стукнуліся думкі хвіліну назад бесклапотнай моладзі.

Што будзе? Што чакае рэвалюцыйны рух? Якім шляхам накіруецца жыццё краіны, іхняе жыццё?

I Рыгор, і Памыйка, Сімен, і Ліба — кожны па сабе кінулі думкамі ў нетры гісторыі, якую яны праходзілі ў гуртку самаадукацыі і некалькі былі знаёмы з асабістага чытання. Навейшая эпоха гісторыі сведчыла пра Парыжскую Камуну і рэвалюцыю дзевяцьсот пятага года. Гэтыя рэвалюцыйныя выбухі яскрава выглядалі з далі мінуўшчыны, апярэджаныя ваеннымі жахамі.

Ліба дапомніла чутьх ёю папулярны сказ і з заха-пленнем сказала:

— Вайна можа прынясці рэвалюцыю. Чым горай, тым лепей.

Падзяляючы яе настрой і веру, Сімен наводна ўсумніўся:

— Гэта твая тэорыя не заўсёды апраўдваецца жыццём.

Рыгор падтрымаў Лібу:

— Ліба праўду  кажа.  У  некаторых  выпадках...

— Вось-вось, толькі ў некаторых выпадках,— уставіў Памыйка.

— А голад у дзевяностых гадах — ласне быў штуршком да рэвалюцыйнага руху? — акрылілася Ліба.

— Я кажу пра вайну...

Ліба асталася непарушнай у правовасці сказанага ёю. Праўда, яна не без жадання выслухаць думку Рудольфа зазірнула яму ў вочы, толькі той нічога не сказаў. Ён якраз развітваўся. Тады Лібе зарупела запытаць яшчэ пра адно, хвалюючае яе пытанне, ды Рудольф ізноў перабіў яе:

— Так, вялікія падзеі ідуць нам насустрэчу. Яны становяць перад намі, таварышы, агромністыя заданні.

Рудольфа шапка апісала ў паветры няроўны крук, які аддзяляў яе ўласніка ад кампаніі.

— Я зайду да вас. Можна? Толькі на хвілінку. Рыгор здзіўлена паглядзеў на Лібу.

— Чаму вы пытаеце?

На ганку сядзелі яе бацькі — было ясна. Старыя акінулі дачку недаверлівымі ўзрокамі і ў тахт перакіўнуліся галовамі. На іх тварах можна было прачытаць выразнае нездавальненне паводзінамі дачкі. Заўважаючы гэта, Ліба наперакор бацькам дэманстрацыйна прайшла па калідоры побач з Рыгорам і схавалася за дзвярыма яго пакоя.

Старыя пачулі Рыгораў сказ:

— Калі ласка! Я вельмі буду задаволены вашым наведваннем.

I следам — Лібін:

— Мне здаецца, што я вам надакучваю.

Старыя не маглі спакойліва ўседзець і прайшлі ў хату. '

У дзвярах іх стрэў зычны смех, што далятаў з Рыгоравага пакоя.

Гутарка, узнятая следам за смехам, вялася цішэй і ўжо мінала ўвагу старых.

— Вы, я бачу, моцна зацікавіліся Рудольфавым паведамленнем? — пытала Ліба.

— Я, прынамсі, адчуваў усё сам.

— Але дагэтуль я ад вас нічога на гэту тэму не чула...

— Кожны дзень усё болын абвостранае становішча. I да прыезду Рудольфа пра яго можна было казаць многа спакайней...

Ліба крыху памаўчала. Ухмылка, што бегала па яе твары, стулілася ў чуць прыкметных ямках шчок.

— Так, так, Ліба ПІлёмаўна, час не чакае...

— Мяне самую азадачыла. Я мелася ехаць у Вільню паступаць на акушэрскія курсы, а зараз...

— Ці ж гэта звязана з сусветнай палітыкай?..

— Нябось, вашы інтарэсы вы не адлучаеце, Рыгор, ад развіцця агульных падзей... Вось і зараз Рудольф сваім паведамленнем пра вайну зусім збіў вас з панталыку.

— Чорт яго ведаеі Не хочаш, а жыццё прыпірае...

— А што, сазнаяцеся самі!

Рыгор рассмяяўся і гэтым заставіў смяяцца Лібу.

— Ад жыцця не схаваешся...

— А намер маеце? Пецярбург не дае вам спакою — я ведаю.

— Зрэдку думаю пра яго...

— Усяго зрэдку і, можа, між іншым скажаце. Ліба адвярнулася да акна.

— А мне вас шкода, Рыгор,— ціха прызналася яна. Рыгор то хадзіў, а то спыніўся. I калі зірнуў на Лібу, тая непарушна спакойліва глядзела ў адну кропку.

Рыгор зноў рушыў хадзіць.

— Я разумею,— сказала Ліба: — перад вамі стаяць складаныя задачы... А мы... што мы? Нам суджана вярцецца ў абмяжованых рамках... I гэта нас застаўляе чапляцца за людзей, якія нам могуць пасобіць у нашай працы... Выехаў Сроль... Не будзе вас... А чаго добрага, вынікне вайна... і што тады?..

— А Павал? А Сімен? Ды вы, нарэшце? Мы людзі выпадковыя ў вас...

— Кіньце... Паўла трымалі вы ды Сроль.

— Няпраўда. I адзін, і другі — людзі стойкія і шчыра адданыя справе...

— Магчыма... Але нешта нейкае свярдлуе маё нутро, калі я думаю пра ваш ад'езд. Паверыце, Сроль ехаў — мепш рупела, а зараз...

Каля дзвярэй хтосьці прайшоў.

Ліба ўздрыганула і падалася ад акна. У гэту хвіліну пачула бацькаў вокліч:

— Ліба!

— Скора! — адазвалася яна і праказала да Рыгора:

— Выбачайце...

Некалькі лёгкіх крокаў вынеслі яе з пакоя.

Рыгор напружаным узрокам прабег за ёю. Пасля адвярнуўся і прысеў каля стала.

Гутарка з Лібаю закалыхала ў ім знаемае пачуццё разлукі. Колькі разоў гэта пачуццё хвалявала Рыгора! Якіх думак не выклікала ў яго галаве. Якіх не ўзнімала намераў!

За апошнія дні думка пра неадкладны выезд скандэнсавалася ў яго ў цвёрдае рашэнне. Перад гэтым рагаэннем адыходзілі на задні план і рызыка нелегальнага ўцёку і небяспека быць перанятым паліцыяй. Памыйкава думка пасабляла ўдасканаліць арганізацыю выезду. I вось, раптам, з'явілася Ліба з сваімі ўгаворамі. Яна нечакана і ўмела падкралася да самага балючага месца. I з халоднаю раўнавагаю ў настроі раскалыхала яго заспакоенае пачуццё. А, бач, ён ні разу і не падумаў, што гэта можа быць. Прыпамятаваў, што ніколі з належнаю ўвагаю не паглядзеў на яе, як на жанчыну. Стрэў Сролевым таварышам і паступова ставарышкаваўся сам — вось і ўсё... А гэта...

Рыгоравы думкі выпархнулі з галавы і перанесліся да жоўтага будынка рыжскага астрога, дзе ён пакінуў Наталю. Праз момант яны прыняслі Зосін вобраз. Следам мацерын ліст радзіў Ганну.

Расстаўшыся з Рудольфам, калі той названіў яму пра Пецярбург, Рыгор у комплексе пецярбургскіх вобразаў ізноў напаткаў яе. Стройная і мілая, часта задуменная, Ганна глядзела на яго з руні сілцоўсвіх паплавоў.

I маці...

— Досыць! Я перад ад'ездам, якога не мінеш! — праказаў Рыгор і крута павярнуў думкі на апрацоўку плана ад'езду. Калі і што, ды як пакінуць яму Смагін? Па якой дарозе накіравацца, каб не даць паліцыі напасці на след? Як і што паглядзіць паліцыя на яго збег? Няўжо такі яна насур'ёз наладзіць за ім пагоню? Ці, можа, станавы аднясецца да гэтага спакойліва? Трывожны час адцягне яго думкі ў іншы бок? Цікава, як справіцца Памыйка з пашпартам? — падумаў Рыгор і праверыў прысвечаных у яго ад'езд.

«Няўжо адзін Памыйка? Безумоўна і Сімен... і... пэўна, Ліба? Навошта ведаць Лібе? Яна ўжо ведае...»

Рыгор пачаў хадзіць па пакоі...

«Ды і ўсё роўна ж праз Лібу прыйдзецца мець справу з яе бацькамі. Ад'езд цягне за сабою разлікі за кватэру і харчы, развітанне.

Трое, і гэтым павінна абмежавацца».

Стук у дзверы перабіў яго развагі.

— Прашу! — пазваў Рыгор.

— Вячэраць будзеце? — пытала Ліба. Рыгор адчыніў дзверы.

— У вас цёмна, як у лесе. Я прыкмячаю, што вы любіце быць у цямне.

— Я зараз, вось, запалю лямпу.

Ён пабег да стала і пачаў мацаць рукамі па засланай паперы.

— Не знайду запалак.

— Я прынясу вам!

Ліба ўпоцемках паставіла на стале вячэру і вышмыгнула з пакоя.

Праз хвіліну яна вярнулася з запаленаю свечкаю.

— Вось вам свечка,— можа, у лямпе няма газы.

— Давайце. Дзякую.

Рыгор спакойліва пераняў з Лібіных рук свечку, паставіў паміж дзвюх талерак і сеў есці.

— Прыемнага апетыту! — пажадала Ліба і выйшла.

Рыгору, аднак, не прыйшлося і дзесяці хвілін прасядзець аднаму.

Ён не паспеў павячэраць, як да яго з'явіўся Памыйка.

— Не чакаў, думаю,— пасмяяўся ён.

— А бадай што і не.

— Ёсць справы.

— Неспадзяваныя?

— Як табе сказаць: і неспадзяваныя і разам — спадзяваныя.

Памыйка прычыніў дзверы і падблізіўся да Рыгора.

— Канчай вячэру, я пачакаю.

— Кончыў, кажы ў чым рэч.

Памыйка яшчэ раз азірнуўся на дзверы і, упэўнены, што ў пакоі яны ўдвух, падаў Рыгору чорную маленькую кніжачку.

— Маеш — на цэлых пяць гадоў. Той паглядзеў і засмяяўся.

— Ты стараешся як найхутчэй мяне выправіць з Смагіна.

— Так складаюцца справы... Бачыш, едзе не Рыгор Нязвычны, а Сцяпан Луговіч...

— Гэта твая выдумка?

— Хто-небудзь ды мусіць цябе ахрысціць. Папа, бачыш, было зваць няёмка.

Абодва шчыра пасмяяліся.

— Можаш хоць заўтра ў дарогу,— парадаваў таварыша Памыйка.

Факт ад'езду набываў канкрэтную форму і апярэджваў Рыгоравы меркаванні. Так бывае заўсёды: хваляванне збораў раптам змяняецца боллю расставання. Тое, што складала комплекс яго жыццёвых адчуванняў, навеяных умовамі і абставінамі Смагіна, вачавідкі адсувалася кудысьці назад, за дзверы ды сцены яго пакоя.

— Ты дня не вызначыў? — запытаў Памыйка, не адрываючы ўзрокаў ад Рыгора.

— Ці не ўсё роўна калі,— спакойна адказаў Рыгор.

— Я на тое пытаю, што трэба згадзіць фурманку.

— Фурманку?.. Вядома... Але скажы, Павал, у цябе канспірацыя цвёрда трымаецца?

Памыйка крыўдліва затрапятаў усёй постаццю.

— Няўжо ты думаеш, што я нічога не разумею...

— Не тое, Павал, зусім не тое я хацеў сказаць... Ты мяне не зразумеў... Я пакладаюся на цябе, як на гару; ну вось, па-твойму, хто болей з нашых ведае пра гэта?

— Галас, і толькі.

— А Ліба?

— Я не казаў нікому, ані... Ды Ліба калі і ведае — будзь спакойліў.

Хтосьці падышоў да дзвярэй.

— Можна забраць пасуду? — пачуўся Лібін голас.

— Папрашу вас.

— Так... Бярэце і мяне з пасудай,— адкаэаў Памыйка жартам.

I вясёлы яго смех зліўся з Лібіным смехам, пацёкшы срэбранай лентай усцяж калідора карчмы.

3 часу паданай гутаркі з Памыйкам Рыгору не працавалася. Ён адчуваў нейкі цяжар, неўгамонную рупнасць. Рукі махалі малаток ці вадзілі напільнік, а вочы глядзелі ў іншы бок. Страцілася ўсякая цікавасць і захапленне працэсам і дынамікай працы, і яму здавалася, што ён ужо лішні і непатрэбны як у майстэрні, гэтак і ў самым Смагіне.

Тэлеграма магла адыграць прыкрую ролю з яго ад'ездам. Яна бязвінна з Петрусёвага боку, аднак наводзіла паліцыю на больш дбайлівую сочку за Рыгорам. Адно магло суцяшаць, гэта калі б тэлеграма абмінула паліцыю. Ды пакладацца на выпадковасць было апасліва. Аставалася браць узмоцненай каспірацыяй.

Цэлы даўгі вечар пайшоў у Рыгора з Паўлам на далейшы абгавор ад'езду. Было рэшана скрыць малейшыя адзнакі збораў. Той ці іншы намёк у паліцыі на тэлеграму павінен адцягнуць Рыгораў ад'езд. Памыйка штодня спраўляўся ў Рыгора наконт адносін да яго з боку паліцыі. Рыгор нічога не заўважаў. Ён два разы адбыў прапіску і ні разу не прыкмеціў, каб да яго ўзмоцнілася паліцэйская ўвага. Гэта апраўдвала дадумы, што тэлеграма выкаўзнула з вачэй станавога.

I як ні горка было Памыйку расставацца з паважаным і любым таварышам, той мусіў хутчэй выпраўляць яго з Смагіна.

Рыгор, як нібыта той, узяў ад Шульца заробленыя грошы пад выглядам высылкі іх мацеры і аплаціў імі праз Лібу кватэру і харчы.

Кароткі тэрмін да моманту ад'езду Рыгор скарыстаў на абгавор закранутага Памыйкам пытання пра яго далейшую сувязь з Смагіным.

— Будзь пэвен,— завяраў таварыгпа Рыгор: —я выпаўню ўсё тое, што ты ад мяне просіш і яшчэ папросіш. Я адчуваю ў сабе вялікую ўдзячнасць і табе і цэламу шэрагу смагінскіх таварышаў. Мястэчка само па сабе аставіла ва мне найлепшыя ўспаміны...

Памыйка ўважліва выслухаў Рыгорава завярэнне і ўдзячна паціснуў таварышаву руку.

— Я прызнаюся табе, Рыгор,— сказаў Памыйка голасам, прасякнутым непадробнай шчырасцю.— Ты многім памог мне пасталець.

Дзякуючы табе, у маім нутру адбыўся круты пералом. Ты стрэў мяне напаўанархістам, нядбайнікам да жыцця, а пакідаеш, павер, адданага сацыял-дэмакрата, якому дорага яго жыццё, як сродак для змагання за сацыялізм. Я не выпушчу з свайго ваччу тваіх слядоў, пакуль не спаткагмся нанова...

Памыйка паднімаў ужо Рыгораў куфэрак, каб г ы-носіць яго праз задняе выйсце на гарод і далей на загуменную сцежку, як з'явіліся Сімен з Лібаю.

— Куды ты раптоўна? — запытаў Сімен.

— Фурманка чакае,— адказаў Памыйка.

— Пачакае... Так...

Сімен хацеў нешта сказаць, але гутарка не клеілася. Рыгору рупела ісці, і ўвага драбілася на часткі.

— Ты пасачы, каб ніхто не зайшоў у дзверы,— папрасіў Лібу Памыйка.

Ліба зачыніла дзверы, што адгароджвалі калідор ад буфетнай, і паведаміла:

— Нічога. Можна спакойна выходзіць.

Сімен развітаўся з Рыгорам і пакінуў іх траймі. Ліба правяла Рыгора з Паўлам у двор:

— Шчаслівае дарогі!

— Бывайце, Ліба Шлёмаўна! Дзякую за вашу таварыскую да мяне ўвагу,— шчыра паціскаючы Лібіну руку, выказаў Рыгор.— Кланяйцеся бацькам і перапрасеце, што я не паспеў з імі развітацца.

— Я, бач, еду з вёскі,— паведаміў Рыгор,— і толькі сёння з газет дазнаўся пра сараеўскі стрэл. Вёска зусім не ў курсе, адкуль і што заставіла Прынцыпа страляць у аўстрыяцкага наследніка.

— Так, зразумела,— супакоіўся Рыгораў сусед,— вёсцы цяжка разбірацца ў пытаннях міжнароднае па-літыкі... Наша вёска спаткаецца з ёю з аружжам у руках...

Рыгор зрабіў недаверлівую міну і, крыху памаўчаўшы, запытаў:

— Вы едзеце да Пецярбурга?

— Да Пецярбурга.

— Упершыню?

— Мы пецярбургскія жыхары.

— Пецярбургскія жыхары? Якраз дарэчы. Тады я ўжо буду вас пільнавацца.

Новы дзень Рыгор спаткаў пад настроем набліжэння да Пецярбурга. Учарашнія навіны, ён дагадваўся, нарадзілі за ноч шмат свяжэйшых і, магчыма, болей складанейшых. Ён пазнаецца з імі ў Пецярбурзе.

Рыгор падняўся і стаў у акнс вагона.

За акном святлеў ясны паіодлівы ранак. Шырокая гала зялёных ніў, уперамежку з даўгімі густымі лясамі, сціскала свежым паветрам бягучы цягнік. У душны, яшчэ спакойлівы вагон ліліся пыльныя праменні зыркага сонца. Трапляў густы вятрыска, асвяжаючы спёртае паветра. Зелень блішчала на сонцы, смяялася радаснай, ласкавай, суцешнай ухмылкаю. У мяккім калыханні гэтае ўхмылкі расплываліся шэрыя сілуэты земляробаў і жывёлы.

Нідзе, ні на чым не заўважана было жадных прыкмет навіснуўшых над светам страшэнных прыгод. Нівошта не дапамінала пра іх, і таму Рыгораза нутро перапаўнялася пачуццём замілавання. У бліскучым праменні сонца мігалі паўстаўшыя вобразы з яго сілцоўскага жыцця: Лужкі, Хвойнік, Масткі, знаёмыя палеткі і лясы. Няйначай, вось, гэта яны цягнуцца ўздоўж чыгункі, вяжучы сабою всскі з гарадамі, мінулае з наступным.

Другі дзень ён сядзіць у цесным душным вагоне і, здаецца, што ў тым нічога асаблівага. Сядзеў у сваёй хаце, сядзеў у балагольскай будзе, пасля перабраўся ў майстэрню завода, а адтуль у астрожную камеру, а далей у майстэрню Шульца. А за гэтым? Вылезе з вагона і трапіць зноў ці ў завод, ці ў кантору.

Рыгор вострымі ўзрокамі ўстраміўся ў зялёныя галы палёў. Яны хутка мігалі, адбягаючы назад, туды, адкуль ён аддаляўся.

Ён выразна адчуваў вялікую воддалеч ад пакінутага месца. Вось-вось абдым гарадскога жыцця захопіць яго ў свой вадакрут. Мільённы горад захавае ў хвалях раз'юшанага натоўпу — і схавае сабою Смагін і Памыйку, Шульца і Лібу.

Вось паказаліся пад задымленым небам шэрыя абрысы фабрычных комінаў.

— Мы, напэўна, пад'язджаем да Пецярбурга? — чіж іншым запытаў Рыгор яшчэ не ахаенага ад сну суседа.

Той паглядзеў на гадзіннік і адказаў:

— Калі не познімся, то праз гадзіну будзем у Пецярбурзе.

— Прыязджаем а дзевятай? — запэўніўся Рыгор.

— Так... Калі не познімся.

Набліжэнне да Пецярбурга ў вагоне падняло сумятню. Пасажыры заварушыліся, забегалі па калідоры ўзад ды ўперад. Застукалі куфэркі. Пацягнуліся да вокан, узняўшы перадпрыезную гутарку.

— Вунь Пулкава, дзеці,— прарэзліва гукнула на ўвесь вагон якаясьці жанчына.

Некалькі дзіцячых галасоў зліліся ў радасным выгуку:

— Пакажэце, мама!

Хутка ў Рыгоравым ваччу вырас на ўзвышшы белы будынак, ахутаны густою зелянінай садоў. Следам цягнік прайшоў станцыю Пулкава.

Веяла Пецярбургам.

Рыгоравым нутром бегаў ні то халадок здзіўлення ні то подых асалоды.

— Пажар... Ды пры ветры!.. Цяпер можна смела гатавацца ў паход. Аўстрыйскі ультыматум — гэта ўжо вайна... Ды ў нас мабілізацыя на хаду. Настрой ясны...

— Настрой за вайну, кажаце? — перапытаў Рыгор, мэрам бы не зразумеўшы суседавых слоў. Той здзіўлена паглядзеў на Рыгора.

— Я не бяруся вам характарызаваць грамадскага настрою. Я разумею настрой урадавых колаў. Грамадскасць пасля выявіць свой твар. Пакуль яна абурана хадою падзей і перажывае першае здзіўленне... Ужо ў Пецярбурзе відно будзе, у якім аспекце выглядаюць апошнія навіны.

Узвышаны настрой змяніўся трапяткім уздымам, калі з-за пулкаўскіх гор вынырнулі жалезныя рыштаванні Пуцілаўскае верфі. Цёмным пераплётам крыжавалі яны паветра на фоне каламутна-белаватага неба. Рыгор не мог устаяць на адным месцы і рупліва пераходзіў з боку на бок вагона.

У правым акне лесам фабрычных комінаў зірнула на яго Маскоўская застава. Далей за ёю, на многа вёрстаў цягнуўся фабрычна-завадскі раён Неўскае заставы, сёлы: архангела Міхаіла, Абухава, Колпіна.

Над роўнымі абшарамі балоцістых паплавоў насіліся хмары чорна-палавога дыму. У яго густой муці скрадаліся рысы высокіх, пабітых на вокны, стромых будынкаў гуллівага горада.

Да Рыгора падстаў адзін з суседаў, пачаўшы апавядаць пра назвы заводаў і мясцовасцей, пра колькасць рабочых на буйнейшых прадпрыемствах, пра нядаўнія забастоўкі. Рыгор прагна ўбіраў у сябе гэтыя першыя веды пра вялікі горад, дагэтуль завабны і марлівы, а зараз вачавідкі і жывы. Плойма разнастайных пытанняў вырастала ў яго нутры, напірала на язык і прасілася да выказу. Але не час быў гэтым займацца. Пара ўжо было пытаць пра маршрут у Лясное, на Петрусёў адрас.

Ён паспяшыў выкарыстаць суседа.

— Вам лепей усяго садзіцца на дзевятку і проста да Фінляндскага вакзала, а там...

Сусед, напэўна, запамятаваў далейшы парадак праезду ў Лясное і абярнуўся да свайго таварыша.

— Чаму на дзевятку?.. Лепей усяго васьмёркаю,— памог той.

— Толькі восьмым нумарам. Даедзеце да клінікі Вілліе, а там на паравік і ў Лясное,— праказаў селянін-эстонец.

Яго падтрымала да пяці іншых пасажыраў, якія ўжо стаялі згруджанай масай у праходзе вагона.

Між тым цягнік спыняўся на вакзале.

На пероне яго чакала мноства публікі, якая напружана лавіла ўзрокамі пакідаўшых вагоны пасажыраў. Чуўся гулкі, рэзвы гоман і насіліся выгукі імяў і прозвішчаў.

Рыгор пазіраў праз вокны вагона на публіку і завідаваў цёмным спатканням знаёмымі знаёмых. Яму міжвольна чакалася, што авось якая прымха навядзе на яго Петруся ці Ганну. I тут ён якраз наткнуўся на сваю непрадбачанасць і паіранізаваў над сабою. «Або я дагадаўся хоць аднаму з іх паведаміць?»

3 гэткай развагай Рыгор апынуўся ў густой тлуматні публікі. Ён не агледзеўея, як людская хваля падхапіла яго і панесла з сабою да ўваходу ў вакзал.

Вузкія дзверы не ўмяшчалі натоўпу. Яго добра паціскалі, пакуль ён прайшоў дзверы. Ды ў вакзале не было вальней.

Сотні разнастайных, мэрам дзе бачаных і знаёмых, твараў ухмыляліся яго пытальным вачам. Рыгораў знадворны выгляд дапамагаў яшчэ больш звяртаць на яго ўвагу. Не патураючы на гэта, ён не кідаў надзеі стрэць хоць адну знаёмую душу...

Няўжо такі сярод вялікага натоўпу на вакзале не знойдзецца каго-кольвечы, хто б дзе калі яго спатыкаў?

Незаўважна для сябе Рыгор апынуўся пры буфеце. Навакола за столікамі сядзелі пасажыры і госці, хто за гарбатаю, хто за півам, хто за снеданнем.

Прысеў і ён і заказаў шклянку гарбаты ды пару сырных бутэрбродаў.

I, можа, з паўгадзіны аддаў на сваё скромнае снеданне.

За гэты час вакзал паступова апусцеў. Заціхлі гоман і тупатня.

Мала прыкметны раней, ён зараз адцягаў на сябе беглыя ўзрокі мігаючых тэлеграфістаў і паважна тупаючага жандара.

Гэта не замяняла чаканых знаёмых. Роўная, як струна, здаравенная постаць жандара, яго колкія кноразавыя вочы, мэрам выдаўленыя наповерх чырвонага круглага твару,— уплывалі непрыемным уражаннем і не манілі далей сядзець пры стале.

Адчуўшы казытны ўкол адзіноцтва, Рыгор выйшаў з вакзала.

Направа, праз гарбаценькі мосцік, заварачваў трамвай, на якім чорная літара распірала бакавыя бляда-жоўтыя трыкутнікі. Як вочы сляпога, сумна глядзелі на яго шкелкамі пара патухлых ліхтароў і стройная пукатая, як сваха, лічба 8.

Вось ён, Пецярбург! Горад камення і жалеза! Горад палацаў ды фабрык. Гняздо абсалютызму і калыска рэвалюцыйнага руху. Кузня культуры і засценак сярэдневякоўя. Вашта астрога народаў і арэна будаўніцтва інтэрнацыяналу... Перад чым яго становіць неўгамоннае развіццё сацыяльна-грамадскіх падзей? ІПто праракае яму недалёкае наступнае? Калі жыццё надасць яму новую ролю стаць горадам тых, хто яго збудаваў?

3 гэтымі думкамі Рыгор увайшоў у трамвай.

Пецярбург гудзеў кіпучым жыццём. Адзін за другім праносіліся стройныя вагоны трамвая. Свісталі аўтамабілі і траскацелі рамізнікі. Паводкаю ліліся людзі ў адзін бок вуліцы і ў другі, насустрач і ў бакі. Над высокімі гмахамі муроў, пад струну адмяраўшых мяжу вуліцы ўсцяж бруднае канавы, насіўся полаг разрэджанага дыму. Агромністыя шыльды вабілі шакаладам, какао і цукеркамі, дапаміналі шафёрам пра шыны  «Контнненталь»,  а фабрыкам ды  кватарангам — пра лямпачкі «Озгат» — і «Палуват». Процьма газетчыкаў выгуквала шэраг цікавейшых навін, з якіх рэзка выдзяляліся гэткія, як: «Аўстрыя рыхтуе наступ на Сербію», «Пуанкарэ накіроўваецца ў Расію», «Нямеччына падтрымлівае Аўстрыю». Навіны востра інтрыгавалі публіку, якая брала газеты нарасхват, чытаючы іх на хаду.

Аднак на тварах людзей, нягледзячы на трывожныя навіны, адмячаўся святочны настрой адпачынку. Кожны быў заняты сваімі прыватнымі думкамі. Сур'ёзнасць надыходзячых здарэнняў яксьці не гадзілася з жаданнем ні тых, што спяшылі выехаць за горад, каб пасапці свежым паветрам, ні тых, хто парамі ці грамадкамі знаходзілі задавальненне і супачынак у шпацыры па гарачых каменнях горада.

Рыгор таксама захапіўся газетнымі навінамі, да якіх ён ужо быў падрыхтаваны. Купленая ім і наспех прагледжаная газета ўзмоцніла яго аналіз перадстаячых здарэнняў. Навіны ён пакідаў на абгавор з Петрусём, а зараз не адрываўся ад назірання гарадскога жыцця. Духата і смурод, густа разбаўленыя ў паветры, яму былі неўпрыкмет: ён уцягаў іх з нейкаю асабістаю прагавітасцю. Імкненне публікі выбрацца за горад аставалася яму незразумелым і чужым. Асалода жывога сутыкнення з горадам перамагала ўсё. Ён першым ускочыў на пярэднюю пляцоўку вагона і настаражыўся да нагляду. Збоку яго сядзеў важаты. Якраз небесцікаўленым было ўведаць, які час патрабуецца на язду ў Лясное, і Рыгор запытаў важатага:

— Колькі часу мы ехацьмем да Ляснога?

— Гэта зойме да гадзіны!

— Няўжо? Скажэце, калі ласкаі

— Што? Доўга?

— Занадта, па-мойму.

— Гэтак заўсё'ды, чаго ж дзівіцца.

— Я ўпершыню еду.

Важаты агледзеў Рыгора з галавы да ног, падзівіўся ні то з яго самога, ні то з яго куфэрка і запытаў:

— Здалёк?

— Здалёк.

— Адкуль?

— 3 Віленшчыны... Не знаёмы хіба вам гэтыя мясіцны?

— А хто яго ведацьме ўсё — Расія вялікая. Дзе Сібір, дзе Каўказ, дзе...

Людзі, што спакойліва пераступалі рэйкі, шустра разбягаліся ў бакі, агаляючы дарогу трамваю. Трамвай хутка нёсся вуліцаю. Рыгор паглядзеў усцяяс канавы і паціснуў плячыма: яна цягнулася вузкаю роўнаю паласою далёка-далёка ў глыб горада. Абапал яе, між гмахамі дамоў, паднімаліся коміны фабрычных будынкаў. Рыгору мігам успомнілася Рыга, якраз тое месца, дзе перакінуты праз Дзвіну даўжэрны мост Мітаўскае чыгункі. Шырыня Дзвіны, яе вадзяны прастор, усеяны плытамі, баркамі, параходамі і караблямі, дзесяткі заводаў, набліжаных да берагоў, рабілі куды большае ўражанне. Ад гэтае канавы дыхнула цеснатою і сухасцю. Ці гэта так здалося? Рыгор намерыўся праверыць сябе, але было позна: трамвай ужо бег шырокай простай вуліцай далёка ад моста. Адна за другой, цэлы знізак падобных прасторных вуліц ператочвалі прадоўжную. Усе яны былі выведзены пад шнур і агароджаны роўнымі сценамі будынкаў. Дарэмна Рыгорава вока шукала своеасаблівасці рыжскіх паломаў і вузкасці, старога месца і палісаднікаў ды бульвараў — новага горада. Вунь усяго прамігнуў перад ім невялікі пляцок перад агромным гмахам сабора. На пляцку рэдкія, закаржэлыя раслінкі, мэрам бы іх назнарок пасадзілі тут, каб пераканацца, што камень і чыгун не да твару зелені. Вострая жарства вакол клумбаў выссала ўсе сокі, За высокім з медных жорлаў гармат помнікам схавалася парнае, але бледае сонца. I далей — той жа камень: тоўстымі глыбамі, роўнымі і няроўнымі, наварочаны дзесьці ў гарах, нават дасціпна не абсечаны, зложаны ў важкія сумныя будынкі. Колькі яго патрабавалася, каб узвесці гэту безліч агромністых пяці ды шасціпавярховых гмахаў! Якое працы каштавала перакінуць яго сюды і тутака пералажыць у сцены, у брук і тратуары, захаваўшы спрэс зямлю і затуліўшы сонца! Цяжка ваабразіць — не ахапіць думкамі, не ўвабраць пачуццём. I, можа, таму — ды напэўна з-за гэтага — Рыгору асалодна імпанаваў увесь гэты цяжар і гаматнасць, гэта сіла і моц людское вытворчасці. Ён не адводзіў убок вачэй, не таміўся аднастайнасцю выгляду спачатку да канца цэлае вуліцы, квартала, адгону ад спынкі да спынкі. Яго ахапляў уздымны настрой, асаблівая ўцеха ад прысутнасці ў гэткім горадзе, у разорах яго змрочных душных вуліц. Дзесь глыбока ў яго нутры, падсвядома, фармавалася пякучае жаданне застацца ў Пецярбурзе як надалей, зліцца з ім, растварыцца ў яго пякельным грукаце, у ветраным пудзе руху. На ляту ў думках складаліся планы, як і што адшуваць Ганну і разам з ёю ды з Петрусём аб'ездзіць, аблётаць усе куткі і закавулкі горада, каб азнаёміцца з ім да дробві. Трэба ж ведаць і назву вуліцы, і рэчві, і пляцы, і асобныя ўстановы. Зараз ён не ў моцы ўсё распытаць у важатага — ды таму некалі тлумачыць. Хаця зболынага: Фантанка, Кацярынінскі канал, Нікольскі рынак, Марыінскі тэатр, Благавешчанскі пляц...

Рыгор азірнуўся назад і ў бакі — колькі ўжо праехалі? Намерваўся запытаць, але не паспеў: выехалі на Мікалаеўскі мост, і перад ім паўстаў цудоўны выгляд Нявы, шпіцы Петрапаўлаўкі ды Адміралцейства, палацы Набярэжнае, растральныя калоны каля біржавога будынка, масты — направа, і лес мачт і варабельных труб — налева. Ён адчуў, як мэрам бы яго хтось схапіў рукамі, пакрышыў на частачкі і часцінкі і рассыпаў абапал моста на бліскучую празрыстую ваду Нявы. Вось ён нясецца з лёгкім параходам у бок Фінскае затокі, мерскаючы між чорных будынін караблёў, між сцен набліжаных да рэчкі заводаў; вось раптам белы паруснік абводзіць яго вакол веркаў Петрапаўлаўскае крэпасці; і ён жа каля палацаў узбярэжнае і над біламі Троіцкага моста... Хай бы супыніўся трамвай і даў яму агледзець усё як належыць, палюбавацца ўволю! «Не, тут ужо далёка перасягло рыжскія вобразы»,— праказаў ён сам сабе ў думках, а ўголас Дадаў:

— Якое хараство, аднавава!

Каля яго стаяла невальві чалавек, зусім незаўважна для яго выйшаўшых на пляцоўку. Што стаяў поруч з ім, сказаў:

— Гэта гордасць Пецярбурга!

— Гэтым ён і бярэ! — дабавіў сусед.

— Ніводзін з расійскіх гарадоў не пахваліцца гэтым...

Рыгор быў цалкам згодны са словамі незнаёмых яму суседзяў. Ці ж варта пераказваць ісціну? Так, цікавьі горад! Зараз яго ніхто не пераканае ў іншых думках. Адно б не здарылася — каб з той ці другой прычыны не давялоея разлучыцца з ім.

I крохкая баязлівасць злёгку кранула Рыгорава пачуццё. Ён адцягнуўся ўвагаю ад нагляданняў вакольнага і спыніўся на думках пра свой лёс. «Хоцькі б не ўпусціў Пятрусь абяцанага месца! Каб не здарылася чагокольвек з боку паліцыі. Болей, як пэўна, што весткі пра яго ўцёк далятуць і да Пецярбурга. А калі яму прапісацца Луговічам? На кожны выпадак... А месца? Не павіана быць, каб яно так хутка было страчана... Ды калі і страціцца — дык няўжо не знойдзецца новае?.. Плёвая справа!»

Трамвай выйшаў на Тучкаў мост. I новы вобраз адчыніўся Рыгоравым вачам. Малая Ыява, адлучыўшыся ад Вялікае Нявы, аддзяляла Васільеўскі востраў ад Пецярбургскае стараны. 3 левага яе боку — фабрыкі і заводы цягнуліся далёка ўздоўж берага, губляючыся ў шэрым тумане ўзмор'я. Правы бераг убіралі густыя купы дрэў Пятроўскага і Крастовага астравоў. Зялёныя анталяжы раслін яшчэ болей упякнялі выгляд... Але Малая Нява траціла многае ад надмернага ліку згруджаных на ёй барак з дрывамі, з вугалем, з цэглаю. Наабапал Тучкавага моста ад Васільеўскага вострава, як гаць, была вымашчана імі шырокая рэчка. На барках ішло сваё жыццё. Граў гармонік, чуліся песні, даносілася зычная гутарка. Па дровах і між дроў дзесяткамі сходаў тупалі непрыбраныя, у ніжніх кашулях з закасанымі рукавамі, рабочыя-вартаўнікі, накладчыкі, каталі. I гэта жыццё зусім не гадзілася з тым, што шырокаю хваляю лінула на Рыгора з Пятроўскага парку. Тысячная грамада «простых» людзей спраўляла тут свой святочны адпачынак. Варушылася, як пчолы ў вуллі, гудзела, як марскі прыбой. Працавалі атракцыёны, гучаў бубен, разлівалася шэйна-катрынка. Вайсковы аркестр грымеў абыграныя матывы вальсаў. На бягу трамвая гэта мігнула феерыяй і паказалася Рыгору вельмі квяцістым. Але ціш і змрок бясконцага Вялікага праспекта Пецярбургскае стараны дыхнулі на яго прыемнаецю спакою. Рыгорава ўрачыстасць была прасычана да адказу. Духата яго прытаміла. Увабраць за адзін раз усю разнастайнасць, усю яскравасць пецярбургскіх пякнот — было не пад сілу. Раз'юшаная патэнцыяльнасць не адпавядала вялікасці і багаццю вобразаў горада-волата. Вось чаму рэшту дарогі да клінікі Вілліе Рыгор праехаў крыху ў ініпым настроі. Дзякуючы гэтаму, ён спакайней прапусціў між вачэй хараство Каменаастроўскага праспекта, Вялікае Нявы, Батанічнага саду. Толькі перасеўшы на паравік, ён яшчэ на нейкі час захапіўся выглядам дасканалай фабрычнай мясцовасці Выбаргскае стараны. Незмярымая даўжыня Сампсоніеўскага праспекта, застаноўленага дзесяткамі фабрык, усеянага рабочай публікаю, узбурліла ў ім пачуццё рабочае гордасці. Зноў думка прывяла ў памяць з рыжскага жыцця, з моманту рэвалюцыйных выступленняў. Але тыповасць і характарнасць гэтае часткі Пецярбурга, як рабочага асяродку, куды перавышала рыжскую. Тут менавіта дыхала працоўным імпэтам, сіла работнічай творчасці панавала над усім. Рыгору не толькі прыемна было праехаць гэтым раёнам, яму прагліва хацелася абраць месцам свае працы толькі Выбаргскую старану. Водлуг гэтага хацення, ён праказаў сам сабе: «Хоць бы ды тое месца, што падшукаў Пятрусь, было на адным з гэтых заводаў». I ў думцы наконт гэтага ён захаваў намер зараз жа абгаварыць гэта з Петрусём.

К часу Рыгоравага прыезду ў Пецярбург Пятрусь дажываў у ім восьмы месяц. За гэты тэрмін ён перажыў багаты прыгодамі кавалак свайго жыцця. Цікавым і нечаканым фармавалася яно ва ўмовах чужога і незнаёмага горада. Тым болей складнейшым было яно для Петруся, як чалавека без рамясла ў руках. Нагаворамі Рыгора ды юнацкаю смеласцю набыў Пятрусь адвагі кінуць-рынуць сваіх бацькоў і паехаць у Пецярбург. I калі ехаў — зусім не ўяўляў сабе, як і што стрэне яго сталіца. Жаданне адшліфавацца, набрацца практыкі ў жыцці і стажу ў рэвалюцыйным змагані— перамагала ўсё іншае, а ў тым ліку і прадбачанне непрыемнасцей. Гаспадарства бацькоў, яшчэ не старых, пры якіх Петрусю не было вялікіх клопатаў і не мелася абавязкаў адказнасці, не супыніла яго рашэнняў. Яно, гэта рашэнне, было скорае і цвёрдае для бацькоў і для таварышаў нечаканае. Тым болей цяжэй было паверыць у гэта Рыгору. Апошні пэўней спадзяваўся на падобны крок а боку Семкі, ну зусім жа не з Петрусёвага боку. Усё ж самы факт Петрусёвага ад'езду з Сілцоў у Пецярбург Рыгора цікавіў не на жарты. I, безумоўна, што ўсе здарэнні, звязаныя з васьмі-месячным жыццём Петруся ў сталіцы, павялічвалі гэту цікавасць. Пятрусь пісаў ужо пра ўсе перыпетыі ў гэтым жыцці: і Гэлі, і Сёмку, і іншым сябрам. Апавядаў колькі разоў новым пецярбургскім сваім таварышам, і гэта не было сакрэтам.

Гэтыя яго перыпетыі пачаліся з блукання па вуліцах Пецярбурга ў час прыезду і прайшлі праз месячнае шуканне працы, галадоўлю і начоўку па начлежках, праз работу за каталя і за падносчыка пры будоўлях. Яны выказаліся яшчэ ў продажы апошняе жакеткі на таўкучцы і ў жабрацтве на вуліцах. Кончыліся ж нечакана для Петруся вельмі ўдачліва. Выпадковае знаёмства ў клубе на лекцыі з адным рабочым-земляком выручыла яго з бяды і дало месца на металічным заводзе. Пятрусь каля трох месяцаў папрацаваў падручным, агойтаў, абазнаўся з варштатам і станкамі, зблізіўся з майстрам і на чацвёрты месяц атрымаў самастойную працу. Нахіл да слясарнае работы пасобіў яму хутка аўладаць складанымі працэсамі працы — і гэта пацягнула за сабою матэрыяльную забяспеку.

Многа пасобіла Петрусю і яго рэвалюцыйная свядомасць. Натура ж дружакі і пабраціма адчыніла перад ім шырокую дарогу да знаёмства і хеўры з рабочымі завода. Гэтым тлумачыцца хуткае ўцягненне Петруся ў шэрагі арганізаваных рабочых. Нават у апошнія часы перад Рыгоравым прыездам Пятрусь правёў некалькі адказных заданняў, часткаю па даручэнню таварышаў, часткаю па сваёй ініцыятыве. Абставіны працы на заводзе, колы знаёмых і поспехі ў аўладанні рамяслом уплывалі на Петруся як найлепш. Ён адчуваў сябе бадзёрым, рашучым, жыццёрадым; у ім кіпела хэнць да грамадскае чыннасці і няўхільна расла прага да свядомасці. Апошняе падказала таварышам абраць Петруся сябрам управы культурна-асветнага таварыства аднаго з пецярбургскіх раёнаў. Гэтай працы Пятрусь аддаў многа ўвагі і старанняў. Кожны дзень, пасля работы, наведваў ён таварыства, пасабляючы арганізацыі і ўкамплектаванню бібліятэкі, апрацоўцы праграмы чыннасці, адшуканню лектароў.

Заахвоціўся Пятрусь і тэатрамі. Не было таго тыдня, каб ён не пабыў ці на драме Гайдэбурава, ці на оперы ў Народным доме, або ў Музыкальнай драме.

Пятрусь сам сабе дзівіўся, адкуль у яго стаўся гэткі круты, гэткі раптоўны пералом. Дапамінаў пра гэта ў сваіх лістах і не абмінаў у гутарках. Яго неўгамонна лрагнула паказацца Рыгору — прадставіцца яму ў першавобразным выглядзе. Сустрэцца хутчэй з Рыгорам і пагутарыць з ім — ці ж бы гэта дапамінала сілцоўскую стрэчу? Ніколі! Не выходзіла з памяці Петруся, калі ён, угледзеўшы Рыгора, толькі слухаў яго, не ведаючы, як падысці да чапаных Рыгорам пытанняў. Гарадское жыццё, умовы партыйнае працы ў горадзе, магчымасць стыкнуцца з разнастайнымі пытаннямі і атрымаць на іх адказ — гэтага не хапала для Петруся ў Сілцах. I ён разумеў Рыгора, калі той заўжды падгаварваў іх усіх і асабліва Сёмку — кінуць мястэчка ды паехаць у горад. Пятрусь па-таварыску ўпікаў Рыгора, чаму той не напіраў з гэтым на яго, а выключна на Сёмку. Не верыў у Петрусёву рашучасць? Налэўна. Бо Сёмка, як зараз стала Петрусю зразумелым, меў больш даных на гэта: мацней захапляўся ўдзелам у сацыялістычным руху, быў болей за яго начытаным. Рыгор усё гэта ўзважваў. Як жа іначай? А цяпер? Пятрусь атрымліваў лісты ад Сёмкі, чытаў іх і недаўмяваў: якім, аднак, адсталым ён зрабіўся! Зацягнула жыццёвая дрыгва... I радаваўся, што лёс самога не ўвагнаў на гэта. Цэлы шэраг пытанняў, высунутых апошнімі месяцамі Петрусёвага гарадскога жыцця, патрабаваў абгавору... Ды абгавору з гэткім чалавекам, як Рыгор.

3 гэтых разважанняў і ў дадатак з пачуцця шчырае таварыскасці да Рыгора Пятрусь увесь час думаў пра яго, пра іхнюю блізкую стрэчу. Словы Рыгоравай мацеры, выказаныя на праводзінах, Пятрусь выразна помніў: «Можа, стрэнешся з Рыгорам, дык скажы яму, сынок...» Рыгор тады быў у Рызе і ці меў думку наведацца ў Пецярбург — цяжка было сказаць. Але Пятрусь не траціў веры, што з Рыгорам спаткаецца — абыдзе: у Пецярбурзе ці ў Рызе. Жыццё намагала на пер-піае: склалася гэтак спрыяюча, што не выпісаць Рыгора ў Пецярбург — было б ніякавата і не па-таварыску нават.

I толькі Пятрусь замацаваўся на заводзе, развеў знаёмства з шырокім колам рабочых, як упарта стаў шукаць Рыгору месца. Шукаючы, рэкамендаваў таварыша, як добрага майстра і як сур'ёзнага дасканалага рэвалюцыянера. Таварышы пасобілі Петрусю ў гэтым і хутка знайшлося не адно, а некалькі месцаў. Але Пятрусь разгубіў іх, бо ўсё не мог знайсці Рыгора. Ліст ад Гэлі, а пасля і бацькавы лісгы, паведаміўшыя пра Рыгора, супалі з тым, калі з усіх магчымасцей уладзіць Рыгора на работу мелася толькі адна, дый то не асабліва ўдачлівая. Тым не меней Пятрусь у першым жа лісце да таварыша запрасіў яго ў Пецярбург. I, паслаўшы ліст, Пятрусь дрыжаў ад нясцерпу прычакаць Рыгора і баяўся, каб той не зацягнуў ад'езду. Як і што павінен быў уладзіць гэта Рыгор, Петруся не цікавіла — ці ж Рыгора павінна хоць штокольвечы спыніць? Каб іншага, а Рыгора — ніколі.

Аднак Рыгорава маруднасць прымушала Петруся задумлівацца. Не быў ён цалкам упэўнены і ў тым, што Рыгора неадкладна зрушыць і тэлеграма. Пятрусь меў намер праз пяць дзён біць паўторную. Нягледзячы на гэта, ён некалькі разоў ездзіў на вакзал «на кожны выпадак». Але ў дзень прыезду Рыгора Пятрусь выпадкова не зрабіў гэтага. Нешта карцела, вымушала праехацца, а настойнасць таварышаў, што з'явіліся да яго зранку, перашкодзіла гэтаму. Пятрусь не мог адмовіцца прапусціць міжзаводскую нараду, якая была прызначана ў Азярках. Нарада адняла шмат часу і, калі скончылася, было ўжо позна ехаць на вакзал. Пятрусь, не спяшаючы, вярнуўся з Азяркоў а трэцяй гадзіне дня. Магчыма, астаўся б там намнога пазней, каб знаёмая яму дзяўчына не ўгаварыла ехаць разам.

Пятрусь якраз праводзіў яе па той вуліцы, па якой жыў, калі Рыгор угледзеў яго наводдалек. Рыгора ўзяло сумненне, ці паклікаць Петруся, ці найсці на яго ў упор. Спыніўся на апошнім.

Выглядала цікавым, калі Рыгор, ідучы настрэчу Петрусю, незмігутна сачыў за кожным крокам таварыша, чакаючы, што Пятрусь вось-вось яго пазнае. Але той і не западозрыў нічога. Ён быў захоплены размоваю з сваёю спадарожніцай. Неадхільна глядзеў дзяўчыне ў твар, пасміхоўваўся, нават рагатаў і ні на што не зважаў. I зусім раптам — прымха! Толькі Рыгор меўся перагарадзіць Петрусю дарогу, як той падняў вочы і спыніўся, гледзячы на Рыгора.

— Добры вечар, таварыш! — пераняў яго здзіўленне Рыгор і працягнуў руку.

Дзяўчына адступілася, мэрам бы адчуўшы сваю лішкасць. Рыгор з Петрусём пацалаваліся і раптам павярнуліся да дзяўчыны.

— Прабачайце, Рыма,— выказаў Пятрусь: — гэта мой таварыш-зямляк, Рыгор Нязвычны... А вось Рыма Беразак, зямлячка, з Віленшчыны.

Паружавеўшы на твары, дзяўчына фанабэрна працягнула Рыгору руку.

— Дзе ж твае манаткі? — запытаў Пятрусь і паглядзеў на дзяўчыну.

Тая злёгку ўхмылялася, падазрона пазіраючы на Рыгора. Яго непрэзентабельны местачковы выгляд крыху шакіраваў дасканала нараджаную і, відаць, ганарыстую знаёмую Петруся. Рыгор заўважыў гэта, але не даваў выгляду, знарок падкрэсліваючы свой правінцыялізм:

— Насіўся, насіўся па Лясным, а пасля кінуў.

— Кінуў? Дзе? Жартуеш?

— Сапраўды... А ты б хацеў, каб цябе стрэў з рэчамі за плячыма? Я ўжо гадзін дзве ў Лясным...

— Так... Нечакана... I чаму ты, скажы, калі ласка, не захацеў паведаміць мяне пра выезд?..

— Чаму я не хацеў паведаміць?.. Я сам сябе пытаю пра гэта і не магу адказаць...

Дзяўчына затупала на месцы. Пасля кранула Петрусёвай рукі і праказала:

— Я вам перашкаджаю... Бывайце-э...

— Слухайце-э, Рыма... мы з вамі ўгледзімся? Сёння? Заўтра?

— Будучыня пакажа...

— Як?

— Ці ж вам вытлумачыць усё да дробкі? Дзяўчына пайшла.

— Яна нездаволена? — заўважыў Рыгор.

— Ганарыстая,— адказаў Пятрусь і раптам спыніўся:

— Ах, а я абяцаў ёй пайсці ў тэатр. Фу ты!..

Ён пакінуў Рыгора і намерыўся спыніць дзяўчыну, але тая паспела схавацца за брамаю.

Пятрусь вярнуўся, і яны пайшлі з Рыгорам да яго на кватэру.

— Вось і мае манатві,— пераступаючы парог, правазаў Рыгор,

Пятрусь здзіўлсна паглядзеў на таварыша.

— Дык ты ўжо быў у мяне на кватэры? — запытаў ён.

— Бачыш!

— I хто цябе пусціў?

— Цэлая гісторыя...

Яны падняліся на другі паверх і прайшлі ў Петрусёў пакоік.

— Вось мая абіцель... Садзіся і расказвай... Ну, паверыш, я ўсё яшчэ не магу апамятавацца ад нашага спатвання... Каб ты згарэў, каб ты... Як назнаров падстроіў... Да дзіва, што я забыў пра тэатр... Хто б мог падумаць... Ай...

Пятрусь віваў галавою, тупаючы між крэслаў і канапкі, запоўніўшых невялічкае гала наўздзіў цеснага пакоіка.

Пры гэтым Пятрусь гукнуў у прачыненыя дзверы:

— Алена Паўлаўна!

Праз хвіліну пачуўся стук у дзверы.

— Патрэбна?

— Я папрашу вас нагрэць нам гарбаты... Адкульсьці з глыбіні кватэры даляцела: —Ладна!

— Зараз будзе гарбата,— абярнуўся Пятрусь да Рыгора і затупаў каля невялічкага буфеціка, што стаяў у правым кутку пакоя.

Тут жа забрашчэлі шклянкі, талеркі, заварушыўся стол. Рыгор наглядаў, як Пятрусь гаспадарна наладжваў перакуску. Рыгора цікавіла ўсё, што ён бачыў перад сабою: малюпаткі цесны пакоів, нядбала прыбраны ложак і запыленыя партрэткі на сценах; папэцканы абрус на стале і неўпарадкаванасць з кніжкамі ды газетамі, Нясло знаёмым яму жыццём адзіновага чалавека. Якраз, як то было з ім у Рызе і як, напэўна, будзе тут, у Пецярбурзе. Але побач з гэтым Рыгора цешыла, што яго таварыш гэтак хутка прыстасаваўся да адзінотнага гарадскога жыцця. Цешылі Петрусёвы павароты, Петрусёў выгляд, Петрусёвы манеры. Рыгор радаваўся таму, што Пятрусь лёгка паддаваўся ўплыву да яго новых абставін, гарадской шліфоўцы. Было прыемна глядзець на таварыша прыадзетага, прыбранага, стройнага і далікатнага, якім зрабіў яго Пецярбург.

— Ну, а як табе тут? — запытаў Рыгор.

— Як бачыш — жыву,— адказаў Пятрусь.

— Падабаецца?

— Чаму б не падабацца? А ты думаў, што я не

падыду да горада?

— Не тое, каб... але не спадзяваўся цябе стрэць

тым, чым стрэў.

Пятрусь разрагатаўся.

— А я, браток, прывык і спадабаў горад.

— Гэта мяне цешыць...

— Вось скажы мне кінуць Пецярбург — дык ні за што... Звыкся і зросся... Не хапала цябе... Нудзеў, ведаеш, па табе і трывожыўся за твой лёс... А дазнаўся, дзе ты — надзвычайна ўзрадаваўся...

— Мэрам бы ў тых самых Сілцах — года як не бы-ло. Цэлага года! Падумаць! А колькі перажылося за гэты год...

— У наступным большага трэба чакапь... Бачыш...

— Бачу, чаму не... Пецярбург ахоплены пачуццём трывогі... I ў нас сённека абгаварвалі бягучы момант... Надыходзяць буйныя здарэнні. Ты ж чытаў?

— Чытаў, чаму не...

— Глядзі, як шпарка заблытваецца клубов... Але цікаўней з настроем рабочых. Бось так і бурліць... Магчыма, забастоўва... Агульная...

У дзверы пастукалі.

— Гарбата!

— Калі ласка.

Хударлявая, сярэдняга росту, з мілавідным тварам, чыста адзетая маладзіца ўвайшла ў пакоік з невялікім чайнікам у руцэ.

— Дзе вяліце паставіць?

— Вось-вось, калі ласка.

— I пэўна, ты нічога не еў?..

Пятрусь узяў з яе рук чайнік і паставіў на стале, сярод згруджаных талерак, шкляпак ды кускоў булкі.

— Можа, у краму схадзіць? — запытала маладзіца.

— Дзякуй, пакуль не трэба.

Маладзіца выйшла. Пятрусь зачыніў за ёю дзверы і пазваў Рыгора да стала.

За гарбатаю хлопцы наперабой адзін другому задавалі розныя пытанні. У іх гутарцы падзеі з грамадскага жыцця цесна пераблытваліся са здарэннямі з жыцця прыватнага. Кожны стараўся як найпаўней абмаляваць свае паводзіны з часу разлукі ў Сілцах. Але казання было гэтулькі многа і цікавасць яго была настолькі востраю, што каб усе іх абгаварыць — не стала б не толькі вечара, а і цэлай ночы. Загэтым хлопцы абмяжоўваліся адрыўнымі сказамі, часта прапускаючы запытанні і адказы або адкладаючы іх абгавор..

Тым не меней і'утарка зацягнулася на некалькі гадзін. Неўпрыкмет ніводнаму на дварэ вечарэла. Па калідоры, за дзвярыма пакоя, пачуліся крокі падсуседзяў-жыхароў. Знадворку пацягнула халадком.

На Рыгора павеяла прыемным спакоем вёскі. Гарадскі шолам, які спаткаў яго на вакзале і праводзіў да Петрусёвай кватэры, змаўкаў. Забірала спакойнасць бяспечнага прытулку.

Пятрусь адчуваў таварышаў настрой і быў цалкам за тое, каб яго не зварушыць. Але яму здавалася, што Рыгору яшчэ прыямней будзе, калі ён яго выведзе на вуліцу. 3 гэтай думкаю Пятрусь запраланаваў:

— Дык маеш ахвоту выйсці на вуліцу? Га, Рыгор? Рыгор ахвотна згадзіўся.

Яны выйшлі з дому і пайшлі ўсцяж доўгае, роўнае вуліцы.

Гэта была вуліца дач. Абапал яе цягнуліся агарожы, за якімі ўпярэмежку знаходзіліся сады, гароды і драўляныя адзін ці двухпавярховыя будынкі. Пад капяжамі іх выглядалі цьмяна-сінія нумары. Пахла водарам красак і зеляніны. У гушчы дрэў чуліся зыкі гармонікаў і балалаек. Дзесьці наперадзе іх грала духавая музыка: управа—хор заводзіў «гусараў-вусачоў».

Ад усяго гэтага нясло ідыліяй і спакоем. Зусім не чулася блізкае прысутнасці горада-волата з яго гулкім гоманэм і несупынным рухам.

Рыгор драбніўсл на часткі, кідяючы ўзрокамі вакола сябе. Вакольны вобраз іггдаваў яму новага пачукця, новых летуценняў.

— Якое хараетво! — выказваў ён да Петруся,

— Я кожны дзень любуюся ім, — адказаў той і дадаў: — Абы ўладзіўся з работаю, то нацешышся.

Рыгор не думаў пра работу і, пэўна, на сёння не крануў бы гэтага пытання, каб не Пятрусь. А раз на тое пайшло, ён не прэч быў увязаць гэта з агульнай тэмаю іх гутаркі. Вач, работа папаўняла прыгожасць вакольнага вобразу, чаму б адмаўляцца да яго ўдасканалення?

— Ну, а як, бок, з месцам для мяне? — запытаў Рыгор.

— Месца будзе! — запэўніў Пятрусь.

Гэта было выказана з цвёрдасцю, роўнаю да цвёрдасці іхніх крокаў, накіраваных назад, на Петрусёву кватэру.

I адпаведна — было цвёрдым давер'е Петрусёвым словам у нутры яго таварыша.

— Колькі ўжо страчана мною гэткіх месц! — падмацаваў сваё завярэнне Пятрусь.

Можа, было яно і лішне, але не шкодзіла: Рыгоравы крокі сталі болыц рашучымі і цвёрдымі. I надзея на доўгую злітнасць з Пецярбургам вачавідкі пачырванела ў яго ваччу.

— Мяне ачаравала Выбаргская старана,— выказаў Рыгор,— і каб, здаецца, жыць у гэтым месцы — не хацеў бы нічога!

— Каб чаго іншага захацеў, то трэ было б падумаць, а гэтага...

Рыгор разумеў памер і значэнне свайго хацення і ў адказ засмяяўся.

— Мне думаецца, што цябе ўдасца ўстроіць на нашым заводзе... Я ўжо згаварыўся з майстрам.

— Гэта калі будзе вядома?

— Днямі высветліцца...

Нарэшце Рыгор расказаў таварышу пра ўмовы свайго ад'езду, пра «хвост», які заставіў па сабе ў Смагіне. Але тут жа дадаў, што пра гэта ён мала думае і ў якую б там небяспеку не верыць.

— На кожны выпадак трэба будзе і гэта ўладзіць. Якпіяк, а гэта справа лягчэйшая ад іншых. У нашу карысць усе даныя...— пацешыў Пятрусь.

Гэтым і былі скончаны першыя момяпты іх цёплае, шчырае, таварыскае стрэчы.

Была дванацатая гадзіна ночы.

Яму ж у вочы адказваў спакойліва і сур'ёзна:

— Я не лічу сябе госцем.

I гэтак жа спакойліва ішоў з Петрусём абедаць, ездзіў да яго таварышаў, у культурна-асветныя таварыствы і нават у тэатр. Толькі ўсяго рупела Рыгору кватэра: Петрусёў цесны пакоік вымушаў багатае клапатні пры падыходзе ночы. Трэба было пераварочваць усё дагары нагамі, грамаздзіць барыкады, каб паслаць дзве пасцелі. Ад недахопу пасцельных прылад даводзілася дзяліцца самым неабходным. Пятрусь аддаў Рыгору сяннік, а сабе пад бок пасцілаў паліто. Звіхнутыя спружыны ложка ўядаліся ў цела; але і змяты сяннік не туліў ад цвёрдае падлогі Рыгоравых бакоў... Слаліся пасцелі пад стукі крэслаў і бразгі дзвярэй. Мала каго суцяшала гэта.

Далёка ад спакойнасці была гаспадыня кватэры. Кожная стрэча з ёю сведчыла Рыгору пра яе даволі няцёплыя пачуцці да яго. I Рыгор стараўся як найрадзей непакоіць яе. Тут ужо не ўразоньвалі Рыгора таварышавы завярэнні, што з гаспадыняю кватэры ўсё ўладжана. Рыгор хоць і верыў Петрусю, што ён падымаў гэта пытанне перад гаспадыняю, але не верыў гаспадыні. Было выразна, што Петрусёвы перамовы на яе ўплыву не мелі.

— Яна ў цябе, як ведзьма,— характарызаваў Рыгор Петрусю яго гаспадыню.

— Табе здаецца гэта, Рыгор,— адбіваўся Пятрусь. А следам згаджаўся, што не варта бараніць, хто гэтага не заслугоўвае. I бадзёрыў Рыгора:

— Плюй на ўсё, урэшце, ты да мяне ходзіш, а не да яе... Што яна табе зробіць?

Рыгор меней усяго непакоіўся за апошняе. Пачуццё непрыемнасці, якое навявала на яго штодзённае спатканне з гаспадыняю, атрымлівалася зусім не ад баязлівасці. Рыгору не хацелася, каб Пятрусь хоць чым абавязваўся перад ёю. Ён бачыў па яе твары, што лепей усяго вырашыць пытанне шляхам уходу з гаспадыніных вачэй.

Але вырашэнне кватэрнага пытання, як наогул усякія пытанні прыватнага зместу, мусілі адкладацца да дзевяць дзён пайшло на тое, каб уладзіць Рыгора на працу. Цэлы шэраг умоўнасцей перашкодзіў Петрусю давесці да канца гэта пытанне. Перш два дні ў завод не з'яўляўся дырэктар; пасля, са слоў майстра, у дырэкцыі паўсталі нейкія асаблівыя планы наконт перабудавання ўсяго прадпрыемства; далей, калі з гэтым абышлося, захварэў майстар і цэлыя тры дні не прыходзіў на працу.

Пятрусь злаваў, нерваваўся і дзень ада дня мерыўся шукаць іншага месца Рыгору. Вяртаючыся з завода, ён доўга лаяўся, праклінаючы парадкі на заводзе і парадкі ў дзяржаве, разносячы капіталістычны лад і яго ахоўнікаў. «Чалавек хоча працаваць, а яму не даюць. Ласне можна з гэтым гадзіцца? Нясе сваю сілу, свой розум для чужое карысці, для эксплуатацыі яго, а яму адмаўляюць. Абурэнне!»

Спагнаўшы злосць, ён пераходзіў да спакойлівага абгавору стану і ўпэўняў Рыгора, сумняваючыся сам, што справа з месцам не павінна не вырашыцца.

— Ты, браток, не клапаціся; я не выклікаў цябе на папаўненне беспрацоўных. Не... Абавязаўся — зраблю. Месца будзе-э! Го... Пакуль пагуляй — не так яно хутка робіцца, як хочаш... А з грашыма — не бядуй: на дваіх зараблю... Дакумент маеш і хадзі куды заўгодна — ніякі чорт дарогі не загародзіць...

Пятрусь выказваў убачэнне і ўпарта сачыў за Рыгорам: яму не хацелася, каб той хоць каліва засмуціўся ці астудзіў веру ў яго хаценне пасобіць таварышу. Разам з гзтым Пятрусь баяўся і таго, каб Рыгор не пачаў саромецца расцягнутага палажэння госця. Чаго іншага, а пачне сціскацца, адказвацда ад патрат на яго. Угледзіць няёмкасць доўгага пражывання ў яго пакоі... Наогул, Пятрусь выключна клапаціўся пра тое, каб Рыгор не надаваў свайму становішчу сур'ёзнае ўвагі. Чамусьці ў гэтым каразлівым пытанні ён не адважваўся палажыцца на Рыгораву цвёрдасць, не знаходзячы ў сабе цвёрдасці на гэту адвагу.

Між тым Рыгор не даваў жаднага поваду на западозранасць да сябе ў гэтых слабасцях. Ён чуўся ў Петруся, як дома, і лічыў лішнімі таварышавы папярэджанні. Петрусёва ўбачэнне перад Рыгорам разумелася апошнім, як недахоп дасканалае працятасці тава

абсталявання на месцы. Гэта было   зразумела   або-двум — як Рыгору, так і Петрусю. I водлуг гэтага разумення і трэ было ладзіць жыццё бліжэйшых дзён. Яно ладзілася гэтак.

Пятрусь а палове восьмай раніцы кідаў Рыгора дома, а сам спяшаў на працу. Выходзячы з пакоіка, пытаў яго:

— На абед грошы маеш? Калі ўжо выйшлі, то я пакіну... К канцу работы наведай да завода.

Рыгор адказваўся ад Петрусёвых грошай толькі першых пяць дзён — далей прасіў таварыша, колькі магчыма, пакідаць. У яго бадай што хапіла б на болын доўгі час сваіх пятнаццаць рублёў, з якімі ён ачуўся ў Пецярбурзе, але па радзе Петруся ён распусціў восем рублёў на падапратак. У Смагіне Рыгору не ўдалося справіць нічога, ды яно мала было патрэбна, а ў Пецярбурзе яго старыя, памятыя ў астрозе ўборы выглядалі задужа ўбога.

I Рыгор са спакойным сумленнем браў Петрусёву пазычку і к канцу дня з'яўляўся да завода.

Уражанні дня, пераплеценыя з абдумамі і прагнозамі міжнародных палітычных здарэнняў, складаліся ў Рыгоравым нутры чын чынам, акуратна і дасціпна, гатовымі да выкладу іх перад таварышам. Вярнуўшыся разам на кватэру, яны абіралі іх тэмаю для сваіх гарачых зацяжных гутарак.

У засосе гэтых гутарак хлопцы цалкам адцурваліся ўласных інтарэсаў і забывалі пра ўсялякія нечаканасці ў сваім бліжэйшым наступным. Яны часта мянялі планы і намеры, пабудаваныя ці зранку, ці ідучы на кватэру, або лічачы іх несур'ёзнымі, або забываючы, што яны былі ў іх.

Трэба дзівіцца аднаму, што на працягу ажно васьмі дзён, нягледзячы на разнастайную тэматыку гутарак, Рыгор ні разу не ўспомніў пра Ганну. Мэрам бы згубіў ён яе на вакзале, прыехаўшы, калі шукаў сярод публікі і не знайшоў. Багацце ўражанняў, міжнародныя здарэнні, блытаніна ў планах з месцам перапаўнялі яго галаву, не даючы запасці думцы пра Ганну. Цікава тое, што не навяла на гэта колькіразавая стрэча з Рымаю ў Петруся на кватэры.

Але на дапамогу падаспеў зусім нечаканы і зусім дробны выпадак, які раптам вярнуў Рыгорава пачуццё да Ганны. Адным разам Рыгор увайшоў у вагон, каб ехаць у горад, як перад ім ачулася дзяўчына, ну кропка ў кропку — Ганна. Яе падабенства заставіла яго доўга і ўпарта глядзець у твар незнаёмай. Ажно яму карцела чапіць яе, каб упэўніцца. Яе паспешнае выйсце з трамвая на першай жа спынцы перашкодзіла Рыгору гэта зрабіць. Выпадак востра яго крануў і, стрэўшыся з Петрусём, Рыгор перадаў пра яго, як пра важную навіну.

Пятрусь зацікавіўся гэтым і быў здзіўлены, калі дазнаўся, што Ганна — гэта Рыгорава таварышка.

— Скажы ты, калі ласка-а! Восем дзён!.. I ты мяне не паведаміў нават, каб не гэта тваё здарэнне. Ну і ну!

Рыгор не мог нічога адказаць. Але не таіў ад Петруся прыкметнага жадання спаткацца з ёю.

Ганна акрэсліла доўгую гутарку гэтага вечара, даўшы Рыгору повад расказаць багатую эпапею знаёмства з ёю, а Петрусю — праслухаць цікавую гісторыю.

— Ты павінен адшукаць яе, як бы там ні было,— намагаў Пятрусь.

— А трэба папрабаваць,— згаджаўся Рыгор.

I ўжо з наступнае раніцы насіўся ён у думках па пецярбургскіх вуліцах, пляцах, па вакзалах і школах, усюды, дзе можна было дапусціць Ганніну прысутнасць. Яна ўбэрсалася ў агульны сплёт планаў, намераў і разлічэнняў, якія займалі Рыгора.

Агромністы гмах машынабудаўнічага завода ўцягаў у сябе бясконцы лік рабочых. Яны цяклі ў яго вароты некалькімі чорнымі шнурамі; блядыя і настарожаныя, расплываліся яны па майстэрнях, па цэхах. I там, дзе спынялася хада кожнага з іх, пачынаўся круціцца станок. Завод вачавідкі паддаваўся магутнай сіле руху і на вачах пераходзіў у складаную суцэльную чыннасць. На тысячы ладоў несліся разнастайныя гукі і зыкі. Сотнямі струменцаў цягнуўся ва ўсе бакі шэры смярдзючы дым. Туманіліся пылам і потам агромністыя нішы вокан, прыцямніўшы сонечны бляск. Па вузкіх праходах між бясконцага шэрагу ўсялякіх станкоў, варштатаў і машын шнайдарылі клапатлівыя майстры, шчотчыкі, інжынеры. Усе яны здаваліся бязвольнымі часткамі аднае агромнае машыны і рухалі ў такце працоўнага механізма.

Рыгораў станок мясціўся ў фрэзеровачнай майстэрні, у левым куту другога паверха. Ён стаяў крайнім ад сцяпы, за якою была высокая цагляная агароджа. Далей за агароджаю прабягала ўзбярэжная Неўкі. Сталёвыя хвалі рэчкі дзень у дзень калыхаліся на шырокім гале вады, б'ючыся ў гранітны бераг узбярэжнай.

Рыгор раз ад разу кідаў узрокамі ў цьмяныя шыбы акна. 3-за агароджы відаць было ўсяго невялічкі кавалачак рэчкі; ён выглядаў нелапым стаўком, з аднаго берага якога стаяў агромністы чырвоны будынак, з другога — калыхаўся высокімі дрэвамі векавы парк. Успаміналіся рыгападобны вобраз, тое ж распалажэнне завода. Ды завод амаль той самы. Прынамсі, адусюль у ім нясло знаёмым выглядам. Аднакія машыны, прывычныя стукі малатоў і траскатня кранаў. Гэткія ж разцы і нават аднолькавыя скрыначкі для інструмента. Агульная падобнасць надворных абставін сцірала той многамесячны перабой, які аддзяляў яго ад Рыгі. Хай толькі адцягнуцца на хвіліну думкі пра сучаснасць, як раптам цалкам аднаўляюцца вобразы з рыжскага жыцця... Але...

Рыгор адчуваў, што, апынуўшыся ў Пецярбурзе, ён стаў на далёкім адгоне ад Рыгі. Арышт, астрог, Смагін — доўгі і багаты этап яго жыцця. Ён многаму навучыўся, падрос, пасталеў, набраўся вопыту. Мэрам бы скончыў асобную школу падрыхтоўкі да новага, болып складанага жыцця, здаў экзамен на сталейшага барацьбіта. Рэчаіснасць прадстаўлялася яму ў іншых, больш суровых фарбах. Кожнае свежае ўражанне знаходзіла ў яго нутры іншы ад ранейшага водгук, значна глыбейшы аналіз. Выкліканыя Пецярбургам лачуцці былі не падобны на тое Рыгорава адчуванне, якое складалася пры яго ўездах у Рыгу. Другім настроем павявала ад нагляду за працэсам працоўнае чыннасці завода. Меней дыхала паэзіяй ад верту станка, ад пагоджанай гармоніі ў руху машын і рабочых. Не зацягала работа. У кожнай рэчы, у малейшай з'яве, што праходзілі між Рыгора на працягу працы, глядзелі суровыя рысы чарствое сапраўднасці. Рыгор праглядаў праз вачавідкі бляск у захаваную скрытасць усякага здарэння і ясна абмацваў у ім тую ці іншую недаробленасць, непрыстасаванасць да патрэб жыцця. Усё трымала ў сабе вялікую долю фалылу і робленага бляску і ва ўсім не старчыла істотнага. Сама па сабе праца на заводзе была тою ж, якою ён яе праводзіў, бачыў і адчуваў у Рызе. Але вакол гэтае працы ён наглядаў болыпае зграмаджэнне адмоўных якасцей. Тысячы рабочых, што мітусіліся вакол яго і пад ім, кожным паваротам рукі і кожным згінам плеч дапаміналі яму пра завостраны да адказу прыгон. У агульным шоламе гукаў і бразгу ён адчуваў выразныя позывы на змаганне з ім. Але Рыгор, як і ў Рызе, не цяжыўся працаю. Ён уверана і цвёрда ўваходзіў у вароты завода разам з усімі рабочымі, рашуча прыступаў да станка і пачынаў работу. Сама работа ішла ўжо спакойным роўным тэмпам. Як і раней, ён любіў цяганіну вытворчасці, працэс ператварэння куска сталі ў стройную каштоўную рэч. Па-ранейшаму заглядаўся бегам калёсікаў у станку, сачыў за выкрутастаю стужкаю з-пад разца. Але разам з гэтым ён вёў падлік затрачанай для фабрыканта рабочай энергіі, ператвараў яе ў дадатковую вартасць і заключаў: «Якія капіталы мы складаем у кішэні кучкі эксплуататараў! А пайдзі б гэта на агульную карысць — якіх бы поспехаў дасяглі ў людскім дабрабыце. Якімі б спорнымі крокамі жыццё пасувалася наперад!»

Вырашэнне задачы, калі і што скончыцца, нарэшце, гэты лад, часта адрывала Рыгора ад працы і перакідала яго думкі за сцены завода. Ён перабіраў у памяці прачытаныя ў газеце зранку ці ў абед навіны і з нясцерпам чакаў іх далейшага развіцця.

Між тым навіны хавалі ў сабе неабмежна глыбокія, незмярыма шырокія магчымасці. Рыгор, як той вынаходчык, вышукваў у іх разгортванні пажаданых сабе вынікаў. Гэтыя вынікі, здавалася Рыгору, меліся ў самай істоце падзей, і ён абнадзейваўся імі.

Помеж з гэтым Рыгор адчуваў, што па заводзе носіцца выразнае чаканне таго, што цікаўна яму. Гэтым чаканнем захоплены ўсе рабочыя, імі прасякнута паветра ў заводзе.

I дзень ада дня Рыгор пагрозлівей пазіраў у бок Зімневых палацаў і на заводскую кантору.

За лічаныя дні работы на заводзе ў Рыгора ўстанавілася шырокае знаёмства. Ён хутка, з дапамогаю Петруся, звязаўся і ўвайшоў у мясцовую арганізацыю сацыял-дэмакратычнай партыі. Рыгор наведваў амаль не кожную нараду рабочых, прымаў удзел ва ўсіх іх сходках. Да яго голасу сталі прыслухоўвацца, сталі даваць розныя адказныя даручэнні. Непрыкметна, але ўверана Рыгор уваходзіў у гушчу рабочага жыцця, у вадаварот грамадскай працы. Дзякуючы гэтаму ён хутка быў у курсе настрою рабочых не толькі на сваім заводзе, а і ва ўсім Пецярбурзе. Гэта Рыгора захапляла, зацягала, бадзёрыла. 3-за гэтага ён мала зварачаў увагі на ўсталяванне прыватнага жыцця і мала клапаціўся пра сваю асцярожлівасць. Забыў пра непрыязнь Петрусёвай гаспадыні і, як нібыта той, дзень у дзень трывожыў яе па некалькі разоў самастойнымі патрэбамі. Выпадкова і паміж іншым дапамінаў Петрусю:

— Трэба, браток, мне знайсці хутчэй пакой, а то ўжо я табе надазоліў.

Пятрусь яго разважаў:

— Кінь клапаціцца,— і гэтым вычэрпваў пытанне. Але, як і месца на заводзе, Пятрусь цішком апытаў

для Рыгора пакой і спакойліва перасяліў у яго таварыша. Рыгор з гэтае прычыны жартаваў:

— Дзякуючы табе, я парываю сваяўство з Абломавым.

Пятрусь не згаджаўся з Рыгоравым парадоксам і ўхмыляўся яму ў адказ. Аднак было вачавідкім, што Рыгор зусім не той, з якім ён расстаўся апошнім разам. Асабліва кідалася ў вочы Рыгорава падросшая сталасць, сур'ёзнасць і трэзвы погляд на акольваючую сапраўднасць. Цікавіў яго падыход да кожнага здарэння, аналіз гэтага здарэння. Бягучы момант знаходзіў у Рыгору трапнага ацэншчыка. Рыгор поўнасцю выяўляў усю вялікасць і складанасць таго калыхання грамадскіх падвалін, якое адбывалася вакола. Ён бачыў жорсткую супярэчнасць між воляю некаторых людзей і вымаганнямі гістарычнай неабходнасці. Яму прадстаўлялася ясным, што ўсе рухі жыцця бягучага моманту атрымалі папярэдняе назначэнне. Але ён ведаў, што яго можна перарабіць і накіроўваў на гэта свае думкі. Рыгору паказвалася зусім звычайным, калі ён глядзеў на знерваванасць гарадскога натоўпу, на падазронасць паліцэйскай улады — ад гарадавога да генерала, калі адчуваў узмоцнены тон сталічнага шоламу,— гэта, па яго, было тварэннем, фармаваннем, правядясннсм працэеу нараджэння. Куды ж гэтым момантам адводзіць сваю думку на будзённыя рэчы прыватнага дабрабыту? Для чаго браць на ўвагу дробныя шурпатасці самотнага побыту?.. і Пятрусь...

Так, Пятрусь недаацэньваў, калі думаў, чакаючы Рыгора, што ён яго нагнаў у палітычным росце. Пятрусь выпускаў з ваччу тое, пра вошта дазнаўся ад Рыгора і што зараз дасканала ўзважыў. I пачуццё ранейшай павагі да таварыша зноў займала месца ў яго нутры, ужо ўступленае некалькі пачуццю эгаізму. Петрусю стала вачавідкі, што Рыгор пайшоў шпарчэйшым ад яго шляхам духоўнага выхавання. Безліч усялякіх з'яў у бегу часу і ў пераборы месц шліфуюць чалавека ў разнастайных умовах.

Раніца ў раніцу, пакуль жылі ўдвух, побач спяшылі на завод, разам вярталіся назад. Чуткі і весткі, думкі і настрой, планы і намеры перапляталіся ў крытычным абгаворы. Не было вечара, каб доўгімі кавалкамі часу яны не знаходзіліся разам: ці ездзячы ў культурна-асветнае таварыстг.а, ці бываючы на сходках, ці трапляючы ў тэатр. Праўда, гэтага часу ім не хапала. каб задаволіць гутарку, выпаўніць пабудаваныя сумесна планы.

Незалежныя ад іх абставіны агульнарабочае справы амаль не цалкам адцягалі хлопцаву ўвагу. Праз гэта Рыгору не было калі пазнаёміцца поўнасцю з горадам, пабываць у намечаных месцах. Не мог ён вылучыць вольнае гадзіньт, каб наведаць адрасны стол і справіцца пра Ганну...

А між іншым, з вядомага выпадку ніводнага дня Ганна не абмінала Рыгоравых успамінау. Нагяльна урывалася яна ў гушчу яго натужных раздумаў, выбірала сабе месца і на нейкі момант захапляла сабою Рыгора. Сёння пры рабопе, яаўтра ў хвілі адбывання еходу, трэці дзень ла дарозе дамоў. чацвёрты...

Т кожны раз пасля гэтага Рыгор усхвалюецца, укорыць сябе нядбайнаспю рашыць у бліжэйшы дзень зрабіць даведку — і да чарговага разу заспакоіцца. Бач. на ўсе гэта патпэбен час! Яаводзіпна кінуць працу, ахвяравань сходям. занндбаць паседжаннем, каб пабываць у адрасным стале... А ці можна?

Рыгор сумняваўся і судзіў: А ўсё ж нельга не зрабіць гэтага! Нельга!» На яапытанне Петруся пра Ганну — абяцаў як яайхутчэй яе адшукаць. Рыме хпяліўся прз знаёмую, якуто вось-вось знойдяс і прывядзе да Петругя... і якою абаіх здзівшь,..

Рыгоравы думкі і Рыгораву гутарку пра Гйнну еправодяіла яго напружанае жадянне бачытть яе, сустрэцца і пагутарыць з ею, аддзякаваць ёй... за падмогу мацеры, за ўцеху, зробленую старой...

— Ды маці!.. Чаму ж не адвесці ёй месца ў сваім нутры?

Старая ўставала перад Рыгорам у поўным абліччы. 3 сумам на твары, з уміленнем у ваччу, з палкаю прагаю ўнутры, з укорам... Ці не забывае яе сынок? Ці будзе час, калі ўдасца з ім спаткацца?

Вось канчаецца год, а ніякіх адзнак на гэта. Круціцца, мелецца — маланкаю мінаюць дні, тыдні, месяцы. а яна ні з месца. Сілпы. Воражнае аколенне. Розныя гутаркі пра Рыгора — больш ябедныя, злыя, нараклівыя; брахня і глум... Пятрусь не разбівае Іх сваімі лістамі... Вось толькі Ганна — адкуль і што, нябачная, чужая дзяўчына... Мігнулася перад ваччу і атуліла сэрца ласкавым словам пра Рыгора...

Рыгор — сынок!.. Вось-вось ён адыме квадранчык часу і прысвеціць яго мацеры. Гэта неабходна! Абсталюецца і кіне ліст, перашле некалькі рублёў. Раней днём, тыднем пазней — ці ж ад гэтага многае зменіцца? Нельга ж кінуць агульнае справы і аддацца пытанням прыватнага жыцця. Ды зноў жа, ён толечкі што пераехаў на сваю кватэру. Амаль не голая яна ў яго. Ложак без сянніка, адзін ламаны зэдлік, кульгавы стол — усяго. Хоць бы крыху дагледзець... А там — пойдзе чарадою адно за другім... Магчыма, каб Ганна... Рыгор яе адшукае, няпраўда...

— Я ўсёткі, Пятрусь, на днях праедуся ў адрасны стол! — завяраў Рыгор Петруся.

— Чаго ж ты, сапраўды, шкадуеш паўдня страціць на гэта? — папікнуў яго Пятрусь.

— Праўду кажаш... Ці варта шкадаваць паўдня часу,— згаджаўся Рыгор.— Усяе работы не пераробіш...

— Менавіта...

Пасля гэтага Рыгор загадзя намеціў дзень, калі ён абавязкова паедзе ў горад, і запэўніў таварыша. Пятрусь спачувальна ўхмыльнуўся.

Ганна ніколі б не паверыла, каб хто ёй сказаў, што Рыгор ў Пецярбурзе. Тым болей яна здзівілася б, каб уведала, што ён пра яе думае, гутарыць з таварышам і дзень ада дня маніцца шукаць. Адкуль і што тыя даныя на гэта! Ні намёку, ні знаку. Праўда, Ганна чула ад Рыгоравай мацеры, што ў Пецярбурзе жыве Рыгораў таварыш. Гэта Ганну цікавіла ды інтрыгавала. Яна захапіла з сабою яго адрас. I, прыехаўшы ў Пецярбург, пісала Петрусю ліст, каб той паведаміў, мо што ведае пра Рыгора. Чамусьці на ліст не атрымала адказу — пэўна загубіўся. Праз некалькі дзён прыехала сама ў Лясное, але не застала Петруся дома. Збіралася з дня на дзень паўтарыць паездку, ды... усё не магла сабрацца. Цэлы шэраг прычын перашкодзіў ёй зрабіць гэта.

Ганнін прыезд у сталіцу супаў з канікулярным часам. Пайсці шукаць ходаў да прызначэння на месца настаўніцы Ганна не хацела, ведаючы, што гэта пацягне за сабою цэлы шэраг адміністрацыйных фармальнасцей. Ды самая праца настаўніцы ёй не падабалася. Яшчэ ў Рызе, калі жыла маці, Ганна не раз памыкалася перамяніць заняткі, старанна шукаючы падхадзячага месца. Маці перашкаджала ёй. Пасля мацерыны смерці Ганне было вольна гэта зрабіць. Яна знайшла, што ў Пецярбурзе ёй лёгка гэта ўдасца.

Поўная ўверанасці ў гэта, Ганна не ўлічыла тых цяжкасцей, з якімі сустрэў яе чужы, вялікі горад. Без знаёмага, з ненадзейнымі разлікамі на даўнюю таварышку, на Петруся і, як ні дзіўна, на Рыгора, Ганна ачулася ў Пецярбурзе. Горад бесспагадліва схапіў яе ў свае абоймы і закалыхаў на хвалях глыбокае клапатлівасці. ПІто надумоўвала тыднямі — разляталася ў хвіліну. Стройна апрацаваныя планы ламаліся пад націскам жывое сапраўднасці. Ганна збівалася з панталыку. Куды ёй было да ўсяго іншага, калі невыразнасць наступнага дня не давала спакою. Ужо прасочвалася вільгаць роспачы, ужо думкі спляталі планы магчымага выезду з негасціннае сталіцы, як знянацку ёй напаткалася праца. Гэта выйшла праз газету, па дробна надрукаванай   абвестцы.   Патрабавалася «перапісчыца, маладая барышня». Ганна накхравала па адрасе і атрымала месца ў экспедыцыі газеты — па перапісцы адрасоў.

Лдшуканая работа перайначыла яе настрой і накіравала Ганніна жыццё ў спакойнае рэчышча. Тое, што не знаходзіла месца ў думках у час безрабоцця, зараз адцягала на сябе яе ўвагу. Зарупела наведаць Петруся яшчэ раз і, магчыма, выпытаць у яго пра Рыгора. Авось знойдзецца кончык, і клубок пачне разбэрсвацца...

У Ганніным ваабражэнні разбэрсвалася доўгая каляровая нітка саладжавых надзей. Рознымі выкрутасамі яна працягалася кудысьці, дзе ападала ў Рыгораву душу... Вакол гэтае ніткі дзень ада дня набіралася гусцейшых асадкаў пачуцця, намераў і жаданняў. 3 мільённага людскога мурашніку, што трапятаў перад Ганнінымі вачыма, рэльефна выступала фігура Рыгора. Гэта фігура засланяла сабою і гмах Ісакіеўскага сабора, і шпіц Петрапаўлаўкі. У чыстай камор цы экспедыцыі мігаліся яе абрысы між шырокіх лістоў паперы.

Яе не мог засціць дасціпны, жывы, мілавыглядны экспедытар Лука Дарафееў. Хоць уважліва накіроўваў ён да Ганны гасцінныя сказы і мяккаю ўхмылкаю абліваў іх адповедзь,— Ганна пе губіла з ваччу Рыгоравага вобраза... Апошні выпукляўся, што далей — болей. Ганна паступова ўкладала ў яго змест жывое істоты, і Рыгор уставаў у чыннасхц аднаго з шэрагаў тых забастоўшчыкаў, што ўз'юшвалі бакінскімі падзеямі ўсю Расію. Яна ўспамінала рыжскія гутаркі з Рыгорам наконт яго ўдзелу ў забастоўках. Уяўляла Рыгораву захопленасць імі, адчувала палкасць змагання і вастрату злосці на існуючы лад. Узважвала поўнасцю вынікі гэтага. I заключала: «А зараз, напэўна, ён перагарвае хутчэй апынуцца ў асяродку падобных бакінскім здарэпняў. Каб гэта ды яго сюды, у Пецярбург, колькі б энергіі ён палажыў на арганізацыю рабочых да выступлення!..»

Ганна не папікнула б яго за гэта, не! Цяпер... яна зусім іншых поглядаў на рэчы! Ёй сорампа прызнацца, што яшчэ летась Рыгорава чыннасць выклікала ў яе нутры варожае пачуццё. Цяжка растлумачыць, чаму яна трымалася тады выразна мяшчанскіх пераконанняў. Але яшчэ цяжэй уявіць, калі і што адбывалася тая крутая перамена, якая зрабіла Ганну цяперашняй. Дзе тыя фактары, што павярнулі яе светапогляд на дзевяноста градусаў улева? Ганна правярала гэта тым пільней, чым вастрэй рабілася жаданне выспавядацца пачуццямі з Рыгорам. Яна падрахоўвала: смерць мацеры, Рыгораў арышт, свой пераезд з Рыгі ў Пецярбург, блуканне ў няпэўнасці па яго цвёрдых вуліцах. Няўжо ўсяго? Ды што ў гэтым надзвычайнага ёсць? Рабілася цьмяным — і прычыны губіліся ў змроку гэтае цьмянасці. Іх невыразнасць яшчэ больш ускладняла іх важкасць і сілу. Бо яна разумела, што з пераменаю поглядаў на рэчы ёй стала не падабацца роля настаўніцы. Калі прасачыць ад пачатку нараджэння думкі пра тое, каб кінуць настаўніцкую службу, то, бадай, і можна будзе выявіць працэс перабудавання светапогляду... У кожньтм разе Ганна стрэнецца з Рыгорам зусім інакшаю, чым рассталася. I таму, што факт расстання меў вялікі ўплыў на яе думкі, няхай той факт будзе блаславенным. Якава ж будзе стрэча? Ды калі яна будзе?..

Ганна ўважліва вяла спакойлівую перапіску адрасоў. Сотні прозвішчаў пярэсціліся ў яе памяці, губляючыся і паўстаючы адно за другім. Сярод іх многа пападала знаёмых, мэрам бы дзесьці спатыканых ці чутых. Але ніводнае я прозвішчаў не выдзялялася самотным і не спынялася ў памяпі. Ш за водным з іх не вырысоўЕалася жывога вобраза чалавека, на якім бы спынілася яе ўвага. А за многімі прозвішчамі беглі чыны і званні: тайны саветнік, калежскі асэсар, правіцель канцылярыі, свяшчзннік, вучыцель гімназіі, земскі начальнік, народны настаўнік. Чамусьці не менаваліся рабочыя і сяляне. Гэтыя званні нікога не вабілі... Мэрам бы ўсе іх ведалі і не хацелі пра іх успамінаць.

Дзеля Ганны пустым звінелі ўсе чыны, ад вялікага да малога. I вось гэта няўзажлівасць да бліскучага і зычнага — чым нясло ад іх — шкавіла яе самую. Ці даўно яна не магла спакойліва глядзець на чыста адзетага, стройнага настаўніка гімназіі? Колькі разоў, бывала, закрадалася хахіенне стаць жонкаю аднаго з іх! А гэта! Нібыта тая... Гартаюцца мёртвыя формы, як сухія лісты на дрэвах. А вострыя ножны яе суседкі паласуюць іх на доўгія стужкі, якія ў сваю чаргу дробпяцца на прадаўгаватыя лісты, перабіраюцца, складаюцца па трактах і адносяцца на пошту... Сёння, заўтра, пазаўтра, з месяца ў месяц, Звычайна. I будзь іх дзесяткамі болын — дзесяткамі менш — аднакава. Згіне дзесяць папоў ці дзесяць земскіх — ніякае заўвагі. Сам Давыд Харлампавіч, старэнькі пілявы трактоўшчык, хутчэй заўважыць, калі выпадзе месца, якоесь там Ладзейнае Поле ці станцыя Стругі Белыя — чымсь купа высокіх прозвішчаў, справоджаных чынамі. Пра іх не было клопату...

Ды Ганна наогул зусім не дбала пра адрасы, калі кідала працу ды ішла дадому. Па дарозе механічна заходзіла ў крамку, брала да гарбаты, а трапіўшы ў пакой, грэла прымус і спраўляла вячэру. За вячэраю думала: як і што іціме яе жыццё. I на першым адказе сустракалася з Рыгорам. Вачавідкі з'яўляліся да яе: Лясное, Пятрусь, двухпавярховая дачка... «Ці напісаць ліст, ці яшчэ раз паехаць?» — карцела ёй. За лістом разгорталася прагаліна невядомага, сухі кароткі адказ або і маўчанка. Паездка суліла знаёмства, надзеі, цікавасць... Толькі б не вісеў на дзвярах бліскучы замочак... Не, яна пераедзе — не ў суботу, дык у нядзелю, магчыма, на буднях... Адкладаць нельга, уважаючы на тыя здарэнні, якімі жыццё частуе бягучы час.

Тым часам здарэнні дзень ада дня несупынна ўскладняліся. Іх развой можна было параўнаць з бурхлівым вогнішчам, на якое дзьме вецер. Полымя шугае ў бакі і ўгору, шырыцца, расце; награецца паветра. Вось-вось заверціцца ўсё ў каламутным вадакруце агню. Не было таго, хто б так ці іначай не ўцягаўся ў падвышаны настрой, хто б не захапляўся пытаннем — а што далей? Выразна перад кожным гэта «далей» стаяла ў страшным выглядзе вайны. Усякі адчуваў яе крывавы, прапахшы куравам пораху, прыход. Але ніхто не выяўляў сабе яе размаху. Яе жах псравяртаўся ў завостраную цікавасць, пад якою танула ўсё іншае. Звычайнага, прывыклага жыцця не было ні ў водным доме, ні ў якой асобы. Яно знікла, растала, абляпіўшы агромЕіісты клуб раз'юшаных падзей. Напружанасцю струны глядзелі ў наступнае мільёны вачэй. Шукалі. Густым туманам надзей і трывогі ўбіралі перадвочныя прасторы. На чым спыніцца завіруха? Як праломіцца яна на лёсы данай асобы? Чорнымі густымі джараламі плавалі людскія натоўпы па шырокіх тратуарах горада-волата. У шораху тысяч ног адбівалася крутая парушнасць жыцця. Няўверана хадзіла рука, няцвёрда ступалі ногі. Шыбы вокнаў сталі вельмі празрыстымі, мэрам бы знарок, каб не спыняць простага лёту ўзрокаў. Пераступаючы парогі ўстаноў, кантор, крам і заводаў, вальней ды нядбайней прычыняліся дзверы. Будынкі, наогул, цяснілі людзей, прыгняталі іх пачуццё. Якаясьці магутная сіла цягнула іх на вуліцу, у гушчу, у натоўп. Чалавек стаў надзвычайна чулым, каразлівым, як магнес. I ў той жа час — слабым, бяспомачным. Аднаму не хапала ні сілы, ні месца. Для цэлага, для грамады — ён быў неадменным. Грамада надавала характарнасць здарэнням, але апошнія выразна рухалі грамаду.

Але ў агульным сплёце з'яў яскрава выпуклялася іх дваістасць. Два асабістыя напрамкі прарэзвалі гушчэчу людскіх настрояў, пачуццяў, думак і жаданняў. Гэтыя напрамкі крыжаваліся, як крыжавалася развіццё грамадскіх падзей. Наператоч зданню імперыялістычнай вайны раслі сімптомы вайны грамадзянскае.

3 Дуркінхэна накіроўваў у Расію прэзідэнцкі карабель Пуанкарэ. Буржуазны выхаванец вёз самадзяржаўнаму цару для падпісання ўмову: разам бараніць інтарэсы французскіх і рускіх капіталістаў ды памешчыкаў, у саюзе губіць на вайне жыццё рускіх і французскіх рабочых ды сялян. Вайна супроць прускага юнкерства, у абарону слабое Сербіі — была сігналамі буржуазнаму Пецярбургу, Неўскаму — была лозунгамі імперыялістычнае вайны, кветкамі саюзніцкага яднання.

А помеж з гэтым у Баку кіпела жорсткае змаганне рабочыхзабастоўшчыкаў з нафтавымі каралямі. Водгукі яго разносіліся па шырокіх абшарах прыгнечанае краіны. 3 горада ў горад, з фабрыкі на фабрыку прыходзілі весткі пра становішча варожых лагераў; і разам — прызывы да падмогі, да салідарнасці. Гераізм змаганцаў прагудзеў брукам пецярбургскіх вуліц — за заставамі, на ўскраінах. Зарэяў сцяг грамадзянскае вайны.

Яшчэ Пуанкарэ не выпусціў з ваччу берагоў Францыі, калі яыу на спатканне паднялося да пяцідзесяці тысяч пецярбургскіх забастоўшчыкаў. Згода цароў не цешыла сэрцаў працоўных. I тыя матросы, што ехалі на караблі прэзідэнта, не думалі пра пахвалу з боку цара, а песцілі ружовыя надзеі на спаткаіше з рабочымі на вуліцах Выбаргскае стараны.

Рыгорам валодаў настрой, якога ён дагэтуль не перажываў. Цэлымі днямі ён не кідаў думаць пра наступны пратэст-забастоўку супроць зверскага нападу паліцыі на пуцілаўскіх рабочых. Новыя ахвяры самадзяржаўя ўзнімалі ў ім пачуццё злосці і помсты. Было не да працы: не сядзелася каля станка, і разец разпоразу выпадаў з рук. У абед і вечарам Рыгор абыходзіў дзесяткі рабочых, настройваючы іх на рашучае выступленне. На сходках яго голас гучаў усё мацней ды рашучай.

Пятрусь бачыў, як настарожліва прыслухоўваўся кго таварыш да кожнага слова рабочых, адмячаў, якім хваляваннем сустракаў ён кожную вестку з іншых заводаў. За два дні, якія аддзялялі сабою расстрэл пуцілаўцаў ад забастоўкі на іх заводзе, Пятрусь поўнасцю выявіў сабе партрэт Рыгора-рэвалюцыянера. Трэба было дзівіцца яго стану, які складаўся з несупыннага трапятання ўсіх частачак яго істоты. Рыгору нельга было казаць іншага, апроч гутаркі пра забастоўку. Усе пытанні, блізкія і цікавыя яму ў звычайным жыцці, зараз не існавалі. Ён быў заняты забастоўкаю, яе нараджэннем, цяганінаю і вынікамі... Раз перажытае ў Рызе цяпер захапіла яго цалкам.

I вось забастоўка стрэлася з ім тварам да твару. Звычайным днём па звычайнай дарозе ён накіраваў да завода. I толькі пераступіў парог на заводскі двор, як зараз жа з грамадою таварышаў вярнуўся на вуліцу. Выйшаў і ўгледзеў, як наўсцяж ад клінікі Вілліе ажно да стыку з Выбаргскім шасэ Сампсоніеўскі праспект выглядаў надзвычайным, прасторным і ўрачыстым. Ні ламавікоў, ні паравікоў, а грамады рабочых па тратуарах, каля брам у дварах, на рагах вуліц. Зычны гоман. Наперадзе іх — буйная маніфестацыя. Над сотнямі галоў невялічкі чырвоны сцяжок. Марсельеза.

Рыгору не хапіла моцы сутрымацца ад нахлынуўшага на яго натхнення. Ён мігам ачуўся наперадзе калоны і падхапіў песню папярэдняе маніфестацыі. Але не паспеў ен падаць знаку да пяяння сваім суседзям, як перад ім вырас эскадрон казакаў. Раз'юшаныя да пуду коні стрэламі імчаліся на роўныя калоны рабочых. Сакаталі падковы сталёвым шротам па бруку. У запыленым пазетры апісвалі кругі казацкія нагайкі. «Раз-зай-дзі-ісь!» —лавілі вушы перадавых радоў. Тысячная калона зацішыла хаду, настаражылася. Казакі кіравалі, як на бар'ер. Сутрымаць? Бязмэтна! I маніфестацыя раздваілася, прапускаючы азвярэлых коннікаў. Дзвюма сцянамі пасталі рабочыя абапал вуліцы. Свіст і гіканне пагналіся за казакамі, і хутка рабочыя зноў зліліся ў маніфестацыю. Услед ад'язджаючым казакам панесліся гучныя тоны марсельезы. Рыгор ішоў наперадзе, па правым флангу калоны. Сутычка з казакамі, якія несупынна гарцавалі ад аднае да другое маніфестацыі, заклапочанасць паліцэйскіх атрадаў — яго інтрыгавалі, зацягалі. Было відаць, што запал рабочых тугі і ўстойны.

Сампсоніеўскі праспект гудзеў голасам перадстаячых боек... Збіраннем сіл... Рыгор бачыў, як хвіліна ад хвіліны людскі натоўп гусцеў, заліваючы прасторы шырокае вуліцы. Гэтаму вобразу было нельга не схіліцца. Яго вялікасць асвячалася духам рабочае ваяўнічасці... Паўстанцкі задзёр нішчыў баязлівасць. Смеласць кідала вызаў непадгатаванаму ворагу... Вось-вось — то там, то сям — гудуць шыбкія палёты каменняў у казакаў. Паліцэйскія бяруць наперавагу вінтоўкі... Але на іх ніхто не шманае. У рабочым раёне — сцеражыся, вораг рабочых!

Не заўважыў, як маніфестацыя наблізілася да новага спаткання з казакамі. Яны нацянькі скакалі да рабочых наператоч, але ніхто не пакінуў радоў. Маніфестацыя пасувалася наперад, і яе напорыстасць спыніла казакаў; тыя змяшаліся ў кучу і павярнулі ў бакавую вуліцу, дзе чулася тая ж марсельеза. Рыгор з агідаю паглядаў ім услед і адвярнуўся наперад — ішоў трамвай, а яго спынялі. Жалезным ланцугом аперазалі яго рабочыя з усіх бакоў, высадзілі лубліку і тут жа прыняліся валіць з рэек. Рыгора забрала хэнць пасобіць гэтаму. Ён цвёрдым крокам накіраваў да пярэдняе пляцоўкі вагона. I ў момант, калі яго рукі выцягнуліся наперад, ён пачуў ззаду сябе:

— Рыгор! Таварыш Нязвычны!

Ен спыніўся і азірнуўся. Тут жа, чуць не поплеч, стаяла Ганна. Рыгор сумеўся ад нечаканасці, адвёў рукі і некалькі хвілін не ведаў, што сказаць.

— Якім чынам? — запытаў яе.

Але яго пытанне мігам расплылося ў гучным «ура» грамады, паваліўшай вагон трамвая. Толькі хвілін праз пяць, калі грамада заціхла, Ганна ўзяла Рыгора пад руку і праказала:

— Не пазнаеш?

— Цябе?

— Ганны.

Грамада закалыхалася, веерам разбягаючыся ўбакі — зноў несліся казакі. Рыгор з Ганнаю кінуліся ў бліжэйшы двор.

— Якім чынам ты тут? — паўтарыў Рыгор першае пытанне, калі яны спыніліся ля жалезнае брамы.

— Не чакаў?

— У гэтых умовах — не думаў... Прымха...

— Я чула нутром, што ты ў асяродку забастовачных падзей...

— Ты... чула... нутром?..

Гутарка не вязалася як след — уплыў вакольных абставін адцягаў Рыгораву ўвагу ад інтымнага пачуцця спаткання. Яму не стаялася пад скляпеннем аркі, а прагло на вуліцу. Але прысутнасць Ганны перашкодзіла. Невыразна, а яе істота давала сябе адчуваць... I Рыгор, радуючыся, злаваўся ды непакоіўся; мэрам бы знаходка не поўнасцю кампенсіравала згубу...

— Я табе перашкоджу? — нерашуча выказала Ганна.

— Ды не, што ты, Ганна! Я ашаломлены стыкам падзей сённяшняга дня! Прымха... Але ў гэткую хвіліну — на табе!

— Тое і ў мяне. Я ніяк не чакала, што трапіцца гэтак, як трапілася...

— Няўжо?.. Ну, ехала ж некуды?

— Да цябе ехала... бач, да Петруся...

Яны выйшлі з-пад двара і тут жа ачуліся ў асяродку маніфеставаўшай грамадкі рабочых, выйшаўшай з-за рога вуліцы. Ахопленыя рэвалюцыйным уздымам, абое сталі ў першыя шэрагі маніфестуючых.

Хутка водгукі марсельезы пачалі пераносіцца праз шырокую Няву да буржуазных кварталаў цэнтра. Яны ўрываліся ў царскія палацы, у будынкі ўрадавых устаноў, у залы банкаў ды кантор, у рэдакцыі буржуазных газет. На старонках газет чарней і буйней выпукляліся літары паведамленняў пра «хаду забастоўкі», аб «працягу непарадкаў».

Думкі і пачуццё мільённага жыхарства ўстраміліся ў бок затухлых халодных комінаў на рабочых аколіцах сталіцы. Хатнія падзеі ненарокам затрывожылі падвостранага міжнародным становішчам абываталя. Куды ўсё гэта накіруецца і да чаго прывядзе? Гэтыя пытанні неадвязна мітусіліся ў думках соцень тысяч пецярбуржцаў. Яны вырасталі да жахлівых зданняў, калі слупкі газет дзень на дзень падносілі ўсё большую лічбу забастоўшчыкаў. За іх гушчаю прападалі ўражанні ад падзей, якія набліжалі сабою сусветную вайну. Ультыматум аўстрыяцкага ўрада бліснуў на пецярбургскім небасхіле і знік у полымі забастовачных лдарэнняў. Гэтыя здарэнні вачавідкі прымалі ўсё вастрэйшую форму і глыбейшы сэнс. Ад маніфестацый і сутычак з казацкімі патрулямі яны абярнуліся ў спыненне трамвайнага і чыгуначнага руху, у бамбардзіраванне фабрык і будаванне барыкад. Часова аб Пуанкарэ ўсе забыліся: дзе і што ён — было аднакава. Няхай дапівае апошні кубак за ўзмацненне дружбы буржуазнай Францыі з самадзяржаўнай Расіяй. У баку ад гэтага куецца іншым чынам, іншая дружба — дружба між працоўнымі народамі  абедзвгох  краін...

Рыгор дзень у дзень, на працягу тыдня, не пакідаў вуліцы. Усюды, дзе толькі трапунак прыводзіў да складаных выпадкаў у зацяжнай забастоўцы, ён знаходзіўся сярод першых. Спынка трамвая, падпілоўка тэлеграфных слупоў і перарэзка тэлеграфнага дроту — не абыходзіліся без Рыгора.

Не прапусціў ён далучыцца і да атрада смельчакоў, запёртых у доме на Ломанскім завулку і адважна дзень і ноч адбіваўшых напады казакаў і паліцыі. Першым займаў ён рызыкоўныя месцы, бадзёрыў таварышаў і адстрэльваўся з урачыстаю заўзятасцю. Але ўвесь эпізод з захопам дома і са змаганнем за яго былі безумствам храбрых. Дзесяткі ахвяр вянчалі яго геройствам, тоячы ў сабе ападанне забастовачнай хвалі. Апошняя перамога самадзяржаўя гнала з акрываўленых сцен дома рэшткі мужных змаганцаў. Рыгор быў сярод іх, раззлаваны на ўвесь сзет і на самога сябе. Ён ціснуў у кішэні ненабіты рэвальвер і, тулячыся між сцен будынкаў Сампсоніеўскага, скардзіўся.

Бліснула роспачная думка: «Тыдзень наступалі, дабіраючыся да гэтага будынка, а ў адну псру перайшлі ў адступленне».

Але глыбіня трагсдыі мясцілася не ў гэтым: яна выпірала з факту правалу забастоўкі. Значыць, не хапіла патрэбных сіл, каб перавярнуць гісторыю грамадскага жыцця/

I там, вунь, дзе разгортваецца прамень празрыстае электрыкі, у асярсдку буржуазных кварталаў, уздыхаюць з палёгкай. Наноў хлынуць уздоўж Неўскага зесткі пра вайну. Газеты аднясуць радкі пра забастоўку ў хроніку трэцяй старонкі... Немагчыма!.. Няўжо забастоўка зруйнавана? Вось,— вакола пустыя вуліцы. Прытоена маўчаць гмахі фабрык ды заводаў. Стухшы ліхтары на спынках паравіка. I ва ўсім — сум па згубленым.

Рыгор моўчкі спыніўся з двума таварышамі пад брамаю рагавога будынка. Узнятае хваляванне не пускала адчыніць рот для вымовы слоў. Нутро цяжыла невыразная жгучая млосць. Утраіх глядзелі яны ў бок Ломанскага завулка. Там ідзе расправа?.. Знянацку для іх пачуўся цвёрды тупат шагоў і выразны, смелы выгук: «Пятрусь, пачакай!» Яны хутка выйшлі з-пад брамы на тратуар і паглядзелі ў бок выгуку. Трое цёмных фігур пераходзілі касяком праспект.

— Пятрусь? — гукнуў Рыгор.

Фігуры спыніліся. I толькі праз хвіліпу Рыгор 3 таварышам пачулі:

— Рыгор?

— Я. Вы адкуль? — падаў Рыгор.

Тыя не адказалі і накіравалі да Рыгора з таварышамі.

— А вы чаго тут? — запытаў Пятрусь, падышоўшы і не верачы, што перад ім сапраўды Рыгор.

— Мы...

Рыгор намерыўся тлумачыць, але мусіў спыніцца: дзесьпД недалёка заляскаталі па бруку конскія падковы — ехаў аб'езд. Яны цішком падаліся да брамы, пад якой стаяў дасюль Рыгор з таварышамі.

— Няўжо іх чорт пагоніць сюды? — шэптам праказаў Пятрусь.

— Аблава, напэўна...

Але яны змоўклі і настаражыліся. Тупат конскіх шагоў нейкі час падбліжаўся, пасля раптам знік. Было відаць, што раз'езд завярнуў у бліжэйшы завулак.

— Цяпер можна рухаць далей каму куды трэба,— выказаў Рыгор, і не паспеў ніводзін з іх крануць з месца, як ён дадаў:

— Дык вось, браткі, значыць мы прайгралі забастоўку.

— Чаму? — запытаў адзін з тых, хто ішоў з Петрусём.

— Не верыш? Во, глядзі на нас... Мы — рэштка абаронцаў дома на Ломанскім... Астатнія хмаркі рассеянай буры.

— Здаліся?

— Папрабуй не здацца...

— Разумею...

— Дык і ты ваяваў?! — здзівіўся Пятрусь.

— Так, цэлую лору ваяваў... А ты думаў?..

— А я думаў, што ты даўно ў «Крастах». Цэлыя тры дні не паказваўся...

Рыгор матнуў рукою.

— Было б лепей, каб хоць пазней убачыцца, але пры лепшых умовах...

— Ые ад нас з табою залежыць... Вось мы з Пецярбургскае стараны... Калтаўскую мануфактуру руйнавалі...

— Усё ж забастоўка, браткі, пакажа... пакажа агромную сілу рабочых гушч. Не скажы, таварыш,— выказаў другі з Петрусёвых спадарожных.

— Ды я разумею, толькі... калі адгукнецца яна? На рагу аднаго з завулкаў яны спыніліся.

— Ну, нам дваім сюды,— сказаў Рыгор,— будам збіраць сілы на новае выступленне,— дадаў ён.

Яны разбіліся на тры часткі. Рыгор аетаўся з Петтрусём.

— Не выходзіць па-нашаму,— праказаў Пятрусь.

— Не выходзіць... Я ўжо думаў, хоць стану ахвярай, абы... Успамінаў цябе пад стрэлы браўнінга... I Ганну... Выйдзе!..

— Ганну? — здзівіўся Пятрусь

— Так, я стрэўся, нарэшце, з Ганнаю...

— Калі?

— Надоечы...

— Стрэўся і на гзтым скончана?

— Маніфеставаў разам... Абяцала прыйсці,  тады я наведаю з ёю цябе.

— Прашу...

Тры стрэлы дзесьці ўбаку заключылі іх гутарку.

— Во, глядзі, Пятрусь, што піша «Біржоўка»... Подлыя... «Забастоўка ідзе на вубыль...» «Настрой рабочых заспакойваецца». «За Маскоўскаю заставаю частка баставаўшых варочаецца на работу...» Ці ж я не казаў? Самадзяржаўе цяпер так зацісне зашмаргу на нашай шыі, што толькі сумей дыхнуць... Пад настрой вайны прапіша такую мікстуру, ажно, браце ты мой...

Рыгор растрывожаным шагам тупаў па каморцы. У руках ён нервова камячыў «Бпржевые Ведомостн», спаганяючы на гэтай бульварнай газеце ўсю злосць і нянавісць да самадзяржаўнага ладу.

— Ведаеш, браток,— казаў ён далей Петрусю, які ўвайшоў да Рыгора і нерухома стаяў каля акна: —я адчуваю сябе надзвычай дрэнна. Прачнуўся, паверыш, і жаднае хэнці ні да чога... Во...— ён зноў разгарнуў «Віржоўку»: — «Патрыятычныя дэманстрацыі па ўсёй Аўстрыі». Вайна... Нідзе рабочыя не адгукнуліся на нашу забастоўку... Не падтрымалі нас і нашы ў другіх гарадах. Забачыш, усе, хочуць не хочуць, залыгаюцца жалезным ланцугом і пойдуць на бойню... Сялянства адарвуць ад плуга, ад сярпа, ад цэпа... Закалышуць мястэчкамі і сёламі... Усё для інтарэсаў тых, хто прыслаў сюды Пуанкарэ, хто... А мы зноў на завод, зноў да варштата... Цягні, брат... Рыгор іранічна ўсміхнуўся.

— Затое ім забастоўка паказала, як небяспечна іхняе наступнае... Ты паглядзі,— праказаў Пятрусь і рушыў з месца.— Я дзіўлюся... і цешуся, наколькі вялікаснаю ёсць наша забастоўка... Бач, яна на некалькі дзён спаралюшавала ўсё жыццё сталіцы, сабрала вакол сябе ўсю грамадскую думку і... і навяла немалога жаху... Я заўчора і ўчора аб'язджаў рабочыя раёны — і ўсюды адно: заводы і фабрыкі — маўчок, а вуліцы — у несупынных маніфестацыях. У фабрычных кварталах рабочыя — гаспадары. Мізэрнымі і бязмоцнымі здаюцца і паліцэйскія і вайсковыя патрулі... Сіла, калі хочаш ведаць, магутная сіла... Мы адмецілі забастоўкаю адну рысу — гэта ж змоцнасць сучаснага стану...

— Зразумела,— згадзіўся Рыгор.— А ўсё ж у мяне ўчора вельмі балела сэрца, калі я мусіў уцякаць з абсаджанага дома на Ломанскім... Я збягаў па сходах, лез па трубе, а нешта нямоўчна шаптала на вуха: гэта распінаецца ваша агульная, рабочая справа...

— Так, балюча, вядома,— рашыў Пятрусь.— Але... Мне здаешся ты іскраю, якая на хвіліну стухае, а то ўсё гарыць, пыхкае. Паверыш, я назіраю за табою і дзіўлюся: адкуль у цябе столькі запалу? Гэта ж, каб ты прымеў, у гадзіну свет перакруціў бы...

Рыгор ухмыльнуўся.

— Гэтулькі накіпела, ведаеш... во тут... Прасачыўся да кончыкаў валос злосцю і непрыязню да існуючага ладу... Праўдзівей, самы лад выпрацаваў з мяне вечнага ворага сабе... Бачыш: з дзіцячых гадоў пайіноў у яго школу і да апошняга часу адукуюся... У выніку — давай ломанскія падзеі... Ну, а сысці з поля бойкі пераможаным — паверыш, цяжка...

— Я цябе разумею...

Пятрусь зноў спыніўся каля акна. Абодва некалькі хвілін маўчалі.

У Рыгоравых руках шарпала «Біржоўка».

— Усё ж, браток, нам зараз справы не паправіць...— перабіў маўчанку Пятрусь.— Пойдзем, хіба, у горад, праведаем, як і што. Мо, стрэнемся з кім... Ты піў гарбату?

— Піў, здаецца... Пойдам... Рыгор адзеўся.

— Так, буржуазны друк папалье памый на нашы голавы... Прадажныя пер'і не мецьмуць сутрымання...

— Вось у тым-та і рэч... Што ж ты парадзіш...

— А ты ласне меў у воку інакшыя, чымсь ёсць, вынікі з нашае забастоўкі?

— Я, зразумела, не ждаў нашае перамогі, але яна вяла нас на змаганне. Ты не можаш ваабразіць таго пачуцця натхнення, якое валодала мною ў абсаджаным будынку...

Яны выйшлі з пакоя. На калідоры іх напаткала гаспадыня кватэры.

— I сёння да другое? — жартліва кінула яна Рыгору.

— Калі хто пытацьме, скажэце, калі ласка, што а восьмай буду... А ўчора, часамі, ніхто не пытаў?

— А хто ж ведаў, дзе вы? — загадліва адказала гаспадыня і схавалася на кухню.

— Цікавая яна ў цябе кабета,— адазваўся Пятрусь.

— Ды мне усё роўна... Адно б мне не перашкаджала... Ну, усё ж ляпейшая твае...

Па сходах сышлі моўчкі. А ў двары Рыгор раптам успомніў пра Ганну.

— Я, здаецца, табе ўжо казаў, што меў выпадак стрэцца з Ганнаю?

— Казаў... Цікава...

— Перамянілася дзяўчына...

— Гутарыў?

— Ці ж доўга трэба гутарыць — відаць...

— Можна павіншаваць?

3 гутаркаю пра Ганну яны прайшлі да Сампсоніеўскага праспекта і спыніліся.

Праспект не мяняў выгляду з дзён забастоўкі. Абапал тратуары і рагі ператочных вуліц ды завулкаў былі ўсеяны рабочымі. Сярэдзінаю праспекта раз'язджа лі конныя паліцэйскія патрулі. Сямтам паказваўся рэдкі рамізнік, і толькі пагаварвалі пра пуск паравіка. На спынках яго стаялі грамадкі людзей, пазіраючы

то ўлева, то ўправа.

— Мы пройдам да трамвая ці таксама пачакаем паравіка? — запытаў Рыгор у Петруся.

— Па-мойму, лепей прайсці да клінікі Вілліе...

— Давай...

Яны завярнулі налева і пайшлі ўсцяж праспекта. Не даходзячы да трамвайнай спынкі, стрэліся з агульным знаёмым з завода, які, запыніўшы іх, паведаміў:

— Што ж, па нядзелі на працу.

— Ужо вырашана? — дзівіўся Рыгор.

— Яшчэ не аформлена, але бадай што... Чаго ж чакаць... У іншых раёнах заўтра пачынаюць варочацца на работу... Дзе ж тут болей... Досыць. Скончана, зноў будні.

— Ну, а нараду склічам?

— Павінны...

Знаёмы развітаўся і пайшоў ад іх. Рыгор з Петрусём падышлі да трамвайнае спынкі і змяшаліся ў натоўпе чакаючых.

Падзеі забастоўкі служылі тэмаю агульнае гутаркі. Уражанне ад яе пакуль моцна сядзела ў голавах пецярбуржцаў. 3 пачуццём здзіўлення, а то і жаху перадаваліся  разнастайныя эпізоды з выступленняў рабочых. Да сапраўднасці дадавалася шмат фантастычных рысаў. Увогуле, аднак, людская пагудка ўбірала забастовачныя   падзеі   ў   фарбы   гераічнасці. У большасці тых, хто быў заняты гутаркаю пра іх, чулася выразная спагада да рабочых і іх чыннасці. Спыненне  Прыморскае   чыгункі,    бамбардзіраванне фабрычных будынкаў, абварочванне трамваяў — перапляталася з сакавітасцю расказу ў разнастайных варыяцыях пра братанне забастоўшчыкаў з французскімі матросамі, пра сумесны іх напад на казакаў. Вялікае месца   ў  гутарках  чакаючых  адводзілася ўзброенай сутычцы на Ломанскім завулку. Асада паліцыяй і войскам агромністага будынка, заселенага рабочымі,  прымала адценне  свежай легендарнасці. Пасылалася спачувальная павага «невялікай грамадцы баявікоў, якія цэлую пару адбіваліся ад мнагалікага войска». Рыгор з асалодаю прыслухоўваўся да кожнага сказа, што ён датыкаўся ломанскіх здарэн няў. Бач, нейкая доля і яго заслугі была ў гэтым. Але Рыгора цешыла не пачуццё гонару, а адбітак падзей у людскім адзнанні. Тон і матывы водгуку на забастоўку сведчылі Рыгору, што яе выбух быў на многа значнейшым, ніж аб тым ён заключаў. Калі ж яно так, то можна ружавей глядзець настрэчу будучаму.

— Трамвай! — гукнуў Пятрусь. Грамада зарухала, націснула да рэек.

— Сядай на пярэдні вагон,— падаў Рыгор.

I толькі трамвай спыніўся, ён спрытна ўскочыў на задшою пляцоўку. Яго націснулі і ўтаўхнулі ў вагон.

— Цішэй, грамадзяне! — прагукаў ён і абярнуўся назад.

Абярнуўся і ахнуў у здзіўленні — на яго напірала Ганна.

— Рыгорі

— Гэта ты? Што за дзіва, зноў тут жа... аноў у трамваі. Ха-ха-ха! Якім чынам?.. Пятрусь, а? — гукнуў ен.

Публіка паглядзела на Рыгора з усіх бакоў.

— Ша-а, ці ты маеш лад? — прыпыніла Ганна. Пятрусь падняў палец, звяртаючы на сябе Рыгораву ўвагу.

— Сойдам на Каменаастроўскім ці паедзем да Неўскага? — прагукаў зноў Рыгор.

— Да Неўскага...

Яны ўселіся з Ганнаю побач.

— Прызнацца, добры кавалак прайшла пяшком... Усё не магла дачакацца паравіка...

— Адкуль жа ты зараз? Яна засмяялася.

— Была ў Петруся; хацела з табою спаткацца... А ты, вось, надоечы і адраса не мог паведаміць... Перабраўся ад Петруся, а людзям — шукай...

— Няўжо я табе не даў адраса? — здзівіўся Рыгор.

— А то ж бы я лішніх вёрст дзве мерала горад... Туды, праўда, заехала, а адтуль — чакалачакала паравіка і не дачакалася... Мусіла ісці. А шостай гадзіне трэба ў кантору...

— Чаму ж дагэтуль вольная?

— Газета сёння не выйшла; друкары забаставалі...

— Магчыма, і заўтра не выйдзе, ці выйдзе?

— Не ведаю.

— Бачыш, і ты забастоўшчыца, хоць і не па сваёй волі...

Суседзі згаворна паглядзелі на Ганну і здаволена ўсміхнуліся.

— Я б баставала з гэткаю ахвотаю, як бастуеце вы самі...

— Няўжо?

— Вось якраз...

Ужо да смеху суседзяў далучыўся і Рыгор. Але ў яго ўхмылцы адсвечвала сур'ёзная ўвага да Ганны. Рашучасць і ўверанасць, з якімі тая выказала свой сказ пра забастоўку, выклікалі яго павагу да яе.

— Магчыма, маніфеставалі ж разам,— паіранізаваў Рыгор.

Ганна адчула гэта, але не адказала нічога — па трамваі пранёсся нечаканы вокліч кандуктара: «Гаспада, трамвай ідзе да Марсавага поля. А там можна перасаджвацца на любы, які кіруе да  «Неўскага».

На спынцы яны сышлі першымі.

— Варушыся спрытней,— пацвяліўся Рыгор з Петруся, які прапускаў наперад сябе дзесяткі пасажыраў.

Пятрусь злез перадапошнім і моўчкі падышоў да Рыгора з Ганнаю.

— Пазнайцеся, Ганна, мой таварыш і зямляк —

Пятрусь.

— Я ўжо вас заўважыў у вагоне,— падаючы руку Ганне, праказаў Пятрусь.

— А я колькі разоў у вас была і ўсё не магла вас убачыць... Нават і сёння таксама... Вы мэрам знарок ад мяне ўцякаеце...

— Вы былі ў мяне?

— Так, ужо каторы раз...

Цікава і шкада, што вы не засталі мяне ні разу.

Яны рушылі праз Марсавае поле, не пакідаючы рэзвае, бойкае, улучнае першаму спатканню і першаму знаёмству гутаркі. Пятрусь уважліва аглядаў таварышаву знаёмую з ног да галавы, з адбіткам нязжытай правінцыянальнай цікавасці зазіраў ёй у вочы і... несціхана сыпаў пытаннямі. Ганна адразу зрабіла на яго выгаднае ўражанне; ён вачавідкі захапіўся ёю, як чалавекам і таварышам. Ганна падкупала Петруся гаворкасцю, рэзвасцю і востраю пілявасцю. Ад яе нясло дасканаласцю стойкае, вымуштраванае жыццём асобы. Ніякім чынам нельга было параўнаць з Ганнаю хоць любую сілцоўскую дзяўчыну, у тым ліку і Гэлю... Ды што Гэлю? Апошняя наогул выглядала ў Петрусёвым ваччу нясталаю, легкадумнаю асобаю. Яе выезд з Сілцоў і паступленне ў тэатральную трупу сведчыла за гэта. Фактычна Пятрусь ужо месяцаў са два, як кінуў з Гэляю ўсякую перапіску. Гэля стаяла далёка ад Ганны! Петруся цікавіла, чаму так аднакава адносіцца да спаткання з ёю Рытор. Няўжо ён не знаходзіць у ёй таго, што становіць кабету на належную вышыню. Вось хоцькі б і тут, калі яны ўтраіх здуць Марсавым полем — Рыгор заўзята маўчыць. Гэта ж не з дабра яно так!

— Ты ж пра вошта думаеш так моцна? — запытаў раптам Пятрусь.

Рыгор паглядзеў на яго і ўверана адказаў:

— Наглядаю за гарадскім рухам і пазнаю, чым ён аддае.

— I што ж выявіў ты, пакуль прайшлі поле?

— Мне здаецца, што наша забастоўка палажыла адбітак на ўсім, што ёсць жывога ў Пецярбурзе... I гэты адбітак не можа хутка згладзіцца...

— Так... Я ўжо чуў ад цябе нешта падобнае... Пятрусь павярнуўся да Ганны.

— Чуеце?

— I я ўжо чула пахожыя на гэта ноты,— адказала Ганна.— Рыгор мастак на іх выцінанне.

I праз колькі хвілін дадала:

— Усё ж яны падабаюцца мне...

— Нават? — падхапіў Рыгор.

— Не хлушу...

Пятрусь заўважыў, як яна гасцінна пахілілася да Рыгора, але не паказаў знаку. Ён агледзеўся навокал і запытаў іх:

— Ці не пара было б паабедаць?

— Бадай што.

Яны прайшлі Садовую і ачуліся на Неўскім. Праспект зірнуў на іх усёю ўласціваю яму вялікасцю. Па іх прабегла электрычная іскра ўрачыстай настарожанасці. Думкі вырваліся з галавы і завіхрылі ў скрутным, зацягаючым руху паводкі людзей, трамваяў, аўтамабіляў, рамізнікаў. Гул і шолам абвіслі над імі

пластом разнастайных гукаў, трэску, звону, бразгу. Адчувалася віравое кіпенне жыцця, адкуль цяклі яго жэралы ва ўсе куткі вялікага горада.

Хутка людская хваля хлынула на іх і пагнала на сабе ў бок Анічкава моста, на пекныя фігуры якога глядзелі з рагавога дома завучыя словы: «Вегетарыянская сталоўка».

Была чацвёртая гадзіна па паўдні, калі Рыгор з Петрусём, правёўшы Ганну на службу, селі ў трамвай, каб вяртацца дамоў. Неўскі абодвух авеяў настроем прадваеннае трывогі. У распаленым паветры маляваліся жывыя абрысы яе блізкага, неадмоўнага прыходу. Водгукі забастоўкі, якая дагарала, раставалі ў хмурых разорах вуліц, што вялі да фабрычных раёнаў. Нядаўні настрой выразнае жахлівасці, які ачула ціснуў на Неўскі натоўп, змяняўся ў ім заўсёдашняй ганарліва-задзёрыстай нядбайнасцю. Вось яна ўплыла ў вагон трамвая, выклікаючы ў Рыгора з Петрусём агіднае самапачуццё.

Хутчэй на той бок рэчак, у суворыя абставіны

свайго, рабочага раёна!..

I толькі трамвай крануў з месца, як да іх вушшу данёсся зычны, выразны крык газетчыка: «Забойства Жана Жарэса ў Парыжы! Каму «Вечернне Бнржевые»?»

Рыгор уздрыгануўся і спалохана паглядзеў на пляцоўку. Там стаяў нелапы хлапчук, прадаючы свежыя газеты пасажырам. Да яго працягалася з дзесятак рук і чулася наперабой: «Мне газетку», «Дайце «Біржоўку», «Сюды дайце».

— Чуеш, Пятрусь, Жарэса забілі? Пятрусь пазваў газетчыка.

— Вось табе, браток, дык навіна! — заўважыў ён, застыўшы ўзрокам на буйных радках жудаснага паведамлення з Парыжа.

— Буржуазія здымае перашкоды на шляху да свае праступнае чыннасці.

Трамвай імчаўся Марсавым полем...

Рыгор прачнуўся і прыслухаўся: у пакой урывалася зычнае гудзенне фабрычных сірэн. «Зноў пачынаюцца будні»,— праказаў ён сабе, і тут жа перад ім мігнула яскраваю істужкай нізка апошніх падзей. Мястэчка Смагін, яго ўцёкі ноччу, дарога ў Пецярбург, вобраз горада, спатканне з Петрусём, з Ганнаю, забастоўка, Сампсоніеўскі праспект, Ломанскі завулак, бойка з лаліцыяй і салдатамі, братанне з французскімі матросамі і... учарашняя сходка ўпаўнаважаных ад цэхаў з выразным і канчатковым рашэннем — заўтра аднавіць работу. Цэлая багатая гісторыя на зусім кароткім адрэзку часу. Свет на момант завіхрыўся, сягнуў да неба і тут жа знізіўся, апаў. Наперадзе — цёмная невыразнасць, крывавае бяздонне ўсякіх магчымасцей. Як яны пройдуць між Рыгоравага жыцця, чым адаб'юцца на яго лёсе, куды павернуць яго жыццёвы шлях? Калі б азірнуцца назад, то не ўявіць поўнасцю яго крутых, хілкіх завілін, не ўясніць рашучасці смелых пераходаў. Няўжо тое і ў будучыні? У кожным разе яно, гэта будучае, страчае ў ім загартаваную вытрывалую адзінку, перад якою разляціцца не адна перашкода.

Рыгор сышоў з ложка і паглядзеў у акно. Палавое неба зацягалася дымам фабрычных комінаў. Разам з паветрам западалі ў нас крупінкі сажы. Работа пачыналася. Адпачнуўшыя махавікі разганялі бег трансмісій, трансмісіі нацягалі рамні, і прытупленыя разцы пазіралі на апыленыя балванкі сталі... Вось-вось увап'юцца яны ў сталь і пачнуць выразаць завілыя бліскучыя стружкі. Разгорнецца шырокае наладжанае гатаванне снарадаў на патрэбу вайны. Цэлымі стосамі выкідацьмуць іх варштаты, перасылаючы ў прыгатаваныя скрыні для адпраўкі на фронт. У кожным снарадзе — смерць некалькі чалавек, разбурэнне, пажары. А між тым іх гатавацьмуць яны, рабочыя, якія ўчора яшчэ, заўчора падавалі свой магутны пратэст супроць пануючага ладу, супроць вайны і забойства. А сёння, а заўтра?.. Якая заблытанасць у жыццёвых з'явах! Які сплёт вострых супярэчнасцей!

Рыгор пададзеўся, абмыў твар і папрасіў гаспадыні даць гарбату. Гаспадыня неадкладна выпаўніла просьбу, моўчкі ўвайшоўшы ў Рыгораў пакой і моўчкі выйшаўшы з яго. Нават не паглядзеўшы на Рыгора, мэрам бы яна была дзеравянаю і ўсё рабіла па заводзе. Для Рыгора гэта гаспадыніна маўчанка была па настроі: ён, не патураючы на нічога, у абдыме раздумаў, прысеў да стала і пачаў піць гарбату. Неахвотліва лезла ў горла пачарствеўшая булка з пажоўклым маслам; але не есці — не мог: самы працэс яды гарманаваў з перабегам думак у яго галаве — як бы дапаўняючы цяганіну разважанняў. Нават не глядзеў на тое, што стаяла ў яго пад носам, а бегаў узрокамі па сценках пакоя, перакідаў іх за акно. Неўпрыкмет спыніўся на нейкай партрэтцы, якая вісела на сценцы над рагавым круглым столікам. I партрэткі і століка Рыгор да гэтага і не заўважаў. Чаго яны тут і навошта? На партрэтцы — чыясьці мілавідная галоўка... Рыгор падняўся з шклянкаю ў руцэ і падблізіўся да сценкі; так, якаяеьці дзяўчына. Хто яна? Ён матнуў рукою, пасмяяўшыся з сябе за руплівую цікавасць, і адышоў. Але тут жа навярнуўся яго ваабражэнню вобраз Ганны... Яскравы, напружаны... Дзе яна зараз? Перапісвае формы? Ці, можа, бастуе? А ну ж неўшманкі стукне дзвярыма і апынецца ў яго пакоі? Няхай бы...

Ён паглядзеў навокал сябе — было яксьці непрытульна, негасцінна. Накідана паперы, нацярушана на стале. Няўжо гаспадыня не прыбірала?

Рыгор дапіў гарбату і наліў новае. П'ючы, успомніў пра лісты: трэба напісаць мацеры, Сёмку. Выбухнула ахвота да пісьма — і, здаецца, пісаў бы многім, многім... Гэтулькі ёсць пра вошта лісаць... Сроль, Наталя... Ды дзе ж яны абое? Сролеў адрас мэрам бы ў Рыгора меўся... Толькі дзе ён яго запраторыў? Рыгор падышоў да сцяны, дзе вісела жакетка, выняў з кішэні нататку і пачаў гартаць. Няма! Не было і Наталінага. Цікава, аднак, дзе б магла быць Наталя?

— Можа, падабраць пакой? — запытала з калідора гаспадыня.

— Прашу вас.

Гаспадыня ўвайшла з анучкаю ў руках, ужо руплівая і вёрткая.

— Што ж вы сёння дома ўвесь дзень? — запытала Рыгора.— Ужо ж забастоўка скончана.

— Так, скончылі,— задуменна адказаў Рыгор.

— Пара, пара ўжо, годзі-ы... баламуціць свет.

— Вы супроць забастоўкі?..

Рыгору хацелася скарэй адвязацца ад гаспадыні — яна прыйшла не к часу. Праказаўшы, ён папрасіў прабачэння і выйшаў з пакоя. Бязмэтна прайшоў на кухню, адчыніў дзверы і паглядзеў на сходы.

I калі вярнуўся да сябе — гаспадыня прычыняла дзверы.

— Калі ласка, ужо гатова,— праказала яна і шмыгнула на кухню.

Рыгор паспешна кінуўся да стала і хапіўся пісаць лісты. Першым — мацеры ў Сілцы. Кароткімі, нязвязнымі сказамі, бессістэмнай навязкай думак — спісаў дзве палавінкі пісьмовага аркуша і палажыў у канверт. Следам — не болей, Сёмку. Мацеру суцяшаў і абяцаў падмогу, у Сёмкі прасіў падрабязнага апісання сілцоўскіх падзей. Хопіць? Гэта Рыгора не заняло, бо, нарэшце, ён схамянуўся і намерыўся наведаць Петруся... «Сапраўды, амаль не цэлы дзень у хаце! Магчыма, Пятрусь ужо аб'ехаў горад і назбіраў процьму навін... А тут і газеты ў руках не было...» Рыгор заварушыўся: мігам адзеўся, забраў напісаныя лісты і стралою вышмыгнуў з пакоя.

Рыгор быў на двары, калі Рыма перагарадзіла яму дарогу да варотцаў.

— Рыгор, я да васі — палахлівым голасам праказала яна.

— Калі ласка! Пойдам наверх.

— Ну, тут... Я з сумнаю навіною да вас... Ці вы не чулі хіба? — перарыўна запытала Рыма.

— Ён... Ахвяра драпежнай буржуазіі,— адказаў Рыгор і павярнуўся да выйсця.

— Пятрусь вам заплаціў за пакой? — запытаў ён гаспадыню.

— А ў нас свае разлікі; не пасварымся... Абы ён вярнуўся,— адказала спагадліва гаспадыня.— Не можа ж ён доўгі час быць арыштаваным.

— Мы ад сябе папросім вас прыберагчы, што ёсць Петрусёва,— сказаў Рыгор.

Гаспадыня лравяла іх да дзвярэй і запэўніла:

— У мяне нічога не згіне, абы... Бывайце...

I яшчэ не змоўк гаспадьтнін голас за дзвярыма, як з вуліцы ўварваўся на ўсходы зычны голас газетчыка:

— У Кіеўскай акрузе абвешчана мабілізацыя трох узростаў... Французскае войска адпраўлена на ўсход-нія граніцы рэспублікі...

Яны накіравалі ўсцяж вуліцы, на пагрозны, няўмоўчны пярэкліч газетчыкаў.

Той, хто яшчэ хоць каліва спадзяваўся пра мінучасць вайны, кінуў сябе супакойваць. Не знаходзілася жадных адзнак мірнага вырашэння заблытаных пытанняў міжнародных суадносін. Усе падзеі шпарка каціліся да крывавага развязвання. Кожная новая вестка з Вены, з Берліна, з Парыжа, з Белграда мела ў сабе ўсё меншы проблеск надзей на мірнае вырашэнне пытання. Ды каб, выпадкова, і трапіла заспакой-ваючае паведамленне, яму б ніхто не паверыў. Вайны напружана чакала - буржуазія, захопліваючыся яб прадчуваннем. Трывога дала месца яе жывёльнаму пачуццю, якое выклікала разнастайныя думкі, аналізы, прароцтвы. Разгойданы горад драбніўся на невялікія пласты людзей, з якіх многія ўглядалі ў надыходзячай вайне тыя ці іншыя выгады.

Па нагрэтых панелях расфуфыранага Неўскага панясліся задзёрыстыя выгукі наконт закідання шапкамі «праціўнае немчуры». Ненатланныя апетыты спекулянтаў, банкіраў, растаўшчыкоў адчувалі тлусты пах нажывы на пастаўках, здзелках, калькуляцыях. Генералы і задзірыстае афіцэрства прэтарыянскае гвардыі — замарыла ордэнаў, нагарод, ганаровых званняў. Чарнасотніцкія паўзуны ўзняліся думкамі пра «славу ды перамогу расійскага самаўладства». Кіслаліберальная інтэлігенцыя ўспомніла «врата Цареграда», «братоў славян» і заслюнлвіла старонкі прадажнае прэсы дзьмутым мужаствам «доблеснага воінства». Адыгрываючы ролю «апазіцыі яго вялікасці» і ў жарты праводзячы пальцам па мапе граніцу Расіі ад Пецярбурга на Вільню, Кіеў і Адэсу, лібералы зараз выкінулі лозунг міжнацыянальнага яднання ў змаганні з «юнкерствам», «прускаю ваеншчынай», «тэўтонамі». Зашушукаліся па буржуазных рэдакцыях, у купецкіх і банкаўскіх салонах пра новую місію расійскай прамысловасці...

У адну суцэльную какафонію зліліся галасы «Нового Временн», «Речн» і «Дня». Завіхрыла вакханалія мешаніны з прадажнага патрыятызму, з карыснасці самаабароны і з дзікасці нямецкіх пагромаў пад пяянне «божа, цара храні». Ад Мілюкова да Распуціна, ад Меншыкава да Патрэсава, ад Мяшчэрскага да Гваздзёва, ад Мякоціна да Замыслоўскага — усё гэта пераблыталася, пераплялося ніткамі блуду, кламства, мізэрнага падхалімства...

Здань вайны несла ў сабе спадзяванкі бяспекі буржуазным кварталам, палацам і асабнякам ад падобных здарэнняў, якімі была яшчэ свежая забастоўка. Затапіць у рабоча-сялянскай крыві бурлівыя мары пра васьмігадзінны працоўны дзень, пра сацыялізацыю зямлі і фабрык, пра ўстаноўчы сейм і свабоду друку — вось у чым крыжаваліся думкі бюракрата-сенатара, абжоры-банкіра, дзяржыморды-генерала, шкура-дзёра-памешчыка і баўтуна — ліберальнага інтэлігента... Да каляд пранесціся фарсаваным маріпам да Берліна і ўвайсці ў яго праз Брандэнбургскія вароты — вось у чым была асалода іх імкненняў. У каго тады знойдзецца смеласць падаць голас пратэсту? Жандарскія шпоры заглушаюць яго нашчэнт... П'янь ггерамогі залье неабсяжныя палі змучанай, прыдаўленай краіны... Але, вось, кламцы і ліцамеры — яны затуманьваюць вочы абяцанкамі... Няхай усміраць непакорнага немца, няхай абароняць «няшчасную Сербію» — і тады — Расія зажыве лепей. Тады... А цяпер?

Кідай, рабочы кватэру ды сям'ю, селянін,— саху ды каня, разлучайцеся з сям'ёю і нясеце свае галовы на алтар бацькаўшчыны. Зрабіў пачатае ці не, забяспечыў бязмоцнае — ці кінуў на волю лёсу — ідзі...

Мабілізацыя!

Па ўсіх гарадах, па ўсіх мястэчках і сёлах, засценках і глухіх хібарках расклеены квадратовыя паперкі з пералікам гадоў і катэгорый мабілізаваных. Раскіданыя ядынкамі, змусам сцягнутыя ў грамадкі, грамады і натоўп — памаршыравалі з месца на месца, з канца ў канец дзесяткі, сотні, тысячы, мільёны... Бессвядома і беспярэчна.

Несканчонымі лентамі разліліся плач, енкі, рэчкамі — слёзы... Сум і жаль распластаўся цалуном над палямі незмярымае Расіі.

Ці ж заглушыць гук патрыятычных літаўраў чыстату і бунт мільённае скаргі?

Ці ж пяройме паводку помстных слёз каламутнае пачуццё зданнага патрыятызму?

Ой, не! Ой, пільнуйся, разбазыраны Неўскі, цябе затопіць раскалыханая хваля ваколічнае сілы... Яна скора прарвецца і ліне. Гэта будзе сіла не дробнай кучкі падбітых гандляроў і пакорных чынуш з партрэтам Мікалая, разбураючы. гмах на рагу Марское. Не...

Гэта будзе суд і помста...

Будзе, а пакуль... Васемнаццатае ліпеня адгукнулася гарматнымі стрэламі...

Вайна! Падаюць ужо снарады праз сіні Дунай, крышачы будынкі Белграда.

Вось! Вось!

Доўгая паласа паперы звесілася ў акне рэдакцыі суворынскае рэптыліі... Людскі струмень,  як вада, стрэўшая застаўкі, збіраецца ў бурлівую грамаду на рагу Неўскага і Садовай і сотнямі вачэй упіраецца ў няроўныя літары свежых паведамленняў. 3 вуснаў у вусны, трывожнажахліва і задаволенакічліва, пера-даюцца яны з вуліцы на вуліцу, з пляца на пляц. Людскі віхор яшчэ болей раз'юшваецца, мацней гудзе, шпарчэй паглынае прастор.

— Бедныя сербы! Дзе ж іх каралеўская чэта жыцьме? — вылятае з тоўстых набраклых крывёю губ круглага гасцінадворца...

— Барбары! Стары Франц з вума сышоў! —-злуецца пруткаваты, худы з бародкаю клінком, з кійком у руцэ, з філасофскім выразам на твары адвакат.

— А мы, як заўсёды, дрэмлем! Нямецкая рука арудуе ў нас пад бокам,— дадае яго сусед, з мінаю ісцінна-рускага купца.

Следам дзесяткі самаўвераных і ганаровых сказаў, сотні пагроз і столькі ж ябедных, іранічных жартаў — гуляюць над бразгаючымі трамваямі, над шпарка ездзячымі аўтамабілямі.

Жаднага сумнення.

Расступаюцца натоўпы перад сівымі надутымі, бясчулымі генераламі. На чырвоных крывавых лампасах адбіваюцца нованароджаныя чаканні і спадзяванні.

Скончана пра ўсё іншае! Годзе сумненняў...

Вайна прыйшла! Ужо атручана паветра порахам. Тысячы вёрст да Белграда, а чамусьці здрыгаюцца сэрцы няпэўнасцю...

— Вось, вось! Хто пільнуе гарматы, каб яны не бухнулі над Нявою? Як справа з міннымі загарожамі пад Рыгай, Рэвелем, Кранштатам? У забяспецы? Напэўна! «Храбрае воінства»...

«Яго імператарскае вялічаства абвясціла армію і флот на ваенным становішчы!»

«У Кіеве абвешчаны прызыў ратнікаў першага разраду за 1911,1912 і 1913 гг.!»

Гэтак пяе хор галасоў безлічы юркіх, фаворных газетчыкаў!

I весткі, што лятуць з дзесяткаў вуснаў,— вострымі шпулькамі пранізваюць прагны на навіны людскі натоўп. Поўнасцю, дасканала аплёў яго атрутны подых вайны...

Але якое вайны?

Яскравае адчуванне выпірае наповерх — ванны незвычайнай.

Дагадкі, планоўкі, раздумы знаходзяць трывалую падставу ў запхнутых далей вестках з Лондана, з Рыма, з Токіо.

Няўжо ж блытаніна законаў капіталістычнага развіцця абмяжуецца двума — трыма краінамі? Яго моцныя сеткі ахуталі ўвесь свет.

Вайна лрыйшла іх разбэрсаць. Разбэрсаць?

Уваходам у Берлін да каляд?

Захопам Дарданельскай пратокі?

Разбурэннем Сербіі?

Клубок невыразнасці носіцца загадкай над расійскай сталіцай.

Пераплёт надзвычайных здарэнняў, выбухнуўшых наповерх, як попел і лава з Везувія, шаламанілі Рыгора. Ён драбніўся на часткі, натужваючыся ахапіць іх веліч і глыбіню. Але губіўся ў іх заблытанасці. Цьмяная невыразнасць скрадала яснату перспектывы.

3 запляснелых аналаў гісторыі паўставалі войны, непасрэдна цягнуўшыя за сабою рэвалюцыі. Няўжо, калі ў жыцці маецца падобны закон, ён абміне Расію на гэты раз? Ці для яго чыннасці патрэбны асабовыя эпохі? Як бы там ні было, а ў невыразным наступным можна было вышукваць розных нечаканасцей.

Гэта тыя нечаканасці, з якімі заўсёды гуляюць у жыцці разнастайныя здарэнні, сябруюць і надзеі. Рыгор іх не цураўся. Абданы падзеямі, ён знаходзіў палёгку і Петрусёваму лёсу. Сядзеў жа ён, Рыгор, калі паласа часу была зусім інакшай. Як бы там ні было, а кожнаму ваяку трэба прайсці гэту школу. Як ні ўтратны Петрусёў арышт, усё ж яму прыдасца. Астрог — палітычная школа. Рыгор адчувае па сабе. Астрог — у той жа самы час — і кузня; Рыгор згодзен з другімі.

Таварышаў лёс атрымліваў палёгку ў Рыгоравым ваччу і таму, што не мелася даных на зацяжны арышт. Магчыма, Петрусю інкрымінуюць удзел у сходзе   ўпаўнаважаных — тады дадуць адміністрацыйную высылку з трыццацьма трыма пунктамі... А бывае і без таго...

Аднак падобныя развагі былі нетрывалымі: яны не ўстойвалі перад наплывам таварыскага пачуцця спагады. Якім ні быў Рытор загартаваным ваякам, якою халоднасцю ні абдавала яго сэрца ў пытаннях змагання — усё ж Пятрусь займаў у яго нутры меспа, вакол якога магла бліснуць слязіна сантыменту. Няхай бы Пятрусь праходзіў заводскую школу, чымсь гэта яму надалі школу астрожную. А ці немагчыма, бывае, здарыцца так, што ён і не вытрывае яе? I замест поспехаў — набудзе разувер'е, страціць сілы. Так? Нікому шляхі не заказаны...

Вось жа прыйдзе Рыгор на завод і ў ім не застане Петруся. Вечарам пасля працы яны не сыдуцца ўдваіх і, як заўсёды, не абгавораць апошніх падзей. Ды колькі будзе марна страчаных планаў хоць I дробнага штодзённага жыцця! Няхай бы склаліся абставіны так, каб усё гэта знаходзіла сваё нармальнае завяршэнне... А яно — не... Не!

Рыгор ішоў на працу, адчуваючы сябе пераможаным, палонным.

Думаў, ідучы, што гэта яго шлях да пакоры перад тым, супроць каго выходзіў на супярэчкі.

Ішлі адзінкамі, па двое і другія рабочыя, але, чамусьці, на іх тварах не заўважна адбітку болю. Вось адзін размахвае рукамі і заліваецца смехам, калі другі яму патурае. Вунь трэці чытае ўзасос свежыя навіны ў «Совремёнке» і на нішто не зважае. А яшчэ іншыя то пасвістваюць, то жартуюць. Мэрам бы нічога ніякага не было — а дзесяцідзённая забастоўка не пакінула і следу. Будуць яхідна пазіраць на іх дырэктары заводаў і горда, звысака надзяляць сухімі сказамі. Ды павінны маўчаць? Го, не! Гэтага не! Было бессумненна, што   пачуццёішкоры недевнецца.

Але пра гэта не думалі — вайна перабівала ўсё. Пад яе ўражаннем знаходзіліся і рабочыя завода, і яго гаспадары. Нават тэмп працы падуладжваўся трывожасці агульнага настрою. Машыны, якія тачылі снарады, захоўваючы ў кожным некалькі смерцей, гэтыя машыны не маглі заглушыць сваім гоманам і шумам гутаркі рабочых. У праходах між станкоў, праз станкі кідаліся і адкідаліся руплівыя, уважныя запытанні і адказы. Кожны і ўсе вязалі з імі планы і дагадкі, страты і чаканні.

Рыгор ад знаёмых дазнаўся, што не адзін Пятрусь паплаціўся арыштам. 3 ліку рабочых завода ачуліся ў лапах паліцыі да дваццаці чалавек. Усю тую ноч, калі арьпптавалі Петруся, ішлі ўзмоцненыя трухі ў рабочых раёнах. Наладжваліся паліцэйскія аблавы.

Рабілася цікавым, як уцалеў ён. I разам з гэтым вырасла сумненне, ці надоўга гэта. Не адначасна з Петрусём, то сёння, заўтра ці яшчэ праз дзень, і паліцыя наведае яго. Запросіць да Петруся ў госці, а там — чаго добрага — выплыве і Смагін, і Рыга. Падумаўшы — не ўхмыляецца.

Рыгор надумаў колькі начэй не начаваць на сваёй кватэры. Авось мінецца гэта палоса. Але дзе знайсці прытулак? Успаміналася Ганна. Зранку цьмяна, між іншым, а што бліжэй к вечару, яскравей і настойней. I выйшаўшы з завода, ён сеў на першы трамвай і паехаў у горад. Не думаў — будзе Ганна на кватэры ці не — рэшана, і годзе. Што паза гэтым — не цікава.

У трамваі, бітком набітым людзьмі, з якіх было многа рабочых, Рыгор прыслухоўваўся да гутарак. Вайна ў пераломе апошніх падзсй — служыла асноўнаю тэмай. Адчувалася, што яна праняла кожнага чалавска, захапіла яго істоту. Старыя і маладыя, жанкі і мужчыны, вайсковыя і цывільныя, рабочыя і бюргеры-мяшчане — усе на розныя лады абгаварвалі бягучыя навіны дня. Паднімаліся спрэчкі, нясліся доказы і абвяржэнні, выяўляліся настроі. Кішмя кішэлі дзесяткі матываў за вайну, за яе дачаснасць і зусім слаба выплывалі варожыя ёй, але асцярожлівыя словы. Гусцела мешаніна, вінегрэт з людскіх пачуццяў, настрояў, безгрунтоўнай палахлівасці і беспадстаўнага задзёру. Гурт, гушчу, грамаду можна было разумець, бачачы яе ў бягучым трамваі, як нешта тлумнае, парванае на часткі, цьмянае і невыразнае. Калі б буржуазная філасофія не была пустою рэччу, патрэбна было б ужыць яе пры вывучэнні змешчанай у трамваі кучкі людзей.

Рыгор пільна наглядаў і ўважліва слухаў гутарку, падобную на тлум. Магчыма, з гэтым і вылез бы з трамвая, каб завярнуць на Пад'ячаскую, дзе жыла Ганна, і праз два крокі рассеяць уражанне, але раптам ускіпеў. Здаравенны, бочкаю пуза, якісьці, напэўна, буйны крамнік, нахальна перабіваючы агульную ўвагу, закрычаў: «Нямчура падкупіла жыдоўскую інтэлігенцыю і фабрычную басату; нам трэба гэтыя плевельт выпаліць агнём». Некалькі жанчын спагадліва кіўнулі галавою. Болей — дабрадушліва ўсміхнуліся. Хтосьці наперадзе іранічна гукнуў: «Яшчэ выдумка!» А Рыгор са злосці кінуў пузачу: «Вы пагромнымі лозунгамі не адыграецеся!»

На Рыгора востра паглядзелі з усіх бакоў вагона. Пачулася некалькі пагражаючых выгукаў. Сярод іх Рыгор улавіў выразнае — «нямецкі агент». Следам двое якіхсьці асоб усхапіліся з месца і памкнуліся ў бок Рыгора. Што б з гэтага выйшла, нельга сказаць, але Рыгор настаражыўся. Ён упорней паставіў ногі і сабраней настроіў узрок. «Толькі...» — прамігнула ў яго галаве і абарвалася разам з агульнай увагай да ўсяго інцыдэнту.

3-за рога Вядзенскай вуліцы хлынула раскіданая, як напалоханае стада, куча людзей. Трамвай спыніўся. Частка пасажыраў злезла. Праз адчыненыя дзверы і вокны даняслося ў вагон дзесятак гукаў: «Шапкі далоў! Ура! Боожэ-э, цара храні!» Было відаць, што гэта патрыятычная маніфестацыя.

Рыгор убачыў, якім здаволеннем засіяў твар трамвайнага таўсцяка. I яму стала няўцерп смешна, калі гэты слон замахаў праз акно капелюшом, вітаючы маніфестантаў.

Следам з натоўпу вылучыўся якісь чыноўнік і, падбегшы да бліжэйшага гледача, збіў з яго галавы нязнятую шапку.

Рыгор мігам выскачыў з вагона і памкнуўся ў бок маніфестацыі, але яго хтосьці схапіў за рукаў. ён абярнуўся і ўгледзеў Рудольфа Шульца.

— Ку-у-ды-і ты? — запытаў Рудольф.

— А-ах!.. I надало ж табе...— схамянуўшыся, адказаў Рыгор.— Ці ты бачыў сцэну? Хуліганнё-о!..

— Што-о, што вы сказалі? — перабіў Рыгора чыйсьці далёка не дружалюбны голас.

Рудольф тузануў Рыгора за рукаў, і яны на два крокі адступілі ўправа.

— Хуліганства-а...— з тым жа задзёрам адказаў Рыгор і не паспеў агледзецца, якое ўражанне пакіне яго сказ, як яго шапка дугою мігнула ў натоўп.

Рыгор азірнуўся вакола сябе, але дзесятак твараў як бы незаўважліва глядзелі ў розныя бакі. Зусім нельга было ўявіць, чыя работа з шапкаю.

— Сволачы! — праказаў ён і ўспомніў пра шапку. Рудольф працягваў яе Рыгору.

— Кінь, тут не час і не месца для тваіх спраў... Яны павярнулі ад натоўпу і пайшлі ў бок ад маніфестацыі. Апошняя з гікамі і шоламам, поўная пагромных разбойных настрояў, накіравала ўсцяж Вялікага праспекта напрамкам да Васільеўскага вострава.

— Но што робіцца-а! А-ах! — Рыгор хапіўся за голаў.

— Самадзяржаўе на дражджах,— разважыў Рудольф.

Рыгор доўга не мог супакоіцца. Толькі перавод Рудольфам гутаркі на іншую тэму адцягнуў Рыгора ад усхваляваўшага яго факту.

Рудольф паднёс Рыгору смагінскія навіны: арышт Сімена Галаса і ад'езд Лібы ў Вільню.

— Абяскровілася мястэчка дарэшты. Мэрам бы хто зачыніў вечка. I ўсё вайна. Перакруціла, перамалола.

— А ты даўно прыехаў?

— Учора раніцою. Прыехаў, ведаеш, поўны ўражання ад жудасных вобразаў мабілізацыі.I мужчыны, і кабеты, і старыя, і малыя, людзі і коні гулі, іржалі, мітусіліся — мэрам бы бачачы занесены над сабою востры, бліскучы нож ката. Я табе кажу — жах браў. Хацелася плакаць і завываць разам з асірацелымі дзяцьмі і жанкамі. Але слёзы тут жа высушвала халодная цікавасць. Сотні сталых свядомых мужчын, пакорліва, без супя-рэчак, накіроўваліся ў павет, магчыма, у губерню — а адтуль — на вайну. Незмярьтмае глыбіні жудасць — і. мэрам бы, так і трэба. Двое смагінцаў, чамусьці ўкрадкаю, кінулі каменнямі ў акно манаполькі. Следам пяцёра чалавек напёрлі ў дзверы і выламалі; далей пайшоў расхоп гарэлкі, звон шкла, дзікія песні...

Дзесятак стражнікаў доўга не мог уціхамірыць мнагасоценную грамаду. Гоман і крык сціхлі, сціснуліся шарэнгі, і людзі пакорліва пашнуравалі за горад. Нават хутка пачуліся песні... Прызнаюся, браток, я і дагэтуль губляўся ў блытаніне падобных з'яў... Вось жа, вось, пры вугле кожнае хаты роспачныя жанкі і замурзаныя ў слёзах дзеці — ужо сіраты, бязмоцныя, пакінутыя,— а там, мо на гоні ад іх, сярод залатых снапоў жыта — песні... Лебядзіныя песні соцень здаровых, поўных жыцця людзей — па дарозе да бойні... Толькі пудрысты пыл над мястэчкам — слупам...

— Гоняць,— заўважыў Рыгор.

— Тое і дзіва, што ідуць на імперыялістычную вайку ды яшчэ з песнямі. Але мне здаецца, што гэта да першае стрэчы з жахамі вайны... Хутка яе сутнасць выкрыецца перад усіма.

Рыгор задумаўся.

— Сапраўды складаныя пытанні,— згадзіўся ён на канцы Вядзенскай.

Пры павароце на Кронверскі праспект іх спыніў праезд палка кавалергардаў. Здаровыя, ружатварыя, адзін у адзін, гвардзейцы выглядалі спакойнымі, нават жыццёрадымі. Дагледжаныя, падабраныя пад масць — каштаны-коні зіхацелі чыстаю шэрсцю, як палітураю. Стракаталі каменні бруку — іх білі шротам цяжкія падковы. Адгароджваючы эскадронныя чатырохкутнікі з людзей, ехалі адзінкамі то па двое дасціпна адзетыя, ганорна-задзёрыстыя камандзіры.

Густым ланцугом выстраіліся прахожыя ўсцяж тратуараў, сочачы за кавалергардамі. Тысячамі ўзрокаў акідалі маладых, падабраных сялян-дзецюкоў, якіх пасцягалі з глухіх вёсак агромністае краіны ў прывілейныя палкі царскае арміі. 3 боку гледачоў чуліся развагі.

«Жалезная сіла»,— цешыўся дробны, сухарлявы чыноўнік. «Гвардыя першай пойдзе на фронт»,— паведамляў якісь дэндзі, з маноклем у воку. «Ці не на фронт яны ўжо?» — дапытваў разносчык памідораў з пірамідаю чырвоных фруктаў на галаве. «Не павінна... Го, не — тут і вакзала блізка няма»,— адказваў прыказчык з рагавое булачнае.

Тут жа, недалёка ад Рыгора з Рудольфам, нікому не заўважаны, торкаўся ў натоўпе юркі, гарачы патрыёт, які знянацку, нечакана выгукнуў: «Слава мужнай гвардыі!» Яго ніхто не падтрымаў, але мігам людзі рынуліся на выгук. Вачавідкі вырасла грамада, чый гоман заглушылі аддаленыя стукі падкоў кавалергардскіх коней.

Рудольф пацягнуў Рыгора за рукаў, і абодва пайшлі ў бок Біржавога моста. Калі яны апынуліся ля Васільеўскага вострава супроць будынка Заалагічнага музея, Рыгор спыніў Рудольфа.

— Я не нацешыўся з гэтага вобразаі — паказаў ён на Няву.

— Прыгожы, нечага сказаць... I цікава, бачыш, вонь у тым ражку, направа, Трубяцкі бастыён, дзе, напэўна, і зараз сядзяць рэвалюцыянеры, а наўскось, з другога боку,— Зімнія палацы з каранаваным катам.

— Хвалі стукаюць у крапасную сцену і ўсё не размываюць пакуль.

— Размыюць...

Яны яшчэ некалькі хвілін спыніліся на эпізодах рэвалюцыйнага змагання, пасля пайшлі ўсцяж Універсітэцкае ўзбярэжнае, да трамвайнай спынкі.

— Атыж куды думаеш ехаць? — пацікавіўся Рудольф.

— Я... як табе сказаць, да аднае свае знаёмае... Навіны вязу...

— Навіны?

— Так... надоечы арыштавалі нашага агульнага знаёмага.

— Арыштавалі? Завошта?

— У скутку забастоўкі... Чытаў мо?

— А то думаў — не?.. Так, цяпер з гэтым сцеражыся-а...

— Дык вось... Рыгор аглянуўся.

— Сам баюся... Прымаў удзел у сутычцы з паліцьіяй на Ломанскім завулку...

— Ты? Ого! Дай руку...

— На Выбаргскай старане ўзмоцненыя арышты, трухі, аблавы... А пападзіся — звяжуць з Смагінам, успомняць Рыгу — ты ж ведаеш, чаго казаць...

Рудольф засмяяўся.

— У Смагіне пра твой ад'езд — ні шушу... Нават мой бацька нідзе нічога не чуў... Дзе ты, браток, бачыў, каб у гэткі час ты быў у станавога на вуме. Іншая рэч — Ломанскі завулак... Я такі і спадзяваўся, што ты не мінеш гэтага. Адчуваў, калі ўпершыню спаткаўся...

Ну, мой бацька дагэтуль успамінае цябе — хоць і не ведаў, што ты быў пад наглядам.

— Вітай, калі пісацьмеш...

— Бацька тут...

— Бацька твой, туг? — здзівіўся Рыгор.

— Прыехаў са мною...

— Есць справы?

— Так... бачыш, мы немцы, як табе вядома, а цяпер...

Пад'ехаў трамвай і не даў дагаварыць Рудольфу.

Рыгор ужо з пляцоўкі вагона запытаў Рудольфавага адраса і толькі паспеў улавіць:  «Дзесятая лінія»...

Знятая для развітання шапка адгарадзіла ад яго вушшу нумары дома і кватэры. I тут якраз ён успомніў, што забыўся запытаць пра лёс адданага яму Паўла Памыйкі.

Падвешаны над брамаю нумар паказваў на дом, у якім жыла Ганна.

Рыгор узышоў на ганак параднага ўходу, каб паглядзець кватэру. Яе над дзвярыма не значылася — стаялі чотныя лічбы, а Ганна жыла ў кватэры 35. Трэба было ісці ў двор і там шукаць. Рыгор накіраваў у прачыненыя варотцы брамы.

— Вы да каго? — спыніў яго чыйсьці голас.

То быў дворнік, прытуліўшыся да цёмнае сцяны і не заўважаны Рыгорам.

— Я ў кватэру нумар 35. Скажэце, дзе яна?

— Направа, чацвёрты этаж...

— Дзякую.

На ўсходах Рыгор раптам спыніўся і сам сябе запытаў — ісці?

Не даўшы адказу, рашуча пайшоў угору. Не заўважыў, калі злева глянула на яго вядомая лічба.

— Не чакае, зразумела,— падумаў Рыгор і пазваніў.

Хутка ў дзверы прасунулася бабуліна галава і запытала:

— Вамкаго?

— Мне Гашгу Завіру, яна дома?

— Уваходзьце. Направа другія дзверы. Пастукайце — у яе хтосьці ёсць...

Цёмны калідор узбіў Рыгора на нейкую шафу. Ён папрасіў убачэння і пачуў ззаду сябе:

— Стукайце.

Рыгор не паспеў падняць рукі, як Ганна выбегла на калідор і пазвала:

— Сюды, Рыгор... с-сюды... Яе голас перацялі спазмы...

— Добры вечар... Неўпару?

У драбнюткай каморцы, дасціпна прыбранай, усё ж беднай на выгляд, пры акне сядзеў якісьці мужчына. Не разглядаючы яго, а шукаючы, дзе б палажыць шапку, Рыгор падышоў да малюпаткага століка, з падстаўнікам для кветак.

— Магчыма, паперашкодзіў? — не гледзячы на Ганну, запытаў ён.

— Кінь, што з табою, Рыгор?.. Сядай, вось, і будзь, як у дому... Мне сорамна, што я нічога... Хіба пачакай, а я мігам збегаю...

— Ганна, ты...

Рыгору, аднак, хацелася есці, і здорава. Гэта ён адчуў, калі злез з трамвая. Ён хапіўся,— бач, дарэмным быў яго намер перапыніць Ганну.

— Ты, вось, пазнайся з таварышам і пасядзеце ўдваіх.

Рыгор міжвольна абярнуўся да акна і ўгледзеўся ў твар Ганнінага знаёмага.

— Не пазнаеш? — запытала Ганна. - Не.

— Артура Цвібеля? — праказаў той.

Рыгор утаперыўся вачыма ў адну кропку і праказаў:

— З Рыгі? Ведаю!

— Помніш сходку і... Наталю?

Рыгор падняўся з месца і падышоў да чалавека з працягнутаю рукою. Ужо ён яскрава бачыў перад сабою перапоўнены людзьмі пакой.

Наталін вобраз уклініўся між яго і Артуравымі вачыма.

— Але, якім жа чынам? Ганна?

Стук дзвярэй, за якімі Ганна схавалася, быў адказам на Рыгоравы словы.

— Я з Ганнаю толькі тыдзень таму як пазнаўся.

I дзе, і як — проста цікава... Мая жонка працуе разам 3 ёю ў экспедыцыі. Я, аднойчы, зайшоў да яе, а тая вазьмі і звядзі мяне з Ганнаю.

Разгаварыліся — і выявілася, што абое з Рыгі... Калі ж кранулі рыжскага жыцця, знаёмых, так першым чынам — абое ўзбіліся на цябе... Паверыш — каб хто мяне завяраў, што я з табою сыдуся тут, у Пецярбурзе — махнуў бы рукою... А, тым часам, праўда... I як нутром чуў, што ты прыйдзеш сюды... Давай, думаю, заскочу па дарозе і запытаю, ці бачылася з табою... Я жыву вось тут, на Школьскай; калі ласка, заходзь — буду вельмі рады... Успомнім старое, хоць і недалёкае...

Яны трымаліся адзін у другога за руку. Ніводзін не памыкаўся разняць таварыскага прывітання. Адначасна абое прыселі каля століка, як звязаныя... I толькі закавыляўшае пад Рыгорам крэсла заставіла яго мімаходзь аберуч хапіцца за апорныя пункты: за шыляванне акна — адной рукою, а за сцену — другою. Аднак гэта камічнае становішча не выклікала ні ў адным водгуку. Праз хвіліну маўчанкі Артур загутарыў далей:

— За гэты год, таварыш Рыгор, я многа гора нацярпеўся. Мяне разлічылі з завода ў Рызе хутка пасля твайго арышту. Я перш прабаваў паступіць на другі, але, як па згаворы,— усюды адбой. Тады я напісаў ліст таварышу ў Пецярбург — той парадзіў прыехаць. Не думаючы доўга — злажыўся і ў дарогу... што ж нам, пралетарам, доўга раздумваць? Накідаць нсчага, а сям'ю за рукі і ходу... Прыехаў у Пецярбург і, паверыш, добра ўладваўся. Астаўся на працы... Заработак быў не дрэнны... Раптам — забастоўка... Ці ж у маёй натуры не быць першым? I, што ты думаеш, гэтымі вось рукамі накінуў масцеру мяшок на голаў... Пасля дазналі і ў чорныя спіскі. Куды ні паткніся — адказ... Як і ў Рызе... Тадьт я кінуўся на другое — мяне ўперлі ў арцель каталёў... Ну — там не вытрымаў... А зараз з паўгода бадзяюся па дробных майстэрнях. Заработак — як кот наплакаў... Дзякуючы Міхасю Камару — мо, помніш яго? — удалося жонку ўладзіць на службу, і гэтак кідаюся... 3 агню ды ў полымя...

Рыгор уважліва слухаў, прапусціўшы між вушэй успомненае Артурам імя Камара.

— Круціць, браце, жыццё нас, як вецер саломіну! — праказаў ён.

— I яшчэ як круціць!..

— Але, вось, мне здаецца, што не сумее зламаць! Ха-ха-ха! Не дамося-а!

Рыгор, а за ім Артур, як па згаворы, падняліся з месц, каб праверыць свае сілы, ці сапраўды іх хопіць не падацца жыццёвай нязгодзе.

У гэты момант стукнулі дзверы, і ў пакой увайшла Ганна. Не патураючы ні на вошта, загутарыла:

— Сустрэла, выпадкова, Міхася Камара... Прасіла зайсці... Але ён спяшыў кудысьці... і ніяк не мог уварваць каліва часу... Вельмі прасіў днямі яго наведаць...

Ганна паведамляла гэта з лерабоямі, засопшыся, уладваючыся з небагатым сервізам, які складаўся з дзвюх талерак, аднаго нажа і відэлак. Яна спяшалася, і гэта паднімала нервовасць — у скутку якой пару разоў выпаў з рук нож і чуць не павярнуўся стол...

Рыгор настаражыўся, пачуўшы імя Міхася Камара, але затрымаўся распытваць, пакуль Ганна не ўраўнаважыцца...

— Вось... цесната, бачыце... даруйце-э, чым хата багата...

Яна паглядзела на мужчын.

— А зараз і самавар... Не болей дзесяці хвілін, перапрашаю...

Ганна памкнулася ў дзверы — Рыгор пераняў:

— Міхась Камар, кажаш? Як жа ён, адкуль і што?

— Хіба ж табе Артур не казаў?

Ганна мігнула ў дзверы, падаўшы пра сябе знаць стукам самаварнае трубы ў калідоры.

— Я ж табе казаў, Рыгор, што маю жонку Міхась у экспедыцыю ўладзіў!

— Міхась Камар? А яго адрас?

— Я запытаю ў маёй жонкі — тая ведае... Кожны раз можам зайсці да яго... Ды Ганна, напэўна, знае...

— Я мушу быць у Камара... Ганна?

Тая шмыгала то ў пакой, то з пакоя... I клапацілася пра гасцей.

— Як на ліха — жаднае цягі...— ні то казала яна сабе, ні то скардзілася гасцям.

— Вы бы кінулі, Ганна, з самаварам,— праказаў Артур.— Мы зараз пойдзем і дзеколечы па дарозе перакусім...

— Па дарозе... а Рыгор, магчыма, і не абедаў, праўда?

— Ты ўгадала,— пасмяяўся Рыгор,— з завода і да цябе — глядзі, во...

— Вось бачыце...

Ганна яшчэ парсцей завіхнулася каля гарбаты. Цяпер яна пакінула гасцей і ўжо з'явілася ў пакой з гарачым самаварам.

— Сядайце-э, прашу вас! — пазвала Ганна Рыгора і Артура.— Выпіце па шклянцы гарбаты...

П'ючы гарбату, іх гутарка цярпела ад нязвязнасці, часта пераходзіла з тэмы на тэму. I гадзін за дзве часу яны стала вырашылі толькі адно пытанне — гэта пра тое, калі пабываць у Міхася Камара.

Падвешаны на сцяне гадзіннік выбіў дванаццаць.

Артур падняўся з месца.

— Няўжо поўнач? Даруйце, я пабягу...

— Жонцы абяцаў? — пасмяяўся Рыгор.

— Позна, позна, браце...

Ён па чарзе развітаўся перш з Рыгорам, пасля з Ганнаю і накіраваў у дзверы.

— Чакаю... Думаю — не адкажаце мяне наведаць? Ганна? Рыгор?

— Абавязкова.

— Будзь пэвен.

Ганна правяла Артура за дзверы.

Яшчэ даносіўся стук Артуравых шагоў па каменных сходах,— калі ў Рыгора з Ганнаю пачалася шчырая прызнаная гутарка. Рыгор сядзеў, апёршыся локцем рукі на столік, напружана глядзеў у пабляднелы твар Ганны і казаў:

— Каб ты ведала, Ганна, я прыйшоў да цябе як да бліжэйшага мне чалавека... Ці чула ты — арыштавалі Петруся. I з дня на дзень можна чакаць...

Ен зацішыў голас.

— Пятрусь бурыў Калтаўскую мануфактуру, а я... а я змагаўся з паліцыяй і казакамі ў будынку на Ломанскім завулку. Сказаць табе — добра, смела і дружна бараніліся. Але нас купка, а вакол дома — сіла ворага... За поўнач былі пераможаны, уцяклі з дому, і ўжо праз некалькі хвілін я напаткаў бяспечныя патрулі коннае паліцыі... Што ж аставалася надалей? I мы пайшлі прадаааць. А зараз — вораг робіць расплату — кожны момант я гатоў ачуцца побач з Петрусём... Ты чула?

— Я, я добра чую...— растрывожана праказала Ганна і змаўчала.

Маўчала, а на твары гусціўся глыбокі роздум. Настарожаны ўзрок камяніў вочы; у кутках губ прабягалі нервовыя ўздрыгі. Было відаць, што дзяўчына аддалася пачуццю няпэўнасці за Рыгора.

— Зноў можа стацца...

Ганна не даказала — нервовасць скрала словы.

Дзяўчына тут жа павярнулася да акна, каб захаваць ад Рыгора сваё хваляванне.

Рыгор яскрава адчуў у сваім нутры Ганніна становішча.

— Цябе непакояць мае навіны? — узяў ён Ганну за руку.

Тая шчыльна да яго наблізілася, палажыла яму на плечы руку і адказала:

— Табе небяспечна на кватэры...

За дзвярыма пакоя прашамалі чыесьці крокі.

— Начаваў бы ў цябе, але цесна, няёмка ад гаспадароў кватэры і...

— Нічога, Рыгор. Начуй, прашу я...

— А ты?..

Рыгор пацепам плеч дакончыў сэнс нявыказаных слоў — ці не завялікаю іытымнасцю будзе гэта для яе. Ганна зразумела яго легап, як бы чула выразны бессумненны сказ.

— Кажу табе, Рыгор, нічога... Я як колечы, а ты... а табе будзе месца...

Нельга было не паверыць у Ганніну шчырасаць. Рыгор шустрым узрокам акінуў пакоік Ганны. Тая засмяялася.

— Цесна, ну ж у цеснаце — не ў крыўдзе... Няпраўда мо?

— Чаму ж няпраўда!..

I шчырасць сваіх слоў Рыгор падмацаваў поціскам Ганнінай рукі.

Для іх абаіх было ясна без далейшых слоў — што ўсё злажылася як мае быць, само сабою, выпадкова, але неадменна і натуральна. Тады нечага вяртацца да гэтай тэмы, можна пераходзіць да чарговых пытанняў.

I ў Рыгора, і ў Ганны мелася процьма планаў і намераў, якія вымагалі неадкладнага абгавору і вырашэння. Многія з іх былі агульным для абаіх. Кожнаму яны здаваліся трапяткімі, вострымі і грунтоўнымі.

Ды ніводнаму не хацелася варушыць язык, каб не перабіваць запойнае цікавасці ўзаемнага сузірання. Сарамлівае і няёмкае для другога разу, зараз прымалася за звычайнае і зразумелае.

Яны маўчліва глядзелі адно другому ў твар і тут жа ўваскрасалі цікавае, яснае і ў той час невыразнае мінулае. У гэтым мінулым мясцілася багата характарных рысак і глыбокіх момантаў. У ружовым воддалеку гэтыя рыскі і моманты яшчэ болей выпукляліся, адшліфоўваліся і ў прызме бягучых хвілін давалі хвалюючае праламленне.

Над іх нерухомымі постацямі насілася палкае натхненне, малюнковыя надзеі; расла і фармавалася тая жыццедаўчая сіла, якая хавае ў сабе субстанцыю людскога бытавання. I Рыгор і Ганна адчувалі неабачныя ланцугі, якія вязалі іх падсвядома і свядома, адным канцом замацаваўшыся ў Ліцку на станцыі, другім — вось у гэным пакоіку...

Болей года часу, што разлёг між іх першым і апошнім спатканнямі, звузіўся, стуліўся ў нязначны квадранец і знік... Знік, але не без следу... На кожным з іх — яго адбітак, выразны і вачавідкі. То ж ім зацікаўлены абое, седзячы і вывучаючы адно другога.

Рыгор не выпускае з вока жаднае дробязі ў Ганнінай перамене. Ён бачыць кожную рысу яе пасталеўшага і пахарашэўшага твару. Вось гэты спакойліва-ўглыбёны ўзрок пабуйнеўшых вачэй; пахудзеўшыя і ад таго падаўжэўшыя шчокі з паўпатухшым ружам; не высокі і не нізкі лоб, так характэрны для нажытае Ганнай сур'ёзнасці. Даўгаваты, з непрыкметнаю гарбінкаю, стройны нос; як часнок, белых і чыстых, два рады зубоў. Выразнасць цёмна-шэрага ваччу і той жа шоўк хвальністых льняных валасоў. У хадзе — болей гібкасці, болей дынамічнае рухавасці. У постаці — непараўнаная эластычнасць...

Рыгор падмячаў у Ганне агульныя з Наталяю манеры ў завіхах. Тая ж, гэтак моцна запаўшая ў яго нутро парыўчатасць; тыя ж навароты і сталёвыя замахі рукі. Мэрам бы нехта знарок прыдаў гэту якасць год таму зусім непадобнай дзяўчыне. Адзін толькі год — праўда, вельмі даўшыся ў знак Ганне — зрабіў з Рыгоравае знаёмае зусім іншую істоту. Гэта перамена выйшла ўдала пагоджанай, закончанай як знадворку, так і знутра.

Перад Рыгорам стаяў чалавек, да якога нельга было не прасякнуцца глыбокаю павагаю; роўна з гэтым — цяжка было не падацца да яе і цёплым каханнем. Калі б ён думаў шукаць сабе сябра — можна было б спыніцца на Ганне і кропка. Ды зараз, знаходзячыся з ёю самнасам і далёка без аформленых намсраў у адлегласці гэтага пытання, ён адчуваў, што Ганна бліжэйшы і раднейшы яму чалавек. Яна цалкам адпавядае яго запатрабаванням... 3 боку натуральнага падбору, безумоўна, і сам дзядуля Дарвін не падкапаўся б. Так!

Жыццё — вялікі мастак і ператворца! Варта было ад Ганны адняць мацеру, перакінуць яе ў новае месца і ў іншыя абставіны, як з яе выйшаў чалавек, падобнага якому — пашукаць.

Цяпер Рыгору былі зразумелымі паводзіны Ганны, калі яна знарок наведала яго мацеру і гэтак цёпла абышлася з ёю. Зараз было ясна, чаму яна гэтак клапатліва чакала яго, а, стрэўшыся,— пайшла ў шэрагах маніфестантаў. Вось-вось яна ўся — у гэтых клопатах пра яго, у зацікаўленасці стрэчамі з Артурам і Міхасём Камаром.

— Я ўспомніў, Ганна,— перарваў зацяжную маўчанку Рыгор,— гэта ж ты была ў Сілцах. Дай я табе падзякую за тваю ўвагу да мае старое.

Рыгор прыхіліў Ганну да сябе і надарыў яе пацалункам.

Гэта было для яе нсчаканым і разам з тым надзвычайным.

Надзвычайным і глыбока дзіўным, бо нішто нс паказвала гэтага. Ганна ўверана глядзела на Рыгора, як бы супроцьстаўляючы сваю праназаватасць яго востраму ўзроку. I год нябачаны Рыгор вырастаў перад ёю ў мілы, зачароўваючы вобраз. У ім збіраліся Ганніны пераблытаныя надзеі, за ім разгортваліся заманчывыя перспектывы. Але тут жа, побач, Рыгор здаваўся халаднаватым і сухім. Прынамсі, у ім не знаходзіла Ганна таго, што б дазволіла ёй паспавядацца яму ад душы. Намякне возьме пра штоколечы гэткае, а той, бачыш, і не спадабае.

Рыгораў пацалунак вярнуў дзяўчыну да поўнага давер'я.

Цішка Гартны. 1924 г.

Цішка Гартпы з маці і дачкой Галінаіі. 1925 г.

— Ты ведаеш, Рыгор, як я па табе сумавала. Я не знаходзіла выйсця ў сваім ясыцці і не цікавілася яго будучыняй... Той вечар, калі я наведала цябе па слядах першага спаткання, той вечар акрэсліў усё... Я не злавала на цябе, застаўшы разам з Наталяй; я даравала пазнейшыя непрыемнасці і болі; я толькі не даравала аднаго — гэта немагчымасці цябе замяніць другім... Разумееш ці смяешся?

Ганна апусціла вочы. Ціха выказаныя думкі рабілі шолам, гудзелі ў вушшу, і навостранасць у чаканні Рыгоравага слова — навостранасць была таней валаска. Вось-вось плаўкі зык, пушчаны з мілых, гарачых вуснаў сябра-таварыша кране па ім і...

— Што б я ні сказаў, гэтага будзе мала... Другі пацалунак ажывіў яго словы.

У гэтым пацалунку крылася тое, за чым адчынялася поўнае ўзаемнае паразуменне далейшага.

Адчуваючы гэта, яны спакойліва пайшлі настрэчу адпачынку.

Назаўтра была нядзеля. Умсо зранку горад жыў пад уражаннем маніфеста пра вайну. Па напаленых сонцам тратуарах тупалі тысячы пецярбуржцаў, пераказваючы апошнія навіны. Яны, гэтыя навіны, далей адсякалі ўсякую няяснасць, розныя падзеі і сумненні. Вайна санкцыянавалася подпісам «божага памазальніка». Вайна ўзаконьвалася воляю таго, каму пакуль не кінулі пакарацца мільёны. Вось іх, гэтыя пакорлівыя мільёны, ап'янены крывёю сатрап, з «божым імем» на вуснах, блаславіў на бойню.

Кожны, чытаючы белыя лісты на сценах камяніц,— не быў упэўнены, што «божая міласць» не падставіць яго грудзей пад кулю. Суворая сапраўднасць трымала пецярбуржца ў душным горадзе. Адны з іх вылічвалі гады, успаміналі час прызыву і абмяркоўвалі планы далейшага жыцця іх сем'яў, другія будавалі намеры, вывучалі абставіны і падрахоўвалі будучую нажыву. Гэтыя апошнія з асалодаю чакалі моманту, калі з балкона Зімняга палаца «самадзержац усерасійскі і прочае» пачне чытаць маніфест «сваім вернападданым», першыя пасылалі праклёны крываваму «благавернаму» чытальніку. Рабочыя аколіцы назбіралі класавую помсту.

Рыгор выходзіў ад Ганны а дзесятай гадзіне раніцы, умовіўшыся чакаць яе на Каменаастроўскім, каб пайсці вечарам у оперны тэатр Народнага дома. У яго не было думкі выязджаць за горад.

Агульны настрой жыхарства, ахапіўшы Рыгора на вуліцы Пецярбурга, рабіў гэты дзень цікавым і памятным днём. Рыгорава чуласць да агульных сутрасенняў надавала яму вострасці ў перажываннях бягучага моманту.

Едучы з Пад'ячаскай на Выбаргскую, ён уважліва прыслухоўваўся да кожнага жывога гуку, да маленькага шораху.

Яркая сонечная пагода не скрашала яго чакання тых ці іншых надзвычайных водгукаў на абвяшчэнне маніфеста. Грамадкі гараджан, растыканыя па баках вуліц, каля белых квадрацікаў паперы, выглядалі ў Рыгоравым ваччу знаёмымі вешчунамі вялікіх падзей.


Пераязджаючы Малую Няву і пазіраючы на срэбра вады, ён бачыў яе застыглы спакой. Як і ў кожны дзень, шныралі па яе прасторах шутаўскія лёгкія параходзікі; яны пярэсціліся букетам святошняе публікі. У Пятроўскім парку — кішмя кішэла людзьмі. 3 гікам і піскам падкідаліся высока ўгору качэльныя лодкі. Памерна круціліся скрынкі на каруселыіым калясе. Заліхвацкі зырылі бубны і гудзелі медныя трубы аркестраў. Сярод людзей блыталася ранейшая колькасць бяспечных салдат.

«Няўжо іх не кратае жах вайны? Або ўжо яны перадумалі маніфест, перабалелі яго сутнасць і вярнуліся да бягучых спраў?» — падумаў Рыгор, цяпнуўшы плячыма.

Кватэрная гаспадыня сваім настроем крыху выясніла гэта.

Стрэўшы Рыгора на парозе ў кватэру, яна ў упор праказала да яго:

— Цяпер ужо вайна — факт... Гуляй і думай пра заўтрашняе.

— Так! Гуляй і думай пра заўтрашняе!

— А цару — хоць бы што: падпісаў і на трон,— дадала яна.

— А вось людзі маўчаць, мэрам так і трэба,— не даючы сабс адчоту, выліў Рыгор накіпеўшую злосць.

Гаспадыня паківала галавою і ўхмыльнулася.

— Людзі... што людзі... ёсць розныя людзі... Адным — вайна і слёзы, а другім — вяселле і пацеха...

У гэтым сказе простае кабеты, мяшчанкі-абываталькі, хавалася доля мудрае ісціны. Перад ёю спасаваў і Рыгор, спакойліва заўважыўшы:

— Так, Сарафіна Хлораўна, так; вы праўду кажаце.

— Або ж не так? Паспрабуй перайнач... Вось казалі ж людзі, якія маніфестацыі ўчора былі ў спагаду вайне... Пават быццам бы якіясьці падстаўныя рабочыя прымалі ў іх удзел... Так... мо ж чулі, колькі трухаў прайшло мінулаю ноччу?

Рыгор паціснуў плячыма:

— Не чуў!

— Заўтра пачуеце...

Гаспадыня трымалася стаічна, і словы з яе вуснаў ліліся, як з якогасьці бяздушнага механізма. Яе абыватальскі спакой і спакойная аднакавасць моташнілі Рыгора.

Схаваўшыся ў сваім пакоі, ён чуў, як за дзвярыма далей гудзеў голас бескалапотнае гаспадыні. А ў гэты час за сценамі дома, у агромністым горадзе, па ўсёй вялікай краіне насіўся крывавы віхор вайны.

— Да мяне ніхто не наведваў, Сарафіна Хлораўна? — запытаў Рыгор гаспадыню ў прачыненыя дзверы.

— Вас?.. Ой жа, ой, даруйце-э, Рыгор Міхасевіч вось вам пісулька. Утрапёная я баба... Сапраўды, з доўгімі касамі, а з кароткім розумам. Загаварылася, стрэўшы вас, а экстранае справы... Дзяўчына якаясьці прынесла і вельмі прасіла тэрмінова перадаць...

Даючы выгляд вінаватай, гаспадыня рухава замітусілася па кватэры і хутка прынесла Рыгору пісульку.

— Я хацела запытаць вас, хоць і недарэчы, ці не былі вы на Дварцовым пляцы?

— Чаго?

— А маніфест слухаць... Цар жа меўся чытаць яго з балкона Зімніх палацаў... Усе-ўсе ішлі туды.

Гаспадыня чупырылася... Чытанне царом маніфеста мела на яе куды большы ўплыў, чым яго сутнасць.

— Н-ну яго з гэтым...

Рыгор не даказаў — не таму, што было неўпару і не на месцы, а таму, што, літары запіскі перабілі сказ. Ьн, не зачыняючы дзвярэй, прачытаў нястройныя радкі дзявочага характару і раптам настаражыўся — запіска была ад Гэлі.

«Няўжо Гэля ў Пецярбурзе? Як то магло стацца?» — праказаў Рыгор уголас, і тут жа пачуў адказ гаспадыні:

— Я так і ведала, што гэта ваша знаёмая. Ллс, даруйце мне, ад яе нясе падазронасцю.

Рыгор на гаспадыніны словы нічога не адказаў. У пяць хвілін ён пераадзеўся і пайшоў да назначанага Ганне месца.

Яго думка мігам вярнулася на кватэру, дзе Сарафіна Хлораўна збіралася ісці на Дварцовы пляц.

Сарафіна Хлораўна — адна з тысяч філасофак звычайнага непарушнага бытавання. Вось табе ўзрокі на вайну, вунь табе адносіны да маніфеста, а побач думкі пра няведаную ёй дзяўчыну. Чым то Гэля паказалася ёй падазронаю, цікава? Ха-ха-ха! Няўжо яно... «Але я вазьмі і не распытай гаспадыні, што ж Гэля сказала, падаўшы пісульку? Адкуль і як яна трапіла да мяне?»

Эпізод з Гэлінай запіскаю аднімаў Рыгораву ўвагу, пакуль ён не дайшоў да Каменаастроўскага. Яго не перабіла нівошта, хоць на рагу Дваранскае Рыгор найшоў на громкі крымінал з непакорным пасажырам трамвая. Паліцэйскі нахабна тузаў сярэдніх гадоў чалавека, свістаў камусьці, а вакола гукалі зусім неласкава для гарадавога. Праўда, тут не мелася сувязі з ваенным настроем. Рыгор прыкмеціў гэты настрой, калі падблізіўся да Троіцкага моста. Тут было відаць, як гушчы людзей плылі ўзад і ўперад праз гарбатыя пралёты моста.

— Рыгор, сюды-і! — пераняла яго Ганна.— Задумаўся-а нечага? Мо зноў нядобрая навіна? — дадала яна.

— А і то — навіна,— ухмыльнуўся Рыгор.

Ганна змяніла міну — навіна не абяцала быць непрыемнай.

— Кажы пра яе...

— Во,— Рыгор дастаў з кішэні Гэліну пісульку.

— Зямлячка прынесла, Гэля,— ёсць такая... Неспадзявана — і таму загадліва.

— Чаму загадліва?

— Таму, што зусім нядаўна я спаткаўся з ёю ў Смагіне, а гэта ўжо яна тут... Але пабачым далей, а цяпер — пойдам у Народны.

— Так... Ну, ты ж ведаеш, што там за опера?

— Здаецца, ці нс «Тарас Вульба»? Ды аднакава... Важна...

Рыгор не дасказаў, у чым хавалася гэта «важна». Цяганіна з білетамі, за якімі яму прыйшлося стаць у чаргу, перабіла думкі.

Калі яны ачуліся ў фае, Рыгораў настрой вачавідкі падняўся і расхваляваў яго нутро. У тэатр сабралася процьма багатае, шыкознае публікі, якая не па моманце выглядала бяспечнай і самадавольнай. Элегантныя вайскоўцы выгіналіся перад расфуфыранымі панямі, заліваліся робленым смяшком. За сценамі будынка яны хаваліся ад усяго таго, што было страшнага і праступнага ў царскім маніфесце.

Раззіраючы навакол, Рыгор карцеў жаданнем выкінуць якую-колечы штуку, хоць блазенскую, недарэчную, але такую, якою можна было заставіць вось гэту плойму адваротных яму людзей замітусіцца, уз'юшыцца, пачуць, што ў іх пад нагамі — не цвёрда. Шэраг казачных камбінацый мігнуў у яго думках, завярцеўся ў шалёным лёце...

— Хадзем, хадзем, ужо трэці званок,— перабіла яго Ганна.

На іх хлынуў гулкі, порсткі натоўп гледачоў і панёс з сабою напрамкам да ўходу ў глядзельную залу.

Яны не паспелі знайсці месца, як агні пагаслі і ў глыбіню агромністага прастору будынка прагудзела:

— Марсельезу-у-у! Марсельезу-у-у!

Адзіны гук хутка зліўся с цэлаю гамаю настойных вымагальных крыкаў да аркестра, каб той прайграў марсельезу, як рэвалюцыйную песню. Крыкі верхняга яруса запоўніліся рэдкімі выгукамі ў розных канцах тэатра.

У адказ на іх — аркестр дэманстрацыйна зайграў «Божа, цара храні». Пранёсся беглы шорах па ўсёй зале, і партэр, амфітэатр ды першы ярус — падняліся як адзін. Выбухнула маніфестацыя за вайну, подых якое з прыходам у тэатр абдаў Рыгора гідотай.

Як стаяў, ён увесь закалаціўся ў пазыве абурэння і на ўсю сілу гукнуў: «Далоў вайну-у!» Яго выгук востра ўрэзаўся ў звонкі аркестр.

Ганна нервова тузнула Рыгора за крысо жакеткі і ўдала засланіла сабою з боку насупліва глянуўшага ў яго бок таўсцяка.

3 пярэдніх месц азірнуліся ў іх бок каля дзесятка чалавек; іх вочы гарэлі жывёльнаю злосцю.

Рыгор незаўважана, паўз сцэну, прайшоў да выйсця ў фае і да канца іграння гімна ачуўся на трэцім ярусе.

Ён ужо праходзіў да свайго месца, як на ўспыхнутае святло ў тэатры паняслося з чацвёртага яруса новае дружнае — «Марсельезу-у! Марсельезу-у!»

Святло зноў пагасла, ды гукі не змаўкалі. Аркестр зацягнуў «Марсельезу», і ёй настрэчу хтосьці прагукаў Рыгораў лозунг: «Далоў вайну-у-у!»

Рыгор зычна запляскаў у далоні.

Ганна тузанула яго за рукаў.

— Гэта ж трэба, цэлым тыднем не даць пра сябе жаднае весткі... Я ўсё чакала, што авось наведаеш, авось кінеш адкрытку, а ты...

— Перша давай прывітацца, а тады ўжо будзем ушчуваць... Якая ты, Ганна... Ласне можаш вымеркаваць, каб усё ішло па плану...

Думаў ужо, што чацвяргом абавязкова зайду, а, тым часам,— навярнулася сходка і затрымала... Тады адклаў на сёння...

— А я, паверыш, трывожылася за цябе... Колькі розных думак перабрала... Усё ж, па-мойму, ты неасцярожліва трымаў сябе ў тэатры...

Ці ж гэтым згрозіш каму...

— Згрозіш... Ха-ха-ха! Няхай паслухалі... Задумаецца, каму трэба...

Ад пункта сустрэчы на рагу Вазнясенскага яны прайшлі да Пад'ячаскай і завярнулі налева.

На вуліцы было ціха і цемнавата. То насустрач ім, то абганяючы іх, хадзіла шмат пешаходаў, болей жанчын. Зрэдку чуліся гучныя пярэклікі, лаянкі і піскі.

— Тут шмат жулля і... Ганна ўскорыла хаду.

— Ты спяшаешся, каб не спазніцца? Яшчэ ж дзевятая толькі. Напэўна ж, Камаровы чакаюць? — праказаў Рыгор.

— А ласне яны ведаюць, што мы зойдзем сёння?

— Не ведаюць? А я ж думаў...

Яны ачуліся на Нікольскай. Якраз прабег трамвай і ажывіў сваім гукам маўчлівы квартал. 3-пад перакіднога мосціка праз Фантанку глядзела некалькі сіняватых газавых ліхтароў.

Ганна, падняўшы галаву ўгору, прыглядалася ў вокны будынкаў. Яе хада зацішала. Рыгор патвараў.

— Вось, глядзі, на чацвёртым паверсе пара асветленых вокан? Гэта якраз Камарова кватэра. Пераходзім на правы бок...

— А ці варт сёння ісці да іх?

— Ну, ты ж ехаў знарок...

Хутка яны апынуліся ў дзвярах. Ганна першаю пайшла па ўсходах. Рыгор адставаў. Да чацвёртага паверха ён адстаў на два пралёты і нагнаў Ганну, калі перад ёю ўжо былі адчынены дзверы ў кватэру Камара.

— Нешта цяж'ка мне даюцца вашы паверхі,— праказаў Рыгор у цёмны калідор кватэры.

— А як жа я — кожны дзень па некалькі разоў,— адказала Ганна.

— Ото ж і тое...— дадала жаночая асоба, стоячы ў ценю за дзвярыма.

— Мой Міхась штораз, калі ўзыдзе наверх, праклінае і ўсходы, і дом, і людзей, якія яго будавалі... Чамусьці не любіць, ды годзі... Па мне ж, хоць бы што...

— Ну, убачайце, мы без попыту промся ў дзверы... Рыгор прыпыніўся і прытрымаў за руку Ганну.

— Ці хоць гаспадар удому? — запытаўся ён.

— Дык жа чакаем, напэўна, вас... I Артур Цвібель разам...

На іх гутарку адчыніліся дзверы бакавое каморкі і з іх прасунулася галава мужчыны. Рыгор кінуў да яе востры, напружаны ўзрок, але не знаходзіў знаёмых, памятных рысаў. Выцягнуты твар з французскаю рыжаватаю бародкаю, з высокім ілбом, худым доўгім носам і заўпалымі шчакамі не перадаваў ранейшага Міхася. Няўжо і ён паспеў так змяніцца? Ці, магчыма, Рыгор згубіў з памяці яго рысы?

Пераступаючы парог у каморку і наблізіўшыся тварам да твару Камара, Рыгор улавіў арыгінальнасць і плаўкасць Камаровага ўзроку, яго заўсёдашнюю ні то сяброўскую, ні то іранічную ўхмылку, скрадзеную тонкімі губамі і ўпаласцю шчок.

— Рад бачыць свайго вучня,— прывітаўся Камар.

— Не меней рады стрэцца са сваім настаўнікам,— адказаў Рыгор.

— А мы ўжо і надзею згубілі вас дачакацца. Праз увесь тыдзень чакалі — авось прыйдуць, авось... Мяне тады Ганна так заверыла, што я думаў назаўтра ж вас бачыць у сябе...

— Цяпер такая пара, што і на гадзіну наперад не ўгадаеш,— падаў Артур.

— Так, пара бурлівая... Ці думалі мы, памятаеце, хлопцы, пра гэта ў Рызе? Ніколі. А зараз... Але сядайце, вось... Бярэце хто крэсла, хто на канапцы...

Камар увіхаўся каля гасцей, перастаўляючы з месца на месца крэслы і прымаючы ад іх галаўныя ўборы.

— Яшчэ ўсё не ўсталяваліся акурат. ІІакуль агойтасшся — час імчыцца... А з банка не возьмеш...

— Міхась! — пачулася з калідора,— хадзі сюды... Камар у пару хвілін выбег з пакоя і звярнуўся назад...

— Прызнавайцеся, хто галодны? — запытаў ён.— Та жонка, вось, яешню згатуе ці штоколечы з мяснога...

— Да не, не, не! — у адзін голас зааднекваліся Рыгор, Ганна ды Артур.

Камар крыкнуў у неадчыненыя дзверы — гарбаты! — і стаў перад гасцьмі так, каб бачыць усіх траіх.

— Я здаволены, што нас доля зноў сабрала разам... Праца і змаганне да таго збліжаюць людзей, што цяжка, бывае, расстацца... Калі, вось, цябе, Рыгор, заарыштавалі, я проста занудзеўся... Хоць мы і разыходзіліся ў поглядах, аднак — то ў дробязях, а мэты нашы — роўныя... Няпраўда, мо?

Рыгор ухмыльнуўся і гэтым заставіў Артура з Ганнаю павярнуцца да сябе, а Камара — настаражыцца.

— Не згодзен? — запытаў Камар.

— Згодзен, але не цалкам... Я прыпамінаю нашу сходку і вашу асцярожлівасць наконт забастоўкі, памятаеце? — адказаў Рыгор.

— Тады ты быў не праў — здарэнні паказалі. Няхай, вось, Артур скажа.

— Гэта з якога боку судзіць,— падаў той.

— 3 усіх бакоў, таварышы...

Камар прайшоўся па пакоі, азадачаны Артуравым адказам.

— Не, з усіх, хлопцы; дарэмна вы ўпіраецеся... Палезлі б напралом — было б крыві па калені...

— Без гэтага не абысціся... Болей крыві не пральеш, чым яе вымагае вайна. А, між тым...

Камар задумаўся і некалькі памаўчаў.

— Часамі патрэбна і вайна,— уверана праказаў ён.

— Каму? — перанялі яго ў адзін голас Рыгор з Артурам.

— Ды хоць бы нам, рабочым... Хто не глядзіць у сутнасць рэчаў, той гэтага не разумее... Нямеччына здаўных імкнецца закабаліць Расію і гэтаму трэба зрабіць канец... Вайна апраўдваецца гістарычным і сацыяльным развіццём нашае краіны...

— Нават так?..

У Рыгоравым голасе заДрыжалі ноткі абурэння. Ён моцна сціснуў кулакі, пусціў злосную міну па твары і падняўся з месца. Бачачы гэта, Ганна настарожліва сачыла за яго паваротамі.

Відаць было, што Камарова гутарка хапіла Рыгора за жывое.

— Дык вы па слядах нямецкіх сацыял-дэмакратаў? I, магчыма, разам з іншымі маніфеставалі за вайну?

Вострасць гэтых пытанняў, рубам пастаўленых Камару, Рыгор не лічыў надмернымі і недачаснымі і вызоўна чакаў на іх адказу.

— А, думаеш, нямецкія сацыял-дэмакраты не правы? Што ж, браце, па-твойму, для рабочага не павінна быць дарагою яго радзіма? Яны не кайзера бароняць, а заваяваныя імі вольнасці... Перамажы расійскае самадзяржаўе — тады ланцугі няволі патаўсцеюць удвойчы. I парламент, і агульнае, тайнае права выбараў, і свабода саюзаў — усё паляціць да чорта... Тое і з намі: пераможа Нямеччына — прускі бот растопча нас, як чарвяка. Мы не павінны быць калоніяй нямецкага капіталу...

— Ха-ха-ха! Артур, чуеш?

Рыгор зрабіў некалькі крокаў да Камара, ажно той паправіўся на месцы.

— А вы, дзядзька Міхась, вельмі пакахалі путы роднага капіталу. Вы хочаце будаваць краіну пагоджана з памешчыкамі ды генераламі радзімага пахаджэння. Ганьба! Я не чакаў ад вас гэтага, таварыш Камар. Ніколі. Замест аднакава суворае вайны з нашымі, гэтак і з нямецкімі ды французскімі капіталістамі, бюракратыяй і памешчыкамі ды з сістэмай капіталізму — вы агалашаеце грамадзянскі мір. Цікава, калі вы сталі гэткім заядлым патрыётам? Ці не натхніў толькі вас цар чытаннем маніфеста пераднародня? Не чакаў, не... Знача, па-вашаму, усе збірайцеся вакол прастола цара-бацюшкі і нішчыце праклятага кайзера... Ну і ну! Н-ну — і... Не чакаў, кажу вам...

Пакуль Рыгор казаў, і Камар і Артур спрабавалі перабіць яго сказы сваімі ўстаўкамі, але ён паднімаў голас і глушыў іх.

Для яго не было змякчаючых даных для Камара. Апошні стаяў перад Рыгорам у новым вобразе, за якім хаваўся акрэслены, выпуклы і адваротны Рыгору змест. Гэты змест цьміў сабою ўсё тое, за вошта Рыгор хапаўся. Пачуццё прыязні, бліснуўшае на Рыгора пры першым прывітальным слове з боку Камара — зараз знікла. Камар быў для яго чужым і далёкім чалавекам. Нават абставіны — пакой з усімі яго атрыбутамі, пачаў выглядаць беспрытульным і варожым. Яго паветра давіла і замыкала Рыгоравы гартань ды вусны. Хацелася зараз во безумоўна і дзманстрацыйна рушыць з месца і выбрацца за сцены Камаровай кватэры.

Рыгор пад уплывам гэткага настрою павярнуўся да акна і доўга не зважаў на спробу Камара працягнуць спрэчкі, увесці ў іх болынае тлумачэнне і абкругленне руб. Ён скланяў на ўсе лады гучныя словы, як «рабочыя інтарэсы», «вярнейшы шлях», «да перамогі працоўных», «ідэалы будучага».

Для Рыгора яны мелі зусім танны эфект.

Было вачавідкі адно — атрутная хвароба буржуазна-мяшчанскага патрыятызму ўлілася ў нутро акрэсленага кола рабочых. Ці то недасканалае ўразуменне аеноўных прычын сацыяльнага развіцця грамады, ці то пахіл у бок дробнабуржуазнага светаадчування — адно з двух збочыла іх з правільнага шляху. I гэта — была бяда. Гэта дало магчымасць на нейкі час затармазіць рост рабочага нездавальненкя вайною. «Урад пастараецца выкарыстаць гэткіх Камароў для сваіх інтарэсаў»...

— Ганна, а ці нам не пара пайсці? — запытаў Рыгор сярод настарожанай маўчанкі.

— Так, вам усё роўна не вырашыць сёння закранутага пытання. А часу, во — каля дванаццатае.

Яна паднялася і падбегла да акна.

— А табе ж ехаць блізкі свет!

— Паспееце, чакайце-э, хоць вып'ем гарбаты,— пераняў Камар.— Арына, што ж у цябе гэтак марудна? — прагукаў ён у дзверы.

У дзвярах паказалася Камарова жонка.

— Я даўно гатова, ды ўсё вас чакаю. Калі ласка, нават падагравала ўжо самавар. Ці ж вас дазавешся? Быццам які клуб, або што... Га-га-га! Ту-ту-ту... Ідзі-це ж...

Гаспадыня заківала галавою і пайшла ў суседні пакой. Камар гасцінна паказаў рукою ўслед жонкі, запрашаючы гасцей. Артур першым накіраваў за гаспадыняй.

— Ідзі-ы, ідзі-ы, Рыгор! Гарачая гарбата любіць гарачых людзей... Бачу ўсё ж я, што ты ні каліва не змяніўся за гэты час... Як прысак — так што і пышаш, і пышаш... Скажу, ведаеш,— Камар патрапаў Рыгора па плячы: — па-старому, магчыма, у наш час патрэбны і падобныя табе людзі. Ну, а я — я ўжо закарчэў на сваіх поглядах і болей ні з месца.

Рыгор нічога не адказаў. За сталом ён таксама маўчаў, несхаця п'ючы нясмачную яму гарбату. У яго нутры ўзрастала палкае хаценне мігам перанесціся ў іншыя ўмовы, напаткаць іншых, блізкіх сабе па настроі людзей і кампенсаваць гутаркаю з імі пачутае ад Камара. У гэтым настроі Рыгор паспеў усяго^дапіць шклянку гарбаты, пасля чаго рашуча і настойна дамогся пакінуць застолле і пайсці з Ганнаю ад Камара.

Толькі стукнулі зачыненыя дзверы, як Рыгор адчуў заўважную перамену ў настроі. Мэрам бы ён скінуў з сябе нешта ліпкае і агіднае.

Нават прытухлае паветра сходаў студзіла кіплівую злосць і разганяла адваротнае ўражанне ад Камаровай гутаркі.

Ён уподбежкі спуекаўся ўніз, пакінуўшы Ганну ззаду на цэлы пралёт.

— Чакай, Рыгор!

Сту'к крокаў заглушыў яе перайманне, і Ганна нагнала Рыгора ў дзвярах.

— Ты дэманстрацыйна выйшаў з кватэры! Ці варта было гэта рабіць?

— Не мог, паверыш. Не мог! Калі я слухаў Міхасёвы развагі, яны мне дапаміналі гідкія выгукі патрыятычных маніфестацый...

— Чакай...

3 процілежных давярэй выйшаў захутаны ў шубу кароценькі, квадратовы чалавек.

— Вы выходзіце? — запытаў ён пісклівым жаночым голасам.

— А ласне ўжо запёрты вароты?

— Нельга, бачыце, іначай... Я прабаваў пакідаць незапёртымі да першае гадзіны, дык, што вы думаеце? — бяды набраўся. На адным тыдні тры кватэры абабралі. А-і-ы-эй! Колькі развялося жулля — не дай ты рады! Людзі надзвычай распусціліся. Ні табе закону, ні табе бояэні... Зламысніцтва вакола: ідзе, хай бы цішком прайшоў, дык не: стукае ў дзверы, а то паб'е ліхтар. Ці ж гэта палюдску?.. Наш раён асабліва распусны. Тут з цябе сярод дня здзяруць паліто, ці вымуць паралез... А паліцыі — з агнём не знойдзеш — баіцца таксама...

Дворнік знарок марудзіў, бразгаючы ключом у замку і бобам сыплючы недарэчнымі сказамі. Ганне не сцярпелася, і яна падагнала яго, хапіўшы за замок.

— Я зараз, барышня, зараз... Нешта зацяе ключ,— схлусіў дворнік і дарэчы паскардзіўся: — Да таго скнары, што і замка людскога не купяць... Пэўна спадзяюцца на дворніка. За дваццаць рублёў у месяц гатовы рамонту патрабаваць за мой кошт...

— I ў вас болып ніякага даходу? — пацікавілася Ганна.

— Ат... часамі трапіцца добры чалавек і перакіне саракоўку якую, ды ці ж гэта лічыць... дапамогай? Дом, куды добрыя людзі баяцца зайсці...

Апошні сказ збянтэжыў самога дворніка.

Каб перабіць магчымае на яго рэагаванне з боку Рыгора з Ганнаю, ён лорсцей замітусіўся каля замка і пад'ехаў да іх з ільсцівай дарадай:

— Я б сказаў, што вам лепш пайсці налева: там і людзей нядобрых меней і трамвай пазней ходзіць...

Ганна падзякавала дворніку за дваіх і дала яму некалькі медзякоў.

На вуліцы Рыгор пацікавіўся:

— Цябе ён хіба ведае, гато так гасцінна стрэў?

— Так ведае мяне, як і цябе. Натура ўжо такая... Чалавека не прапусціць, каб не нагаварыць яму бочку арыштантаў... Міхась казаў...

— Кінь пра Міхася...— перабіў яе Рыгор.

— Што за знянавісць да чалавека! Ты робішся загадкавым для мяне, Рыгор. Ну, а калі хто не згодны з тваімі думкамі, ці ж можна абняхайваць яго, як чалавека...

— Не ў гэтым справа, Ганна. Па-першае — чалавек пазнаецца па яго думках, па-другое, гледзячы, чые думкі ён выказвае і як іх выказвае. Міхасёвы думкі — варожыя мне, як рабочаму, а выказ іх — насмешлівы і здзечны...

— Я б не сказала гэтага.

— Ты сентыменталістка, Ганна.

— Адкуль ты ўзяў?

— Цябе не кратаюць класавыя супярэчнасці...

— Х-хі-ха-хі! Рыгор! Навошта завострываць там, дзе не трэба. I ты, і Міхась — абодва рабочыя... Абодвух...

— Ды не роўна слугкым рабочай справе... Працяжны гучны званок трамвая, што выбег з-за рагавога будынка, спыніў іх размову і хаду.

— Бяжы, паспееш! — штурхнула Ганна Рыгора.

— Куды ж ён ідзе?

— Хоць трохі ды падвязе.

— Бывай... Чакаю ў нядзелю...

Ганна паматала хусцінкаю ў бок пабегшаму ад яе Рыгору.

Па ціхай вуліцы залапацелі частыя стукі яго крокаў.

Ужо важаты намерыўся да ад'езду, калі Рыгор хапіўся за слізкі жоўты прэнт дзяржання. 3 разгону яго правая нага моцна стукнула абцасам у бакавіну вагона.

— Асцярожлівей! — заўважыў кандуктар і ўмомант працягнуў руку да сігнальнага шнурка.

Рыгор стаў на задняй пляцоўцы і паглядзеў назад.

У бок трамвая ішла якаясь жанчына; аддаленасць не дазваляла ў ёй убачыць штоколечы ўсвойнае Ганне. «А між іншым, яна мусіла накіроўвацца гэтай дарогай».

Рыгораў узрок прабег па цёмнай сцяне будынкаў і выцягнуў з галавы дагадку: «Здаецца, Ганна жыве вось у гэтым...»

Трамвай рвануўся наперад і параўняўся з адасобленай, зусім невядомай Рыгору будынінай.

«Ганна, напэўна...»

Зложаная думка дзесьці выслізнула з яго адзнання і пакінула па сабе пустое месца.

Было дарэчы, бо халаднаваты ветрык, што дзьмуў насустрач бягучаму трамваю, прыемна студзіў Рыгораў твар, навяваючы салодкае заспакаенне. Яму захацелася нейкі час пастаяць так аднаму, бяздумна любуючыся мігаючымі начовымі вобразамі сталіцы.

Высадзіўшы голаў, ён лавіў узрокам трапяткія агні ліхтароў, цьмяныя палосы "каналаў і пералівы ў іх туманлівых адсветаў агню. Чорныя купы садоў і гіганцкія цені будынкаў хавалі сабою адрьтўныя выгукі запозненых галасоў, крокаў і паліцэйскіх свісткоў.

Чароўнай карцінай мігнулася асвечаная заводамі Нява...

— Вам далёка ехаць? — знянацку для Рыгора запытаў яго кандуктар.

— А дзе мы зараз?

Кандуктар іранічна ўхмыльнуўся і паглядзеў у цёмны прастор.

— Выязджаем з Васільеўскага...

— А куды ідзе трамвай?

— У парк, на Пасадскую...

— Мне ў Лясное.

Кандуктар прысеў у кутку пляцоўкі між выхадам і маторам і заплюшчыў вочы.

У вагоне драмала пяцёра пасажыраў.

— Ці заспею я паравік?

Пытанне ў думках неспадзявана для Рыгора перавярнулася ў слоўнае і выклікала сабе адказ з боку кандуктара:

— Напэўна, яшчэ заспееце... Усё ж трэба спяшыць. Гадзіннік на скрыжаванні Каменаастроўскага і Вялікага праспектаў паказваў палову другое.

Гэта наводзіла сумненне, Рыгор уподбежкі пайшоў ад Пасадскае напрамкам да клінікі Вілліе.

Ён пераходзіў Дваранскі мост, калі насустрач паказаўся трамвай. Нешта зарупела яму стаць і паглядзець у вагон. I якраз яго ўзрок напаў на знаёмы твар Якава Гіса.

— Не мыляюся?

Трамвай не дазволіў праверыць, хоць Рыгор яшчэ далёка праводзіў яго напружанымі вачыма.

Вераемнасць, мала калі падводэіўшая Рыгора, заварушыла яго цікавасцю, Яму захацелася стрэцца з Гісам і ўспомніць рыжскае мінулае. Ды Рыгорава бягучае знаходзіла сабе ў Гісе прыемнае папаўненне.

Вялікі і шумлівы горад паступова выкрываў свае дадатныя для Рыгора магчымасці. Час ад часу кола яго знаёмых пашыралася, і водлуг гэтага паглыблялася зрашчэнне з сталіцаю. Ужо Рыгор не браўся астуджваць сябе адзіноцтвам. Ён не мог таксама дапускаць абмежавання ў далейшым знаёмстве. Кожны дзень гатоў быў надзяліць яго новаю стрэчаю, часта надзвычайнаю. Бягучы момант спрыяў таму: разварушанасць вайною закаржэлага ўстою і звычаёвай нармалізацыі адзначаліся раскіданнем ва ўсе канцы людское грамады.

I зусім дапушчальным былі думкі Рыгора напаткаць на вуліцах Пецярбурга любога свайго знаёмага. Міхась Камар, Артур Цвібель і Якаў Гіс — сведчылі за тое.

Адным днём, суздром, ён можа стыкнуцца тварам да твару і з Паўлам Адамавым Памыйкаю.

Ён успомніў яго, толькі выпусціў з ваччу трамвай, у якім паехаў бадай што Якаў Гіс. Успомніў і пашкадаваў, чаму б сапраўды Міхася Камара не замяніў Памыйка.

У гэтым падатлівым для рэвалюцыйнага ўплыву чалавеку Рыгор бачыў стойкага ваяку, падгатаванага агітатара і здольнага арганізатара.

Адгон прастору і часу, як праменні радыё, прасвяцілі перад Рыгорам Памыйкаву істоту і выявілі ў ім рэдкага чалавека.

«Трэба свядома і балюча самаўпікнуць за доўгую, манлівую маўчанку».

На добры лад і водлуг абяцанак, якія дыктаваліся Рыгору не пачуццём аддзякі, а таварыскай павіннасцю, Памыйка меў атрымаць ужо некалькі Рыгоравых лістоў.

А між тым... Абяцаная і асвечаная сумеснаю працаю, падмацованая Рыгоравым словам, патрэбная сувязь паміж імі і сілцоўскімі таварышамі — рассыхалася. Рыгор недазвольна забыў пра гэта... Колкім дакорам адгукнуўся ў яго нутры ўспамін пра Памыйку.

Аголеная вінаватасць малявала перад ім разнастайныя дапушчальнасці, канцы каторых лачыналіся ад яго.

Смагін, як і Расія, стыкнуўся апошнім часам з нечуванымі фактарамі знадворнага жыцця. Кожны з іх мусіў так ці іначай адбіцца на дзейнасці мясцовай арганізацыі. Сталічны вопыт, хоць ускосна прыкладзены ў Смагіне, даў бы своеасаблівы адбітак кожнаму фактару смагінскага жыцця...

Так — паміж ім і Смагінам утварылася глыбокае правалле. Толькі і бачыў Рыгор — гэта намалёваныя Рудольфам Шульцам страшныя вобразы мабілізацыйных часоў.

Але... нават і ў Рудольфа ён не запытаў пра Паўла.

Ён садзіўся на паравік, вось-вось не ўцёкшы з-пад носа, а словы і сказы, цалкам вылітыя з разгорнутых і прызнаных выбачэнняў, стаялі ў галаве, як радкі лінатыпа.

Шпаркі бег паравіка Рыгор падганяў нервовым калываннем усяе постаці, рытмічнымі ўхіламі ў бок дымлівага лакаматыва.


Паўгадзінная язда і квадранцовая хада ад спынкі да кватэры — паказаліся бясконцымі. Раздражнены на ўсіх, а на сябе болей, ён недалікатна ўварваўся ў кватэру, нават забыўшы прышчапіць дзверы, і, не распранаючыся, сеў за пісанне.

Зацяг, з якім Рыгор пасядзеў болей гадзіны над шэраю папераю, нагадваў пакорлівую споведзь перад Памыйкам. 3 адчыненага нутра выліваліся прызнальныя сказы вінаватасці і таварыскага перапрашання.

Ён пісаў і разам з тым драбніўся на маленькія частачкі, што ў руху электронаў імчаліся з ціхага пакоя далёкае сталіцы да закінутага Смагіна.

Вобраз Памыйкі ў мнагалікіх інтэрпрэтацыях неадступна лунаў над яго сагнутаю постаццю. Здавалася, што шамалі Паўлавы крокі і скігітаў у рытмічных паводзінах яго напільнік. Белы каўнерык Карла — Людвіга Шульца адцяняў разлахмачаныя косы смагінскага апрашчэнца.

Паказалася, мэрам бы ў ціхім шорпаце адколанай ад шулявання стромкі, якую непрыкметны ветрык разгойдваў пад цёмным акном каморві,— выяўлялася нескладаная металёвая песня разгорнутай працы ў Шульцавай майстэрні.

I, разам з гэтым, Рыгор не чуў, як у пакоі гаспадыні, за тонкаю перагародкаю, гадзіннік выбіў лічбу чатыры.

Пастаўленая кропка за чорнай стройнаю літарай Н набыла ўсвойнасць, з якою падняла Рыгора з месца і абярнула яго тварам да празрыстага святла пяцідзесяцісвечнай лямпачкі. Густа спісаны лісток паперы змяшчаў у сабе наступны тэкст:

«Дарагі таварыш Павал!

Нарэшце... Так, нарэшце, сабраўся напісаць табе гэты ліст. Я чую твае здзіўленыя, іранічныя выгукі і бачу недаўменную міну на твары. Разувераны мах рукі не раз пахаваў лад сабою ўсякую надзею атрымаць ад мяне вестку. Думаю, што з гэтым разам пахавана і тая павага, якую я ад цябе неаднойчы чуў. Я не серджуся за гэта, бо сам нясу віну. Вінаваты цалкам за доўгую неапраўдлівую маўчанку...

Заслужыў ад цябе глядзець на мяне так, як ты, думаецца, зараз глядзіш. Усё ж, павер, я не думаў зрабіць таго, што сталася. Калі праз гэткі доўгі час мне не ўдалося, табе напісаць ліст, то не я цалкам вінаваты ў тым. Не я — цалкам! Можа, не паверыш,— бо крыўда ператне веру! 3 часу прыезду ў Пецярбург я вярчуся, як белка ў калясе. Сталіца зассала мяне ў сваё бурлівае жыццё і не давала магчымасці апамятавацца. Я толькі лічанымі ўрыўкамі мог адцягнуцца да прыватных пытанняў — здарэнні ж бягучага часу бяруць маю ўвагу для сябе. I я не перакору гэтаму. Ты ж ведаеш, чаго я ехаў у Пецярбург. Табе вядома ўсё гэта, і я не буду спыняцца на тым, як і што выпаўнены мною грамадскія абавязкі. Скажу адно: за гэты час я паспеў сёе-тое зрабіць... Ды ці ж у гэтым толькі мае заданні ў справе распачатае эпапеі змагання за светлую будучыню працаўнікоў? Але я зусім не ўмаляю свае віны перад табою. Я мусіў урваць гадзіну-другую часу і — не раз! — каб напісаць табе ліст і падзяліцца бягучымі навінамі. I не зрабіў таго! Не зрабіў і, магчыма, не пасобіў вашай працы...

Я чуў ад Рудольфа, што начаўплося за гэты час у Смагіне. Мяне вельмі цікавіла і цікавіць ваша праца ў час мабілізацыі. Не меней цікава мне ваша становішча зараз... Я б радзіў вам не згортаць працы, але пераглядзець яе метады. Суворы момант вымагае таго. Вайна — гэта найудзячнейшая тэма, толькі дваякавострая. Трэба брацца так, каб незаўчэсне парэзаць рукі...

Ліст не дазваляе даўжэй спыняцца на гэтым пытанні, бо мне цяжка судзіць пра вашу сітуацыю... Было б вельмі пажадана мець ад цябе вестку і, тады можна было б пагутарыць на гэту тэму даўжэй... Усё ж скажу, што тут, у Пецярбурзе, вайна балюча адбілася на настроі рабочых. Выбухнуўшая ў час прыезду Пуанкарэ забастоўка была расціснута жалезнымі клешчамі раз'юшанай ваеншчыны.

Усё ж рэвалюцыйны настрой не знішчаны, не. Ён часова прыціх, прытуліўся па кутках мілітарызаваных фабрык ды заводаў, у цесных каморках рабочых кватэр.. Магчыма, нейкі час вайна змывацьме крывёю працоўных маладыя парасткі рэвалюцыйнага нездавальнення, але... але стукне час і... адным напорам раскалыханай хвалі змыецца векавая няволя...

Я пішу, а ці прачытаеш ты мой ліст? Кожны дзень нам нясе нечаканасці. Можа, цябе ў Смагіне ўжо няма, і мае словы трапяць на вушы чужым людзям... Не пісаць жа я не мог... Я мусіў гэта зрабіць, каб хоць некалькі апраўдацца перад табою. Няўжо мы не стрэнемся яшчэ? Не павінна таго быць. Бывае, што раптам, знянацку, прымхаю. Я гэта, у Пецярбурзе, ужо меў рад прыкладаў...

Моцна цісну руку. Перапрашаю за непавінную зману і чакаю адказу.

Пішы на адрас: Пецярбург, галоўны пачтамт. Да ўстрабавання Н. Г.»

Перачытаўшы напісанае, Рыгор астаўся не зусім здаволеным. Ліст не змяшчаў у сабе паўнаты перачуванняў, не выдаваўся выпукласцю думак і каструбаціўся вострымі адкрытасцямі. Бясспрэчна — у нутры наглядалася іншая карціна, і думкі адыгрывалі крыху інакшую мелодыю. Але трэба было лічыцца з тым, што ліст можа трапіць у чужыя рукі.

Рыгор не супярэчыў паўстаўшаму сумненню: толькі ўжо не мог перапісваць.

Згорнуты надвое, ліст уверана адправіўся ў канверт і сінім чатырохкутнікам лёг на відкім месцы стала.

Крохкі золак украдкаю пралазіў у акно Рыгоравага пакоя, калі гаспадар укладаўся спаць.

Электрычнасць плавала малочнаю юшкаю па ўтулах павыразнеўшых рубаў ды ліній.

Млосць, перамешаная з утомаю, плюючыла Рыгоравы вочы і гультайна падняла руку на затушку святла.

Лёгкая шэрань, аднак, не згладзіла шурпатасці неўгамонлівых думак.

Асобнымі сказамі, вырыўнымі словамі пралазілі яны праз нацягнутую на галаву коўдру, праз шчымеўшую галаву і бегалі па звілінах мозгу.

Перад заплюшчанымі вачыма камарамі скакалі характэрныя літары старанна напісанага адраса...

Душная падушка і мулкі сяннік патваралі гэтаму.

I толькі настойная незварушлівасць Рыгора пасобіла агарнуць яго цягучаю зморай.

Ужо над Выбаргскай стараного перагукваліся гудкі ды сірэны, калі Рыгор абудзіўся. Ложак прыцягваў яго да пасцелі, утома звязвала здранцвелыя суставы, але ён перамог усё гэта і з рэдкаю ўвішнасцю быў на парозе да выйсця з кватэры.

— Рыгор Міхасевіч! — пераняла яго гаспадыня.— Ці то не вы забыліся прышчапіць дзверы?

— Калі і якія?

— Я сёння зранку паглядзела — і яны без запора. Мяне перастрашыла гэта, і я...

— Я зашчапіў...

— Няўжо то я?

Гаспадыня падняла абодва плечукі і схіліла ўцягнутую ў іх голаў.

Рыгоравы частыя крокі рассейвалі яе робленае ліцамер'е.

— Не сазнаецца! — уголас праказала Сарафіна Хлораўна, калі Рытор выходзіў на двор.

Яе ўпік астаўся па-за хлопнуўшымі дзвярыма.

На вуліцы аколілі Рыгора разнастайныя гукі гарадское раніцы.

Распялешчанае жыццё адбівала трапяткую, рупную музыку руху, праводзячы Рыгора да завода.

На адгоне паўганоў адрыўны прарэзлівы свіст сірэны рвануў яго да паскоранай хады, і ў пяць хвілін асталіся пазадзе: клапатлівая чарада гаспадынь, дымлівы паравік і прысеўгпы на лаўцы стораж.

Праз драцяную сетку зашчэмленае нумарное дошкі відаць было калыханне Рыгоравага нумар'ка, як напаследак падвешанага,— але яго ўладар у гэты час пускаў станок разам з іншымі.

Лёгкі, наладжаны вёрт калёсак і струнковая бегатня паса пагналі ў шпаркім мігаценні першыя хвіліны працоўнага дня. 3 цвёрдае сталі панесліся драбнюткія часцінкі ўдушлівага пылу, зліваючыся з раздробам светлага і маладога рання. Учарашняе злучылася з сённяшнім, і перабойныя моманты Рыгоравых узрушэнняў ніклі ў шоламе творчае працы. «А ліст Памыйку?»

Наперадзе быў абедзенны перапынак, і за ім утуліўся сіні канверт, беражком вытыркнуты з кішэні.

У думках яму не хапіла месца — ды навошта варочацца да зробленага?

— Вазьміце білет на даклад!

Закасаная мурзатая рука адгарадзіла Рыгораў узрок ад бліскучага станка. Ён адняў разец і паглядзеў направа.

— У доме Панінай... Трыццаць капеек!

Малады рабочы пытальна глядзеў на Рыгора, падаючы яму маленькую абвестку.

— Запішы.

Абвестка асталася ў яго і глядзела сумліўнымі літарамі, з якіх складалася знаёмая прозвішча Якава Гіса.

«На тэму — Страхавыя касы і іх роля». Якаў Гіс?

Так, Рыгор не абмыліўся, стрэўшы яго ва ўчарашнім трамваі. Дарэчы!

I нанова ўведзены ў кругляк сталі востры разец задыміў пакручастымі стружкамі.

3 перарывам у полудні, роўна і ўпарта трымалі Рыгоравы рукі выгладжаную далонямі сталь, а думкі несціхана насіліся ад Памыйкі да Якава Гіса.

Ён адкінуў ранейшыя планы і меркаванні і роўна а восьмай гадзіне вечара быў на Тамбоўскай.

Вядомы будынак паглядзеў на Рыгора радам асветленых вокан, памятлівымі форткамі дзвярэй і праз некалькі хвілін увёў у сваё нутро.

Там стаяў разварушаны гоман. Каля сотні чалавек рабочых, згрудзіўшыся ў цесную купку, нешта горача абгаварвалі.

Калі Рыгор падышоў да іх, то зразу разбегся вачыма ў два бакі.

У асяродку гутарыўшых тросся чорны пук Гісавых кос, пакрытых старым капелюшом, а з бакавых дзвярэй глядзела прадаўгаватае рыжае аблічча акалодачнага. Блішчастыя гузікі адсвечвалі зыркую электрыку, як вочы — трутлівую злосць.

Рыгор не паспеў запытаць, у чым справа, як акалодачны накіраваўся да купкі рабочых і голасна прагукаў:

— Гаспа-а-ддаі Прашу ачысціць памяшканне! Купка людзей зарухала і вузкім ланцужком палілася ў дзверы.

Адкрытае нездаваленне перабягала ззаду наперад у абураючай гутарцы пакідаўшых залу.

«Лекцыя забаронена — пайшлі!» — пачуў Рыгор.

То казаў Якаў Гіс.

— ЦД да мяне?

Як нібыта той, Якаў Гіс пайшоў далей, пакінуўшы Рыгора ўбаку.

Таварыш Гіс! — нагнаў Гіса Рыгораў выгук.

Той павярнуўся і запытальна паглядзеў на задніх.

— Ты мяне не пазнаеш?

— Нязвычны?

Якаў Гіс шчыра патрос працягнутую Рыгорам руку.

— Адкуль ты папаў сюды?

— Заблытанымі сцежкамі.

— Я думаю.

— Сустракаю цябе ўдвойчы. Ты не быў, часамі, учора на Выбаргскай старане?

— Быў. А чаму?

— Паверыш, заглядзеў цябе ў трамваі.

— Мне пра цябе казаў Артур Цвібель... Дарэчы, ён тут. Давай, выйшаўшы, пачакаем.

За парогам абодва пасталі, праводзячы вачыма абураных забаронай лекцыі рабочых.

— Ці не прайшоў ён наперадзе? — усуміўся Якаў Гіс.

3 дзвярэй выходзілі па адным чалавеку запозненыя, і нарэшце, з партфелем пад пахаю, паказалася сівая постаць акалодачнага.

Яны завярнуліся і пайшлі ўсцяж шырокае, бязлюднае вуліцы.

3-пад Абводнага канала беглі ім настрэчу два радкі сіняватых газавых агеньчыкаў. На Віндаўскай таварнай чуліся арцельныя выгукі насільшчыкаў ды манеўравыя свісткі стрэлачнікаў.

Працахкала конскімі падковамі пара рамізніцвіх каламажак.

— Табе далска? — папытаўся Рыгор.

— На Пецярбургскую... але я мушу зайсці да знаёмага на Лігаўцы. А ты дзе жывеш?

— У Лясным.

Пры выйсці на Лігаўку яны стрэлі грамаду мабілізаваных. Яшчэ не пераадзетыя ў вайсковую форму, мабілізаваныя ўжо адмервалі ўзмоцненымі ўступамі прыназначаную маршыроўку. Размераныя воклічы унтэраў і яфрэйтараў раўнялі несашчыльненыя шэрагі адвыклых ад ваеншчыны рабочых, сялян, служачых.

— Аць, аць! Аць-два, аць-два! Аць-два-тры! — перапевам няслося пад рытмічным гукам крокаў.

— Машына працуе! — заўважыў Якаў Гіс, спыніўшыся і абярнуўшыся да мабілізаваных.

— Яшчэ як! Дзе ні паглядзі — толькі і бачыш муштроўку. Вайна!

— Вайна... каб ды яна апошняя стала...

Якава Гіса перабіў раптоўны гоман расстроеных радоў мабілізаваных. У іх была апраўка.

— Ну, я направа! — рушыўшы, праказаў Якаў Гіс.

— А мне проста. Заходзь!

— Абавязкова. Хоць успомнім рыжскае мінулае. — Табато і то.

Яны развіталіся і хутка зніклі з ваччу адзін другога.

Калі стаць на Дваранскім мосце і кінуць узрокам усцяж Малое Нявы, туды да выспаў — угледзіш вобраз, з якога не надзівіцца. Злева — пасля некалькіх кварталаў будынкаў — густая расліннасць Батанічнага саду, далей Аптэкарскага вострава, як машаставая сукня, падпярэзаная цемнасінім шоўкам Неўскае вады. Аб'інталяжаная раслінамі — здалёк, як Амазонка ў джунглях, Малая Нява губіцца ў купчастай зелені пышных раслін астрапоў.

Гэта для адпачынку.

Насупроць — праца.

Доўгім правым берагам Вялікае Неўкі — спрэс заводы і фабрыкі.

Траскатня жалеза, бразак, гудзенне машын. Густая загарадзь высокіх закураных дымам комінаў.

Над будынкамі — чорная хмара сажы. 3 сажы выглядаюць буйныя белыя ды чорныя літары назваў заводаў і фабрык.

«Кеніг».

«Пракатны».

« Парвіяйнен».

«Стары Леснер».

«Новы Леснер».

«Шткавая мануфактура».

«Эрыксон».

«Ландрын».

«Суконная фабрыка Тарнтон».

Несціханая мэталёвая гама стукаў спрэснаю паласою вісне над спакойліваю вадою рэчкі. Яна глушыць пялёсканне дробных хвалек у абложаныя падгнілым тынам берагі. У разгойданым працэсе творчасці, прыгоннай і вызысковай, расплываецца, як воск, па кішэнях прадпрыемцаў благааплачаная рабочая сіла.

Вайна ўзмоцніла вызыск працоўных і зменшыла да нічога і без таго правы рабочага стану.

У бразгу жалеза — звон генеральскіх шпор, у стуку малатоў — поступ абманеных салдат.

А побач, як жывыя, выплываюць празрыстыя здарэнні апошняй забастоўкі.

Узбярэжная маўчыць. Ш струменю пякучае пары, ні шумлівага гоману бязлікіх ламавікоў, ні рытмічных, напеўных выгукаў каталяў.

Затушанымі стаяць высокія коміны як сведкі замірання.

За ўпыленымі, закратаванымі вокнамі пануе спакой, як у пустках.

Жыццё кіпіць на незмярымым Сампсоніеўскім, у вузкіх, ператочных вуліцах раёна.

Песні, дэманстрацыйныя выгукі, хваляванне густога натоўпу рабочага калектыву звоніць у запёртыя дзверы фабрык і заводаў пагрозным вяшчаннем.

Туды, да зелені Батанічнага саду і ўпрыгожаных раслінамі астравоў, нясуцца рэвалюцыйныя напевы ўрачьістага паўстання.

Настарожаныя гулякі трывожна азіраюцца на бяздзейныя гмахі закінутых прадпрыемстваў, пугліва верцячы галовамі.

Над Вялікай Неўкаю лунае ачулая здань незавіднага наступнага. Нацягнуты каўпак вайны не суліць даўгавечнай зарукі.

Гады, дзесяцігоддзі, што сплывалі хвалямі Вялікае Неўкі ў недалёкія глыбіні мора, уносілі з сабою прыгонныя скрэпы няволі.

Празрыстымі бліскавіцамі, ударамі грому прарываліся вострыя пратэсты рабочых грамад, парушаючы фальшывую гармонію жыцця.

1905 год!

Дзевятае студзеня. Першы Савет рабочых дэпутатаў і ўсеагульная забастоўка... 1912 годі. Далёкія, але магутныя водгукі ленскіх падзей. Крывавае Бадайба, як адказ на 100 000 забастоўку 1911 года. 1914 годі. I на вуліцах сталіцы трохсоттысячная грамада з'яднаных адзінай прагнай воляй да свабоды рабочых. 3 таго часу — перапынак. Ці надоўга?

Ліхаманка ваенных паставак нагрузіла прадпрыемствы падвойным штатам рабочых, трыма зменамі і ваеннай прынукай.

Уздым прамысловасці?

Канфорка ў канаючы арганізм самадзяржаўя. Калі ж, ды калі гэтыя хмурыя гмахі заводаў перавернуцца ў кузні вольнае аграмаджанае працы? Прыйдзе час!

Ён ідзе — чутна! — у самым імпадзе згушчаных крокаў рабочых, у іх з'яднаных ды палкіх імкненнях, ва ўзроках, накіраваных да наступнага.

Роўныя ўтаптаныя дарогі паступова шырэюць і вострымі шпаркімі стрэламі імчацца ў нерастуманеную далечыню.

Рыгоравы ўзрокі прыліплі да блішчастых святлом вокан высокае мануфактуры.

У злітым гомане працы рассыпаліся яго імклівыя думкі і лётаюць — носяцца над фабрычнай Выбаргскай.

Дагэтуль мімалёт, наскокам бачыў ён гэты вобраз шумлівае мнагаграннае сталіцы, а зараз — штосьці прыкавала яго да моста, злучыла ў адно з раскалыханай працай і трымае, вось, на адпым месцы — гадзіну, паўтары, болей...

Над гарбатымі біламі — напружаная постаць...

— Здаецца, знаёмы?

Зніклы шолам пешаходаў, ездакоў і грукат трамвая, як з адкрытага віру, абдаў Рыгора з усіх бакоў.

Ззаду і з бакоў кіпела жыццё ў сваім несціханым руху, у нямоўчным гомане. 3-пад гарбатага моста даляталі яго выгукі да Рыгоравых вушэй і ўпадвойвалі жывую песню існавання.

Ён не дасказаў. Знаёмы выраз чорных воч паласкаў яго нільныя ўзрокі. Стройны класічны нос дапамітіаў...

— Сроль, калі не абмыляюся?

— Здароў, Рыгор! Угледзеў здалёк і перш усумніўся, а даля — давай, думаю, праверу і — на табе! — Чаго ты стаіш над біламі моста?

— Ты даўно ў Пецярбурзе? Кожны дзень я стыкаюся з нечаканасцямі... Не ўпэўнены, што ў адзін момант...

— Дзе ж тая ўпэўненасць!.. А я еду якраз назад у Вільню. Была справа прыехаць, і так, ведаеш, не хочацца ад'язджаць, а мушу...

— Пачакай— дай адумацца... Чьтм цябе цягне Вільня?

— Мы павінны...

Набліжаныя да Рыгоравага вуха трапяткія вусны Сроля перадалі сакрэтную вестку з жыцця сацыял-дэмакратычнае партыі, але не паспелі поўнасцю растлумачыць прычын. Сроля, нечакана для Рыгора, пазваў чакаўшы яго мужчына.

— Бывай!

— Так раптоўна?

— Мушу. Не аднаго справа...

— Пішы!

Сроль не паспеў адказаць, як Рыгор падаў яму мігам занатаваны свой адрас.

— Калі ўсё добра будзе, абавязкова напішу, а можа, і прыеду...

Той, хто трымаў Сроля за руку, паглядзеў на гадзіннік і падаў знак хутчэй спяшыць.

— Ці мне здалося, ці сапраўды я стрэў учора Карла-Людвіга Шульца?

— Магчыма...

— Асталося меней гадзіны! — няўмольна прагучаў басісты голас Сролевага таварыша.

Працягнутая Сролем рука ўжо не дастала Рыгоравай.

Над біламі моста, на адгоне перш двух сажняў, а вачавідкі ўсё болей ды болей — адтрапетвалі два капелюшы таварыскае развітанне.

Для Рыгора яно хутка затулілася шэрым змрокам пецярбургскае ночы, якая знянацку высунула гэта цікавае спатканне.

Сроль, як гном, цудам паўстаўшы перад вачыма, цудам і знік — толькі мігнуў яскравым вобразам у дынамічнай завірусе прабягаючых з'яў ды ценяў.

Напаўказачным паказаўся ён тым болей, што само тлумачэнне прычыны яго наезду ў Пецярбург асталося загадкавым.

У чым справа?

Сроль напіша?

«Калі ўсё добра будзе...»

Што б гэта азначала?

Стаючы спіною да Вялікае Неўкі, да руплівага мігацення фабрычных агнёў, да раптам узніклых зыкаў гармоніка з праплываўшае пад мостам лодкі, Рыгор угледзеў наперадзе густую купу людзей. Яна заліла сабою шырыню моста і запоўніла паветрам гаманлівым шоламам.

Як іскры з агнто, з шоламу выскаквалі вострыя зычлівыя выгукі, мэрам пікі, насаджаныя на ўзнятыя ўгору дрэўкі.

Ён прыгледзеўся: у асяродку грамады, акружаныя густою загараддзю гарадавікоў, ішлі да дзесятка добра адзетыя, з цыгарамі ў губах, людзі.

Здаравенны дзядзька мефістофельскі паглядзеў на Рыгора і зларадна адпавеў:

— А ты не маеш?

Яго нахабная рука накіравала да Рыгоравых грудзей, але папхнуты заднімі, здаравенны дзядзька капыльнуў галавою і строма апусціў руку данізу.

Праз хвіліну ён знік з Рыгоравага ваччу, расплыўшыся ў ценю захілу вуліцы.

На прымоўклы гоман аддаленай грамады імчалася хваля новых зыкаў і грукату звычайнага руху.

Адзін за другім, даўгім шэрагам прабегла да дзесяці трамвайных вагонаў, аплеценых цягучым боем званкоў.

Следам на мост уз'ехала першая падвода вярстовага ланцуга грузавікоў з мукою, жалезам, бочкамі.

Калі мост закалыхаўся ад грукату цяжкіх калёс, пераплеценага дзвенгам біцюговых падкоў,— над Малою Нявою ўзнёсся прарэзлівы спеў некалькіх фабрычных сірэн.

Уадоўж цёмнае, азоранае агнямі вады, паўз злітыя са змрокам парканы фабрык і заводаў, туды, дзе канчаюцца стромкія дзеравяныя будынкі аколіц — бегла шпаркая струмень перапоўненых зыкаў.

Над дрэвамі выспаў, у згушчанай цемры неасветленых мясцін, яны драбіліся на часткі, як феерверкі, і рассыпаліся ва ўсе канцы пераліўнаю мелодыяй.

Гэта дапамінала баявую пераклічку ці позву на рэвалюцыйную трывогу.

Або паказвала распаданне на звяны жалезных ланцугоў, што скоўвалі людскую свабоду.

Або сімвалізавала перабой малатоў у вызваленых руках творчага калектыву.

Цэлы пук узнёсных сімвалаў атуліў Рыгораву істоту, як празрыстым ззяннем сонца.

I ён урачыста, як волат, перад якім ляжалі трафеі яго перамогі, глядзеў у чорны струмень выходзіўшых з прадпрыемстваў рабочых.

У іх рэзвым гомане, у цвёрдай ды ўверанай хадзе наглядалася сіла, і воля, і лёс блізкага наступнага.

Захоплены радаснымі думкамі, Рыгор крануў з месца і пайшоў настрэчу гаманлівай грамадзе — сёння нявольнікаў капіталу, а заўтра — гаспадароў жыцця.

Расія жыла над знакам вайны. 3 усіх канцоў краіны накіроўваліся да яе заходняй граніцы сотні ошалонаў салдат, аружжа, адзення, ежы. Мільёны здаровых працаздольных рабочых і сялян адрываліся ад плённае, карыснае працы. Незлічоны лік гадзінных адзінак часу кідалася ў бяздонную процьму, на марнатраўства, на згубу жывых людзей. Па асірацелых сёлах затупала апусценне, заняпад. На свежых пожнях глыбей у зямлю палезлі карэнні былля, дзікатраўя. Загойсала здань недастач, разладдзя ў хатах. Настаражыліся сірочыя сэрцы ў чаканні вестак з франтоў чынных армій. Зацяжна, кружнымі шляхамі паўзлі яны, акрываўленыя, авеяныя смерціо, у белых канвертах, з няроўна выведзенымі літарамі да закінутых вёсак, у сумныя хаты. Цёплыя прывітанні бацькам, жонкам і дзецям з далёкіх мясцін стылі ў непрагляднай жудзе, енках і жалю. Невыразныя сэнсам рэчы, як назвы вайсковых часцей, наружных умацаванняў, камандных чыноў павісалі ў затуманеных слязьмі вачах. Гэтыя вочы выразна бачылі сляды, па якіх выходзілі з двара апалчэнцы ды ратнікі, а за імі коні, гавяда, збожжа. Попыт на гэту сялянскую вытворчасць падобіўся нейкай ліхаманцы, ліхому паветру. Казачная, зданнёвая вужака-вайна высмоктвала сокі вёскі, абязмоцваючы яе і спустошваючы. Засмучаны небасхіл хаваў сабою і блізкае наступнае і далёкае будучае.

Рыгор пераняў здаравеннага барадатага дзядзьку, чый твар плаваў у тлустай ухмылцы, а вочы ўпарта глядзелі наўкос, і запытаў:

— Каго гэта вядуць?

— Тэўтонаў! Шпегі! Вво-а- і-ім-ым! Здаравенны дзядзька затрос над галовамі дзвюх

жанчын тоўстым прыкасмачаным кулаком.

— Вот ім баронства! Аплялі, як павукі, сталіцу... Т-ту-дды-і.

— Куды? — пацікавіўся Рыгор.

— У «Красты», пакуль па шыбеніцу.

— Вы да іх маеце справу?

Іначай выглядаў горад. Яшчэ іначай было ў сталіцы. Калі з аднаго боку і тут лунала здань небяспекі, дыхала атрутаю смерці, то побач з гэтым вайна надавала гораду больш руху, вялікшае ажыўленне, дынаміку. Горад, а асабліва сталіца, зрабіўся бурлівым катлом, у якім кіпелі прагавітыя пачуцці разнастайнага характару. ІПалёна несліся ўгару акцыі фабрык і заводаў, на якіх пачалася вытворчасць для патрэб вайны. Шпарчэй завярцеліся аперацыі банкаў, выбіліся напаверх новыя дзяльцы з небывала драпежнымі апетытамі, з цікаваю надзённаю смякалкаю і пракуратасцю. Вышэй падняла галаву шматлікая разбэшчаная пампадурская ваеншчына. Гандляры мясам, абуткам, збожжам і многім, што стае патрэбаю дня, пашыралі і без таго ўёмныя кішэні для лёгкага заработку. Нават дробнае чынавенства і тое пачула сябе лягчэй: недастача ў мужчьшскай сіле падняла попыт на апошнюю, а следам — вырас заработак. Водлуг часовага разбухання матэрыяльнае забяспекі, афармлялася і расло спекулянцка-патрыятычнае, карыена-фальшывае пачуццё любві да «зняважанай радзімы». Тупаючы па шырокіх тратуарах праспектаў, падлічваючы даходы мінуўшага дня, нагароду і выйгрышы па акцыях — генералы, купцы, фабрыканты, банкіры і іх паслугачы самаўсхвалялі пераможнае «воінства», траслі кулакамі па адрасу немцаў і праглі несупыннага пашырэння вайны. «Зараз-зараз прыйдзе на падмогу французам Італія».

У тэатрах і кабарэ загулялі чучалы Вільгельма і Франца-Язэпа. Адурманеная ваяцкай атрутаю прадажная прэса пакрылася карыкатурамі, шаржамі, пародыямі і сатырамі на ўсё нямецкае. Вобраз немца падаваўся страшнейшым за ўсё на свеце. Раслі, як на дажджы, надзеі на гасціннасць у Берліне, на захоп Дарданел і вызваленне Балкан. Але за надворнаю мыльнаю пампезнасцю ваяцкасці чулася, таілася коўзкая няўпэўненасць і нават баязлівасць. Не чулася апоры пад нагамі.

Адсталасць і бязмоцнасць, якія пакрываліся барабанным боем прафільтраваных газет, хавалі ў сабе пагрозу жаданай магутнасці, звону, цяжкіх жандарскіх шпор. «Доблесная гвардыя», накіраваная на Кёнігсберг, «слаўныя» сібірскія стралкі, пушчаныя прасцейшым шляхам, праз кут Польшчы, на Берлін, фартэцыі і дзьмутая адважнасць камандуючых арміямі, пастаўленыя на вайсковую ногу заводы — усё-ўсё гэта абмінала чаканнем выступлення Амерыкі. «Толькі ўмяшаецца Амерыка — і немцам да каляд капут». Ну, ці ўмяшаецца гэта залатая пані, далёкая ад фронту і не столькі ўблытаная ў інтарэсы ваюючых краін? Будзе ж умяшаецца, то на чыім баку?

Амерыка здрочыла радзімых ваяк-храбрацоў, інтрыгавала кожнага, хто звязваў з вайною тую ці іншую выгаду сабе. Новы свежы нумар газеты, вячэрнія навіны, чуткі з «аўтарытэтных колаў» і проста безгрунтоўныя плёткі — перагаворваліся, крытыкаваліся, надавалі новых надзей і глыбейшай веры.

Драпежныя пачуцці і крывасмагныя ўзрокі нязменна накіроўваліся ў бок захаду. Назад, на цёмныя і брудныя аколіцы горада, на пусцеючыя раўніны сялянскае краіны,— ніхто з моцных свету не азіраўся. Там, па-іхняму, панаваў спакой, паслухмянасць і пакора.

Ды чаму б таго не быць, калі падкаваны абсац наступіў на горла мільёнаў працоўных і трымае іх пад сабою? Памкніся паварушыцца — раздавіць, зацісне.

Рыгор пераняў здаравеннага барадатага дзядзьку, чый твар плаваў у тлустай ухмылцы, а вочы ўпарта глядзелі наўкос, і запытаў:

— Каго гэта вядуць?

— Тэўтонаў! Шпегі! Вво-а- і-ім-ым! Здаравенны дзядзька затрос над галовамі дзвюх

жанчын тоўстым прыкасмачаным кулаком.

«Наперад перамога — а далей рэформы». Гэта мусяць узяць сабе на розум усе, хто дабрачынны і верны сын радзімы. «Жывыя сілы краіны павінны зліцца ў адно цэлае і непераможнае». «Толькі тады настане светлы дзень, калі Расія выйдзе з цяжкага іспыту неаслабленай і не загубіўшай мінулай славы». Масляныя сказы і калысныя ўгоііданні засмуродзілі паветра апойным дымам, згусціўшыся над горадам...

Але першыя сутычкі на франтах расхалоджвалі завуаленую сапраўднасць. Фронт казаў пра іншае. Калі не кожная куля, то адна з дзесяці, з дваццаці несла з сабою смерць. Гэтых жа дваццатых было так многа, што людзі гінулі адзін за адным, сотнямі і тысячамі. Падалі мёртвыя і падалі параненыя: ні «святасць» расійскага аружжа, ні «доблесць» расійскае арміі, ні «блаславенствы» цара і бога — не абаранялі ад нямецкіх куль. I паступова, дзень за днём, тыдаень за тыднем усё галаснейшым рабіўся енк параненых, звязаны з енкам разлучаных. Лазарэты і шпіталі вырасталі, як грыбы, перш паўнейшыя клопатамі ды дбайнасцю, а што далей — чарсцвейшыя, закіданыя.

3 герояў і абаронцаў — раненыя рабіліся надазолаю, лішніцай. Той, хто на старонках газет апяваў іхнія адвалсныя ўчынкі, у трамваі злаваўся і мармытаў лаянкі, што яму недзе сесці з-за абрубкаў людскога мяса.

Сталіца не павінна стыкацца з праявамі вайны! Сталіца — бач, яе палацы і вілы, Неўскі і Сергіеўская, мусяць быць злучанымі з вайною толькі прыказнымі кіўкамі пальцаў у белых рукавіцах.

Вайна ж рабіла сваё.

Завод, на якім працаваў Рыгор, падпаў пад рубрыку працуючых на абарону. На працягу лершага месяца ваеннае чыннасці ён значна пашырыўся, лік рабочых амаль не падвоіўся — былі ўведзены дзве поўныя змены. Тыя з майстэрань, якія прабаўляліся на вырабе вытворчасці для мірнага часу, перайшлі на выраб ваенных прылад. Гэткім чынам, вялізная армія людзей, колькасцю ў сем тысяч, была занята падрыхтоўкаю смерці. Агромністы чатырохпавярховы трохкутны гмах абярнуўся ў дасканала арганізаваную кузню людское згубы. У стройным сугучным наігрыванні соцень станкоў, у празрыстым бляску электрыкі гатовіліся дзень ада дня тысячамі штук адмысловыя бліскучыя трохцалёвыя і шасціцалёвыя снарады. Каб праца болей спорылася, рабочых увялі ў цесныя рамкі вайсковае дысцыпліны і падвышанага заработку. Спакойна, без слова перакору, пад напружным узрокам адміністрацыі — трэ было пакорліва стаяць над разцом і рэзаць, рэзаць цвёрдую сталь.

Узмоцненыя нагледачы, упаўнаважаныя сілаю і правам з боку вайсковае ўлады, зрабіліся грознымі падганяламі рабочых. Капіталістычны прыгон, звязаны з узброенай ваеншчынай, панаваў над рабочымі кварталамі сталіцы.

Нядаўнія здарэнні ацягнуліся дымкаю шэрасці і стуліліся ў ціхіх кутках прыгнечанае памяці. Раніцой а восьмай, вечарам а шостай цягнуліся чорныя ланцугі рабочых з завода і на завод. Густа набраныя балонкі газет, ад чарнасотніцкага «Гражданнна» да левага «Дня»,— ні слова пра рабочае жыццё. Абцугі цэнзуры зырка сачылі за крамолай пісак.

Рыгор нейкі час знаходзіўся пад уражаннем нутранога прыгнёту. Яго ашаломвала халодная ціша паказнога грамадзянскага замірэння. Аднастайнасць штодзённага тупання з завода на кватэру і з кватэры на завод — надакучалі. Яшчэ цяжэй рабілася, калі ён варочаўся ў думках да Камара, Артура і ўспамінаў пра Петруся. Рытор чуў, як некаторыя з рабочых, асабліва з болыных майстроў, толькі і гутарылі, што пра справы свайго асабістага будзённага жыцця. Адзін хваліўся новым гарнітурам і палітом, другі — набыткам «абстаноўкі» ў кватэры, трэці — удала праведзеным часам з дзяўчынаю. У паветры насілася атрута дробных клопатаў мяшчанскага дабрабыту. I, як на бяду, лёгка і шчыльна прыліпала да адзінак рабочых пачуццё фальшывай надзённай патрыятычнасці.

Горай усяго, што не асталося жаднага месца, ніякай установы, дзе б рабочы сумеў сустрэцца з таварышамі і ўсебакова азнаёміцца з бягучаю сапраўднасцю. Культурнапрасветныя таварыствы, бібліятэкі і клубы паліцыя старанна прычыніла.

У звязку з апошнімі падзеямі і арыштамі сувязь з партыйным камітэтам на нейкі час была прыпынена.

Рыгору напрашваліся невясёлыя думкі, падкрадалася злосць. Ён часта-густа кідаў кватэру і ехаў да Ганны. Там з ёю, адзін на адзін, ён дзяліўся думкамі, планамі і надзеямі. Але гэтага Рыгору не хапала. 3 Ганнаю ён не мог належным чынам абгаварыць пытанне прыкрай сучаснасці. Многае ёй было незразумелым, іншае прымалася не з належным спачуваннем і цеплатою. Ганна болей спачувала Рыгору з прычыны яго незадаволенасці і нервовасці, чымся асуджала прычыны, якія гэта радзілі. Рыгор абураўся і лаяў Камара: «Вось гэткія, як Камар, многаму віною. Атрымаўшы капеечную падачку, яны гатовы аддаць за яе рабочыя інтарэсы. Замест таго каб будзіць у рабочых пачуццё рэвалюцыйнага настрою, яны разводзяць мяшчанскія антымоніі». Ганна супакойвала Рыгора, адыгрываючыся на ўвярэнні: «Пачакай — усё пераменіцца. Гэты самы Камар запяе зусім паіншаму».

Рыгор не сумняваўся нізвання, што «ўсё пераменіцца». Але яго брала нездавальненне за маруднасць працэсу пераменчывасці. Перадваенная забастоўка ў Пецярбурзе, крута змененая халодным заспакаеннем з часу абвяшчэння вайны, балюча раніла Рыгорава сэрца. Акольныя абставіны ціснулі яго жалезнымі абручамі, студзячы позывы, энергію, захапленне.

Рыгор вяртаўся да сябе і пачынаў шукаць падпоры ў тых проблісках непатухшых з'яў, якія іскрамі гарзлі ў рабочым асяроддзі. Ён разважаў: «Няхай сабе некаторая колькасць рабочых паддалася камароўшчыне, усё ж гэта хвароба не здолела апанаваць рабочым станам». Рыгор быў пэвен, што таварышаў з яго настроямі можна знайсці ў заводзе не адзін дзесятак. I зараз, пасля раагрому, пасля арышту многіх з іх спадцішка, асцярожліва, тайком абмацваюць грунт, пашыраючы яго пад іншых. У адзін час яны з'явяцца магутнаю грамадою ваяк.

— Я прашу выбачэння! — перапрасіў яго збянтэжаны рабочы.

— Я злачынцам не выбачаю! Ім у нас не месца! Прашу з'явіцца за разлікам! — абурыўся майстар і крута павярнуў ад рабочага.

Ён не паспеў ступіць і трох крокаў, як мусіў спыніцца. Роўная струна станкоў раптам стала і замерла. Сумная цішыня маланкай пранеслася па майстэрні і абяліла майстра белізною спалоху... Скрозь туман ён убачыў перад сабою вострыя, як лозы, хмурыя ўзрокі рабочых, якія нерухома глядзелі ў яго застыўшы твар. Рыгор пачынаў шэраг ад сцяны і рашуча яго выгінаў, падаўшыся крыху наперад.

— Гэта яго сігнал! — паказваючы на Рыгора гаабляю, басам прагучаў палкоўнік інтэнданцтва, быўшы з майстрам.

Майстар ці не ўчуў, ці баяўся падтрымаць палкоўніка і ціхім умольным голасам праказаў у бок рабочых:

— Я прашу вас пусціць станкі. За свае словы прашу ўбачэння.

I, палажыўшы масляную руку на раненае месца, ён блытанымі крокамі павярнуў у бок канторкі. Нездаволеным пайшоў за ім палкоўнік. Рабочыя пусцілі станкі. Рыгор з незмярымаю асалодаю прасачыў доўгі ланцуг пахіленых да станка таварышаў і сам апошнім глыбока з запоем усадзіў разец у пажоўклую сталь. «Нумар выдаўся на славу,— пацешыўся ён.— Рабочыя паказалі ўзор яднання, прыклад рашучасці, дэманстрацыю пратэсту. Гэта значыць, што пад рассцеленым павучыннем знадворнага спакою дзейнічае, калышацца неўміручая сіла ўздыму. Успыхнуўшы, іскра запаліць полымя. Толькі ўмела яе раздзьмуць!»

Вечарам таго дня, выйшаўшы з завода, Рыгор паехаў да Ганны, каб падзяліцца з ёю свежымі навінамі з жыцця завода.

Рыгор прыняў ад канторшчыка разліковую кніжку і паглядзеў на выведзены заработак: першы тыдзень верасня даваў яго новае падвышэнне. Рыгор зарабіў на дзесяць рублёў болей папярэдніх двух тыдняў. Гэта яго здзівіла і суцешыла. Час недахопаў, пабірання і ўпартых дапамінаў пра грошы — мінаў. Заработак абяцаў некаторую забяспеку. Яшчэ тыдзень-другі, і Рыгор сумее пакрыць першыя патрэбы. Выходзячы з завода, ён размяркоўваў, куды і на што прыйдзецца аддаць частку атрыманых грошай. Выяўляліся тры месцы першае чаргі: выслаць мацеры, звярнуць Ганне і пераслаць Петрусю. Толькі як гэта зрабіць? Мацеры выслаць — вельмі проста; знойдзецца падыход і да Ганны. Угаворамі, націскам на сяброўскае пачуццё ён сумее яе схіліць. 3 Петрусём — цяжэй. Прайшло больш месяца, як ён арыштаваны. Петрусёва маўчанка наводзіла Рыгора на падазронасць і неспакой.

Не павінна ж быць, каб яго так запраторылі, што аднялі ўсякую сувязь з вольным светам!

Рыгор да таго ўвайшоў у раздум, што не заўважыў, як абмінуў двор свае кватэры. Раптоўны вокліч прымусіў яго спыніцца. Ён азірнуўся і ўгледзеў накіраваўшую да яго Рыму.

— Рыгор, я вам нясу паклон. Думаеце, ад каго?

— Магчыма, ад...

— Так, ад Петруся,— пераняла яго Рыма: — сёння раніцою прынеслі ліст. I, ведаеце, ліст абазначаны пятнаццатым днём жніўня. Тры тыдні ішоў ад прадварылкі да Ляснога.

— Ён ішоў праз пошту?

— Хто яго ведае, як і што; паштовая пячатка ёсць.

— Дык зойдзем да мяне, і пачытаеце. Нам трэба будзе абгаварыць справу дапамогі Петрусю.

— Спатканне даецца два разы на тыдзень. Давайце, ахвяруем дзень.

Яны зайшлі да Рыгора. Пятрусь шчыльна аб'яднаў пачуццё абаіх, і яны прагавіта накінуліся на ліст. Рыма завучана прачытала яго Рыгору. Той выслухаў і пацяў плячыма.

— Ды што можна іншае пісаць? — запытаў ён ні то ў сябе, ні то ў Рымы.

— Але я рада і гэтаму. Нарэшце, хоць сэрца адлягло...

Выказаўшы гэта, Рыма змаўчала, мэрам бы чаго спалохаўшыся.

— Вы мне скажэце, Рыгор, ці гэта бяспечна для мяне, што паліцыя знацьме мой адрас і мае дачыненні да Петруся?

— Чаму вы пытаеце?

Уверанасць і цвёрдасць у Рыгоравых словах змянілі настрой дзяўчыны. Яна засмяялася і скарамоўна праказала:

— Ну і цудная ж я! Плявузгаю ліха ведае што! А каб і трапілася, што мяне заарыштавалі, ці ж бы я адна была?.. Фу-у!

— Кіньце-э, Рыма, з чаго вам прыйшло гэта ў голаў? — разуважыў яе Рыгор.

Дзяўчына зноў засмяялася і, каб скрасці вачавідкую нервовасць, ці то звязаную з Петрусёваю цыдулькаю, ці незалежную ад яе, перайшла на іншую гутарку.

— А я ўсё чакаю выпадку, калі вы звядзеце мяне з вашаю знаёмаю. Помніце, колькі разоў вы абяцалі мне гэта?

Рыгор паглядзеў на Рыму.

— Я добра гэта помню, але, да шкоды, рэдка вас бачу.

— Можа, мяне вінаваціць станеце ў гэтым? Я так і думала...

У Рымы па твары прабегла лёгкая чырвань. Яна падняла зрэнкі ўгару і з хвіліну глядзела ў столь. Пасля падышла да акна і столькі ж часу стаяла, адвярнуўшыся ад Рыгора.

— Вы мне даруйце, я мушу зараз ісці,— няўвераным голасам праказала яна, зрабіўшы пару крокаў ад акна.

— Я бачу, што вы ўсхвалёваны нечым, Рыма? — хапіў яе за руку Рыгор.— Вы пакрыўдзіліся, што я...

— Не, не-э... Я... Пятрусь, вы... Пусцеце мяне, прашу вас...

Рыма тузанула і вырвалася з Рыгоравых рук. Нс праказаўшы слова і не азірнуўшыся на яго, кінулася ў дзверы і схавалася.

Здзіўлены яе паводзінамі, Рыгор пагнаўся ўслед ёй, але калі дабег да дзвярэй на сходы, Рыма ўжо сходзіла апошнія ступы. Ён пастаяў, пакуль яна схавалася за сцяною, і вярнуўся ў пакой. «Што з ёю такое? — падумаў Рыгор.— Спаткалася, як трэба, а нарэшце — вунь што! Няўжо тут замешана нешта такое, да чаго маю і я дачыненне? Ганна? Знаёмства з Петрусём?»

Рыгор доўга раздумваў пра гэта, занядбаўшы і гарбатаю, і газетамі, і намерам праехацца ў горад... Толькі а гадзіне дзесятай вечара навеянае Рымаю пачуццё расплылося, і ён вярнуўся ў думках да Петруся.

Вестка ад яго, прынесеная Рымаю, нягледзячы на ўсё ішпае, супакойвала Рыгора. Ёю вырашалася задача, якая так моцна захапіла яго некалькі часу назад. Цяпер аставалася адно: вылучыць дзень і пайсці да Петруся на спатканне. «Гэта трэба зрабіць, як найхутчэй, а то Пятрусь, напэўна, думае, што я пра яго і забыў». Рыгор спыніўся на бліжэйшым чацвяргу і перайшоў у думках да Ганны з мацерай.

Цікава, у якую ж форму выльецца гутарка з Ганнаю? Ён возьме і запрапануе ёй грошы, спасылаючыся на яе дапамогу мацеры, на яе недастатковы заработак... А Ганна? Добра ж, калі яна абмяжуецца голай адмовай, а калі...

Рыгор дапусціў, нарэшце, крануць сваіх інтымных адносін да Ганны. Яскрава прадстала яму гэта дзяўчына ў настроі замілавання і нутраное асалоды, дбайна хаваючы яго ад апаскі ў сваім цесным пакоі. Як міла і цёпла глядзелі на яго Ганніны мяккія вочы! Колькі ў іх спагады і братняе любасці! Якая яна ласкавая і гасцінная! Магчыма, Ганна лашчыць многа надзей... якія, аднак, далёка ад ажыццяўлення. Цікава ўсё ж выклікаць яе на адкрытую гутарку... Няўжо дзяўчына пра гэта не думала?

Думка за думкаю блытаным сплётам вілася ў Рыгоравай галаве. Водгукам на іх сэрца адбівала спагадлівы настрой.

Рыгор хутка абарваў і думкі і настрой. Ён раптам сеў да стала і ўзяўся за пісанне ліста да мацеры. Ён папераджаў яе, што разам з лістом высылае пятнаццаць рублёў грошай; гэта мала, але няхай маці ўбачыць: спусціўшы нейкі час, ён сумее выслаць болып. Пакуль яму трэба расплаціцца з даўгамі, купіць сёе-тое, а стане вальней — тады...

Пятнаццаць рублёў дапамогі мацеры выклікала ў ім пачуццё задавальнення. Спадаў нейкі цяжар з плеч, калі ён канчаў а лістом, адначасна адлажыўшы ў другое месца вызначаную суму. «Маці атрымае і...»

Стук у дзверы пакоя падняў Рыгора на ногі. Ён правёў няроўную рысу на паперы і  адсунуў яе ўбок.

— Прашу!

— Вам ліст,— прачытўшы дзверы, падала гаспадыня кватэры.

— Дзякую...

Рыгор узяў ліст з рук гаспадыні і паглядзеў на канверт, дзе была пячатка. «3 Сілцоў!» — праказаў ён сам сабе і падышоў да акна з намерам прачытаць яго. Тут яго ўвагу адцягнуў аэраплан; агромнаю птушкаю выпархнуў ён з-за высокага будынка і плаўна закруціўся перад акном яго пакоя. Рыгор бачыў, як шэрая істужка дымку пляла. ўзоры пад яго хвастом, мэрам бы жартуючы з тройкаю чудлівых варон, што ляталі ўслед аэраплана. Да яго вушэй даходзіла цягучае гудзенне нрапелера. Відовішча хавала ў сабе прыгожасць людское перамогі над стыхіяй, акрыляла Рыгоравы думкі і надзеі. Яго захапіла хаценне, каб гэта ды самому паспрабаваць абляцець адно кола ў чыстаце спакойнага паветра... У адчуванні прадстаўленых перажыткаў пры палёце — ёкнула сэрца, а халадок ні то ўцехі, ні то пудлівасці прайшоў па ўсім целе...

Хвілін праз дзесяць Рыгор наглядаў у палёце аэраплана пагрозную адзнаку завіхрыўшай вайны. Легенда пра Ікара ў яго раздумах атулілася жалобаю. Дзякуючы гэтай дзёрзкай людской вынаходцы, вайна скарачае шлях, якім вядзе сваё разбурэнне. Ці ж можна ручаць, што з яго скрыдлаў не спадуць смертаносныя стрэлы?

Рыгор адхіліўся ад акна; разам з гэтым змоўкла гудзенне аэраплана.

Доўгая вузкая палоска паперы была скрэмзана да адказу. Няроўныя радкі п'яных літар абкручвалі берагі палоскі, сплятаючыся ў арыядніну нітку. Рыгор круціў паперу ва ўсе бакі, меркаваў, адкуль і куды накірованы канчаткі слоў.

Дачытаўшы да канца, Рыгор падняўся з крэсла і затупаў па пакоі. Змест Сёмкавага ліста завалодваў яго думкамі і настроямі. Хутка Рыгор бачыў перад сабою жывыя малюнкі водгукаў вайны ў яго родным мястэчку. Вось па яго вузкіх пыльных вуліцах прашнуравалі стражніцкія раз'езды; яны абвяшчалі пра мабілізацыю людзей і коней. Адначасна сцены рагавых хат увабраліся абвесткамі пра ваеннае становішча. Сілцы замерлі, мэрам бы на іх дыхнула ліхое паветра. Нейкі час жыхары сядзелі, як замарожаныя, аглуздзелыя. Назаўтра іх разбудзіла раскалыханая трывожнасць. Паўсталі шэпты, гутарка; следам з'явіўся рух, гвалтоўны настрой, роспачныя аханні, узрыды... Чарговым днём мястэчка апынулася каля Масткоў: тарахцелі вазы, курыўся пыл, вылі сабакі. На шырокай прагаліне, абкружанай сцяною людзей і жывёлы, ішла мерка коней. Трое чалавек, з якіх адзін быў ветэрынар з Ліцка, другі — спраўнік адтуль жа, трэці — валасны пісар, машынальна аглядалі аднаго заг другім несканчоны шэраг разнамасных, разнаросных коней. Пісалі, прыстаўлялі і адстаўлялі стракатную палку, выгуквалі аднастайныя словы: «прыняты», «у конніцу», «у артылерыю», «у кухню». Рэдка можна было пачуць — «брак».

Пакорныя лёсу, сілцоўцы маўкліва выслухоўвалі вывады камісіі і гінулі ў разгаламучаным натоўпе, у пылу, за нячэмнымі драбінамі і вазкамі...

А ў гэты час у мястэчку гудзеў гвалтоўны звон. Над шэрымі стрэхамі панурых хатак гусціўся чорны дым, запярэшчаны вогненнымі языкамі праменя. Нейкі час каля Масткоў не заўважалі гэтага, але надало камусьці паглядзець на ўсход, як дзікі выгук «Сілцы гараць!» узняў тысячную грамаду з месца і шалёным галопам папёр яе ў мястэчка. Людзі гналі коней, не патураючы ні навошта, гукалі, лаяліся, наязджалі адзін на другога, варочалі вазы, разбіваліся. Ва ўзнятым пылу яны здаваліся ценямі, зданню. Ці то знарок, ці знянацку, каля самага мястэчка, пры завароце адзін з сілцоўцаў наехаў на пісарскую брычку і павярнуў яе. Пісар ачуўся пад конскімі нагамі. Умомант на гэтым месцы згрудзілася грамада вазніц. Панесліся нялюдскія крыкі і лямант. Адказам былі беспарадкавыя стрэлы адкульсьці прыскакаўшых стражнікаў...

А пажар, як вадою, змываў хату за хатаю. Галавешкі, мэрам вогненныя птушкі, насіліся у атручаным дьгмам паветры. Гудзеў, не змаўкаючы, звон...

Незаўважным крокам падаспела ноч і паглынула раз'юшаны дзень, яшчэ страшней зрабіўшы разгорнуты вобраз пажару...

Кончылася раніцою — тады, калі ў шалёным пудзе нечуваных падзей людзі выбіліся з моцы. 3 апушчанымі галовамі шукалі пагарэльцы сваё дабро; тыя ж, у кага яно ўцалела, голасна дзякавалі невядомага ім абаронцу ў асобе выдуманага бога. Мірнымі тупалі змораныя коні стражнікаў...

Толькі наступным днём чарада мабілізаваных сілцоўцаў знарушыла жалобны супакой развітальнаю песняю — «последннй нонешннй дене-очек-ек...»

Яны ішлі на вайну...

«Я табе кажу, братка мой, гэтакага пекла я ніколі яшчэ не бачыў. Вось як мы сустрэлі вайну. У вас, пэўна, яно ўсё спакайней абышлося. Бывай здароў! Адпісвай хутчэй. Твой Сёмка».

Рыгор незаўважна выпусціў з рук ліст і толькі рушыў з месца, калі сударга апусціла яго стомленую руку.

У пакоі пацямнела. На вуліцы, у бок казарм, заблішчаў ліхтар. У яго малочным святле расплыліся рэшткі вобразаў, узнятых Сёмкавым лістом.

«Ну, а з маткай там якаво?» — уголас запытаў Рыгор сябе і баржджэй хапіўся за напісаны ёй ліст. «А калі ды згарэла і наша хата, а маці асталася без таго, што мела? ПІто тады? Пятнаццаць рублёў — ці ж яны выручаць яе?»

Рыгор уталоплена глядзеў на ліст, палажыўшы на лоб руку. Плойма невыразных думак ахутвала голаў. Становішча, якое нядаўна выясніла перад ім бліжэйшую перспектыву, раптам заблытвалася. «Якім бы чынам тут уведаць?..»

Ён не дакончыў думку, калі з-за дзвярэй данёсся настарожлівы вокліч:

— Можна, Рыгор?

— Прашу вас!

Ужо інстынктыўна ён пачуў, што прыйшла Ганна. Было зусім дарэчы. I сэрца ўзмоцненым стукам аддало ёй вітанне.

— Ты дома? — запытала Ганна, працягваючы яму Руку.

— Чаму? А то мяне ты не заставала? Садзіся... Дома... Дагэтуль вось... гісторыя...

— Гісторыя?!

У Ганніным ваччу бліснула настарожанасць. 3 чырвоных яблычак, што іх наклеіла на Ганніны шчокі свежае ядранае паветра, заўважна спадала ружа.

— Сядай... Гісторыя...

Ганна села і не адводзіла ад Рыгора вачэй. Напружана чакала — што ж у яго за гісторыя, які яе змест. Рыгор зацяжна ўздыхнуў і пагладзіў косы.

— Гісторыя не з прыемных,— раздразніў ён Ганніну цікавасць.

Тая прыўстала, узрокам вымагаючы апавядання. Калі ж Рыгор у кароткіх рысах перадаў ёй змест Сёмкавага ліста, Ганна спагадліва войкнула.

— Давай тэлеграму,— парадзіла яна.

— Я думаў... Ды ці ж бы Сёмка не дапісаў, каб крый чаго...

Гэта была самаўцеха, але Ганна на ёй спынілася — магчыма, усё абышлося добра. Прынамсі... Што б яна зрабіла, каб ды наадварот?..

— А я цябе чакаў...

Рыгорава рука лягла на Ганніным плячы...

— Няўжо праўда?.. Сядзь каля мяне хоць на адзін квадранец... Мне так хочацца з табою ад душы пагутарыць...

Чамусьці Ганнаю завалодала нясмеласць. Нешта не пускала плаўкай вымове слоў... Тая ж сіла схіляла да долу яе затуманены ўзрок. Рыгор настаражыўся, і, калі Ганна змоўкла, ён пахіліў яе стан да сябе.

— Я слухаю, Ганна... Кажы мне ўсё, што маеш сказаць... Я слухаю...

Павернуты да Рыгора яе твар выглядаў жывым, настойным пытаннем; вочы пранізвалі яго нутро — не было абароны.

— Выслухаеш?

— Выслухаю.

— Дарагі мой, я ўжо здаўна і часта пытаю сябе... Няўжо мне суджана будзе зноў загубіць твой след?.. Я баюся, што мне будзе не справіцца з напорам жыцця, калі ў адну хвіліну... Ты чуеш?.. Я табе не казала ніколі ні разу, а, тым часам, твая істота, ты — неад'емная часціна майго жыцця... Цалюткі сённяшні дзень я мучылася думкамі — рашыцца ці яшчэ чакаць. 1 вось прымай, як хочаш...

Гэтыя напружаныя, трапяткія сказы абдавалі Рыгора праменнай цеплатою. Яму рабілася ад гэтай цеплаты не па сабе, млосна — зусім нечакана ён сустрэўся з гэтым манеўрам Ганны. Калі толькі што яго думка кранула магчымасці з ім спаткнуцца, то ўсё абышлося несур'ёзна і павярхоўна, нават не зацікавіла яго, што б і як адказаць, каб падаспеў выпадак. Вострая рэакцыя ўнутры спаліла праявы ўсякага пачуцця. А гэта, вось...

Бязмоўным пацалункам, змешчаным на Ганнінай шчацэ, было не абмежавацца. Вачавідкі і зразумела — Рыгор сам адзнаваў, жадаючы пачуць Гаішіна слова. Ды яна маўчала — ні то задаволеная, ні то пакрыўджаная.

Яе ўзрок пранізваў промень, занесены з вуліцы ў акно. Сэрца ж замірала пад шчыльна пакладзенаю на грудзі Рыгоравай рукою. Таемнасць цішы разгортала таінства глыбокага прасякнення любоўю двух блізкіх, палкіх, маладых сэрцаў.

— Запалі святло!

Ганніны словы сустрэў зацяжны гул сірэны, што нахабна ўварваўся ў пакой. Рыгор пакорліва выпаўніў Ганніна ці то вяленне, ці просьбу.

— Ну, я табе забыў пахваліцца, Ганна,— раптам ён успомніў пра вестку ад Петруся.

— А што? — бесцікаўна запытала дзяўчына.

— Пятрусь прыслаў паведамленне... Я, бок, табе казаў пра Петруся?

— Казаў... Адазваўся?

— Так, як і трэ было чакаць,— ён у доме папярэдняга зняволення... Рыма...

— Рыма?

— Ты б прыйшла калі, Ганна, я б цябе звёў з гэтай дзяўчынаю... Яна вельмі хоча з табою пазнацца. Што за чалавек!.. Пятрусь...

Ганна стаяла ля акна, і Рытор не заўважыў, што яна глядзела на гадзіннік.

— Я прыйду ды буду лішняю, тады...

— Ганна!

Рьігор сам не чакаў гэтай неасцярогі — гук дзвенГ»УЎ шклом у акне і, напэўна, дайшоў да гаспадыні.

Скокам маладога тыгра ён апынуўся каля Ганны і спрытным обдымам прытуліў да сябе.

— Ты не злуешся?

— Вы гарбату будзеце піць, Рыгор Міхасевіч? Гаспадыня злаўмысна прачыніла дзверы, і ў вузкай шчыліне блішчаў агеньчык яе шпегаўскіх вачэй.

— Папрашу, калі ласка. Вып'еш гарбаты, Ганна?

— Позна. Я мушу ісці.

— Цябе чакаюць?

— Чаму ж, мяне, думаеш, некаму чакаць?

— Думаю... Ты злуешся на мяне?

— Я ні на кога не злуюся, я на сябе злуюся...

— Сядай... Правер той час, у які мы знаёмы з табою. Ці я калікольвечы даў намёк на няўвагу да цябе? Ці хоць раз ты ад мяне чула няўладнае слова? Ганна?..

У яго слесарскай руцэ захрусцела тонкая далікатная рука нядаўняй настаўніцы.

— Я так быў рады, калі стрэў цябе ў гушчы рабочай грамады. Я кінуўся да цябе, як матрос на маяк...

I міна на мужным, суровым твары РыгЬра, і сталёвасць у яго словах, і бляск у ваччу, і нахіл яго постаці — усё казала  Ганне — павер,  праканайся,  заспакойся...

— Можна? Гарбата!

Рыгор адчыніў дзверы і ўзяў з гаспадыніных рук тату.

Праз хвілю яны сядзелі за хісткім столікам, адзін супроць другога, і пілі гарбату. Спакой сведчыў пра наступіўшае замірэнне, якое радзіла звычайную гутарку. Цёплая ўхмылка роўна апінала іх жыццярадыя постаці.

Раз аД разу бранчэла пасуда.

Вострая, празрыстая нітка праменя кінула на Рыгораў твар вёрткага зайчыка. Заказытала ў ваччу, і чулыя вейкі падняліся ўгору.

— Пятрусь? Дзе ж ён?

Мігам шустрая думка Рыгора апынулася ў вузкай глыбокай камеры дома папярэдняга зняволення.

— Дзе Пятрусь?.. ...Камера № 87.

Вось толькі пяць хвілін, як Пятрусь удвойчы хапіўся за праверку перажытага ім у астрозе часу. Якая цягучая аднастайнасць! А між тым — як хутка прамігнуў час! Мэрам бы сёння яго прывялі сюды. Тыя ж сумныя і халодныя сцены. Той жа кавалачак хмурнага неба ў закраценым акне. Прымацаваны да сцяны жалезны столік, абрыдлы цвёрды ложак. Замураваны ўмывальнік і брудная параша. Усё асвойтанае, звыклае і надаеўшае.

— Стукаюць?

Схудалая постаць туліцца вухам да сцяны і напружана слухае. Спусціўшы хвілін пяць, адбівае: «Ніякіх звестак з волі».

— Ці чакаю? — «Чакаю. Шсаў некалькі лістоў, а жаднага адказу».

Стук змаўкае, і Пятрусь памерным, разлічаным ступам мерае камеру з кутка ў куток. «Няўжо і на гэты раз ніхто не адзавецца?»

Петрусю карціць і прагна хочацца атрымаць вестку з волі. Ён дзень у дзень успамінае Рыгора, Рыму, часамі далучае да іх Гэлю; часта пераносіцца думкамі ў Сілцы, выяўляе перад сабою настроі і думкі бацькоў; спагадае іх няведанню пра яго. I ўсе гэтыя раздумы, успаміны, жаданні і хаценні перыядычна ўстаноўленым чынам праносяцца перад ім у беспрытульнаеці астрога. На колькі часу ўперадзе? А хто яго адгадае — воля царскіх сатрапаў, капрыз любога апрычніка. Каму ёсць дзела да сотні-другое заключаных у гэты сіберны будынак? Вунь цэлыя мільёны пастаўлены пад нажы, пад кулі, пад атрутныя газы — ці ж можа хто думаць пра іх, у цяпле і безапасцы?

Жорсткаю рукою вайна сцірала людское дбанне аднаго пра другога. Сухая адчужанасць цёрлася па гладкіх каменнях камеры, пускаючы мёрзлую шэрань Петрусю ў вочы... Час, час, які няпэўны час! Ці можна даць нездаволенню ўтульнае месца ў сваім нутры? На Рыгора? На Рыму? На ўсіх тых, хто яго ведае, хто яго помніць? Няровен час! А мо Рыгор далей за яго — натура Рыгора вядома... А Рыма? — прамігнуўшы агеньчык... Так, свядомасць дыктуе развагу, але ёй не паддаецца настрой...

— Ізноў стукаюць?

Вуха лажыцца на шэрую фарбу сцяны.

— Што-о?

Здаровыя пальцы звыклі з цвёрдасцю сцен — б'юць запытанне... Але... збоку шорах?

Косіцца вока да вузкай круглінкі ў дзвярах — не ўтоіш, наглядач, у мяккім войлаку прадажных крокаў.

Ізноў думкі.

Нязвычны! Вось ён, чалавек жалезнае волі, Рыгор! Дык чаму ж ён маўчыць? Цэлыя два месяцы ні слова... Пераймаюць лісты? Ці тут віною Рыма?

Пятрусь затросся, як асіна — калючая прага пачуць цёплае слова з волі, праведаць пра Рыгора, угледзець Рыму... А можа, яны... Не павінна быць!..

Маланкаю праясняецца мінулае ў іх адносінах — чыстае, як маланка, без заусінкі. Не ў гэтым прычына. Яны помняць яго, магчыма, думаюць, а мо і дбаюць — чаму ж яму заўчэсня наракаць...

— На гу-у-лянк-ку-у!

Пятрусь гатоў.

Вось бразгае жалеза за дзвярыма камеры. Чуецца ажыўленне на глухім, мёртвым калідоры... Яшчэ хвіліна — і ён у роўным, механічным шэрагу вязняў. Паперадзе Ігнат Струміла — кіўком галавы абменьваецца прывітаннем. Украдчывая ўхмылка на збляднелых тварах. Рассыпаецца шэпт па жалезных усходах. Тры павароты — і насустрач водблескі празрыстага сонца. Яны скрадаюць беднасць і агіднасць белых гарнітураў арыштантаў...

Двор і шоргат шкарбакоў па ўкованай каменьмі зямлі. Ланцугамі ўюцца круглыя цоні галоў — мэрам бы круціцца знарочыстае кола, на мнагалікіх спіцах якога насаджаны чорныя галкі. Мёртвым шулам тырчыць фігура салдата з аружжам у руках. Непарушны, як укопаны, ён ловіць уталопленым узрокам выразы твараў. Сочыць за кожным крокам мігаючых постацей. А ззаду? Ззаду жалезная брама. У драп'ястых будках — настарожаная варта. I толькі? Не. Вуньдзека, з-за шуляванняў вокан наглядаюць запасныя нагледачы. Не, тут не рызыкнеш нічым, апроч свайго жыцця...

Свісток. Глухі і калючы: назад! У камеры!..

Ужо галоўка шэрагу накіравалася ў чорную дзірку дзвярэй. Як у яму, гіне адзін за другім у змроку калідораў...

Пятрусь — на парозе. Ён закідае нагу, каб ступіць у дзверы, і чуе - за брамато гукі! Прыйгллі на спатканне? Няўжо і да яго таксама?

Хто б з яго прыяцеляў надаўміў яго ашчаслівіць? Рыгор? Другога — няма. А вось яго голас... — Пятрусь, не затрымоўвай...

Шаргатня крокаў аддзяліла яго ад зыкаў за брамаю. Змрок калідораў ахутаў прапахлым паветрам...

Забранчэлі замкі ў дзвярах — доўгі ланцуг з людзей парваўся на часткі. Некалькі хвілін, і Пятрусь у абоймах суровай камеры. Цішыня. Ну, сэрца ж нешта адчувае. Пятрусь настарожваецца, мяртвее... Раптам зычны стук замка разразае спакой.

— Бок, да вас прыйшлі.

— Да мяне?

Пятрусь хапіўся за вушы і вытарашчыў вочы.

Следам, незаўважана для самога сябе, ён пайшоў за нагледачом. Калідоры, сходы — дарога да выйсця. I вось яшчэ не закругліўся паварот, як шустрыя ўзрокі абнялі стройную постаць Рыгора. Яны сышліся ля перагародкі.

— Бра-ат...— хацеў выгукнуць Пятрусь, ды ўстрымаўся.

Пачуццё ўцехі ён выліў у гарачым зацяжным пацалунку Рыгора.

— А я думаў, ведаеш, што і ты...

— Пакуль, вось...

— Ты атрымаў мой ліст?

— Мне Рыма яго прачытала.

— Рыма?

— Ну, а з табою як?

— У моцных руках...

Рабы, абвіслы твар нагледача пакрыўся ўхмылкаю.

— Паверыш, Рыгор, мэрам бьт адчуваў, нгто ты прыйдзеш сёння. Толькі што вярнуўся з гулянкі і не паспеў аглянуцца, як чую вызаў... «Прыйшлі»... А якаво ў цябе з працаю? Усё на старой кватэры? А Ганна?.. Ну, ты паправіўся, я бачу...

— Меў ліст ад Сёмкі...

— Ёсць навіны?

— Дзе іх зараз няма! Пажар быў у мястэчку.

— Пажар? I многа згарэла?

— Не адмячае... Рыма цябе не наведвала, часамі?

— Не. Чаму?

— Я думаў, што можа... Цудная, аднак, яна... Адзін раз, тады ж во, як прынясла твой ліст, раптам ускіпела нечага і неўтрапёнай вылецела з майго пакоя. I болей тыдня не чуваць нічога...

— Што ты кажаш...

— Дзіўлюся сам. I не прыйшла спаткацца?

— Ох, як я чакаў каторага з вас!.. Ведаеш, хоць бы вестку хто даў — было б спакайней, а то ні слова, ні гуку. Як жа таварышы?

— Усё ў парадку, ну, а здароўе тваё як?

— Пакуль, як бачыш...

— Правішся...

Безумоўны ківок рукі нагледача прымусіў Петруся ўздрыгануцца. Ён паспешліва зашавяліў губамі, але замест слоў абмежаваўся паўторным пацалункам з Рыгорам і развітальным поціскам яго рукі.

Следам наглядач разгарадзіў іх сваімі шырокімі плячыма. Толькі ледзьве адчулы шорпат Петрусёвых крокаў данёсся да Рыгоравых вушэй. А праз хвіліну перад Рыгорам мільганула сопушная цем калідора, і ён павярнуўся да выйсця.

Пятрусь адбіў яго ва ўстойнай нерухомай позе і нізашто не мог уявіць ягонае хады... Напэўна, старая, цвёрдая ды ўвераная. Сам — нязменны... Здаецца, застыглы ў акрэсленых формах. Для Петруся — які ён дарагі, які блізкі! Цікава мець гэткага сябра!

Рыгораў прыход адвёў новую мяжу ў яго сядзенні. Пятрусь пераняў ад яго бадзёрасць, надзеі, веру. Пятрусь адчуў у ім жалезную стойкасць і бясстрашны ўзрок у вочы сапраўднасці. Рыгор не панікае галавою, не азіраецца ў бакі. Кожнае яго слова — пераконанне таварышу.

— Стукаюць?

Пятрусь падышоў да сцяны і настаражыўся. Сусед пытаў, хто яго, Петруся, наведваў. «Адкуль ён даведаўся?» — «Пачуў па вызаве Петруся нагледачом»... Так, да Петруся наведаўся яго таварыш і сябра — Рыгор Нязвычны. Пра яго Пятрусь паспеў расказаць суседу. «Той самы?» Той...

Наглядач?

Пятрусь аглянуўся на дзверы. Прывычнае вока ўлавіла лёгкае калыханне рэдкага ценю.

Ён адступіў ад сцяны і цвёрдым крокам накіраваў насупраць акна.

Настрэчу яму сыпалася золата цёплага сонечнага праменя.

Спатканне з Петрусём заспакоіла Рыгора; ён не дапускаў сабе думкі, каб Петруся судзілі. Бліжэй усяго — Петрусю пагражае адміністрацыйная высылка. Каб суд, было б сур'ёзней, тады б яму не дазволілі з ім спаткання. Напэўна, і Пятрусь чакае гэтага. Увогуле, паколькі Рыгор заўважыў, Пятрусь настроены не дрэнна. Крыху пахудзеў, але гэта адбітак астрога. Каму-каму, а Рыгору гэта вядома. Адна прыкрасць — як-то выйшла так, што ён забыў перадаць таварышу пра зданыя ў кантору астрога на Петрусёва імя дваццаць рублёў. Прымха нейкая, ды годзе... Ах!.. Рыгор пастараецца выправіць гэты недагляд: ён напіша Петрусю ці перадасць праз Рыму, калі...

3 Рымаю цікава. I што тады выйшла — чаму яна вылецела так раптоўна з пакоя і зараз не паказваецца? Няўжо ё'н неасцярожліва выказаўся перад ёю, ці?..

Рыгор кожны раз уплятаў інцыдэнт з Рымаю ва ўспаміны пра спатканне з Петрусём. Пацепаў плячыма і дзівіўся.

Дзіва знікала бясследна, калі Рыгор вяртаўся да выпадку з Ганнаю. Мэрам бы згавор які супроціў яго? Адна зрабіла зусім незразумелы яму выбрык, а другая гэты выбрык развінула ў цэлую тэорыю? Ганна! 3 ёю ўжо справа складаней. Яна кранула таго пытання, пра якое...

Рыгор не мог згладзіць вастраты Ганнінай гутаркі вось ужо некалькі дзён. Ці думаў пра падзеі ў Сілцах, ці вяртаўся да Петруся, ці перачытваў весткі са 'стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага» — у лушшу гудзелі яе словы, а ў ваччу мігаўся яе ўмольны, настарожаны выгляд. Рабілася ясна, што Ганна перажывае якісьці крызіс, нейкую жыццёвую надарванасць — іначай бы яна так раптоўна не паставіла яго перад казытным пытаннем. «Але што я магу зрабіць, каб ёй пасобіць?» Рыгор не знаходзіў ніякага выйсця, калі разбіраўся ў акольваючых умовах.

Наперадзе таксама было беспрасветна. Між тым ён адчуваў, што яму Ганну шкада. Шкада і балюча... Трэба тым ці іншым заспакоіць дзяўчыну, разагнаць яе настрой, даць ёй зразумець... Што? Вось ад гэтага і разбіваліся мільгаўшыя ў Рыгоравай галаве планы. Абнадзеіць Ганну ён не можа і не хоча. Ды нават не ўпэўнены, што яго надзея магчыма яе суцешыць...

Усё ж ён рашыў наведаць да Ганны. Ён пойдзе да яе і скажа...

Рыгоравы першыя крокі па выйсці з завода былі накірованы да спынкі трамвая. Без заезду на кватэру ён паспяшыць застаць Ганну ў сябе і паспрабуе ёй растлумачыць... Так — гэта вярней усяго.

— Рыгор?!

Думка раптам разляцелася: Рыгор паглядзеў перад сабою.

— Артур? Ты якім чынам сюды?

— Цікава? — запытаў Артур Цвібель.

— Каля гэтага... Ну, пойдам, хіба, да мяне? — А ты збіраўся дахаты?

— Я?.. Я нікуды, можна сказаць, не збіраўся... Усё ж ідзем.разам... А мо, ты кагокольвечьі чакацьмеш?

— Я знарок да цябе... Ведаеш, я маю цэлы шэраг пытанняў...

Рыгор узяў таварыша пад руку, і яны завярнулі ўправа ад варот завода.

— Я ўжо, браток, знайшоў тут ходы і маю як-небудзь уціснуцца да вас на завод...

Яго перабіў грук падбегшага паравіка. Рыгор міжвольна падаўся ў яго бок.

— Табе куды трэба ехаць? — пераняў Артур Цвібель.

— Я перш думаў... ды нічога... Пойдам... Кажы...

— Але ж я цябе затрымліваю...

Артур спыніўся і пытальна зазірнуў Рыгору ў вочы.

— Дробязь... Кажы...

— Бачыш, вось, мне парадзілі чамусьці завярнуцца і да твае падмогі. Чуў?

Ужо Рыгор пытаў яго сваім узрокам.

— Дарэмна?.. Ха-ха-ха! Я і казаў ім, што дарэмна, а яны...

Артур засмяяўся.

— Хто яны? — пацікавіўся Рыгор.

— Трубін, бачыш...

— Шалапут.

Рыгор агледзеўся навокал сябе і дадаў:

— Ніякім чынам. Надоечы ў нас адыграўся выпадак, які мог кончыцца сур'ёзнаю справаю. Ты не чуў?

— Не-э.

— Мы ўсім цэхам наладзілі дэманстрацыйны пратэст. I, чамусьці, майстар з палкоўнікам-наглядчыкам здрэйфілі... Здрэйфілі... А ў чым, яшчэ невядома — магчыма, яны абмяркоўваюць вынікі. I калі, чаго добрага, захочуць дапомніць — тады мне першаму... Вось і разлічы сам, якаво мне...

— Зразумела... Я не ведаю, чаму Трубін... Яны завярнулі ў вуліцу, на якой жыў Рыгор.

— Ужо блізка да цябе?

— На гэтай жа вуліцы, другі квартал... Ну, стой! Рыгор раптам адлучыўея ад Артура і накіраваў

праз вуліцу да ідучага другім бокам чалавека. Артур спыніўся. Рыгоравы словы яго азадачылі — абарвалася. Ён тут жа ўглубіўся ў адшуканне новых шляхоў да ажыццяўлення справы з паступленнем на завод. Але не паспеў хапіцца ні за водную раду, як падышоўшы да яго Рыгор перабіў:

— Магчыма, што ўсё добра будзе. Гэта старшы рабочы слясарнага цэха. Я прасіў яго пра цябе...

— Аён?

— Дае згоду памагчы. Ты запішы яго імя і прозвішча... Фрыдрык Курс — фін, сумленны і сталы чалавек. Прасіў зайсці наступным чацвяргом. Зойдзеш і пасля скажаш мне...

— Было б вельмі добра. А то...

— Можа, ты грошай не маеш, то я магу табе пазычыць дзесятку?

Артур падзякаваў Рыгора і адмовіўся ад пазыкі.

— Я надоечы захваціў у Камара...

— Ты ў яго бываеш?

— Часамі...

Рыгор паглядзеў на жоўтую браму і спыніўся.

— Прыйшлі.

— Тут?

Артур кінуў бесцікаўным узрокам на дробныя вокны будынка.

— Добрая кватэра? — усумніўся.

— Не дрэнная. Зацішна і недалёка ад завода. Зойдам, Артур.

Ужо Рыгор прапусціў таварыша ў двор, як Артур раптам перамяніў рашэнне.

— Убачай, браток, не магу зайсці. Няхай другім разам... Суйздром забыў, што мяне а шостай гадзіне чакацьмуць...

— Кінь!

— Ні ў якім разе; чалавек прыйдзе ў трэці раз—¦ абяцаў жа яму...

Артур паглядзеў на гадзіннік.

— Даруй... Абавязкова гэтымі днямі наведаю. Яны развіталіся.

Рыгор вывеў таварыша з двара і зняў шапку.

— Чакаю! — гукнуў услед Артуру і павярнуў назад у браму.

Ён толькі што занёс правую нагу, каб пераступіць парожац дзверцаў, як яго хтосьці тузнуў за жакетку. Рыгор азірнуўся — то быў Артур.

— Зусім забыўся... Табе Наталя перадае паклон... Помніш гэту даяўчыну?

— Наталю?

На Рыгоравым твары заблішчала ўхмылка.

— Крыху памятаю... Ну, дзе яна, цікава?

— Ліст атрымаў з Харкава. Як і шТо яна туды трапіла — баюся сказаць.

— А ты маеш яе адрас?

Артур палез па кішэнях шукаць Наталінага адраса. Уміг ён перагледзеў некалькі замурзаных блакнотаў, памятых брудных паперак і — дарэмна.

— Напэўна, у хаце забыў... Перашлю. Пісацьмеш?

— Мне вельмі цікава...

— Напішы... Бывай!..

Яны ўдвойчы развіталіся і пакінулі адзін другога.

Рыгор, азадачаны пачутаю навіною, ускораным крокам пайшоў да сябе.

«Што за дзіва! Адкуль яно гэта? — праказаў ён уголас і нерашуча пазваніў.— Знача, Наталя на волі! Цікава!»

Адчыніліся дзверы.

— Вас чакаюць, Рыгор Міхасевіч,— паведаміла гаспадыня.

— Хто?

— Якісьці малады чалавек.

— Даўно?

— А ўжо хвілін з дваццаць.

Адчыніўшы дзверы ў свой пакой, Рыгор угледзеў Рудольфа Шульца. Той падняўся з крэсла і з газетаю ў руках гасцінна кіўнуў галавою.

— Даруй, Рыгор, што я так нахрапна залез у твой пакой.

— Будзь ласкаў, я вельмі рад цябе ўгледзець. Я думаў, што ўжо ты... Чытаў прыказ кранштацкага каменданта?..

— Чытаў... Вось, бачыш, даводзіцца пакінуць Пецярбург... Ворагам стаў...

Рыгор як зняў паліто, так і стаяў з ім, забыўшыся павесіць. Вестка пра Наталю разбурала яго пачуццёвы свет, блытаючы ўвагу да гутаркі,

— Можа б, гарбаты шклянку, Рудольф? — запытаў Рыгор.

— Дзякую. Я зусім на кароткі час. Мне сёння а дванаццатай гадзіне ўначы тэрмін пакінуць сталіцу.

Рудольф прысеў.

— Я прывёз да цябе,— сказаў ён далей, паказваючы пальцам у бок ложка,— каб ты, браток, захаваў у сябе вось гэту пару маіх куфэрачкаў... Вярнуся — забяру. Можна, Рыгор?

— Куды ж ты мусіш ехаць?

— Прадпісана ў Арэнбург... Прасіўся да бацькоў — у Лерм. Адмовілі...

— I бацькі высланы?

— Го, яны ўжо месяц таму...

Рудольф хвілінку памаўчаў. Пасля раптоўна ўстаў і зрабіў два крокі па пакоі.

— Ведаеш, Рыгор, бацька мой перажывае вялікую трагедыю. Надоечы атрымаў ліст і, я табе кажу,— жах... Пякельны жах...

Рудольфавы рукі ляглі на махнатай, непрычэсанай галаве. Рыгор пачуў злосны скрыгат зубоў.

— Што, што за дзіва? — прыўстаў і Рыгор.

— Ты добра ведаеш майго бацьку... Я не скажу, каб ён быў ідэальнай чыстаты, але... ён чалавек не благі... Гэта жывая машына... У сваю майстэрню ён укладваў душу. Жыў ёю... I жыў Смагінам... Ды пакаўзнуўся чалавек. Не паспеў, ці не мог, ці не хацеў атрымаць падданства — і на табе... Адарвалі ад месца, ад кавалка хлеба і — у ссылку. Бадзяецца без працы, праклінае сябе, жыццё, долю... Моліць пра дапамогу... А што я зраблю, калі і я ў тым жа стане... Вайна,— і я вораг, бязвінны вораг нават былым прыяцелям і блізкім... Ды болей таго... Гэтага мала, што...

Рудольф разнерваваўся да адказу.

— Я дам табе на дарогу рублёў дзесяць.

Рыгор мігам выцягнуў з кішэні паралез і ваткнуўся ў яго.

— Не трэба!

Рудольф хапіў Рыгора за руку.

— Бяры — аддасі... Ды кланяйся бацьку... Нічога... Адамсцім, Рудольф... Сарафіна Хлораўна! — гукнуў Рыгор.

— Бывай жа!.. Дзякую, дзякую... Рудольф працягнуў руку. Яны пацалаваліся.

— Гарбаты вып'еш, Рудольф?

— Дзякую, няма часу. Бывай!

— Не сумуй, таварыш. Да блізкага спаткання. Гаспадыня   настарожана   паглядзела   ўслед   Рудольфу.

— Вам адзін прыбор? — запытала яна ў Рыгора.

Рыгор нервова коўзаўся па крэсле. Налітая ў шклянку гарбата некалькі разоў пакідала тацу і варочалася назад. На запыленай сурвеце красавалася каля дзесятка мокрых плямак... Чайная лыжачка саскочыла на падлогу і ўгадзіла пад абсац Рыторава бота... У горле смагла, але піць не хацелася. Сіні абажур лямпачкі абвіваўся шэрым туманам... Рыгора цятнула ў некалькі канцоў — так веерам і разбягаліся шляхі. Ён адчуваў, што яго чакаюць, думаюць пра яго — а ісці не мог. Штосьці трымала ў пакоі, беспрытульным і не сваім на гзты раз. Якім чынам усё так збеглася нечакана, тлумна і хаатычна, ён не мог сказаць... Скрыжавалася, змітусілася... Рудольф!

Яго пацягнула да акна.

Шэрань. Смуглыя ліхтары. Беспрытульна. Дзесьці гудзе паравік і звоняць рамізніцкія шамкі. А ў акопах?

«Адзеньце салдата! Холадна ў акопах!» Так, у акопах холадна, а ў палацах — балі... Арэнбург, Перм... Маргарыта, Рудольф...

— Я ж мушу да Ганны...

Рыгор сярдзіта захадзіў рукамі ў гамузе газет і кніясак. Закалыхаўся столік, і недапітая шклянка плюхнула на падлогу. Дзвенгнула...

— Што я... Ды я ж не абяцаў ёй прыязджаць... Заўтра паеду... Не ўцячэ...

Роўны лісток паперы абвіўся вакол асадкі, а дале пырхнуў і адляцеў на ложак.

«Ганна дарма закруціла»... «Петрусю трэба пачакаць»... «Што ж там з мацераю? Ці атрымала яна гропіы?.. Сёмка — ані словам»... «Наталя кланяецца... Ах, Наталя»...

Рыгор абярнуўся да дзвярэй.

Стукагоць?

— Прашу вас!

— Я на адну хвілінку, Рыгор Міхасевіч... Я ўжо даўно збіраюся, ды ўсё вам обмаль часу... Парываюся запытаць, а пасля неяк... Дазвольце прысесці?

— Калі ласка!..

— А я вам не буду перабіваць? Вы, напэўна, ужо не пойдзеце сёння нікуды?.. Дзесятая гадзіна...

— Каліласка...

Прыбраная і напудраная, з шырока вылупленымі вачыма, гаспадыня лісліва глядзела на Рыгора. Таму рабілася цяжка вытрымаць яе ўпарты, нашароханы ўзрок, і ён раз ад разу азіраўся на акно. Гаспадыня перашкодзіла яму, але Рыгор не ведаў, як ад яе пазбавіцца. Намякнуць — не зразумее, сказаць адкрыта — няёмка...

— Я вас слухаго, Сарафіна Хлораўна,— натужыўся ён.

— Сядайце побач, Рыгор... Нешта перашкодзіць мне сказаць вам...

— Калі ласка...

— Мне толькі дваццаць рублеў на адзін месяц,— паўшэптам сказала яна.— Прыйшлося, ведаеце, да зарэзу цяжка. Я вам з працэнтамі вярну. Не адмоўце, галубчык...

— Сарафіна Хлораўна, дык я ж не маю... Апошнія сёння...

Гаспадыня крута павярнулася і выбегла з пакоя.

— А немцам, Рыгор Міхасевіч, ёсцека? — прагукала яна за дзвярыма.

— Што-а-а?

Рыгор злосна стукнуў абсацам па падлозе і прыслухаўся.

У кватэры ўсё прыціхла.

— Слухала, подлая!

Ён не паспеў працягнуць думкі, як ззаду яго шаснулі дзверы і крокі гаспадыні павярнулі Рыгора да дзвярэй.

— Кіньце злавацца, Рыгор Міхасевіч,— перапрасіла яна.

— Што вы ад мяне хочаце? — злосна запытаў Рыгор.

— Я прашу вас... Я бачу, што вы не ў настроі сёння, Рыгор Міхасевіч... Не выводзьце з маіх слоў нічога дрэннага. Я не хацела вас абразіць — мяне вымусіла... Рыгор Міхасевіч...

Непрытомнасць гаспадыні перастала злаваць, а дзівіла. У чым сэнс яе просьбы, прыходу ў пакой, лаянкі, перапрашэння?

— Я вас не разумею, Сарафіна Хлораўна.

— Я сама сябе не разумею.

На вуліцы туманіла. Халодная золкая пагода не спрыяла бадзёраму настрою. Цягнула назад у памяшканне. А Рыгор не хацеў варочацца да сябе. Ён перасіліў няўтульнасць надвор'я і пайшоў да Выбаргскае шашы.

На гэтай вуліцы адчувалася заўсёдашняе ажыўленне. У абодва канцы насіліся рамізнікі, праязджалі паравікі. Направа, у бок завода «Святлана», чулася музыка гармоніка. Некалькі п'яных галасоў падпявалі частушачныя мелодыі. У другім баку доўгі час свістаў гарадавы. Хтосьці гвалтоўна лаяўся.

Рыгор крыху пастаяў пры рагавым доме, пасля пайшоў у бок ясна асветленай харчэўні.

Ен ужо быў каля самых дзвярэй, як яго аклікнулі. Ён абярнуўся. Перад ім стаяў сусед па рабоце, Анікей Кузін.

— Чаго ты сюды? — запытаў ён.

— Да проста так, надаела аднаму ў дому. А ты куды?

— Я ад таварыша — дамоу. Яны збочылі ад дзвярэй.

— Ёсць навіны якія?

Анікей нахіліўся да Рыгора і шэптам паведаміў:

— Ды ўжо ж. Надоечы адбылася раённая сходка за Нараўскай заставай. Абгаварвалі характар святкавання дзевятага студзеня. Ёсць настрой у карысць забастоўкі...

Яны адышлі далей.

— Варта было б і ў нас памацаць грунт. А то мы заўсёды адстаем... Га?..

Вырынуўшы з харчэўні натоўп хлапцоў перапыніў іх гутарку.

— Трэба падрабязкова абмеркаваць гэта,— парадзіў Кузін уголас: — Гэта рызыкоўная справа...

— Я думаю...

БезгаворНа абодва пайшлі ў харчэўню.

Шырокае і досі чыстае на выгляд памяшканне было перапоўнена людзьмі. У сініх палосах курава расплывалася электрыка і тануў густы развяселены гоман. Між шчыльна ўседжаных сталоў насіліся падавальшчыкі: іх гукалі і тузалі за рукавы. Несціхана хлопалі піўныя бутэлькі. Машына выігрывала «Тройку». Дзесяткі разнастайных пахаў зліваліся ў кіславоцатны імпад.

На іх прыход ніхто не абярнуўся; усяго і было знаку, што за імі ўварвалася знадворку шустрая струмень халоднае паветры. Гэта рабілася нязменна праз увесь вечар — вентылятар над дзвярыма не спыняўся вярцецца і насвістваць аднастайную мелодыю.

Яны акінулі ўзрокамі шырокую залу сталовай—парожняга месца не наглядалася. Тады абодва пайшлі між сталоў, шукаючы яго. Рыгор падсцярог двух мужчын, якія вялі разрахунак з падавачом, збіраючыся пакідаць харчэўню. Ён гукнуў таварыша. Кузін у гэты час паспеў захапіць столік у кутку, якраз насупраць ігральнае машыны. Акно збоку злёгку астужала спёртае паветра. Кузін махнуў шапкаю, і Рыгор упусціў чаргу другім.

— Вып'еш піва? — запытаў Кузін.

— Я б не проч і падзакусіць чаго.

— Заказвай...

Кузін паклікаў падавача і даў заказ на піва і салянку.

Падавач не паспеў адысці да буфета, як з боку іх пачуўся востры надрыўны голас газетчыка. «Біржавыя Ведамасці». «Наша войска пакінула Лодзь». «Немцы ўвайшлі ў Лодзь дваццаць трэцяга». «Вячэрняя біржоўка». «Каму «Вячэрнія Біржавыя?» «Аўстрыйцы занялі Белград». «Здзек над сербскімі цэрквамі». «Зверствы немцаў» «Кніжка Рэннікава».

Выгук за выгукам ляцеў з вуснаў здаравеннага чырванашчокага дзядзькі. Гоман прыціх, і дзесяткі рук пацягнуліся за газетаю. Газетчык заўважна памяншаў іх пад пахай, збіраючы медзякі.

Яна раптам пасумнела і накіравала ў дзверы.

— Даруйце-э мне,— яшчэ раз перапрасіла. Рыгор не даў ёй дайсці да свайго пакоя, як мігам

апрануўся і выйшаў з кватэры.

Свежыя навіны зразу перамянілі настрой прысутных. Над сталамі распасцерліся аркушы газет, адцягаючы людзей ад ежы і пітва.

Але хутка першае ўражанне ад ваенных навін паспела адляцець. Важкасць здарэнняў прасочвалася ў нутро, асядаючы ў глухіх кутках істоты.

Карчомнае жыццё аднаўлялася. За суседнім сталом раптам узнялася вострая спрэчка. Малады, чарнявы мужчына заўзята крытыкаваў дзяржаўныя парадкі, лаючы расійскае камандаванне. Махаючы абедзвюма рукамі, ён бясстрашна крычаў: «Прадацелі-ы! Змена-а! Усю-ды-і змена! Дзе ж ты пераможаш? Гэ-э! Меншыкаў! Кінь, брат, пераконваць нас у перамозе... Ду-у-Дкі-ы! Табе тут лёгка дыктаваць машыністам, а там... Прадаце-лі-ы! Згубы-ы захацелі... Нішчыце народ... А нам пушку заліваеце-э...»

Увайшоўшы ў азарт, ён падняўся над сталом і яшчэ мацней загукаў: «Перамо-о-га-а! Знаем мы вашу перамогу! Ужо раз наведалі Прусію... Тое будзе і з Галіччынаю... Губернатара вызначылі? Перамышлю захацелі?.. Тут, у сябе лад навядзеце... Марадзёры-і... Нажывацца-а на нашай крыві...»

Вакол прамоўца згрудзіўся натоўп. 3 усіх бакоў няслося адабрэнне. Настрой абвострываўся, пераходзячы ў дэманстрацыю супраць вайны. Загрымеў пляск апладысментаў, а хтосьці паспеў зацягнуць марсельезу.

Гаспадар харчэўні з падавачамі бязвольна мыкаў то з-за буфета, то за буфет, клапатліва пазіраючы на дзверы.

— Гаспа-а-да-а, пацішай! Пра-а-шу-у вас!.. — напінаўся ён, крычучы ў бок натоўпу. Яго доўгія рыжыя вусы і лахматы кузаб галавы зводзілі ўсю сур'ёзнасць да бязвольнай камедыі — яго ніхто не шманаў.

Героем быў рухавы і злоязычны смяльчак — падняты ўжо на рукі наэкзальтаванаю грамадою.

Падаўшыся агульнаму настрою, паўскаквалі з сваіх месц і Рыгор з Кузіным.

«Бра-а-ва-а!» — далучыўся да агульнага гоману Кузін.

Ды не паспеў ён стуліць вусны, як яго Рыгор тузануў за руку: у дзвярах харчэўні стаяла трое здаравенных гарадавых, якія сурова глядзелі на раз'юшаных наведвачоў харчэўні. Хутка адзін з іх паднёс да губ свісцёлку, і прарэзлівы зацяжны свіст разляцеўся па харчэўні. Грамада змоўкла, а прамоўца спрытна апусціўся ўніз і змяшаўся з людзьмі. Гарадавыя напорам кінуліся ў парадзеўшую грамаду.

Праз хвілін пяць адзін з іх накіраваўся ў дзверы, ведучы пры сабе прамоўцу. Рыгор зразу скмеціў, што справа апошняга бярэ дрэнны наварот. Ён умомант аддзяліўся ад стала і ёмкім скокам апынуўся пры гарадавіку. Наглядаўшыя гэта заўважылі спрытны манёўр Рыгора, які разам з арыштаваным мігам зніклі за дзвярыма харчэўні. Раззлаваны гарадавік падаў гвалтоўны свіст, кінуўшыся ўдагонкі за ўцекачамі.

Услед яму пабегла цэлая грамада з другімі гарадавікамі.

I ў харчэўні і на вуліцы разнеслася нечаканая трывога.

Кузін спакойліва выйшаў чорным ходам.

Ачуўшыся ў сябе на кватэры, Рыгор нейкі час прыслухоўваўся да кожнага шоргату за дзвярыма. Ён быў няўвераным, што яго хто-небудзь з прысутных у харчэўні не прыкмеціў. Не магло таго стацца, каб сярод наведвачоў не нышпарыў адзін або і некалькі шпегаў. Толькі рэдкі выпадак мог паперашкодзіць улавіць яго прысутнасць у харчэўні. А раз яго заўважылі — наўрад ці абмінуць з візітам на кватэру. Магчыма, што гэта бьтла памылка з Рыгоравага боку. Як-ніяк, а паўжартоўны ўчынак таіў у сабе дрэнныя вынікі.

Яшчэ і ў ложку Рыгора не пакідала сумненне. I толькі а гадзіне трэцяй уначы ён знябыўся і заснуў.

Назаўтра раніцою яго разбудзіў знянацкі стук у пакоі гаспадыні. Сарафіна Хлораўна незнарок таўханула падстаўку пад вазоны, і цяжкі гаршчок з зямлёю зырнуўся аб сцяну.

Рыгор мігам праплюшчыў вочы і вылаяўся. Па ўсім целе адчувалася ўтома — ён не даспаў. Спроба ўлегчыся і яшчэ крыху прыдрамнуць асталася без вынікаў.

Сонечная марозная раніца іграла зайчыкамі на сценах пакоя. На вуліцы чулася ваенная музыка. Вадзёрыя гукі труб і зычны стук барабана біліся ў шыбы вокан, вабячы Рыгора.

Ён устаў і праз гадзіну часу ўжо быў на вуліцы. Аб'іненыя дрэвы церусілі драбнюткімі-крышталямі снегу. Кудысьці спяшыла грамада вучняў на чале з настаўнікам. 3 Выбаргскае шашы даносіўся грукат паравіка. На чырвонай сцяне мура, у які ўпіралася вуліца, адбіваўся чорны сілуэт гарадавога. Калі ён павяртаўся перадам да Рыгора, медная бляха на шапцы адбівала сонцам.

«Ці не той самы, з якім я ўчора меў справу?» — пажартаваў Рыгор, і, калі параўняўся з ім, гарадавік пільна паглядзеў на яго і тут жа адвярнуўся. Рыгор кінуў пра гэта думаць і накіраваў у горад.

Нягледзячы на моцны мароз, паравік быў перапоўнены людзьмі. Ішла рэзвая гутарка пра апошнія здарэнні на вайне. Хтосьці спераду яго скардзіўся на абмылковасць разлікаў у рускага камандавання к калядам апынуцца ў Берліне. Жаночы голас узвальваў віну за гэта на Балгарыю ды Італію. Яшчэ хтосьці з запалам агітаваў за збор цёплых рэчаў. Побач хвалілі невычарпаную энергію салісткі «яго вялікасці» Марылі Долінай, даваўшай у цырку Чынізеллі дваццаты «патрыятычны канцэрт». Далёка не сугучным першаму звінелі скаргі дзвюх бабулек на ўздаражанне мяса.

Кандуктар таксама лічыў патрэбным устаўляць ад сябе словы ў кожную гутарку. Гэта, відаць, яго цешыла і здавальняла, бо ён несціхана ўхмыляўся. Ён узяўся за артыстку Доліну, калі паравік абмінаў Сампсоніеўскую царкву. У напоўнены вагон шугнула новая грамада пасажыраў.

— Усе на «патрыятычны канцэрт»... Які патрыятызм у людзей! Дайце вальней уздыхнуць ад яго! — прагукнуў кандуктар у насядаўшы натоўп.

Яго рука, павісшы на рамушку ад сігнальнага званка, падалася ўбок, і вагон рушыў. Услед яму лагналіся лаянкі не папаўшых у паравік. Раптам сярод разнастайных галасоў вылучыўся свіст гарадавіка; ён быў нагэтулькі зычным, што пасажыры абярнуліся ў бок задніх дзвярэй. Кандуктар тузаў вяроўку, даючы сігнал спыніцца. Знянацку штуршок таўхануў напікованы людзьмі вагон. Кагосьці прыціснулі, чыясьці рука праламіла шыбу, і шкло зазвінела срэбраным гукам.

Яшчэ не ўсе чарапкі разбітага акна апынуліся на ўгладжаным снягу, як гучная лаянка напорным струменем варвалася перш на пляцоўку вагона, а следам праз рашуча прачыненыя дзверы — у сярэдзіну яго. Нельга было не пацікавіцца на грозны голас крыкуна, на яго ваяўнічы настрой. I калі дзесяткі вачэй накіравалі ў яго бок свае ўзрокі,— стройная, асаністая фігура чарнамазага велікана-генерала спыніла іх на сабе.

Рудымі буйнымі вачыма генерал аглядаў вагон, людзей, афішы і забойна лаяў кандуктара. «Хам'ё,— адрыўна ляцелі словы з генералавых густа аброслых губ: —Яшчэ не паспелі вас выхаваць належным чынам. К-кашы-і бярозавае мала спыталі, мужыччо... У акопы, пад нямецкія кулі, погань».

Рыгор затросся ад абурэння. У яго нутры забушавала прагнае хаценне кінуцца на царскага пампадура і расквасіць яго наглую морду. Ужо ён намерыўся да павароту, як яго пераняў выгук кандуктара; «Тут смелыя, а на фронце-э...» Гэта падліло масла ў агонь: генерал мігам спыніў паравік, выперся на пляцоўку і ва ўсю моц гукнуў гарадавіка. Пасажыры змоўклі і нашарохана пераглядаліся. Некаторыя сталі пакідаць вагон.

— Ну, гэта ж недапусцімая рэч! — гукнуў Рыгор і следам пазваніў важатаму. Паравік крута рвануў з месца. Генерал не ўтрымаўся і бухнуў з пляцоўкі на мёрзлую зямлю. Скрозь гаму скрыпаў і стукаў калёс можна было ўлавіць немыя крыкі генерала. Ды яны не маглі ўплыць на бег паравіка. Не спынілі яго раней асганоўкі і палахлівыя з озіркам сказы некаторых пасажыраў.

ІІерад клінікай Вілліе Рыгор першым выскачыў з паравіка і перасеў на трамвай.

Ен не заўважыў, калі апынуўся на рагу вуліцы Жукоўскага. Замаруджаная хада трамвая настроіла яго сысці і прайсціся да Неўскага пехам. Мо упершыню за час бывання ў Пецярбурзе Рыгор нічога не думаў, нічым не задаваўся, а беспытальна, бязмэтна, гардліва і вольна глядзеў наперад сябе. На яго твары грала чырвоная фарба здароўя, у нагах пружыніла сталёвасць, вочы праразалі разрэдзенае, абмытае сонцам паветра.

Раптам струмень пешаходаў зацішыў хаду, затоўкся на месцы, нарэшце збіўся ў натоўп. «У чым рэч?» — далучыў Рыгор свой голас да іншых. Ніхто не адказваў. Тады ён прарэзаў сцяну людзей і тварам да твару стрэўся з гарадавіком. Апошні з разнятымі рукамі затрымліваў натоўп, каб не перашкодзіць насіць раненых.

Пасярэдзіне вуліцы, якраз супроць будынка шпіталя, доўгім цугам выстраіліся санітарныя вагоны. Да дваццаці пар насільшчыкаў у белых халатах бесперабойна бегалі з шпіталя да вагонаў і вярталіся назад з раненымі. Чуўся адрыўны ойк і працяжны енк.

Бязрукія і бязногія, з чалмамі перавязак на галаве, пад скупымі коўдрамі — варочаліся «героі» франтоў у «гасцінную сталіцу». Далёкая Польшча, Усходняя Прусія — чужыя і невядомыя, мігалі ў іх балючым ваабражэнні жахлівымі вобразамі. За каго і дзеля якое мэты лакінулі яны там свае сілы, сваё здароўе, часткі свайго цела? Ці мала ім было разанскіх пД яраслаўскіх лрастораў, украінскіх стэпаў, беларускіх лясоў?.. Родных, знаёмых, спакойлівых...

Вунь малады з круглым белым тварам мужчына. Сінія рэзвыя вочы, стройны лоб, роўны вытачаны нос... Вось танкатвары з пракідкім калісьці ўзрокам, жывы і, напэўна, весяльчак, сібірац. Маньчжурская шапка паглынае ў сабе страхі нечуваных боляў...

Следам — чарнявы, задуменны яўрэй — без рукі і нагі; пашарпаная летняя шапка на букеце чорных кудраў. Прыплюшчаны вочы — пэўна, ловяць жахлівыя ўчынкі казакаў... Магчыма, што толькі за дзень да калецтва ён атрымаў ліст з балючаю весткаю пра забойства бацькі... Падбудаваная хата на Рымарскай вуліцы гродненскага мястэчка. Замілаваная жыццёрадая Пэся... Біржа майскімі начамі...

Ах, і казак... Сярэдніх гадоў — бацька і муж. Аброслы, замурзаны раскапанаю на акоііы зямлёю; екрыўлены сударгамі твар; жмак марлі на галаве, пад новаю папахаю... На кані ад Маныча да Віслы... 3 рэзвым ваяўнічым выглядам — на страх ворагам. Бязвольныя рукі — яшчэ так нядаўна па загадзе сцябаўшыя нагайкаю спіны беларускіх мужыкоў, яўрэйскіх жанок. ПІто там, дома? Ці сабрала жонка з поля? Кавуны, кукуруза? Ці беліцца хата к калядам? Ці вучыцца Юзік?..

Саракавы — лязгін... У даўгім носе — арліная воля. У раскрытых, ашклянелых вачах — водбліск вечных снягоў Казбека... Шырокая чорная бурка — прасторныя выганы на стромах гор... Бурлівыя рэчкі, срэбныя вадаспады... Ці не абвалілася тая скала, на якой ён тав любіў скакаць віхравую лязгінку?..

Сорак першы — льняны магілёвец... Без абедзвюх ног... без тых намардаваных ног, што так вёртка спраўляліся з носкаю дроў на параходы. Сігнал а першай гадзіне ўначы... Бёска на нагах — зрэбныя порткі да болю шаруюць цела — тры рублі на сто чалавек... Сырап да іржаных бліноў... Ці ўрадзіла палоска? Колькі коп сабрала Юзя жыта?.. Ці парос лён — хоць наткаць на кужаль... Пэўна, вецер знёс страху, і хата свеціцца голымі кроквамі... Напішы яму, Юзя... Чаму ж?..

I на вайне і раней у палку — разам з ім — палтавец... Шаўчэнкаўскія вусы... Хмурыя і навесістыя бровы. Прадаўгаваты васковы твар... Думкі, палітыя крывёю, носяцца ў трапяткім лісці топаляў... Думкі гудуць пчоламі на вішнёвым цвяту... Жоўтыя кругі сланечніку — ціхая Ворксла... Або дачакае тачанка, на якой столькі вёрст ён выехаў... «Сымон, калі ж ты наведаеш сінюю Палтаўшчыну?..»

Рыгор непарушна стаяў на адным месцы, сціснуты жалем і помстаю, як стальнымі абручамі. «Ці скора надыдзе час расплаты за гэтыя дякельныя жахі вайны?»

Адказ зацёрла хлынуўшая на яго і пацягнуўшая за сабою грамада пешаходаў. Ён не агледзеўся, як апынуўся перад роўнаю гладдзю хваляваўшага жыццём Неўскага. Безабдумна пахіліў направа, у бок Анічкавага моста. Не даходзячы, успомніў пра абед — добра, што побач харчэўня.

Праз хвіліну ён ужо праходзіў другі паверх, калі яго абазвалі знізу. Ён азірнуўся — за ім спяшыла Гэля.

— Цябе не нагнаць, Рыгор...

— Гэля?!

— Прыгледзься, ха-ха-ха...

— Няўжо такі Гэля?

— Не пазнаеш?

— Дзень добры!

— Добры дзень!

— Каго я бачу!

— Раптам?

— Якім жа чынам?

Яны ўзяліся за рукі і доўга не маглі іх разняць. Прымха?

Рыгоравы вочы ўталоплена глядзелі Гэлі ў твар. Верылася — не верылася. Гэля — не Гэля?

Каб не бачыў, каб не ведаў, каб не жыў з ёю ад малых гадоў — не пазнаў бы.

Гэля не магла расчыніць вуснаў. Мэрам бы баялася глядзець Рыгору ў вочы. Нервова пераступала нагамі. Апускала голаў. Руку непарушна трымала ў Рыгоравай руцэ.

— Хадзем паабедаем.

Пакуль Рыгор разглядаў меню, заказваў ежу, Гэля маўчала. Усё яшчэ не знаходзіла ў сабе смеласці пачаць размову, каб выказаць сваю скаргу на жыццё. Мэрам бы не ўверана была, што жыццё вінавата...

Рыгор выручыў запытаннем:

— Паведамі ж хоць, як ты трапіла ў Пецярбург?

— Доўгая гісторыя.

— Тым лепей, я сёння вольны — нядзеля. Паабедаем і паедзем да мяне... Згодна?

Гэля кіўнула галавою.

— Ты над нечым задумалася моцна?

— Братка Рыгор, каб ты ведаў...

— Што?

— Думак — бясконца, без меры... Думаю, толькі без толку і без карысці...

— Чаму?

— Тая ж гісторыя, якую я так імкнулася табе расказаць...

— Імкнулася, а зараз?

— А зараз, мне здаецца, яна нікому не патрэбная... Што каму да мае гісторыі, дробнае і непрыкметнае?..

— Гэля... 3 нашых дробных гісторый складаецца вялізная кніга быцця... Мы дробныя — ды нас многа... Вялікае складаецца з дробязі...

Рыгор справодзіў сваю гутарку лёгкаю ўхмылкаю — ён думаў развеяць Гэлін сум.

Але праз увесь абед яму гэта не ўдалося зрабіць. Гзля болей маўчала. Рэдкімі сказамі адказвала на цэлыя комплексы Рыгоравых запытанняў.

Толькі праз нейкі час, у які яны праехалі з Неўскага да Ляснога, Гэлін настрой адстояўся, выраўняўся, і яна развязала язык.

— Я ўжо тыдзень у Пецярбурзе,— казала яна па дарозе да Рыгоравай кватэры,— дзве ночы начавала... Ой, цяжка сказаць, дзе і што начавала... Пасля... Выпадкова натрапіла на бежанскі камітэт... Ужо пятую ноч, як жыву на яго дапамогу... Я бежанка, а ўсё роўна не магу збегчы ад жыцця... Свет шырокі, а дарога вузкая. Звузілася, Рыгорка... Памятаеш, мне не было прыпынку, а зараз...

— Вось у гэты двор.

Рыгор уважліва слухаў Гэлю. I надрывы ў яе голасе і бедны яе выгляд радзілі ў ім глыбокую спагаду да зямлячкі, знаёмай і таварышкі. Ен ішоў побач, з пахіленаю да Гэлі галавою, і час ад часу зазіраў ёй у вочы.

— Наша жыццёвае заданне — разгартаць гэту вузкасць дарог... Чалавек створаны на тое, каб жыць у супярэчках...

— Ты ўсё той жа, Рыгор. Сілцы, Смагін, Рыга, Пецярбург. Васемнаццаць гадоў і дваццаць чатыры... Балаголай і слесарам...

Яны спыніліся пры дзвярах Рыгоравай кватэры. Рыгор тузануў за драцяную пятлю.

— Хто там? — запытала гаспадыня.

— Я, Рыгор. Адчынеце...

— Вас чакала адна дзяўчына... Толькі што выйшла... Я не магла сказаць, калі вы прыйдзеце.

Сарафіна Хлораўна далікатна ўхілілася ўбок, прапусціўшы Рыгора з Гэляй.

— Абяцала прыйсці,— паслала яна ўздагон. Рыгор не пачуў; ён бразнуў дзвярыма і скраў гаспадынін голас.

— Прашу, Гэля. Вось мая абіцель.

Гэля ўвайшла і бесцікаўна паглядзела вакола сябе. Пасля села пры стале,' апусціла ўзрок і апавядала далей...

— За гэты час усё пайшло шыварат-навыварат. Помніш, мы паехалі з трупай? Аб'ехалі шэраг гарадкоў і мястэчак... Было весела... Усюды віталі, падносілі кветкі, выклікалі... Толькі тэатр — гэта вярцеп... Ён вытузаў сілу, разблытаў нервы, скаламуціў жыццё... Мой Лазар... Ты помніш яго, Рыгор?

— Крыху... Ну, ты пра свае поспехі пісала мне ў Омагін. Памятаю гарбарскія букеты і выцяжкі...

Гэля злёгку ўсміхнулася.

— Вось гэты Лазар... спіўся, распусціўся, залайдачыўся... Западозрыў мяне ў зайздрасці... да каго, думаеш?.. Да цябе... Пачаў біць і гнаць... Перш я не паддавалася, абстойвала сваю людскую вартасць, змагалася, а пасля... Ён кінуў мяне ў Крынках адну і збег... Дзе ён — цяжка сказаць, мэрам бы ў войска ўзяты... Заўсяголаў толькі я асталася без нічога і без нікога... Я мусіла, Рыгор... Я мусіла ісці...

Рыгор заўважыў у Гэліных вачох буйныя крышталі слёз і знарочыста затупаў па пакоі.

— Не ехала ў Пецярбург, а паўзла... Этапамі, спынкаю, з невыказным мардаваннем... Я думаю, табе відаць... Не пазнаў жа?

— Усё ж, Гэля, ты занадта зажурбіла... Табе трэба... — Што мне трэба? — запытала Гэля.— Мне ўжо

мала што трэба, а можа... Скажы, аднак, мне, дзе Пятрусь? Я дзень у дзень наведваю адрасны стол, хаджу па вуліцах горада і разглядаю тысячы людзей. Некалькі раз трапляла да варот заводаў і чакала, пакуль пройдуць рабочыя... Няма... Ты, пэўна, ведаеш, Рыгор...

Рыгор памаўчаў.

— Пятрусь сядзіць— Некалькі часу таму я яго наведваў...

— Сядзіць?! Які жах! Сядзіць?!

— Сядзіць... Ужо чацвёрты месяц...

— Тады мне няма чаго чакаць...

Яна паднялася, каб ісці. Рыгор спыніў, упрасіўшы пасядзець.

— Я пашукаю для цябе месца.

— Для мяне месца? А хіба ты не ведаеш, што я за масцярыца?

— Кінь свой настрой... Я не люблю, Гэля, знявераных людзей... Ты ж ведаеш...

Гэля рванулася да дзвярэй.

— Ты не пойдзеш — ты мне не сказала ўсяго... Пасядзі...

Яна спынілася.

— Памажы, калі хочаш і можаш...

Яе мяккі, упрошаны голас разрэдзіў напружанае дагэтуль паветра.

— Я буду шукаць табе месца... Цяпер лёгка знайсці... Толькі кінь сумаваць... Ды, нарэшце, ты маеш бацькоў, якія...

Гэля ізноў змяніла настрой.

— У мяне няма бацькоў — я адна. У мяне і блізкіх няма. Толькі ўсяго...

— Палічы мяне хоць бы знаёмым, Гэля... Няўжо ты думаеш, што я не магчыму адгукнуцца ўсякі раз, як ты...

— Даруй, Рыгорка... Ты дай мне хоць пару рублёў... Я хоць чаравікі папраўлю, а то ногі вылазяць...

Рыгор падышоў да Гэлі і моцна паціснуў ёй руку.

— Калі ласка, я магу табе пазычыць пяць рублёў... Вось, апошнія — толькі глянь празрыстымі вачыма наперад, Гэля!

Ён перадаў ёй скамечаную паперку.

— Дзякую... Вельмі дзякую табе, Рыгор... Я хутка ж пастараюся вярнуць... Няпраўда, я зараблю і вярну... Няўжо такі для мяне не знойдзецца' працы?

Гэлін твар перавабразіўся. На бледных шчоках адзначыўся лёгкі руж. 3 вачэй збегла цягучая асавеласць. Знайшлася варушлівасць. Яна здзела палітцо і іранічна адазвалася пра зношаную картуновую блузку.

— Не пасуе да пецярбургскіх умоў, га? А даводзіцца мірыцца... Часы пераменчывы... Ты, Рыгор, будзеш ласкаў пастарацца месца?.. I яшчэ прашу цябе, браток, кланяйся Петрусю... Можа, яму гэта нішто, а для мяне... Кланяйся яму і скажы...

Яна паправілася:

— Лепей не кажы нічога... Я перад табою магу душу адкрыць, а Пятрусь... Пятрусь недаверак... Помніш, Рыгор, Сілцы? Я табе казала не раз... Паверыш, вось да цябе ў мяне столькі павагі, што ты... У Смагіне ты ашчаслівіў мяне нашай стрэчаю, а тут... Я не чула ног пад сабою, угледзеўшы цябе на Неўскім...

Рыгор папрасіў у гаспадыні гарбаты.

— Я табе, Гэля, веру... I прашу, разам з тым, забудзь прыкрыя хвіліны... Ад Захараўскай у Лясное ты дарогу ведаеш... Кожны раз ты можаш ка мне прыехаць і няскрытна паведаць пра ўсё...

Гаспадыня прынесла гарбату. Рыгор увішна наліў шклянку і падаў Гэлі.

— Дзякую, Рыгор. Мне час ісці, а то камітэт...

— Я цябе правяду... Пі...

Гэля ўзяла шклянку і тут жа паставіла назад.

— Зусім запямятавала! — весела праказала яна да Рыгора.— Хоць жыццё прымушае плакаць, а я знарок буду весяліцца...

— Брава, Гэля!.. Весяліся, пой і змагайся...

— У мяне рэч усяго пра адзін вечар...

— Вонь яно што! Пра адзін вечар усяго?

— Бежанскі камітэт наладжвае вечарынку... У студзені якраз... I я, як артыстка — маўчы, Рыгор! — іграю. Ты мне хоць пару воплескаў падорыш, га?

— Я табе, Гэля-а!.. Буду чакаць цябе з білетамі... Дачакаюся?

Гэля задаволена ўсміхнулася.

I гэта Гэліна ўсмешка ўжо не сходзіла з яе твару, пакуль яна не рассталася з Рыгорам.

Цёмная ўскраінная ноч ахутала вузкі дворык чорным цалуном. Золкае паветра сціснула холадам распараныя постаці выйшаўшых з дому двух чалавек. Пасля зыркага святла бегалі калёсы ў вачах. Дзьмухаў фінскі ветрык, сыплючы ў твар калючымі сняжынкамі. Звінелі драты. Пахіленыя варотцы на ланцужку манатонна скрыпелі. Уверсе ж, над зямлёю і будынкамі, над голымі дрэўцамі і парканам калыхалася малако отсвіту. Цішыня, коўзкая і паўзучая.

— Засядзеліся,— першым вымавіў Рыгор.

— Яшчэ б не заседзецца! Пытанне не лёгкае і не лростае,— адказаў Анікей.

— Ха-ха-ха! Ну, мне з Якавам Гісам не разабрацца. Гой, дзівак які... Ты паслухай толькі-ы...

Анікей тузануў Рыгора за полу паліта.

За імі чуліся чыісьці крокі і ціхае перашоптванне.

Яны вёрткім паваротам апынуліся за брамаю і павярнулі направа.

На адгоне некалькіх сажняў свірэла першая пара зеленаватых агеньчыкаў. За імі, як звенні ланцуга, ішлі другія пары: яны глядзелі з цемры ночы блішчастымі гузікамі на чорным сурдуце.

Ні жывое душы. Толькі цёмныя абрысы будынкаў.

— Няма нікога! — шапнуў Рыгор.— Давай пройдам наўскасяк і тады налева,— дадаў ён.

— Ды мне ж будзе не па дарозе,— адказаў Анікей.

— Чаму?

— Мне на Сердабольскую...

— А ты пойдзеш гэтай, як яна...

Анікей не спрачаўся. Яны перайшлі вуліцу зломаным кутом і ўперліся ў другую, яшчэ цямнейшую. Прайшоўшы не болей дзесяці хвілін, Рыгор знайшоў спраўнейшым абагнуць два кварталы першага завулка, каб на яго скрыжаванні расстацца з Анікеем.

— Я ўжо цалкам здаюся на цябе,— пасмяяўся ён.

— Здавайся, каяцца не будзеш...

Рыгор спыніўся пры мглівым святле ліхтарыка і прачытаў лічбу дома. Ліхтар далёка не вытлумачыў таго, чаго ад яго чакалі. Тады Рыгор узяў на рызыку і пераказаў да таварыша:

— Здавайся, каяцца не будзеш.

— Здаюся... А пакуль выведзеш з гэтае глушы, зусім здамся...

Абодва засмяяліся і зусім не з асцярогаю. Ніякага адказу — ні стукам, ні тупам, ні кашлем.

— Якаў мяне распацешыў, ды годзі-ы... Ну, да чаго, скажы, апошняя яго прапазіцыя?..

— I я так думаў... Інтэлігентшчына...

— Я табе кажу, Анікей...

Ім паказалася, мэрам бы хто іх наганяе... Азірнуліся... Смуглыя ліхтарыкі хаваліся пад стрэшкамі брам. Ціха.

— Зрабіць спробу не мяшае... Сотня, дзве сотні чалавек, а эфекту, во-а-а... Не праўда, мо?

— Як табе сказаць... I я гэтай думкі трымаюся... Хоць рызыкі...

— Рызыкі... Зразумела, што не без таго... Спроба, бачыш... ІІаўгода вісіць крывавы дурман... Алавяны цяжар душыць усякія пазывы... Ну, памятаеш сталовую? Во-а! У адзін момант і — Везувій... Везувій, кажу табе...

— Усё ж і Якаў меў рацыю... Перша раздаць адозвы — мэрам бы сігналам прапусціць па заводзе... А тады... Тэма — суд над дэпутатамі думы, дарагоўля мяса, нястача вугалю, цукру...

— Спроба... Аднак надзея ёсць... Важна, кажу табе, выкрэсіць хоць адну іскрачку... Зрабіць намёк, што вайсковае становішча, мілітарызацыя, узмоцненыя меры папярэджанняў, усё-ўсё — нівошта...

— Я ўсё выясняю гэтымі днямі... Нельга ж без каардынацыі... Сам разумееш...

— Ну, Якаў, Якаў! Дзівак які, не праўда мо?.. Яскравы бляск ліхтара іх перапыніў.

— Куды мы выйшлі? — запытаў Анікей. Рыгор смяяўся — то была яго вуліца.

— Паверыш, ты мяне правёў дамоў...

— Няўжо? Вось і здайся на цябе... Яны разглядалі мясцовасць.

— Ты варочай налева — прасцей дарогі не знойдзеш.

— Да ўжо ж.

Анікей развітаўся і спешна пайшоў у бок Выбаргскае шашы. Як яно выйшла, што Рыгор вывеў на гэта месца, для яго таксама было няясна. Ён шчыра смяяўся з таварыша.

Той мінаў другі квартал, калі Рыгор кінуў праводзіць яго ўзрокам і павярнуў направа, да сябе.

Ён зрабіў некалькі крокаў, зноў вяртаючы думкі да Якава, і не заўважыў, як хтосьці мігнуў паміж яго. Рыгор спыніўся і агледзеўся. Мо на сажань ад яго стаяла якаясьці жанчына, азіраючыся. Рыгорам зайграла цікавасць.

— Не пазналі? — запытаў ён.

— I вы не пазналі?

Знаёмы акцэнт рушыў Рыгора з месца.

— Няўжо гэта...

Ён падумаў на Гэлю і раптам змяніў дагадку.

— Вось, бачыце-э...

— То-та і ёсць, што не бачу...

— Вы Рыму суйздром запамятавалі... А я вось іду ад вас...

— Рыма?!.

Каб хто чуў Рыгораў выказ, падумаў бы, што Рыгор напаў на след чалавека, якога шукаў гадамі. Мяккасць і мілагучнасць яго голасу дыхала весялухаю радаснага пачуцця.

Рыма пачула ў ім нечаканую асалоду.

— Ха-ха-хэ-э! — зарагатала, падыходзячы насустрач.

Поціск іх рук быў шчырым і сардэчным. Рыгор зразумеў яго, як выбачэнне з боку Рымы.

— А я зняверыўся быў... Памятаеце-э...

— Кіньце-э... Хто ўспомніць мінулае, таму... Хэ-хэ-э-хэ!.. Ну, я буду шчаслівая!..

— Чаму?

— Вы не пазналі...

— Я вам жадаю...

Ласкавая, крохкая ўхмылка на Рыгоравым твары была заканчэннем яго сказа... Рыма разумела ўсё, што таілася ў ёй. Дзяўчыне было прыемна слухаць Рыгора ці проста, моўчкі, глядзець у яго раскрытыя вочы... Яна не аднімала свае рукі з яго рук і мінаю Джыяконды выклікала новыя сказы з Рыгоравых вуснаў...

— Я заўсёды ўспамінаю вас...

— Маўчэце... Хто ўспомніць мінулае...

Рыма падняла ўгору левую руку і паказала ўказны палец.

— Разумею... Чаму ж вас я не мог дачакацца?..

— А ў мінулую нядзелю хто вас наведваў? Бяспамятнасць?

Рыгор успомніў, што яго гаспадыня паведамляла пра нейкую дзяўчыну... Так, гэта тады, калі ён прыйшоў з Гэляю...

— Вам холадна, Рыма?

Ён смела крануў яе пушыстага, коцікавага каўнера. Драбнюткія пылінкі снегу ссыпаліся на ровень надгруднага прастору.

— Марозіць?

— Марозіць!.. Золка...

— Пойдам?

— Мне пара дамоў.

Другім бокам вуліцы прайшла запозненая пара.

— Людзі не спяшаюць, во! Рыма азірнулася.

— Яны ідуць таксама дамоў!

— Іх дом у тым баку?

— Хэ-хэ-х! — засмяялася Рыма на хаду.

Перад брамаю, дзе спыніліся, яна рашыла вярнуцца дамоў.

Гэта рашэнне дапомніла Рыгору памятны выпадак з Рымаю ў яго пакоі. Ён усхваляваўся, але паказаў, што не заўважыў нічога.

— Я вас правяду...

— Калі ласка... Я мушу вам перадаць тое, з чым наведвала вас...

— Менавіта?

— Я была ў Петруся...

— Былі ў Петруся?!

— Дзівіцеся? Была... Ён казаў мне, што бачыўся з вамі... Я так і думала, што вы таксама былі.ў яго...

— Як жа Пятрусь сябе адчувае?

— Па-мойму, дрэнна... Ён вельмі змізарнеў і пабляднеў... Мне шкада яго... Ён гэткі добры і мілы чалавек...

— Ну, калі ж, нарэшце, яго вызваляць? I чым...

— Чакае, нібыта днямі яго лёс будзе вырашан...

— Казаў?

— Так, казаў... Жудасць бярэ, Рыгор, уяўляючы сабе яго стан...

— Я з ім знаёмы...

— Што вы кажаце?

— Сядзеў... А ласне вам Пятрусь не казаў?

— Магчыма... Ён вельмі дзякуе вас за грошы. Пра-сіў перадаць, што калі можна, пастарайцеся яшчэ хоць раз наведаць яго... Ён добры таварыш... Каб я была...

Рыма адвярнулася на вуліцу.

— Я ненавіджу гэтыя людскія ўмоўнасці... Як павуцінаю, пераблытана імі наша жыццё... I чуеш у сабе сілу, а між тым не можаш з агідаю іх парваць...

Скажэце, Рыгор, колькі пойдзе часу на тое, каб усе гэтыя талмуды, евангеллі, псалтыры і торы сабраць у адно месца і — шшу-ух! агнём... Мне шкада Петруся, як бывае шкада...

Рыгор апяразваў Рыму праваю рукою. I чуў, постаць яе аддавала нервовым трапятаннем; ён настарожваўся і выбіраў гладкія, плаўкія сказы, каб імі не раздражніць дзяўчыну.

Яна штосьці такое перажывала — відаць было з яе адрыўнай, затуманенай гутаркі, з частага дапамінання пра Петруся.

— Вы ідзеце дамоў,— праказала яна Рыгору, калі яны спыніліся перад брамаю аднае дачкі.— А я выберу час і зайду, каб доўга-доўга і пра ўсё-ўсялякае пагутарыць з вамі...

— Даяце слова?

— Не верыце?

— Буду вельмі рад з вамі спаткацца...

— Не забывайце Петруся — ён ваш лепшы таварыш...

Яна бразнула цяжкаю клямкаю дзверац і схавалася ад Рыгора.

У гэты момант пачуўся трывожны званок пажарных, якія ўгрунь несліся з-пад Выбаргскае шашы ўсцяж вуліцы. Чырвоныя лахматыя факелы агню развяваліся на белым фоне снегу, прамянеючы рэвалюцыйнымі сцягамі.

Ганна ўжо трэці раз спускалася з свайго пакоя на вуліцу. Абегала некалькі крамак, а забыла хлеба.

Рыпала пад нагамі, і бляск марознага галену пярэсціў у ваччу.

У хлебнай падбіралі апошні тавар. Голыя паліцы дапаміналі пра святы.

— Хоць пару фунтаў, Мікалай Ігнатавіч,— папрасіла яна маладога рухавага прыказчыка.

— Ды хопіць, хопіць, барышня,— адказаў той. Ганна прашылася да прылаўка і ўзяла адважаны

хлеб. Цяжкія медзякі бразнулі аб дошку.

— Вазьмеце грошы.

Прыказчык паглядзеў на Ганну і жартоўна ўхмыльнуўся.

— Жадаю вам весела спаткаць Новы год... Ужо з дзвярэй Ганна паслала аддзяку.

А. на першым кроку за дзвярыма забыла, што і была ў краме. Тым жа тэмпам яна накіравала да сябе. Ёй не хацелася, каб госці засталі яе непадгатаванай для іх спаткання.

Ачуўшыся ў пакоі, яна агледзела яго, як незнаёмы ёй, і паківала галавою. Ёй паказалася, што ў яе дужа ўбога і непрытульна. Прыйдуць госці, а іх стрэнуць гэткія абставіны. Не, тут не да навагодніх настрояў.

Ганна лераставіла накрыты закуекаю стол; прымеркавала на вока, як і што рассядуцца госці, пасля яшчэ раз прыгладзіла пасцель і паправіла накідку на падушках. Далей пачала прыбірацца.

Кожны стук у калідоры і за дзвярыма, на ўсходах, яе нервавалі. Час бег няўтрымна, а працэс чакання гэткі цікавы! Ганна нічога не мела б, каб ён працягнуўся надалей... Але разам з гэтым ёй прыкра было думаць, каб закліканыя не прыйшлі.

Бось перад ёю мігнулі: Рыгор, Лука Дарафеіч, Міхась Камар... Ізноў яна глянула на прыгатаваную вячэру. Яе ўражанне перабіў зычны званок. Ганна кінулася да дзвярэй і пачула гаспадынін голас:

— Дома, направа першыя дзверы. Следам да яе пастукалі.

— Прашу вас,— пазвала Ганна і адчыніла пакой.

— Я ранні госць, выбачайце мне,— праказаў Рыгор.

— Яшчэ б чаго не хапала... Бяры крэсла... А я думала, што, можа, ты забудзеш і не наведаеш.

— Гм! Якія дзіўныя ў цябе думкі. Рыгор распрануўся і пацёр рукі.

— Вось марозік — дык марозік! Бедныя салдаты — трэба ж ім цярпець у акопах.

— Праўда, горкая праўда... Церпяць, а завошта? Ганна раз-поразу паглядала на стол, сочачы за

Рыгорам. Той жа тупаў на малютвай плошчы паміж сталом і дзвярыма і паахківаў.

— Зіма бярэ сваё...

— А я, ведаеш, Рыгор, што надумала?.. Ганна пытальна зазірнула Рыгору ў вочы.

— Што?

— Пайсці ў сёстры... Тут нас некалькі чалавек, і я з імі... Мне хочацца памагчы няшчасным салдатам... Хоць чымсь-кольвечы памагчы... Як ты думаеш? Твая думка будзе мне...

Ганна не даказала, мэрам бы збаяўшыся выказваць свае намеры.

— Як табе сказаць... Мне шкада цябе... Я б не хацеў з табою расставацца... Усё ж, Ганна, ты сама над сабою пан...

Яна задумалася. I прыгатаваны стол, і спатканне гасцей, і пераднавагодні настрой — усё гэта на момант знікла дзесьці, затулілася Рыгоравым выглядам. Ганнаю апанавала пачуццё шэрае невыразнасці, тупое і безвыходнае. У гэтым пачуцці расплылася за апошні час набліжаная да яе істота Лукі Дарафеіча... «Няўжо такі Рыгор?» — бліснула ў Ганнінай галаве запытанне і раптам абарвалася. Ізноў званілі. Ганна борзда пабегла адчыніць.

— Я буду шукаць табе месца... Цяпер лёгка знайсці... Толькі кінь сумаваць... Ды, нарэшце, ты маеш бацькоў, якія...

Гэля ізноў змяніла настрой.

— У мяне няма бацькоў — я адна. У мяне і блізкіх няма. Толькі ўсяго...

— Палічы мяне хоць бы знаёмым, Гэля... Няўжо ты думаеш, што я не магчыму адгукнуцца ўсякі раз, як ты...

— Даруй, Рыгорка... Ты дай мне хоць пару рублёў... Я хоць чаравікі папраўлю, а то ногі вылазяць...

Рыгор падышоў да Гэлі і моцна паціснуў ёй руку.

— Калі ласка, я магу табе пазычыць пяць рублёў... Вось, апошнія — толькі глянь празрыстымі вачыма наперад, Гэля!

Ён перадаў ёй скамечаную паперку.

— Дзякую... Вельмі дзякую табе, Рыгор... Я хутка ж пастараюся вярнуць... Няпраўда, я зараблю і вярну... Няўжо такі для мяне не знойдзецца' працы?

Гэлін твар перавабразіўся. На бледных шчоках адзначыўся лёгкі руж. 3 вачэй збегла цягучая асавеласць. Знайшлася варушлівасць. Яна здзела палітцо і іранічна адазвалася пра зношаную картуновую блузку.

— Не пасуе да пецярбургскіх умоў, га? А даводзіцца мірыцца... Часы пераменчывы... Ты, Рыгор, будзеш ласкаў пастарацца месца?.. I яшчэ прашу цябе, браток, кланяйся Петрусю... Можа, яму гэта нішто, а для мяне... Кланяйся яму і скажы...

Яна паправілася:

— Лепей не кажы нічога... Я перад табою магу душу адкрыць, а Пятрусь... Пятрусь недаверак... Помніш, Рыгор, Сілцы? Я табе казала не раз... Паверыш, вось да цябе ў мяне столькі павагі, што ты... У Смагіне ты ашчаслівіў мяне нашай стрэчаю, а тут... Я не чула ног пад сабою, угледзеўшы цябе на Неўскім...

Рыгор папрасіў у гаспадыні гарбаты.

— Я табе, Гэля, веру... I прашу, разам з тым, забудзь прыкрыя хвіліны... Ад Захараўскай у Лясное ты дарогу ведаеш... Кожны раз ты можаш ка мне прыехаць і няскрытна паведаць пра ўсё...

Гаспадыня прынесла гарбату. Рыгор увішна наліў шклянку і падаў Гэлі.

— Дзякую, Рыгор. Мне час ісці, а то камітэт...

— Я цябе правяду... Пі...

Гэля ўзяла шклянку і тут жа паставіла назад.

— Зусім запямятавала! — весела праказала яна да Рыгора.— Хоць жыццё прымушае плакаць, а я знарок буду весяліцца...

— Брава, Гэля!.. Весяліся, пой і змагайся...

— У мяне рэч усяго пра адзін вечар...

— Вонь яно што! Пра адзін вечар усяго?

— Бежанскі камітэт наладжвае вечарынку... У студзені якраз... I я, як артыстка — маўчы, Рыгор! — іграю. Ты мне хоць пару воплескаў падорыш, га?

— Я табе, Гэля-а!.. Буду чакаць цябе з білетамі... Дачакаюся?

Гэля задаволена ўсміхнулася.

I гэта Гэліна ўсмешка ўжо не сходзіла з яе твару, пакуль яна не рассталася з Рыгорам.

Цёмная ўскраінная ноч ахутала вузкі дворык чорным цалуном. Золкае паветра сціснула холадам распараныя постаці выйшаўшых з дому двух чалавек. Пасля зыркага святла бегалі калёсы ў вачах. Дзьмухаў фінскі ветрык, сыплючы ў твар калючымі сняжынкамі. Звінелі драты. Пахіленыя варотцы на ланцужку манатонна скрыпелі. Уверсе ж, над зямлёю і будынкамі, над голымі дрэўцамі і парканам калыхалася малако отсвіту. Цішыня, коўзкая і паўзучая.

— Засядзеліся,— першым вымавіў Рыгор.

— Яшчэ б не заседзецца! Пытанне не лёгкае і не лростае,— адказаў Анікей.

— Ха-ха-ха! Ну, мне з Якавам Гісам не разабрацца. Гой, дзівак які... Ты паслухай толькі-ы...

Анікей тузануў Рыгора за полу паліта.

За імі чуліся чыісьці крокі і ціхае перашоптванне.

Яны вёрткім паваротам апынуліся за брамаю і павярнулі направа.

На адгоне некалькіх сажняў свірэла першая пара зеленаватых агеньчыкаў. За імі, як звенні ланцуга, ішлі другія пары: яны глядзелі з цемры ночы блішчастымі гузікамі на чорным сурдуце.

Ні жывое душы. Толькі цёмныя абрысы будынкаў.

— Няма нікога! — шапнуў Рыгор.— Давай пройдам наўскасяк і тады налева,— дадаў ён.

— Ды мне ж будзе не па дарозе,— адказаў Анікей.

— Чаму?

— Мне на Сердабольскую...

— А ты пойдзеш гэтай, як яна...

Анікей не спрачаўся. Яны перайшлі вуліцу зломаным кутом і ўперліся ў другую, яшчэ цямнейшую. Прайшоўшы не болей дзесяці хвілін, Рыгор знайшоў спраўнейшым абагнуць два кварталы першага завулка, каб на яго скрыжаванні расстацца з Анікеем.

— Я ўжо цалкам здаюся на цябе,— пасмяяўся ён.

— Здавайся, каяцца не будзеш...

Рыгор спыніўся пры мглівым святле ліхтарыка і прачытаў лічбу дома. Ліхтар далёка не вытлумачыў таго, чаго ад яго чакалі. Тады Рыгор узяў на рызыку і пераказаў да таварыша:

— Здавайся, каяцца не будзеш.

— Здаюся... А пакуль выведзеш з гэтае глушы, зусім здамся...

Абодва засмяяліся і зусім не з асцярогаю. Ніякага адказу — ні стукам, ні тупам, ні кашлем.

— Якаў мяне распацешыў, ды годзі-ы... Ну, да чаго, скажы, апошняя яго прапазіцыя?..

— I я так думаў... Інтэлігентшчына...

— Я табе кажу, Анікей...

Ім паказалася, мэрам бы хто іх наганяе... Азірнуліся... Смуглыя ліхтарыкі хаваліся пад стрэшкамі брам. Ціха.

— Зрабіць спробу не мяшае... Сотня, дзве сотні чалавек, а эфекту, во-а-а... Не праўда, мо?

— Як табе сказаць... I я гэтай думкі трымаюся... Хоць рызыкі...

— Рызыкі... Зразумела, што не без таго... Спроба, бачыш... ІІаўгода вісіць крывавы дурман... Алавяны цяжар душыць усякія пазывы... Ну, памятаеш сталовую? Во-а! У адзін момант і — Везувій... Везувій, кажу табе...

— Усё ж і Якаў меў рацыю... Перша раздаць адозвы — мэрам бы сігналам прапусціць па заводзе... А тады... Тэма — суд над дэпутатамі думы, дарагоўля мяса, нястача вугалю, цукру...

— Спроба... Аднак надзея ёсць... Важна, кажу табе, выкрэсіць хоць адну іскрачку... Зрабіць намёк, што вайсковае становішча, мілітарызацыя, узмоцненыя меры папярэджанняў, усё-ўсё — нівошта...

— Я ўсё выясняю гэтымі днямі... Нельга ж без каардынацыі... Сам разумееш...

— Ну, Якаў, Якаў! Дзівак які, не праўда мо?.. Яскравы бляск ліхтара іх перапыніў.

— Куды мы выйшлі? — запытаў Анікей. Рыгор смяяўся — то была яго вуліца.

— Паверыш, ты мяне правёў дамоў...

— Няўжо? Вось і здайся на цябе... Яны разглядалі мясцовасць.

— Ты варочай налева — прасцей дарогі не знойдзеш.

— Да ўжо ж.

Анікей развітаўся і спешна пайшоў у бок Выбаргскае шашы. Як яно выйшла, што Рыгор вывеў на гэта месца, для яго таксама было няясна. Ён шчыра смяяўся з таварыша.

Той мінаў другі квартал, калі Рыгор кінуў праводзіць яго ўзрокам і павярнуў направа, да сябе.

Ён зрабіў некалькі крокаў, зноў вяртаючы думкі да Якава, і не заўважыў, як хтосьці мігнуў паміж яго. Рыгор спыніўся і агледзеўся. Мо на сажань ад яго стаяла якаясьці жанчына, азіраючыся. Рыгорам зайграла цікавасць.

— Не пазналі? — запытаў ён.

— I вы не пазналі?

Знаёмы акцэнт рушыў Рыгора з месца.

— Няўжо гэта...

Ён падумаў на Гэлю і раптам змяніў дагадку.

— Вось, бачыце-э...

— То-та і ёсць, што не бачу...

— Вы Рыму суйздром запамятавалі... А я вось іду ад вас...

— Рыма?!.

Каб хто чуў Рыгораў выказ, падумаў бы, што Рыгор напаў на след чалавека, якога шукаў гадамі. Мяккасць і мілагучнасць яго голасу дыхала весялухаю радаснага пачуцця.

Рыма пачула ў ім нечаканую асалоду.

— Ха-ха-хэ-э! — зарагатала, падыходзячы насустрач.

Поціск іх рук быў шчырым і сардэчным. Рыгор зразумеў яго, як выбачэнне з боку Рымы.

— А я зняверыўся быў... Памятаеце-э...

— Кіньце-э... Хто ўспомніць мінулае, таму... Хэ-хэ-э-хэ!.. Ну, я буду шчаслівая!..

— Чаму?

— Вы не пазналі...

— Я вам жадаю...

Ласкавая, крохкая ўхмылка на Рыгоравым твары была заканчэннем яго сказа... Рыма разумела ўсё, што таілася ў ёй. Дзяўчыне было прыемна слухаць Рыгора ці проста, моўчкі, глядзець у яго раскрытыя вочы... Яна не аднімала свае рукі з яго рук і мінаю Джыяконды выклікала новыя сказы з Рыгоравых вуснаў...

— Я заўсёды ўспамінаю вас...

— Маўчэце... Хто ўспомніць мінулае...

Рыма падняла ўгору левую руку і паказала ўказны палец.

— Разумею... Чаму ж вас я не мог дачакацца?..

— А ў мінулую нядзелю хто вас наведваў? Бяспамятнасць?

Рыгор успомніў, што яго гаспадыня паведамляла пра нейкую дзяўчыну... Так, гэта тады, калі ён прыйшоў з Гэляю...

— Вам холадна, Рыма?

Ён смела крануў яе пушыстага, коцікавага каўнера. Драбнюткія пылінкі снегу ссыпаліся на ровень надгруднага прастору.

— Марозіць?

— Марозіць!.. Золка...

— Пойдам?

— Мне пара дамоў.

Другім бокам вуліцы прайшла запозненая пара.

— Людзі не спяшаюць, во! Рыма азірнулася.

— Яны ідуць таксама дамоў!

— Іх дом у тым баку?

— Хэ-хэ-х! — засмяялася Рыма на хаду.

Перад брамаю, дзе спыніліся, яна рашыла вярнуцца дамоў.

Гэта рашэнне дапомніла Рыгору памятны выпадак з Рымаю ў яго пакоі. Ён усхваляваўся, але паказаў, што не заўважыў нічога.

— Я вас правяду...

— Калі ласка... Я мушу вам перадаць тое, з чым наведвала вас...

— Менавіта?

— Я была ў Петруся...

— Былі ў Петруся?!

— Дзівіцеся? Была... Ён казаў мне, што бачыўся з вамі... Я так і думала, што вы таксама былі.ў яго...

— Як жа Пятрусь сябе адчувае?

— Па-мойму, дрэнна... Ён вельмі змізарнеў і пабляднеў... Мне шкада яго... Ён гэткі добры і мілы чалавек...

— Ну, калі ж, нарэшце, яго вызваляць? I чым...

— Чакае, нібыта днямі яго лёс будзе вырашан...

— Казаў?

— Так, казаў... Жудасць бярэ, Рыгор, уяўляючы сабе яго стан...

— Я з ім знаёмы...

— Што вы кажаце?

— Сядзеў... А ласне вам Пятрусь не казаў?

— Магчыма... Ён вельмі дзякуе вас за грошы. Пра-сіў перадаць, што калі можна, пастарайцеся яшчэ хоць раз наведаць яго... Ён добры таварыш... Каб я была...

Рыма адвярнулася на вуліцу.

— Я ненавіджу гэтыя людскія ўмоўнасці... Як павуцінаю, пераблытана імі наша жыццё... I чуеш у сабе сілу, а між тым не можаш з агідаю іх парваць...

Скажэце, Рыгор, колькі пойдзе часу на тое, каб усе гэтыя талмуды, евангеллі, псалтыры і торы сабраць у адно месца і — шшу-ух! агнём... Мне шкада Петруся, як бывае шкада...

Рыгор апяразваў Рыму праваю рукою. I чуў, постаць яе аддавала нервовым трапятаннем; ён настарожваўся і выбіраў гладкія, плаўкія сказы, каб імі не раздражніць дзяўчыну.

Яна штосьці такое перажывала — відаць было з яе адрыўнай, затуманенай гутаркі, з частага дапамінання пра Петруся.

— Вы ідзеце дамоў,— праказала яна Рыгору, калі яны спыніліся перад брамаю аднае дачкі.— А я выберу час і зайду, каб доўга-доўга і пра ўсё-ўсялякае пагутарыць з вамі...

— Даяце слова?

— Не верыце?

— Буду вельмі рад з вамі спаткацца...

— Не забывайце Петруся — ён ваш лепшы таварыш...

Яна бразнула цяжкаю клямкаю дзверац і схавалася ад Рыгора.

У гэты момант пачуўся трывожны званок пажарных, якія ўгрунь несліся з-пад Выбаргскае шашы ўсцяж вуліцы. Чырвоныя лахматыя факелы агню развяваліся на белым фоне снегу, прамянеючы рэвалюцыйнымі сцягамі.

Ганна ўжо трэці раз спускалася з свайго пакоя на вуліцу. Абегала некалькі крамак, а забыла хлеба.

Рыпала пад нагамі, і бляск марознага галену пярэсціў у ваччу.

У хлебнай падбіралі апошні тавар. Голыя паліцы дапаміналі пра святы.

— Хоць пару фунтаў, Мікалай Ігнатавіч,— папрасіла яна маладога рухавага прыказчыка.

— Ды хопіць, хопіць, барышня,— адказаў той. Ганна прашылася да прылаўка і ўзяла адважаны

хлеб. Цяжкія медзякі бразнулі аб дошку.

— Вазьмеце грошы.

Прыказчык паглядзеў на Ганну і жартоўна ўхмыльнуўся.

— Жадаю вам весела спаткаць Новы год... Ужо з дзвярэй Ганна паслала аддзяку.

А на першым кроку за дзвярыма забыла, што і была ў краме. Тым жа тэмпам яна накіравала да сябе. Ёй не хацелася, каб госці засталі яе непадгатаванай для іх спаткання.

Ачуўшыся ў пакоі, яна агледзела яго, як незнаёмы ёй, і паківала галавою. Ёй паказалася, што ў яе дужа ўбога і непрытульна. Прыйдуць госці, а іх стрэнуць гэткія абставіны. Не, тут не да навагодніх настрояў.

Ганна лераставіла накрыты закуекаю стол; прымеркавала на вока, як і што рассядуцца госці, пасля яшчэ раз прыгладзіла пасцель і паправіла накідку на падушках. Далей пачала прыбірацца.

Кожны стук у калідоры і за дзвярыма, на ўсходах, яе нервавалі. Час бег няўтрымна, а працэс чакання гэткі цікавы! Ганна нічога не мела б, каб ён працягнуўся надалей... Але разам з гэтым ёй прыкра было думаць, каб закліканыя не прыйшлі.

Бось перад ёю мігнулі: Рыгор, Лука Дарафеіч, Міхась Камар... Ізноў яна глянула на прыгатаваную вячэру. Яе ўражанне перабіў зычны званок. Ганна кінулася да дзвярэй і пачула гаспадынін голас:

— Дома, направа першыя дзверы. Следам да яе пастукалі.

— Прашу вас,— пазвала Ганна і адчыніла пакой.

— Я ранні госць, выбачайце мне,— праказаў Рыгор.

— Яшчэ б чаго не хапала... Бяры крэсла... А я думала, што, можа, ты забудзеш і не наведаеш.

— Гм! Якія дзіўныя ў цябе думкі. Рыгор распрануўся і пацёр рукі.

— Вось марозік — дык марозік! Бедныя салдаты — трэба ж ім цярпець у акопах.

— Праўда, горкая праўда... Церпяць, а завошта? Ганна раз-поразу паглядала на стол, сочачы за

Рыгорам. Той жа тупаў на малютвай плошчы паміж сталом і дзвярыма і паахківаў.

— Зіма бярэ сваё...

— А я, ведаеш, Рыгор, што надумала?.. Ганна пытальна зазірнула Рыгору ў вочы.

— Што?

— Пайсці ў сёстры... Тут нас некалькі чалавек, і я з імі... Мне хочацца памагчы няшчасным салдатам... Хоць чымсь-кольвечы памагчы... Як ты думаеш? Твая думка будзе мне...

Ганна не даказала, мэрам бы збаяўшыся выказваць свае намеры.

— Як табе сказаць... Мне шкада цябе... Я б не хацеў з табою расставацца... Усё ж, Ганна, ты сама над сабою пан...

Яна задумалася. I прыгатаваны стол, і спатканне гасцей, і пераднавагодні настрой — усё гэта на момант знікла дзесьці, затулілася Рыгоравым выглядам. Ганнаю апанавала пачуццё шэрае невыразнасці, тупое і безвыходнае. У гэтым пачуцці расплылася за апошні час набліжаная да яе істота Лукі Дарафеіча... «Няўжо такі Рыгор?» — бліснула ў Ганнінай галаве запытанне і раптам абарвалася. Ізноў званілі. Ганна борзда пабегла адчыніць.

Засопшыся, перад дзвярыма стаяў расчырванеўшы на марозе Лука Дарафеіч. Ганна зусім была забылася пра яго — а гэта якраз тварам да твару.

— Калі ласка!

Той праз парог працягнуў аголеную з пярчаткі руку і нізка схінуўся перад Ганнаю.

— Зіма ў поўным разгары... Вы адны?

— Не бойцеся, калі і ўдваіх...

— Ужо?

У пакоі Ганна пазнаёміла Луку Дарафеіча з Рыгорам.

Абодва нейкі час памаўчалі, аглядаючы адзін другога; пасля слова за словам узнялі гарачую гутарку пра сучаснае становішча. Лука Дарафеіч пачаў скардзіцца на дарагоўлю мяса і круп, на перабоі ў апале. Усю віну ён ускладаў на дзеячаў гарадское думы і месных гандляроў. Лука Дарафеіч выглядаў у іх зламыснікаў і шкоднікаў грамадскай справы. Апошняя заключалася, па-ягонаму, у адзінай мэце — перамозе ворага Расіі, прускага юнкера.

Рыгор спрабаваў перасунуць спрэчку на больш шырокія рэйкі, закранаючы агульныя прычыны сацыяльнае несправядлівасці і бязладзіцы пануючага стану. Гэта, аднак, не ўспрымалася Лукою Дарафеічам. Тады Рыгор перамяніў тэму гутаркі, звузіўшы яе да будзённых матываў.

Ганна перш дзесьці выйшла з пакоя і мо з паўгадзіны адсутнічала. Вярнуўшыся, яна ўставіла некалькі сваіх заўваг і следам за апошняй заўвагай крута абарвала абодвух.

— Адзінаццатая гадзіна, а Камаровых усё яшчэ няма.

— Марозу баяцца,— адказаў Лука Дарафеіч.

— А без іх мы не сумеем спаткаць Новы год? — пасмяяўся Рыгор.

— У болыпай кампаніі весялей...

— Нават?

— Ды я гатавалася дзеля ўсіх...

— Шчога не парадзіш...

Ганна прачыніла дзверы і паслухала. У кватэры і за дзвярыма было ціха.

— Вы ўбачайце мяне, браткі, што так не гасцінна...

— Не ўбачым, нізашто,— пажартаваў Рыгор.

— А вы ж яшчэ чакаеце кагосьці...

Ганнін адказ пераняўся стукам дзвярэй — то прыйшлі Камаровы.

Пакоік напоўніўся да адказу. Пяцёра чалавек да разапяты пасярэдзіне столік занялі ўсё яго гала.

— Хто не знаёмы — пазнайцеся, прашу...

Скрыжаваннем выцягнулася некалькі рук. Паўстаў смех, перагаворы...

Ганна замітусілася, не ведаючы, як гасцінней уладзіць. Яна памеркавала з крэсламі, падышла да ложка і ўсё не магла вырашыць, як тут лепей. Нарэшце спынілася, праказаўшы:

— Прашу вас заняць месцы за сталом. У цеснаце — не ў крыўдзе...

— А вы б мо думалі, што мы крыўдзімся? Харошая справа...

Міхась Камар першым залез за стол, а за ім усе другія.

— Мне думаецца, што павінна ўжо чуваць крокі Новага года.

Рыгор паглядзеў на гадзіннік.

— Зараз званіцьме...

Ганна наліла ў чаркі віна і праказала:

— Давайце вып'ем за Новы шчаслівы год!

— Хоцькі б не абмануў ён нас...

— За хуткую перамогу?

Міхась Камар паглядзеў на Рыгора.

— Над кім і каго? — суха запытаў Рыгор.

— Над немцамі.

— Дык вось: немца рабочага над немцам буржуем і расійскага рабочага над расійскім буржуем... За перамогу над вайною...

— Рыгор! Цябе, я бачу, не навучылі апошнія здарэнні гісторыі... Я бачу, што ты... Во! Гэта ж мой вучань! — абярнуўся Міхась да Лукі Дарафеіча.

— Ласне?

— Запытайце... За Рыгу і за мінулае, Рыгор!

— За светлую будучыню...

— Я з Рыгорам! — праказала Ганна.

— Ну, вы пад яго ўплывам, дарагая...

Яны скончылі пераказы, калі стрэлкі ўсіх наяўных пры іх гадзіннікаў наблізіліся да лічбы дванаццаць.

— За гаспадыню ў новым годзе,'— падняўшы ў адной руцэ чарку, у другой гадзіннік, праказаў Рыгор.

Усе выпілі і прыняліся закусваць. Пакоік хутка напоўніўся бразгам нажоў, талерак, вёрткім увіханнем Ганны, рэзваю гутаркаю. Госці пакінулі ўмоўнасці. Шэраг надзённых тэм уліўся ў іх спрэчкі. Рыгор схапіўся сварыцца з Міхасём. Іх перамова незаўважна для абодвух прыняла формы вострае спрэчкі, пасля абярнулася ў дыскусію.

Рыгор няшчадна асуджаў царскі лад, ганьбіў яго прадстаўнікоў, паднімаў чарку за яго знішчэнне. Паражэнчыя думкі набывалі выразную форму і сваім лёзам пранізвалі Міхасёва нутро.

Жонка Міхася настарожна сачыла за мужам, раз ад разу хапаючы яго за рукаў, перабіваючы яго на сказах.

Лука Дарафеіч смяяўся і лагодна патураў то Міхасю, то Рыгору.

Ганна ўпарта трымалася Рыгоравых думак. Але становішча гаспадыні не дазваляла ёй уважліва сачыць за захапіўшаю ўсю кампанію дыскусіяй. Яна несціхана выбягала з пакоя, клапатліва сачыла, каб госці закусвалі, не забываючы, дзе яны і для чаго ўселіся за стол.

Хутка завязаная гутарка паміж імі задавальняла Ганну. Яна кінула небяспечную думку, што на гасцях адаб'ецца непрытульнасць яе пакоя. Выходзіла зусім наадварот. I гэта надавала Ганне рухавасці і адпаведнага настрою.

— Толька не пабецеся,— гукала яна да Рыгора і Міхася.— Тады не добрай будзе адзнака Новага года.

Рыгор махаў ёй у адказ рукою і рашуча перабіваў Міхасёвы довады.

Перад канцом ужо бяседы, якая захапіла дзесяць хвілін на другую гадзіну, Рыгор чапіў справы сябраў дзяржаўнае думы — балыпавікоў.

— Вось тая народапраўнасць, якое вы чакаеце ад перамогі над немцамі... Не народапраўнасць прынясе вам пераможная вайна, а дубальтовае бяспраўе і прыгон... Здзек, нагайкі, тухлую і крывавую гарамыкіншчыну,— казаў Рыгор.

Міхась вярцеў галавою і перабіраў рукою. Бальшавікі-дэпутаты яму не падабаліся.

— Я за Ганну, за яе намеры — ісці на дапамогу гарацешным салдатам... Агульнымі патугамі мусім выбавіць Расію ад нямецкага засілля, а тады — штыкі супроціў сваіх тыранаў. Праўда, Ганна? — Нам тады не па дарозе. Бывайце!

Ганна ўладжвала з гарбатаю. Занятая самаварам, яна зразу не адказала на Міхасёва запытанне. I толькі ладаўшы гарбату, паведаміла яму, што яна пакуль не мае пэўных рашэнняў.

— Гэта вырашыць новы год! — гукаў Лука Дарафеіч.

Вакол Ганны гутарка вярцелася нядоўга. Госці латрошку стамляліся і пазіралі на гадзіннікі. I хоць Ганне вельмі шкада было перарываць прыемны для яе час, ёй хутка прыйшлося расставацца з сваімі гасцямі.

Правёўшы Рыгора, яна запрасіла яго наведваць часцей. Рыгор даў згоду на гэта шчырым поціскам

— Толькі без гэтых асоб! — праказаў ен за дзвярыма.

Дворнік хроп у велізарны каўнер чорнае браваркі. Позні час, цішыня ночы — усё казала не ў карысць Рыгора. Усё ж ён не мог чакаць, пакуль дворнік прачнецца і выпусціць яго на вуліцу. Ён падышоў да брамы і пастукаў у халоднае жалеза.

Па двары, у рэдкім марозным паветры, зазвінела. Звон быў да таго гулкім, ажно, здавалася, сыпнулі з неба зоры. Дворнік мігам падняўся на ногі і паглядзеў на Рыгора. Нічога не сказаўшы, ён павольна адамкнуў жалезныя варотцы ў браме і выпусціў яго з двара. Той хашўся за кішэвгю, маючы на думцы аддзякаваць за гэта, але дзверцы ўмомант апынуліся на замку. Рыгорава рука адчула пякучасць жалеза і хутка апынулася за пазухай паліта. Ен павярнуў налева, да Садовай.

Вакола было пуста і ціха. Ліхтарні расплываліся святлом на аб'індзявелым фоне сумных муроў. Рэдка дзе ў вокнах свяціўся агонь; шэрыя плямы іх прагна лавілі вулічнае святло.

Пра трамвай нечага было думаць. Рыгор дарма супыніўся і прыслухоўваўся — знаёмага гуку не чуваць было нідзе. Вярней было — шукаць рамізніка. Але і таго не напатыкалася.

Рыгор ускорыў хаду. «Хаця б не давялося шагаць пехам на Выбаргскую старану! Гэта ж зойме болей гадзіны».

Ён яшчэ раз супыніўся, ужо выйшаўшы на Садовую. Паглядзеў. У баку Аляксандраўскага рынку прыкмеціў чорныя плямкі — безумоўна, то былі рамізнікі. Стала бяспечней, і ён кінуўся спяшацца. Гэта дазволіла вярнуцца яго думкам да Ганнінага пакоя. Міхась Камар мігнуў перад ім несімпатычнаю мінаю твару.

«Які дзіўны ён, аднакава. Няўжо такі, сапраўды, не навучыла яго жыццё правільна ў ім разбірацца?» — праказаў сабе Рыгор. I толькі намерыўся працягнуць далейшую думку пра Міхася, як знянацку пачуў з-пад брамы:

— Як ваша імя?

Рыгора збянтэжыла ад нечаканасці. Ён нервова азірнуўся ўправа і ўгледзеў пры чорнай браме якуюсьці фігуру. Следам бліснуў агеньчык цыгаркі.

— Як ваша імя? — ужо смялей даняслося да Рыгора.

Ён спыніўся, сцяміўшы ў чым справа. Унутры заварушылася цікавасць.

— Вам яно патрэбна?

— Скажэце.

Ад брамы аддзялілася сярэдняга росту, у суконнай, вязанай хустцы дзяўчына і накіравала да Рыгора. Не падыходзячы на крок, яна пазвала:

— Можа, праведзяцё мяне дамоў?

— А вам далёка?

— Я па дарозе з вамі... Запазнілася ў таварышкі, і боязна ісці.

— Калі ласка, я магу з вамі прайсці...

Рыгор не сумеў дасказаць, як на твары набліжанай да яго дзяўчыны мігнула нешта знаёмае. Следам за гэтым паказаўся вядомым яе голас. Ён пільна ўглядзеўся ў дзяўчыніны вочы і з хваляваннем праказаў:

— Гэля?

— Што-а ты кажаш?

Дзяўчына завярнула назад і ўподбежкі стала ўцякаць ад Рыгора.

— Гэля, куды-і ты? — гукнуў Рыгор.— Чакай, на хвіліну.

Гук панёсся ўсцяж доўгай Садовай. Рыгор пайшоў за дзяўчынай. На адгоне трэцяга дома, у самым цёмным месцы яна завярнула да сцяны і спынілася. Рыгор падышоў да яе і ўзяўся за руку.

— Гэля?

— Так, Гэля... Даруй мне, што я...

— Ты ж чаго гэта так позна адна? Ты заблудзіла, можа?

Яна трэслася ні то ад холаду, ні то з сораму.

— Хадзем да мяне...

— У бежанскі камітэт?

— Не-э, я ўжо на новай кватэры. Я жыву вось у гэтым двары... Зойдзем, Рыгор... Табе далёка ісці дамоў... Я ўладжу з начоўкаю. Дам табе свой ложак, а сама перайду да таварышкі...

Ад Гэлі нясло пахам таннае пудры і поту. Блішчэлі заатрапіненыя вочы. Яна стукала нагою аб нагу, ляскочучы замерзлымі чаравікамі. Рыгор не ведаў, як быць. Яго рука не выпускала з пальцаў Гэлінай рукі. А думкі разгорталі шэраг балючых дагадак. Яны страшылі Рыгора і ў той самы час не дазвалялі яму павінуць Гэлю.

— Хадзем! Думаеш? Саромеешся?

Апошняе запытанне агаліла праўду. Рыгор адказаў на гэта сударжным уздрыгам і на некалькі хвілін адсрочыў намер пайсці з Гэляю.

Але яна пераняла Рыгора, стукнуўшы нагою ў браму.

— Хто там? — пачуўся з-за брамы мужчынскі голас.

— Гэля.

Бразнулі ключы, і каля іх вырас высокага росту, тоўста апрануты дворнік.

— Ідзеце.

Рыгор безабдумна шагнуў за Гэляй і ачуўся ў вузкім цесным двары.

— Дай капеек дваццаць дворніку,— шапнула Гэля Рыгору.

Той спыніўся, дастаў пулярэс і, абмацаўшы сярэбраную манету, працягнуў руку да дворніка.

— Дзякую! — адказаў той. Рыгору замоташніла.

Ды куды было раздумваць! Падобны астрожнаму, выразны стук брамы аддзяліў іх ад вуліцы. Гэля мерзканула ў цёмны кут двара, сыкнуўшы Рыгору. Нельга было не ісці на яе кліч.

Праз хвілю абое ўзбіраліся павілымі ўсходамі наверх. У нос біла атручанае паветра: нясло памыямі, гнілым расолам, здыхляцінай. Сумны агеньчык вугальнае лямпачкі сеяў нудоту.

— Зараз, вось, Рыгорка, зараз,— суцяшала Гэля. Рыгор маўчаў, не даючы сабе адчоту ў бягучым і

не зазіраючы наперад. Лёгкі хмялёк, захоплены ў Ганны, развеяўся. Сапраўднасць непрыхарошанай глядзела яму ў вочы. Ён больш зрочыў пад ногі, на выбітыя, замурзаныя ўступы. Не заўважыў аблупленых сцен і ўткнутых у іх, абітых палатном і цыратаю, дзвярэй.

— Ужо! — даняслося праз адзін пралёт, які аддзяліў яго ад Гэлі.

Пакуль Рыгор яе нагнаў — дзверы былі адпертымі.

— Уваходзь, Рыгорка! — запрасіла Гэля.

Рыгор пераступіў парог у цёмны калідор. Дыхнуўшы імпад не даў магчымасці адступіць ад дзвярэй, і Гэля таўхнула яго рукою.

— Прайдзі наперад.

Разам з выказам гэтых слоў бліснула святло. I тут жа, як па чыйму оклічу, з бакавых дзвярэй высунула галаву страшэннае стварэнне: налахмачаная, адутлая, з бліскучымі вачыма пажылая кабета. На ўзроўні яе плюскатага носа з адвіслым падбародкам целяпаліся гарбузамі сренаменальныя грудзі.

— Вольны нумар трэці. На час ці нанач?

— Гэта мой знаёмы, і ён у мяне заначуе.

— Там усё напагатове. Можа, піва патрабуецца? Стварэнне не мяняла позы.

— Я вам скажу, Палута Янкаўна,— нездаволена адказала Гэля і прапусціла Рыгора ў пакой.

Рыгор моўчкі шуснуў у адчыненыя дзверы і стомлена прысеў на зялёнай тумбачцы. Абставіны яго вярнулі — яны былі знаёмы Рыгору па вядомым творы Купрына. Ужо адно паветра, прасякнутае вострымі, тухлымі пахамі, казала за ўсё. Яго забіраў жаль і ссала жуда. Спраўдзілася! Нездарма ад першага спаткання з Гэляй ён затаіў мулкую падазронасць — за-раз яна навыяве.

Гэля незаўважна для яго распранулася, выбегла дзесьці з пакоя і следам вярнулася з закуранаю цыгаркаю ды дзвюма пляшкамі піва.

— Смага, Рыгорка, забірае. Ш, прашу. Садзіся да стала... Я бачу, што для цябе ўсё гэта нечаканым выглядае. Га?

— Нечаканым, Гэля, і страшным...

— Для рэвалюцыянера ды страпша? Ха-ха-хаІ Рыгорка-а?

— Страшным і балючым.

Гэля падала яму шклянку пеністага піва. Пакуль Рыгор падняў яе з стала, яна другую выпіла засаб, зацяжна ахнуўшы.

— Пі-ы, мой добры сябра, пі-ы, мой... Спрытным повертам яна апынулася ў яго на каленях і абвіла халоднаю рукою яго шыю.

Рыгор скалынуўся і крыху адхіліў галаву...

— Рыго-орка-а! Давялося-а мне-э... Я тады не магла сазнацца — сэрца, ведаеш, ціснула-а... А зараз — не выцерпела... Або ты не дазнаўся б, Рыгорка-а? Му-сіла-а? Во-а — пасцель мая — высокая і мяккая, а муляе... муляе, сябра мой дарагі...

Гэля шчыльна прытулілася напудранаю, вялаю шчакою да разгарачанага твару Рыгора. Яе сухія губы правялі па яго лбе халодную стужачку мёртвага пацалунку...

— Ты на мяне злуеш?

— Шчога падобнага... Я цябе шкадую...

— А чаму ты нудны такі? Над чым задумаўся-а? Прыйшоў да дзяўчыны і думаеш?..

Шва палілося Рыгору на прыпол. Ён паднёс шклянку да губ, смакануў крыху і адставіў...

— Раздзявайся, Рыгор... ужо нечага далей марнаваць час...

Гэля першаю стала здымаць з сябе памятую, бедную кашульку. 3-пад нізка агарсаванай сарочкі паказаліся худыя, плоскія, касцістыя грудзі. Тонкая шыя слаба трымала вяртлявую галаву.

— Ты не супроць таго, каб і я тут спала?

— Табе лепі відна,— ціха праказаў Рыгор і падняўся з месца.

Ён не агледзеўся, як Гэля стала перад ім у адной сарочцы, ні каліва не саромеючыся.

— Мы ж разам раслі, разам гадаваліся... Няўжо ты гнацьмеш мяне, Рыгор, ад сябе?..

Спрытным скокам яна апынулася на ложку і заківала Рыгору пальцам.

— Гэля, ну як ты дазволіла сабе гэта? — упічліва запытаў Рыгор.

Гэля маўчала, утуліўшыся тварам у падушку. Рыгор не кранаў яе, адчуваючы глыбіню трагедыі, якую перажывала пры ім дзяўчына.

Ён ужо драмаў, сціснуўшыся ад жалю, калі громкі плач Гзлі яго абудзіў. Расплюшчыўшы вочы, Рыгор угледзеў каля сябе Гэлю. Яна сядзела і плакала.

— Чаму ты не спіш?

— Не магу... Паверыш... Го-ой-ой!.. Рыгорка... Выцягні ты мяне з гэтае ямы... Ты ж абяцаў мне месца, помніш? Ласне табе не рупіць Гэля? Твая таварышка ў дзяцінстве, верная твая пасяброўка... Няўжо табе лёгка, гледзячы на мяне, га?.. Сілцы, маладосць, каханне, Пятрусь... Збаў мяне, сябру мой...

Рыгор бязмоўна ахапіў Гэлю двума рукамі, прыцягнуў да сябе і пацалаваў яе ў халодны, напудраны твар.

— Я ўсё зраблю, што ад мяне залежыць... Я выму цябе з гэтага балота, выму-у... Чаму ж ты мне раней не казала?

Уперамежку з доўгімі маўчанкамі, яны прагутарылі да самай раніцы.

Ужо забялеў золак першага дня новага года, калі Рыгор крыху заснуў. Але Гэля яго абудзіла. Ён, стомлены і сонны, паспешна сабраўся і, не развітваючыся з Гэляю, кінуўся ў дзверы. Цяжкія крокі яго ног прагучалі па кватэры.

— Адну хвілінку! — перапыніў яго нейчы вымусовы голас.

Рыгор абярнуўся і ўгледзеў перад сабою ўчарашняе страшылішча — кабету. Яна бессаромна, у адной кашулі, стаяла ў прачыненай фортцы дзвярэй і ўпарта глядзела ў яго бок.

— Вы заплацілі за піва? Гэля?

— Усё заплочана, Палута Янкаўна, прапусцеце! — даняслося з Гэлінага пакоя.

Рыгор павярнуў да дзвярэй.

—Вы там абмацайце крук, налева... Заходзьце-э часцей...— праказала кабета.

Ціхая, марозная раніца асвяжыла Рыгора. Ён безаглядна прабег вузкі цесны двор і ачуўся за брамаю, як у новым свеце. На вуліцы яшчэ было пуста. Першы вагон трамвая выскачыў з-за рога высокага будынка на Вазнясенскім праспекце і шпарка пранёсся перад яго вачыма. У замёрзлых, абснежаных вокнах мігала некалькі людскіх ценяў. На адгоне квартала — рассыпалася серабро сігнальнага званка. На рагу гандлёвага рада Аляксандраўскага рынку стаяла некалькі рамізнікаў. Ухутаныя ў доўгія зялёныя халаты і валасатыя пыжыкавыя шапкі, двое з іх стукаліся адзін з другім, праганяючы мароз. Трэці неадгінна сачыў за таварышамі і весела падбадзёрваў іх частымі выгукамі.

3-пад Сеннецкага пляца выскачыў жоўты аўтамабіль і стралою прарэзаў стромкі шнурок Вазнясенскага. Чырвоныя аколышкі седакоў чуць адзначыліся ў Рыгоравым ваччу. Калі аўтамабіль праскочыў мосцік праз Фантанку, рамізнікі кінулі па адрасе яго некалькі лаянак.

— Паедзем? — звярнуўся адзін з іх да Рыгора.

Той моўчкі прайшоў далей.

На рагу Пецяргофскага праспекта ён стрэўся з атрадам балтыцкіх маракоў. Выходзячы на Садовую, маракі зацягнулі песню. Звон песні мнагаратным водгукам разляцеўся ва ўсе канцы вуліцы.

Рыгор правёў маракоў да Сяннога пляца, дзе сеў на падаспеўшы трамвай і паехаў на Выбаргскую.

Не даязджаючы да апошняй спынкі, ён выйшаў з вагона і пайшоў пяшком да кватэры. Яму хацелася сустрэць таварыша ці знаёмага і ў гутарцы з ім на тую ці іншую тэму разагнаць сціснуўшае яго пачуццё агіды і млосці.

Мінуўшая ноч пакінула ў яго нутру гадкі асадак. Ваабражэнне затуманілася дымкаю горкасці. Сударгі нервовасці разгойдалі ўсю яго постаць. Непрыглядная, адваротная сапраўднасць труіла сэрца.

Ён не верыў у прымхі. Ён смяяўся з усялякіх забабонаў. Але супаданне дзвюх стрэч перад Новым годам — прыкрыла. За трыццаць хвілін язды ў трамваі ён перагарнуў дзесяткі ўспамінаў, звязаных з Гэляю. Перад ім мігнулі Сілцы, Смагін, зборні і пакоік, дзе ён стрэўся з аматарскаю трупаю. Рэзвая, жыццёрадая Гэля, як жонка Вусіка; Гэля, як здольная аматарка-артыстка... Яе надзеі, яе парыванні... I зараз... Бацькі, Пятрусь, Зося і Волька... I свет у выглядзе тае кабеты — чудзішча, якую ён двойчы ўгледзеў у кватэры Гэлі — бесспагадна паглядзеў яму ў вочы. Пажаданні за чаркаю віна ў прытульнай каморцы Ганны і распырсканае на прыпол піва...

Рыгор раптам спыніўся: «Анікей».

Так, на адгоне дзесяці сажняў ішоў яму настрэчу яго таварыш Анікей. Ён ужо заўважыў Рыгора, бо на яго расчырвоненым твары гуляла ўхмылка. Падышоўшы бліжэй, Рыгор падняў руку да шапкі і стрэў ад Анікея падобнае ж прывітанне.

— Ты не з горада, часамі? — запытаў Анікей.

— Угадаў, браце...

— Бачу.

Рыгор сумеўся — на ім відаць было адбітак перажытае ночы. Ён успомніў, што, выходзячы ад Гэлі, яму не прыйшлося нават умыцца. Чуў па нудзе ў нагах і па шоламе ў стомленай галаве, што ў ім мала звычайнага. Празрыстая сонечная пагода не гадзілася з памятасцю яго твару, з прыплюшчанасцю яго звычайна бойкіх, іграючых вачэй.

— А відаць, ласне?

— Ха-ха-хі! Не схаваешся — дзень...

— Дагадваюся... Перажыў ноч, скажу табе... Поверт галавы і ківок рукі ўзмоцнілі сэнс Рыгоравага сказа.

— Дзе ж гэта ты і як?

— Не раскажаш, пакуль не апамятаюся... Перажыў, чаго дагэтуль не даводзілася... Куды ты?

— Я за Маскоўскую заставу. Там маецца сённі адбыцца маленькая нарада...

— Наконт дзевятага студзеня?

— Ага...

— Стой на нашай думцы, Анікей... Мы павінны адсвяткаваць гэты дзень... Пара разбіць маўчанку... Годзе-э...

— Ды я чалавек цвё'рды... Мяне цяжка збіць з абраных пазіцый... Ну, пакуль...

Рыгор ускоранай хадою накіраваў у ператочную вуліцу.

Незаўважна ён прайшоў на Выбаргскую шашу, а адтуль завярнуў дамоў. Яму адчыніла гаспадыня.

Нопы год адбіпаўся на ёй у кясёлым твары, у парыўчатых рухах і ў надзвычайнай пілявасці.

— Я ўжо немаведама што падумвала наконт вас... Прачнулася — а ў вашым пакоі — муха-заваруха. Я пастукала — маўчок. Я, прызнацца, адчыніла, а пасцель нярушаная... Дзе, думаю, Рыгор Міхасевіч? Час не пэўны, і мала што можа трапіцца...

Сарафіна Хлораўна наўздзіў ласкава зазірала Рыгору ў вочы і не дазваляла адысці ад дзвярэй.

— Вы заглянеце да мяне,— казала яна далей, разліваючы пах цвятнога адэкалону і часта моргаючы шэрымі вачыма.— У мяне цяпер знаёмыя, павіншаваць прыйшлі з Новым годам...

3-за дзвярэй гаспадынінага пакоя данёсся жаночы голас — звалі Сарафіну Хлораўну. Яна пудка закруцілася на правай назе і шмыгнула ад Рыгора. Да Рыгора дайшоў вясёлы, покатны рогат, а над ім выразны вымаў яго імя. Следам пачулася некалькі тостаў.

Было ясна, што жаночая кампанія, развяселеная і рэзвая, выклікала яго да сябе. Але Рыгор не адказаў на гэта жадным гукам і хутка прайшоў у свой пакой.

Зразу, мэрам бы хто яго абласкаў, стала спакойліва і міла. Цвёрдае крэсла, на якім ён прысеў, цешыла яго знерваваную істоту. Думкі, як напалоханыя вераб'і, разляцеліся. Калекцыя гаспадарскіх рэчаў, незаўважных і звычайных, набылі асабісты прыемны выгляд і лашчылі Рыгораў узрок. Белаватае, з адсветам вохры неба напаўняла пакой мяккім, пухкім святлом.

Рыгор пільна ўглядаўся ў павешаную на сцяне партрэтку невядомае асобы. Скрытныя воддаллю рысы твару яе несупынна мяняліся, прымаючы разнастайныя міны. На шкле мігаліся лёгкія цені, паласуючы яго плошчу.

Выло зусім нечаканым, калі апаўшы на стол Рыгораў узрок улавіў сіні канверцік пісьма. Рыгор схамяніўся і порсткім рухам пальцаў падняў канверт. Чатыры няроўныя радкі адраса дапомнілі Сёмку — то яго рука. Сілцы — маці — сябра... Надыходзіўшы ўздром адляцеў — зарупела прачытаць. Ён запомніў ужо, калі ад мацеры было пісьмо. У завірусе падзей не мог спыніцца над прычынаю гэтага, і зараз — суйздром падышоў момант.

«Дарагі сынок...»

Тое ж, што і дагэтуль, што ўсягды...

Радок за радком выкладалі мацерына пачуццё...

«Гэтак доўга не мела ад цябе пісьма і розных думак — не абяруся. А можа, тое, а можа, гэта — свет, як круцёлка, як малатарня — не падсаджвай рукі...

Атрымала ад цябе гасцінец і цалую твае шчочкі, тваё чулае сэрца... У нас так неспакойліва, Рыгорка, так трывожна, што я начамі не сплю, як на чаране гарачым ляжу... Некаторыя збеглі — іншыя рыхтуюцца на вясну... Шыюць буды, ладзяць драбіны, шыкуюцца. Чутак тых, чутак!.. Герман пад Гродняю, герман у Беластоку, герман ля Слоніма — страхоцце... I хоцькі мне ^ няма чаго шкадаваць — голы збірайся — голы гатоў,— а вось кут дарагі і з месца не ўзняцца... Жджэцца, пакуль папхнуць, і тады ўжо, даруй, да цябе. Прасіцьму Семку, няхай не пашкадуе мясцінві для клумачка і хоць да Ліцка адвязе. Няўжо я далей не траплю сама ў Пецярбург? Можа ж, там зацішней крыху, сынок? Дажыліся, мілы мой, дачакаліся. Уздумаў д'ябал свет засмуціць, і пайшла гуляць завіруха... Каб ты ды бачыў тое пекла ў часы мабілізацыі — Рыгор-ор-ка-а, зала-а-ты-ы! Што тады рабілася! Век зжываю — не бачыла... Цяпер трасуся, думаючы...

Ну, як жа ж ты там, галубе? Шануйся, сыне, беражыся, родны. Твая маці не пакідае аб табе думаць. Яна моцна цябе цалуе і...»

Стук у дзверы адарваў Рыгора ад замілаваных слоў мацеры. Ён незадаволена папрасіў увайсці і падняўся з крэсла.

Высокая, у блакітным, з белымі інталяжамі сукні, паружавеўшая ад хмелю, увайшла ў яго пакой стройная маладзіца. Крыху скошанымі вачыма пад шэрымі брывамі ласкава зірнула на Рыгора. Тут жа доўгая рука змяёю выцягнулася на ўзроўні белага, як снег, пояса.

— Суніцына. Я пасланцом ад Сарафіны Хлораўны... Не цурайцеся яе гасціннасці, малады чалавек... Новы год... Сёння жывом, а заўтра — Авеццано... Ці Нява, ці Балтыйскае мора, калі не вулкан...

— Дзякуювам...

Рыгор паглядзеў у твар незнаёмай жанчыны і адвярнуўся.

— Я адчуваю сябе, ведаеце, надта змораным і... дзякую...

Маладзіца спакойліва падышла да яго і ўзяла пад руку.

— Вы,   мужчыны,    робіцеся    часта    жанкамі. Ідзем жа.

Рыгор яшчэ раз падзякаваў за запрашэнно і ўглыбіўся ў мацерын ліст.

Пастаяўшы хвіліну моўчкі, маладзіца мерсканула з пакоя, моцна стукнуўшы дзвярыма.

Праз момант па калідоры праляцела рэха шклянога звону і рэзвага, іранічнага смеху.

Шары змрок глядзеўся ў цішыню Рыгоравага пакоя. Сцягнутая са століка сурвета пялася падняць скінуты і разгорнуты лісток паперы. Сіні канверцік туліўся да боку, абняхаены адрасатам. На ложку, распятым, ляжаў у адзежы гаспадар пакоіка. Памятая падушка ціснулася між палак ложка, разгароджваючы надвае пухкія валасы Рыгора. Ён спаў, як заварожаны, ціха-ціха сапучы. Спаў соладка і моцна, адарваным ад свету і ад яго жорсткіх праяў.

А ў гэты час паважнаю, размеранаю паходкаю набліжаўся да яго дома затулены ў каўнер чорнага паліта чалавек. 3-пад нахлабучанае фінкі ён паднімаў пару невыразных у змроку вачэй і раззіраў нумары. Каля брамы Скрынкінай, Сарафіны Хлораўны, ён спыніўся і агледзеўся навакола. Пасля шчыльна падблізіўся да вярэі і яшчэ нейкі час пазрочыў на прыламаную лічбу ліхтарні.

3-пад Выбаргскае шашы падыходзіла да яго некалькі пешаходаў, і ён, каб не спаткацца, хутка прайшоў на двор. Пры дзвярах ён яшчэ крыху падумаў ды памеркаваў, адаля пазваніў. Хвілін з пяць ніхто на званок не прыходзіў. Можна было думаць, што няма нікога ў доме, але чалавек паўтарыў званок, і яму адчынілі.

— Вам каго? — злоена запытала Сарафіна Хлораўна, выбегшы ў хусцінцы на галаве.

— Я да Нязвычнага... Ён дома?

— Ён спіць, і яго не варта трывожыць...

— Мне экстранна да яго...

— Я перадам усё, што вы дасцё ці скажаце...

— Мушу асабова...

— Даруйце, я не магу вас пусціць...

— Я а дванаццатай павінен выехаць...

— Я і сама не ведаю...

Чалавек пераступіў парог, і ўжо безнадзейна было яго выгнаць. Сарафіна Хлораўна зачыніла дзверы пярэдняй і падышла да Рыгоравага пакоя.

— Спіць, а будзіць яго так шкода, што я... Заходзьце да мяне, хіба, на хвілін колькі.

Гаспадыня не кідала разглядаць незнаёмага. I пакуль той вырашыў, будзіць Рыгора ці не, яна адважылася запытаць яго:

— Ці вы толькі... не былі ўжо калі-кольвечы ў Рыгора?

— Можа, калі і было...

— Я бачу, што нешта знаёмае відаць і ў вашай паходцы і ў вашых вачах і... Калі ласка, прашу да мяне...

Сарафіна Хлораўна гасцінна адчыніла дзверы і прапусціла госця ў свой пакой.

— Я вас добра помню... Распранайцеся... Го, як Рыгор узрадуецца вашаму прыходу!.. Вы ездзілі кудысьці?..

Пятрусь — то быў ён — не ўстрымаўся ад смеху.

— Каб ды ездзіў — сядзеў, не ездзіў... Гаспадыня адразу перамянілася на твары.

— Сядзелі?.. Во, здэцца, Рыгор прачнуўся... Яна мігам вылецела з пакоя, і Пятрусь пачуў часты асцярожлівы стук у дзверы. Ен дагадаўся, што гаспадыня будзіць Рыгора, але не даваў на гэта выгляду.

— Хтосьці стукае за сцяною! — праказаў ён у адчыненыя дзверы.

Тая ўбегла ў пакой і паведаміла:

— Рыгор устаў; ён просіць вас да сябе. Пятрусь спакойліва выйшаў з яе пакоя і пастукаў

Рыгору.

— Братка-а-а! — выгукнуў Рыгор, угледзеўшы перад сабою Петруся.— Хіба не сню?

Яны кінуліся ў абдым і зацяжна пацалаваліся.

— Раздзявайся, вось... Мо хочаш чаго перакусіць?.. Не чакаў, ведаеш, ну, забі, не чакаў... Яшчэ нядаўна, вось, бачыў Рыму і пытаў... А пэўнага — нічога... Ну, як жа, як, кажы?

Рыгор пасобіў Петрусю зняць паліто і неадгінна заглядаў яму ў вочы. Пятрусь паціраў ад марозу рукі і спакойліва, суцешна ўхмыляўся. Яго схудалы твар выразна выпукляў падаўжэлы, здавалася, нос і праводзіў роўныя лініі ўсцяж вытырклых скронь. Вочы ўдаліся глыбей у арбіты і ўпарта змагаліся з навяваючай хвалькай ухмылкі. Знаёмы гарштур здавауся завялікім і прасторна вісеў на Петрусёвых плячах.

— Як бачыш... Некалькі месяцаў — у воду...

— Дык раскажы, усёткі...

Рыгор пазваў гаспадыню і папрасіў гарбаты.

— Госць, Сарафіна Хлораўна, неспадзяваны госць... Калі ласка, ужо...

— А я ведаю, ведаю,— суха адказала гаспадыня. Пятрусь не сцярпеў, каб не азнаёміць Рыгора з яе

нядаўнімі паводзінамі вакол яго, і праказаў:

— Напалохалася, бедная...

— Кручаная, а не бедная... Кажы лепей пра сябе...

— Мая прысутнасць у цябе ўсё кажа...

— Мала, браток, мала... Я хачу ведаць дасканала, на якіх жа правах... Рыма штосьці казала, нібыта мерыліся цябе выслаць...

— Праўда,— цішком адказаў Пятрусь.

— Такі?

— Іначай нельга. Цяперака трыццаць тры пункты — шаблоннае рашэнне... Чым жа я лепшы?

Рыгор задумаўся.

— Дык ізноў на расстанне?

— Нічога не парадзіш.

— I далёка намерыўся ехаць?

Пятрусь некалькі памаўчаў, пасля шэптам паведаміў:

— Застаюся ў Шувалаве. Днямі мецьму новы пашпарт і перад табою — другі чалавек...

— Та-ак?..

Рыгор зрабіў здзіўленую міну, пакасіўшы галаву.

— Гарбата! Можна? — перабіла з-за дзвярэй гаспадыня.

— Прашу вас... Налівай, Пятрусь... Можа б, вы, Сарафіна Хлораўна, пазычылі мне некалькі закускі... Выбачайце ўжо, але дайшло да таго, ведаеце...

Праз хвілін пяць гаспадыня прынесла да Рыгора дзве талеркі з рознаю ежаю.

— Што маю, не захайце,— праказала яна. Рыгор упрошваў Петруся закусіць, а сам няўпэўнена азіраў яго з галавы да ног. На Петрусю адбіваліся ўтома доўгага адзіночнага вязнення. Яму неахвотна давалася гутарка, і на несканчоныя запытанні Рыгора ён адказваў двуслоўнымі сказамі ці кіўком галавы.

— Ну, ты бачьгўся з Рымаю? — пытаў Рыгор.

— Калі ж было!

— Дык ты наперад усяго да мяне?

— Я ўчора вызваліўся і паспеў пераначаваць ужо на волі...

— I яшчэ не агледзеўся акурат?

— Цяжка апамятацца.

Рыгор перамяніў гутарку, каб уразнастайніць Петрусёў настрой.

— А ў мяне, браток, колькі ўсякіх навін!

— Маеш навіны? — з адбіткам невыразнай цікавасці запытаў Пятрусь...

— Да цябе мала даходзіла, вядома, раскалыханая хваля нашай сучаснасці. А яна, ведаеш, неміласэрна страсае светам і топча людское жыццё, як апаўшыя лісты...

— Гэта жыццё яшчэ не вызвалілася ад жывёльных інстынктаў...

— Гэта зверху, бач; з птушынага, як кажуць, лёту... А зазірні ты ў гушчу — чырвоны смех, ды далёка не па-андрэеўску... I колькі яшчэ патрэбна сілы і волі, каб знішчыць усё гэта!..

— На нас ляжыць адпаведнае заданне... Разбярыся адно: сцяна, а за ёю бесканечная плошча зарасніку. Карчуй і карчуй, палі ды палі.

— Я веру, што рабочы клас сумее прэабразіць свет... У яго досыць дадзеных на тое, каб зняць з жыцця заношаную апранаху і адзець яго ў бліскучае, светлае адзенне... Праўда? Па-твойму?

— Мы б не жылі, каб не верылі ў гэта і не памагалі змагацца...

Пятрусь сказаў і азірнуўся навакола пакоя. Раз'юшаная нервовасць прабегла яго істотай.

— Вартавы не сочыць у шкелка,— пахлопаў яго па плячы Рыгор.

—Але ён не дае пакуль мне ні спаць, ні сядзець спакойна... Цішыня, што зараз пануе ў кватэры, дапамінае мне...

— Кінь... Я табе скажу адну навіну...

— Навіну?

— Гэля ў Пецярбурзе, ці чуў?

Пятрусь выцягнуў галаву і паглядзеў на таварыша.

— Не смяешся?

— У тым жа і справа, што тут не да смеху...

— Нават?

— Нават... Мінулай ноччу бачыўся з ёю...

— Ноччу?

— Вось іменна, што ноччу... Рыгор зняверна матнуў рукою.

— Можаш ужо дагадвацца, у чым справа... Прапала Гэля... Ад першага разу, калі яна знянацку наведала мяне, я супроць вачавідкасці не мог згадзіцца, што з ёю бяда. А ўчора... учарашняе разбіла ў шпэлах усе мае ілюзіі... Прапала, бедная, амінь...

Пятрусь не ўседзеў, а пачаў тупаць па пакоі. Відаць было, што Рыгорава паведамленне кранула яго.

— Трэба бараніць, Рыгор! Ды ці можна?

— У гэтым наша важнейшая павіннасць. Я ўжо сур'ёзна заняўся думкаю, каб яе дзекольвечы ўладзіць на працу... Жанчына яшчэ можа выратавацца, пакуль бросня цалкам не зассала... Сама, ведаеш, просіцца... I з такім замілаваннем успамінае цябе, што нельга не паспагадаць ёй. Першы раз знарок прыйшла да мяне, каб пагутарыць пра цябе... I ўчора...

— Так...

Пятрусь парываўся нешта сказаць, але спыніўся на адным слове. Крутым узмахам рукі ён даў зразумець Рыгору, што на гэтым пара скончыць пра Гэлю. Рыгор паспяшыў разагнаць яго трывожлівае пачуццё запытаннем:

— Жыць у Шувалаве, а працаваць думаеш дзе?

— Знайду, Рыгор. На Воздухаплавацельным папрабую ўладзіцца...

— Было б добра, ведаеш...

Хлопцы яшчэ час аставаліся ў Рыгоравым пакоі, зацята абгаворваючы апошнія здарэнні з рэвалюцыйнага і рабочага руху і падзеях па заводах.

Рыгор з вясёлым настроем ішоў на працу.

Уплыў ад спаткання з Гэляю, доўгія раздумы пра яе лёс — усё знаходзіла ў сабе апраўданне ў яго яскравых надзеях.

Ён адчуваў у сабе свежыя сілы, асаблівую моц. Вось няхай толькі прырвецца да станка — фантанам палятуць жалезныя стружкі. Станок зайграе стальную сімфонію. Праца апраўдае ўсё.

Яго цягнула ў завод болей, як калі дагэтуль. Сёння ён павінен сустрэцца з шэрагам знаёмых і абмяняцца з імі навінамі. Ен раскажа пра вызваленне Петруся, а сам дазнаецца пра іншыя навіны. Чаго добрага, магчыма, пачуе штокольвечы і пра месца для Гэлі. Новы год — новае жыццё. Паглыбленае і пашыранае. Смялей жа на яго хвалі!

Але што там?

Каля завода, перад варотамі, збіраліся рабочыя. Грамадка іх то ўзрастала, то раставала. Нешта ёсць?

Рыгор паспяшыў. Ясна. Адміністрацыя не дрэме — на варотах абвестка. Папярэджанне? Так. Надыход дзевятага студзеня.

«Па горадзе ходзяць упартыя чуткі, што на дзевятае студзеня гатовяцца выступленні. Праступныя асобы шнайдараць па прадпрыемствах Пецярбурга і ўносяць смутак у голавы трэзва і патрыятычна настроеных рабочых... Папераджаецца, што ўсе, хто будзе заўважаны ў праступнай агітацыі...»

На Рыгоравым плячы лягла чыясьці рука; ён аглянуўся.

— Бачыш, во? ЗдароўІ То быў Анікей.

Яны аддзяліліся ад грамадкі і прайшлі ў завод.

— Гатовяцца.

— Былі б дурныя, каб сядзелі склаўшы рукі. На заводзе жыва абгаварвалася абвестка. Дзевятае студзеня набывала ўсё большай выраз

насці і глыбейшага значэння. Яксьці вяла пачыналася праца і асцярожліва вярцеліся станкі.

Рыгор пачуў, што ў ім згінула нядаўняя хэнць завіхнуцца пры рабоце. На каго — навошта? Якая карысць, калі з-пад рук выйдзе пара лішніх каробак для снарадаў?

Ён пахвільна перакідаўся словамі і сказамі з Анікеем.

Да абеду яны паспелі расказаць адзін другому пра ўсё чутое імі за мінулы дзень.

У абед на заводзе атрымалася неспадзяванае здарэнне. У майстэрнях і на дзядзінцы з'явіліся пракламацыі. 3 прагнай цікавасцю накінуліся на іх рабочыя і гурткамі, па некалькі чалавек, узасос перачытвалі даўгія палоскі тэксту. Адміністрацыя нашарохана насілася па майстэрнях завода, выязджала ў горад і варочалася назад. Падазроней глядзеў вартавы на выходзіўшых рабочых і пільна сачыў за вяртаўшымі на завод.

Рыгор задаволена азіраўся па баках, выяўляючы настрой рабочых. У надышоўшай настарожанасці ён углядаў нараджэнне доўгажаданых падзей. Новы год суліў новае. Пра яго гудэелі станкі, спявалі шасцярні. Яно чулася ў агульным пэнце заводскае працы.

Яно, гэта новае, перабягала па твары соцень людзей, напаўняўшых харчэўню. Яно прабівалася ў рэзвым смеху і ва ўзнятай гутарцы за сталамі.

Анікей?

Нельга было не дзівіцца спрыту і ёмкасці гэтага таварыша. Толькі б, чаго нядобрага, яго ніхто не западозрыў.

Рыгоравы вочы не спускалі ўзрокаў з куткавога стала. Спакойная міна Анікея казала за бяспеку. Рыгор пераканаецца, калі стане пасля абеду поруч з Анікеем за станкі.

А зараз...

Пакінуўшы харчэўню, Рыгор сустрэў на вуліцы патруль гарадавых. Яны тапталіся каля варотаў завода, праводзячы кожнага, хто ў іх уваходзіў. Шнурок рабочых паважна цягнуўся між іх шулаватых фігур, як нібыта той. Рыгор прайшоў з другімі. Прайшоў, ганорней і гардзялівей іншых, і пачуў невыразны сказ па сваім адрасе. Але не азірнуўся, бо праз трох чалавек ішоў і Анікей. Успомнілася здарэнне ў піўнушцы на Выбаргскай шашы — жыццё багата на розныя фокусы і смікалкі!

«Цені забітых трывожаць тыранаў!»

Зыкі станкоў заглушалі перамову Рыгора з Анікеем да канца дня.

На развітанні Рыгор моцна паціснуў Анікееву руку і з ранішнім настроем пайшоў на кватэру.

Хрусткі снег спяваў у яго пад нагамі.

Дзевятае студзеня?

— Дзевятае студзеня.

Празрыстая палоска бадзёрых адчуванняў цягнулася перад ім усцяж сямі наступных дзён. «Цені забітых трывожаць тыранаў!»

— Чакайце, на хвілінку.

Рыгора наганяла Рыма. Ен пазнаў яе на адгоне каля двух сажняў і ўхмыльнуўся:

— Ізноў мы з вамі стрэліся на тым жа месцы.

— Можа, прымха?

— Я вас заўважыла і думаю, што вы мяне таксама... усё ж, аднак, прайшлі — і не ўшманкі.

— Убачайце, я вас не заўважыў, даю слова.

— А я вам магу паклон перадаць...

— Можа?

— Ну, я вам здаецца?

— Губляюся, ведаеце, у дагадках...

— Я выпадкова зусім стрэлася з адной вашай знаёмаю. Яна сястрою зараз.

— Ганна? — нечакана для сябе самога праказаў Рыгор.

— Брунетка такая, стройная і сімпатычная...

— Вы не кламіце?

— 3 якогасьці мястэчка, казала. Разгаварыліся, і яна мне давай апісваць вас... Я, прызнацца, дала ёй ваш адрас.

Гэта канчаткова збіла Рыгора ў яго дагадках, і ён абмежаваўся тым, што падзякаваў Рыму.

— Але гэта між іншым,—. прамовіла яна, рушыўшы з месца: — Я, уласна кажучы, хацела запытаць вас, ці не чулі вы пра Петруся?

Няведанне Рымы яго здзівіла.

— Хіба ж вы не чулі? — запытаў ён.

— Ведаеце, нічагуткі. Наведаць усё не збяруся, а ад яго жаднае чуткі...

— Тады я вас абрадую — Пятрусь учора заходзіў да мяне; яго выпусцілі і... высылаюць...

Рыма, як ішла, так раптам спынілася.

— I не даў мне знаць!

У яе словах пачуўся жорсткі папрок Петрусю.

— Ён, напэўна, не паспеў яшчэ гэтага зрабіць, Рыма. Дрэннага не думайце-э...

Рыма моўчкі ішла побач Рыгора, правяраючы ісціну яго завярэнняў. Рыгор шкадаваў яе перабіваць.

Абое не прыкмецілі, як іх нагналі чыесьці скрыпучыя крокі.

— Выбачайце! — нечакана даняслося да іх. Яны збочылі з тратуара. Абмінуўшы іх паглядзеў назад. Рыгору ёкнула ў нутру. «Знаёмы»,— мігнула няўвераная думка. I ён цішком пазваў:

— Пятрусь?

— Хто гэта?

— Я, Рыгор. Ты куды?

— Я...

Пятрусь зрабіў некалькі крокаў.

— Думаю да Рымы...

— Ха-ха-ха! — засмяялася тая, не могучы ўтрымацца ад нечаканасці.— Здароў!

— Рыма?

За маўчанкай, якая надышла пасля гэтага, Рыгор развітаўся і з Петрусём і з Рымаю і ўскоранай хадою пайшоў да сябе.

Рыма з Петрусём павярнулі назад.

У пакоі Рыгора чакала свежая, толькі што прынесеная газета. Ён, не раздзяваючыся, хапіўся за яе і прачытаў важнейшыя навіны дня.

На франтах адзначалася ўмоўнае спакойства. Побач выдаваліся фалыпывыя, падробленыя весткі пра магчымае нямецкае адступленне з Полыпчы.

«Германія напярэдадні банкроцтва».

Усё гэта, знаёмае і перажованае, не супыніла на сабе Рыгоравай увагі.

Вайсковыя падзеі патанулі ў жаху другіх навін. Гэтыя навіны адбыліся ў Італіі. Там раз'юшылася стыхія. Магутныя земляўздрыгі разбурылі шэраг гарадоў і сёл. Дзесяткі тысяч людзей, як непрытомныя, разбегліся ў свет. Бяздомныя, напалоханыя, пакалечаныя. Сіраты і няшчасныя. Між соцень і тысяч мёртвых целаў, пры выцці сабак і карканні варон. У асяродку жаху і знішчэння... Дваццаць тысяч забітых... Вайна і стыхія... Стыхія — вайна...

Рыгор злосна швырнуў на падлогу скамечаную газету. Распрануўся і сеў пры акне.

У яго галаве мітусілася плойма разнастайных думак.

На вачах, адзін за другім, запальваліся ліхтары. Цёмны змрок разбягаўся ў бакі. Новы год — новае жыццё? Адказ рабіўся слізкім і неўлавімым.

Грамадка коннікаў прамчалася наперад і знікла за рагавым домам. Патрулі?

Рыгорава хада стала спарнейшай. Ці то здаецца яму, ці, сапраўды, на Выбаргскай шашы мнагалюдней звычайнага. Няўжо такі ў гэтым заложаны ўплыў дзевятага студзеня? Ды не відаць паравіка! Было б цікава, каб ды ён у гэты дзень не хадзіў!

Хутчэй на Выбаргскую шашу!

Не, нічога асаблівага.

Вось прамчаўся паравік, бітком набіты людзьмі. Найбольш рабочых з аколіц. Куды ж, як не на завод, яны спяшаюць?

Абапал, тратуарамі — таксама.

То было ўражанне, няйначай.

Ён паглядзеў направа і налева — не распазнаць.

3 ператочнай вуліцы раптам выскачыў конны раз'езд — новы, другі, ці той самы? Казакі накіравалі да завода і, пад'ехаўшы, сталі. Мэрам бы грамада расце і павялічваецца. Не пускаюць у завод? Што там трапілася?

Пакуль Рыгор дайшоў да завода — людзі рассеяліся. Ён звычайна прайшоў у дзверцы брамы і ачуўся на заводскім дзядзінцы.

Дзевятае студзеня ці будні дзень?

Следам за гудком заварушылася трансмісія і завярцеліся станкі. Шолам, стук, бразгі напоўнілі майстэрні і цэхі, вялікія карпусы завода.

Побач — Анікей.

— Як жа ў другіх? Навін жадных.

I вострае джала разца гоніць спружыністыя стужкі блішчастае сталі. Ад сцяны да сцяны — шэрагі прыгнутых спін.

— Модлы над забітымі ваякамі?

— Праца на карысць катаў? Вось яны.

Перад Рыгорам мігнула фігура палкоўніка. 3 гары паглядзеў і прайшоў далей. У вачах — гардлівая ўпэўненасць.

За варотамі — патрулі?

Ды ці ўловяць яны раскалыханыя хвалі пачуццяў рабочых да помсты? Ці пяроймуць іх захапленне да пратэсту? Нячутна і незаўважна пераліваецца яно ў стальным шоламе станкоў па душных майстэрнях. Між стосаў абструганае сталі і скрынак з абітым начыннем.

— А мы працавацьмем?

— Не спяшайся...

Анікей кінуў узрокам усцяж роўнага шэрагу бліскучых станкоў.

У пераплёце соцень прыводаў хісталіся рабочыя, Крыжаваліся ў ваччу спіны з рукамі, галовы з кавалкамі сталі. Проста, як па шнурку, ішоў лалкоўнік — кантроль — кірункам да канторкі майстра.

— Таварышы, хопіць на сё'ння!

Рыгор аддзяліўся ад станка і махнуў рукамі направа і налева. Раптам вырас лес галоў. Дзесяткі ўзрокаў накіраваліся ў Рыгораў бок. Умомант — запруджаны праход кішэў людзьмі. «Канчаць работу!» «Далучыцца да другіх!» «Адзначым дзевятае студзеня!»

Даўгіх пераконваючых прамоў не патрабавалася. Усе, хто адлучыўся ад станка на Рыгораў мах рукі, ясна разумелі яго значэнне. Яны натужна яго чакалі.

А цяпер?

Палкоўнік не апамятаваўся, калі пасустрач яму пацяклі стройныя шэрагі забаставаўшых. Тупат увераных крокаў даваў ілюзію вярчэння станкоў.

Але песні?

Яны палохалі палкоўніка і гналі бягом па дарозе ў дырэктарскую. У яго вачах агромністы завод рушыў з месца, паўстаў на ногі і загудзеў нечуваным гоманам бунту.

— Трым-ма-ай!

Жалезная брама перад напорам людзей беззагадна расчынілася на абедзве форткі. Прасторная вуліца радасна ўбірала ў сябе смелую грамадку забастоўшчыкаў.

Спыняліся пешаходы і злазілі з паравіка праезджыя. Вачавідкі натоўп болыпыўся. Хутка ён загарадзіў дарогу для вулічнага руху.

Студэнты, што стаялі пры браме з скарбонкамі, збіраючы на бялізну салдатам,— зніклі. Забастоўшчыкі неслі не падмогу вайне імперыялістычнай, а вестку, першую спробу вайны грамадзянскай.

Разам з студэнтамі схавалася пара гарадавікоў, што глядзела за парадкам на вуліцы і ў заводзе. Няўжо на іх адных выпала гэта адказная роля? Не павінна быць — дзесьці блукаюць патрулі.

Дэманстранты грамадкаю павярнулі ў бок горада.

Колькі ім удасца прайсці?

Яшчэ ніводзін з іх не ўмеў адказаць на гэта, як ужо дэманстрацыю нагнаў узмоцнены патруль. Дзесьці ў патайных месцах чуліся паліцэйскія сігналы. Дэманстранты разышліся на дробныя купкі і змяшаліся з пешаходамі. Тут яны ўбачылі сваю маласць і адзіноцтва.

Іх не падтрымалі ні суседнія заводы, ні нават іншыя цэхі свайго завода. Чаму так?

Рыгор нерваваў і злаваўся. Але не шкадаваў няўдачы. Невялікі лік мала адбіваўся на агромнай значнасці самога факту забастоўкі. Яе эфект дасягаў патрэбнае мэты...

Калі б яшчэ адбылося падобнае і ў іншых раёнах горада, тады...

Яму захацелася наведаць Маскоўскую заставу.

Няўжо яны адны?

Праз паўгадзіны Рыгор ужо ехаў напрамкам да Неўскага. Ехаў і наглядаў у акно вагона за вулічным рухам. Прыслухоўваўся да гутарак пасажыраў — ціха; ніякіх водгукаў на дзевятае студзеня. Было ясна — чуткі пра іх дэманстрацыю не данясліся ў буржуазны асяродак сталіцы.

Рыгор купіў свежую, толькі што выйшаўшую вячорку. Абеглым узрокам прабег па яшчэ незасохшых радках чатырох страніц зместу — пуста. Напэўна, газета не паспела надрукаваць і пакінула назаўтра. А можа?..

Карцела хутчэй, яшчэ засветла дабрацца ў намечанае месца. Бадай што яны адны адгукнуліся на дзевятае студзеня, і зразумела...

Рыгораву думку перабіла раптоўная спынка трамвая.

— У чым справа?

— Папсаваліся правады і перарваўся ток. Разам з публікаю Рыгор пакінуў вагон і ачуўся ў

нерашучасці, як быць — дабірацца да Маскоўскае заставы ці перавырашыць гэта пытанне. Ён схіляўся да апошняга, хоць яму не хацелася адмяняць свой ранейшы намер.

3 невыразнаю думкаю ён пайшоў у бок Неўскага, азіраючыся на трамвай.

Ужо ён быў ад праспекта на адгоне не болей пяці сажняў, калі насустрач яму паказалася грамадка раненых у справоджанні дзвюх сясцёр. Рыгору раптам успомнілася гутарка з Рымаю пра яго знаё'мую сястру. «А можа стацца, што?..»

Ён пасмяяўся з гэтых сваіх думак і адвярнуўся да акна кніжнае вітрыны.

Пярэстыя вокладкі новых кніжак замігалі ў яго ваччу. Заварушылася нейкая асабліва вострая прагнасць мець іх у сябе і запойна, засаб перачытаць да аднае. Вечар у вечар, адкінуўшы шэраг іншых заняткаў, сесці ад шостае гадзіны дня і...

Лёгкі штуршок прымусіў яго азірнуцца направа. На Рыгора з пракольваючай пільнасцю ўзіралася адна з сясцёр, што праводзіла раненых. Пазадзе яе стаяла двое калек-салдат — адзін на дзвюх мыліцах, другі — на драўлянай назе. Абодва глядзелі ў шырокую светлую шыбу кніжнае вітрыны.

— Вы хочаце ў мяне чаго-кольвечы запытаць? — праказаў Рыгор да сястры.

Тая адвяла ад яго вочы і зрабіла намер ісці, але раптам адказала:

— Мне здаецца, што я вас дзесьці бачыла.

— Магчыма, толькі...

Умомант незнаёмая сястра выявіла ў Рыгоравым ваччу многа знаёмых рысак, дапомніўшы яму маладую смагінскую карчмарку.

— Ці не былі вы толькі ў Смагіне?

— Ліба?

Яны прывіталіся, не верачы адно другому.

— Але вы знаеце, што мне надовечы пра вас казалі,— пахваліўся Рыгор.

— Правізарша? Ну, вы ж успаміналі мяне, скажэце, хоць раз?

— Я вельмі быў узрадаваны, калі пачуў пра вас і калі атрымаў ваш уклон... Ці мо яго мне ўплялі ў камплімент, і я дарэмна тут...

— Ужо нават заўтрашнім днём я варвалася б у ваш пакой... Вось гэта ваш адрас...

Яна паказала на рыдыкюль.

— Мне казалі, але, паверыце, я ніяк не мог здагадацца, што вы — сястра. Я губіўся ў дагадках, і каб мне падказалі, што вы ачуліся ею...

— Чаму. дрэнная справа?

— Не тое зусім, Ліба. Ну, я...

— Вы не ўлічваеце, Рыгор, аднаго. Маё ж званне мне дае правы тупаць вось па гэтым тратуары... Гэта — ад Смагіна... Смагіна?! Ды дзе ўжо ён, той Смагін... 0 Рыгор! Я вам хачу пераказаць цэлую эпапею, крывавую эпапею нашага мястэчка.

— Сястрыца! — пазваў яе ранены на мыліцах.— Пойдам паціхай, холадна.

Ліба адвярнулася ад Рыгора і штосьці праказала раненаму.

— Мне вельмі хочацца пагутарыць з вамі, ну, бачыце, зусім няма часу... Даруйце ўжо, калі-кольвечы...

— А вы ж збіраліся заўтра, як быццам бы?..— запытаў Рыгор.

— Думала, толькі кожную хвіліну мне могуць паперашкодзіць.

— Ліба Шлёмаўна! — гукнула Лібу яе таварышка.

— Зараз, Тацяна Іванаўна, у хвілінку...

Яна яшчэ раз працягнула руку Рыгору і з гасціннаю ўхмылкаю на пасталеўшым сур'ёзным твары, пад белаю касынкаю, адступіла назад на пару крокаў.

— Вас нельга пазнаць...

— Няўжо толькі праўда таму?

— Даю слова... I чакаю, Ліба?

— Абавязкова наведаю... Бывайце-э!..

Рыгор паглядзеў ёй услед і загадліва пацяў плячыма.

Калі ж пешаходы засланілі ад яго і Лібу і раненых, ён крута рушыў з месца і пайшоў на празрысты ліхтар, умацованы на сутыку трох праспектаў.

Перад высокім шасціпавярховым каменным гмахам па Захараўскай вуліцы грамадзілася многа якіхсьці людзей, адзетых у жоўтыя і белыя кажухі, у шэрыя халаты і падхалаткі. У многіх з іх віселі за плячыма зрэбныя, памурзаныя клумкі. За малым выключэннем — яны былі абуты ў ліпавыя ці лазовыя лапці, у да калень абкручаных аборкамі анучах. Адны з іх выходзілі ў дзверы дома, лаючыся на некага і нешта, другія, відаць, пабывалі ўжо ў ім і спакойліва абгаварвалі вынікі наведвання.

У многіх, слабей адзетых сінелі худыя твары і на вытаркшых насах віселі каплі. Другія падскаквалі на месцы, грэючы ногі, часта прамочаныя навылёт; іншыя старанна паціралі рукі. Ніводзін не рашаўся пакінуць намерзлых тратуараў і аддзяліцца ад грамадкі. У грамадцы ішла мерная, з адбіткам хвалявання, але з выразнаю доляю жальбы і безнадзейнасці, ажыўленая гутарка. Большасць прагна, уталопна глядзела між двух слупкоў пад стрэшкаю ў вузкія зялёныя дзверы, раз-поразу стукаўшыя праваю форткаю. На выходзіўшых з дзвярэй накідаліся чалавек па двое — па чэцвера і доўга і нечага распытвалі.

Пешаходы і рамізнікі з пасажырамі ўважліва супынялі на гэтай жоўта-шэрай пляме з людзей свае цікавыя ўзрокі; некаторыя прыпыняліся воддаль, каб хоць паглядзець на іх ці паслухаць іх незнаёмае гутаркі. Ад іх нясло потам і пахам чорнага хлеба. У памятых і закаравелых кажухах ды халатах, у парваных лапцях выглядала жорсткая доля.

Рыгор спыніўся каля грамадкі якраз у той момант. калі з дзвярэй дома выйшла двое маладых мужчын у аблезлых маньчжурках, з дубовымі дручкамі ў руках, прагукаўшы грамадцы:

— Для трыццаці памяшканне вызначана. Пойдам, дзядзькі.

Адным замахам рушыла з месца да паловы грамадкі. Яна накіравалася ў бок Басейнай. Рэшта падалася бліжэй да сцяны дома і моўчкі цягнула чакаць.

Ш з водных вуснаў не чулася скаргі на пайшоўшых. Ніхто, таксама, не выказваў выяўнага нецярпу на доўгае стаянне. Відаць было, што пачуццё пакоры і замірэння з сапраўднасцю загартавала іх цярпенне і спакой.

Рыгор толькі ўгледзеў грамаду з-за рога вуглавога дома, як зразу дагадаўся, у чым справа. Жоўтыя кажухі і паўшубкі гербавалі сабою беларускія прасторы, ціхія паніклыя вёскі.

Яшчэ зусім нядаўна па раскіданых ва ўсе бакі шляхах і гасцінцах тупалі гэтыя людзі за дробнымі худымі канякамі. 3 сёл у мястэчкі, з мястэчак у горад перавозілі яны рэшткі плёнаў свае працы, кароўку ці свінку. Адпраўляліся ў лясы на сечку дроў, да паноў У двары і фальваркі на падзённую працу. Нядзелямі Ды святамі кішэлі імі рынкі. Саматкань, зрэб'е, гаршкі і бандарныя рэчы, лыка і тальку мянялі яны на медзякі для падаткаў ды акцызу.

У нізкіх курных хатах, з земляною падлогаю, упярэмеж з курамі і гавядай караталі яны сваё жыццё.

Сумнае святло лучніка ці светаша сімвалізавала іх дабрабыт, іх культурны і эканамічны стан. Вузкія шнуркі зямлі, патаптаныя шырокімі, трэсканымі нагамі, дагледжаныя ад каменняў і дзярыны, не давалі ім умерці з голаду. Пра іх быў клопат у ўрадніка і ў папа, толькі клопат асабовы, драпежны і дзікі.

А гэта во...

— Вы з якое прычыны сабраліся тут, дзядзькі? — запытаў Рыгор у двух пажылых сялян.

— Сынок мой, няўжо табе невядома? Сівабароды, са ўпалымі шчакамі, з тоўстым, бульбінаю, носам, затрос рэдкаю бародкаю. Даўгая арэшына, на якую ён апіраўся, каўзанула наперад.

— Гэта наша не астатняе прыстанішча,— дадаў другі дзядзька, абросшы жоўтымі валасамі ад вушэй да барады.

— Мы зранку тут,— казаў першы.— Гэта бежанскі камітэт, і мы прыйшлі за дапамогай. Няма дзе, сыне, прытуліцца, куска хлеба няма, і мы вось...

— Але, але,— пераймаў другі.— Дзесяткамі гадоў мелі зямлю і хаты, мелі хоць на чым прылажыць сваю працу, а гэта... Выгналі... Хмараю насунулася войска... Патапталі нашы палі і паплавы, паадбіралі статак і хлеб і прагналі ў белы свет.

— Ідзеце!..

Да іх падышло яшчэ некалькі чалавек. 3 напружанымі ўзрокамі настарожана глядзелі яны ў Рыгораў спагадлівы твар і прагна чакалі яго рады. Ім так мала трэ было ў гэты час! Хоць некалый суцешных сказаў, каліва ўвагі, адну-другую сяброўскую параду... Напэўна Рыгору зразумелы іх мукі, іх доўгае пакутнае вандраванне...

— Ізеце, а куды і як? — казаў першы.— У свет! Лёгка сказаць! Кідай гняздо і ляці на галодную смерць... Ды нічога не парадзіш... у іх штыкі і кулі, нагайкі і дзікія суворыя твары. У іх жорсткія сэрцы і бязлітаснае пачуццё... А ў нас?

— У нас дурная, нікудышняя пакора. У нас зайцава палахлівасць, завошта цяпер адкупаемся мукамі,— рашуча выказаў трэці і з агідаю сплюнуў.

Першы хапіў яго за руку і праказаў:

— Маўчы, Сцяпан, не кажы на вецер... А чаму ж ты пайшоў? Паказаў бы сваю смеласць і паспрабаваў бы астацца... Пераканаўся б тады... Гаворыць — ліха ведае што. Нябось — пайшоў і зараз тамсама, дзе і другія. Чаго б лепшага, а глядзі, нябожа, дарога, напэўна, яшчэ ўся не пройдзена.

— Кінь, Андрэй, злавацца. Каго ты ўшчуеш, га? — пераняў яго другі.— Думаеш, чалавек не разумее нас і без гэтага?

— Разумею, дзядзькі, усё разумею...— спагадліва падаў Рыгор і заўважыў, як некалькі лахматых галоў яшчэ шчыльней нахіліліся да яго.

— Чаму ж не ведаць? Хто зараз не ведае гэтага страшнага пекла? Наша гора свет заліло, браткі мае. Яно не можа не пачуцца навокалвакола. Гора, гора, добры чалавек,— вякамі не вычарпаць яго, патомкам не забыцца... Во, глядзі на нас — старцы — не старцы, валацугі, брадзягі... А завошта? Запытай нас — завошта-а? Перад кім і што мы саграшылі, чалавеча добры?.. Ніхто не кажа. Багацеі ўздумалі — і доля наша вырашана.

— Ідзі-ы...

— Пакора, дзядзька, дазволіла на гэта...

— Ты ізноў,— азірнуўся Андрэй.— Не правучыла цябе нівошта...

— I каб ты бачыў, як мы ішлі, каб ты бачыў, сыне, ты б не вытрымаў, гледзячы,— перабіў першы.— Ад Ваўкавыска — на прасцяк, як вокам кінуць, роўная дарога. Мэрам гэта, вось, вуліца. I ўся, не згледзець, загружана людзьмі, падводамі, жывёлаю. Пыл, стогны, конскі рогат і сабачы брэх — адзін гвалт, вялікі, страшэнны крымінал. А ззаду — промін. Усё неба, сынок, з гэткага, во, проміну, як той ліхтар, так во і калыхаецца над нівамі, над дубровамі. Камякі чорнае сажы — агромністымі каршукамі па зялёнай руце ліста, па сіняй валошцы, па белым цюцюпане — лажыцца і сажыць, лажыцца і мяртвіць. I сэрцы разам мруць, сціскаюцца тоўстымі халоднымі рэхвамі,— сынку, падумай,— то ж у дыме тым нашы хаты і гумны, наседжаныя гадамі мясцінкі. Наша праца, наша ўсё, што мы мелі, што нажылі, чым хваліліся і на што апіраліся. А нівы гайдаюцца, братка мой, густым ядраным коласам, залатою пруткаю саломаю — якія б выходзілі кулькі, як бы хораша выглядалі новыя стрэхі! — Гэта жыта дратавалі коні, не тыя, што ўспахалі яго, а тыя, з якіх на нас глядзелі сіберныя твары казакаў... I жыта, і ячмень, хлеб і аладка — усё, усё — пазадзе. Адвернешся, нябожа, і няма сілы адарваць ваччу, прыкоўвае болем і жудою, заве, вабіць назад. Назад — да ведамага, да ператупанага, да перамацанага, да... Ды назад нельга...— гоняць, націскаюць. Ідзі наперад, туды, дзе чакае невядомае. I мы ішлі, цягнуліся, валакліся... Галодныя, забруджаныя, абаўшывеўшыя... Дзень і другі. Ноч ды другую. Тыдні — насустрач яснага, але халоднага сонца... Ішлі, знерваваныя, з падбітымі нагамі, нямытыя, злосныя на людзей і на сябе, ачумелыя...

Па баках яшчэ стаялі ціхія, неўзварушаныя вёскі... Пасвіліся коні, выраеталі мэндлі і копы. Дзяўчаты пелі жніўныя песні. На шырокіх межах, на сценках і сцежках стаялі гэткія, як мы, сяляне і глядзелі на нас і спачувалі нам. Нашы дзеці прасілі ў іх малака, яблычка, кавалачка сала. Ды ці ж усім надаешся? Глянеш — а ўсцяж даўжэрнае дарогі, як вокам кінуць, ідуць і едуць, становяцца і топчуцца на месцы. Бо што ж ты думаеш — паўкраю ў дарозе. Узнялі і пагналі. Ідзі-ы... Куды ж і колькі-ы ісці — няведама... Стаімо, вось і думаем, што заўтра, пазаўтра — кідай горад і далей-далей-далей...

— А тыфус, Андрэй, а халера... Баішся сказаць? Ведаюць, не схаваеш. Паглядзеў бы, браток — як на пакосе. Людзі — як мухі. Мэрам чыясьці рука махала востраю касою — на вачах клаліся людзі. Зрабіў два крокі — і смерць, два крокі — і смерць. Каня, карову — убок, а чалавека — рыеш магілу. Паложыш і галінку бярозы ці елачку ваткнеш ды далей. Зрэдку саб'еш нетрывалы крыжык. А разам, паверыш, могілкі. На гоны, на вёрсты, доўгія, вялікія могілкі. Аднаго — маладзіца, другога — дзіця, бацька і дзед, матуля і каханая. Кінуў — не глянуўшы на твар у апошні раз — і пайшоў ці паехаў. Калі мы пройдам, братка, між тых могілак і крыжоў? Нас тут каля сотні, а выйшла — упяцера болей. Што ж, можа, і добра, бо дзе б мы начавалі? Дойдзе з нас палова, і таго хопіць... Гэткія справы, нябожа...

Рыгор стаяў, як заварожаны, убіраючы ў сябе жаласлівыя паведкі дзядзькоў.

Іх простыя шурпатыя сказы стукалі малаткамі па яго сэрцы, пілавалі нутро і камянілі істоту. Хацелася абняць гэтых мучальнікаў, пераліць у іх сваё гарачае

кіпучае пачуццё спагады і ўверыць у светлае, бліскучае, надзейнае ды ўцешнае будучае.

— Дзядзькі, прыйдзе час, і ўся ваша крыўда і ўсе вашы мукі будуць адплачаны вольнаю доляю і жыццём шчаслівым... Гэта залежыць і ад вас саміх.

Рыгор не дасказаў свае думкі — перасохла ў горле. Раптоўны вокліч, вылецеўшы з дзвярэй, разварушыў грамадку:

— За Неўскую заставу, мужчыны.

Яшчэ пяць хвілін, і нястройныя, блытаныя шэрагі кажухоў і світак аддзяліліся ад Рыгора, пакінуўшы яго адным. Ён паглядзеў ім услед, мнагазначна паківаў галавою і схаваўся ў дзвярах будынка.

Стромныя, забруджаныя ўсходы глядзелі на яго шырокімі піраговымі слядамі лапцей. Пракуранае карашкамі і самасеем паветра дапамінала пра цэладзённае таптанне па ўсходах яго землякоў-выганцаў.

На самым верхнім паверсе, пры непрычыненых дзвярах, стаяла пара бабулек, пільна рухаючы медзякі. Яны баязліва паглядзелі на Рыгора і сышлі ў бок ад дзвярэй.

Рыгор прайшоў у дзверы.

Цемнаваты калідор смярдзеў дымам і якімсьці кіслым пахам. За дзвярыма ў пярэднім пакоі ішла гучная размова. Ён пастукаў і, не чакаючы адказу, увайшоў.

Пры шырокім заваленым папкамі і спісанай паперай стале стаяла двое мужчын; адзін з іх кароценькі, у шэрага колеру жакетцы, з памурзаным каўнерчыкам пад ёю, жывы, рухавы, з ласкава бегаючымі ўзрокамі, раптам павярнуўся да Рыгора:

— Вы па справах камітэта?

Другі мужчына, крыху вышэйшы ад першага, з падобнымі да першага жоўтымі вусамі, з лапінкаю французскае бародкі і сінім колерам вачэй, ну ўжо сутулы злёгку, дабрадушна ўхмыляўся:

— Напэўна, за білетамі?

Першы спрытна разгортваў перад Рыгорам зялёную афішу з чорнымі надпісамі праграмы:

— На карысць бежанцаў.

— Для мяне цікава, наколькі ім камітэт пасабляе? Другі мужчына незадаволена пакруціў галавою.

— Крошкі адны, крошкі... А гора, а бяды — акіян, акіян... Кідаемся ва ўсе бакі, хапаемся за ўсё, што можна... Вось ладзім спектакль... Самі не пасобім сабе — хто ж паклапатуе за нас? Вы два білеты возьмеце?

— Ты запрасі чалавека, Бронісь, няхай распаўсюдзіць білетаў з дваццаць,— парадзіў другі мужчына.

Кароценькі дастаў з кішэні білетную кніжку і падаў яе Рыгору.

— Ваша фамілія і адрас? Рыгор сказаў.

Кароценькі запісаў на маленькім кавалачку паперы, які тут жа схаваў у бакавую кішэню.

Рыгор даў згоду і ўжо адчыніў дзверы, як яму ўспала думка пра Гэлю.

— Будзьце ласкавы,— абярнуўся ён да абодвух мужчын.— Ці не ведама вам, часамі, наконт складу ўдзельнікаў спектакля? Сярод іх няма, выпадкова, адной дзяўчыны, Гэлі Пералаз — імем і фаміліяй?

— Ведаеце, рад бы сказаць, ды суйздром запамятаваў. Даруйце.

— Даруйце вы мне.

«Ну, што я пра Гэлю пытаю. Наіўны!» — папракнуў Рыгор сябе і схаваўся за дзвярьша. Праз гадзіну ён быў дома.

Каля двух тыдняў ад часу наведвання бежанскага камітэта і да дня спектакля Рыгор быў цалкам заняты думкамі пра бежанцаў. Перад ім неадлучна стаялі здані малюнкаў вялікага збегу людзей, разбурэння знаемых абшараў спустошанае краіны. Вулічны вырай людзей дапомніў яму тыя незмярымыя шляхі ад Ваўкавыска, ад Бельска, ад Горадні — на ўсход, якімі выходзілі бежанцы з сваіх месц. Курава над фабрычнай Выбаргскай стараною — асацыявала пажары вёсак, нажытага дабра, мазольнае працы. Яго раздражнялі аднакава: і брэх сабакі, і ржанне каня, і праезд коннага гарадавога ці казака. Чудзішча вайны набыло ў яго нутру яшчэ болыпае дзікасці, драпежнасці і абурэння.

Ен хадзіў па вуліцах і бачыў у кожным дзесятым чалавеку выганца, беспрытульніка, пакутніка. Халодныя, хмурыя муры горада — ведаў Рыгор — не проймуцца іх слязьмі і плачам.

А між тым новыя чаргі ўліваюцца ў халодную, бяздушную прорву сталіцы. Адыходы расійскага войска перад націскам немцаў гоняць свежыя тысячы няшчасных. Ні зіма, ні завеі, ні пошасці не супыняюць разгону вайны. Байна — і ворагу пустыя абшары. Вайна — і пляваць на ўсе скаргі, на ўсе законы да аховы чалавека, жывёлы, дабра.

Пляваць?

Дык чаму ж дзень у дзень несціхана трубяць прадажныя газеты пра «нямецкія зверствы?»

Атрутныя газы — праступак? Абстрэл Рэймскага сабора — зверства? Зруйнаванне Лувена і Льежа — варварства?

А здзекі і глум над тысячамі польскага, беларускага, яўрэйскага, літоўскага працоўнага насельніцтва — тактыка? Гвалтоўнае спусташэнне краю, адданне соцень тысяч людзей у ахвяру бядзе, марозам, тыфусу і галоднай смерці — абарона? Цэпеліны над Лонданам — драпежніцтва? А зруйнаванне тысяч сёл, мястэчак і гарадкоў з радзімных гармат і кулямётаў — людскасць?

«Ад Смагіна не засталося памяткі».

А Сілцы?

А вялікая колькасць тых вёсак і мястэчак, якія цешылі яго вочы ў пераезды з Рыгі ў Сілцы, з Рыгі ў Смагін, са Смагіна ў Пецярбург?

А тыя людзі, між якіх ён тоўкся на рынках і сходках?

А яго маці? А Сёмка з сям'ёю? А цэлая вуліца суседзяў, знаёмых людзей? Няўжо ён не сягоння — так заўтра сустрэне іх на абледзянелых тратуарах Захараўскае вуліцы? У зношаных, выцертых і лапленых лахманах? Пахудзеўшымі, прыбітымі, бязмоцнымі і безнадзейнымі? А мо і зусім яны не дайшлі ці мо не дойдуць?

На шырокім выбітым гасцінцы, пад бярозай ці ядловым кустом пяройме іх бесспагадная пошасць і прыкуе навекі да зямлі.

3 нецярпеннем чакаў Рыгор да сябе Петруся, каб падзяліцца з ім балючым уражаннем пра стан роднага кутка.

Як надзіва, Пятрусь дзесьці знік і не паказваўся да Рыгора.

I калі Пятрусь з'явіўся да яго дзён за два да спектакля, Рыгор, замест прывітання, праказаў:

— Як шкода, што ты позна мяне наведаў! Пятрусь не зразумеў сказа і ўпарта паглядзеў на

Рыгора.

— Так, так... Ты быў мне вельмі патрзбным у гэтыя дні,—дадаў Рыгор.

— У чым справа? — пацікавіўся Пятрусь. Рыгор пачакаў, пакуль таварыш распранецца   ды

зойме месца, і падрабязна расказаў свае ўражанні ад спаткання з бежанцамі. Абодва, і Рыгор і Пятрусь, раз'юшана тупалі па пакоі, захапіўшыся настойнымі думкамі. Перад імі абодвума паўставалі выразныя малюнкі з трагедыі, якая адыгрывалася далёка ад іх.

Яны хвілін з дзесяць пастаялі моўчкі, губячыся ў бязмоцнасці. Каб хоць крыху адысці ад думак, Рыгор паведаміў:

— Бежанскі камітэт наладжвае спектакль. Можа, чуў?

— Не.

— Вось я ўзяў для распаўсюджвання пару дзесяткаў білетаў; і, думаеш, так-такі і лёгка гэта зрабіць? Прапануеш білет — а на цябе з ухмылкаю пазіраюць і маўчаць. ПІто за бежанцы і каму да іх якое дзела... Так, прынамсі... I ўчора я мусіў вярнуць каля дзесяці білетаў непраданымі. Ці чуў ты?

Пятрусь здзіўлена пацяў плячыма.

— А ад мяне купілі б, думаеш?

— Але, але,— пераймаў другі.— Дзесяткамі гадоў мелі зямлю і хаты, мелі хоць на чым прылажыць сваю працу, а гэта... Выгналі... Хмараю насунулася войска... Патапталі нашы палі і паплавы, паадбіралі статак і хлеб і прагналі ў белы свет.

— Ідзеце!..

Да іх падышло яшчэ некалькі чалавек. 3 напружанымі ўзрокамі настарожана глядзелі яны ў Рыгораў спагадлівы твар і прагна чакалі яго рады. Ім так мала трэ было ў гэты час! Хоць некалый суцешных сказаў, каліва ўвагі, адну-другую сяброўскую параду... Напэўна Рыгору зразумелы іх мукі, іх доўгае пакутнае вандраванне...

— Ізеце, а куды і як? — казаў першы.— У свет! Лёгка сказаць! Кідай гняздо і ляці на галодную смерць... Ды нічога не парадзіш... у іх штыкі і кулі, нагайкі і дзікія суворыя твары. У іх жорсткія сэрцы і бязлітаснае пачуццё... А ў нас?

— У нас дурная, нікудышняя пакора. У нас зайцава палахлівасць, завошта цяпер адкупаемся мукамі,— рашуча выказаў трэці і з агідаю сплюнуў.

Першы хапіў яго за руку і праказаў:

— Маўчы, Сцяпан, не кажы на вецер... А чаму ж ты пайшоў? Паказаў бы сваю смеласць і паспрабаваў бы астацца... Пераканаўся б тады... Гаворыць — ліха ведае што. Нябось — пайшоў і зараз тамсама, дзе і другія. Чаго б лепшага, а глядзі, нябожа, дарога, напэўна, яшчэ ўся не пройдзена.

— Кінь, Андрэй, злавацца. Каго ты ўшчуеш, га? — пераняў яго другі.— Думаеш, чалавек не разумее нас і без гэтага?

— Разумею, дзядзькі, усё разумею...— спагадліва падаў Рыгор і заўважыў, як некалькі лахматых галоў яшчэ шчыльней нахіліліся да яго.

— Чаму ж не ведаць? Хто зараз не ведае гэтага страшнага пекла? Наша гора свет заліло, браткі мае. Яно не можа не пачуцца навокалвакола. Гора, гора, добры чалавек,— вякамі не вычарпаць яго, патомкам не забыцца... Во, глядзі на нас — старцы — не старцы, валацугі, брадзягі... А завошта? Запытай нас — завошта-а? Перад кім і што мы саграшылі, чалавеча добры?.. Ніхто не кажа. Багацеі ўздумалі — і доля наша вырашана.

— Ідзі-ы...

— Пакора, дзядзька, дазволіла на гэта...

— Ты ізноў,— азірнуўся Андрэй.— Не правучыла цябе нівошта...

— I каб ты бачыў, як мы ішлі, каб ты бачыў, сыне, ты б не вытрымаў, гледзячы,— перабіў першы.— Ад Ваўкавыска — на прасцяк, як вокам кінуць, роўная дарога. Мэрам гэта, вось, вуліца. I ўся, не згледзець, загружана людзьмі, падводамі, жывёлаю. Пыл, стогны, конскі рогат і сабачы брэх — адзін гвалт, вялікі, страшэнны крымінал. А ззаду — промін. Усё неба, сынок, з гэткага, во, проміну, як той ліхтар, так во і калыхаецца над нівамі, над дубровамі. Камякі чорнае сажы — агромністымі каршукамі па зялёнай руце ліста, па сіняй валошцы, па белым цюцюпане — лажыцца і сажыць, лажыцца і мяртвіць. I сэрцы разам мруць, сціскаюцца тоўстымі халоднымі рэхвамі,— сынку, падумай,— то ж у дыме тым нашы хаты і гумны, наседжаныя гадамі мясцінкі. Наша праца, наша ўсё, што мы мелі, што нажылі, чым хваліліся і на што апіраліся. А нівы гайдаюцца, братка мой, густым ядраным коласам, залатою пруткаю саломаю — якія б выходзілі кулькі, як бы хораша выглядалі новыя стрэхі! — Гэта жыта дратавалі коні, не тыя, што ўспахалі яго, а тыя, з якіх на нас глядзелі сіберныя твары казакаў... I жыта, і ячмень, хлеб і аладка — усё, усё — пазадзе. Адвернешся, нябожа, і няма сілы адарваць ваччу, прыкоўвае болем і жудою, заве, вабіць назад. Назад — да ведамага, да ператупанага, да перамацанага, да... Ды назад нельга...— гоняць, націскаюць. Ідзі наперад, туды, дзе чакае невядомае. I мы ішлі, цягнуліся, валакліся... Галодныя, забруджаныя, абаўшывеўшыя... Дзень і другі. Ноч ды другую. Тыдні — насустрач яснага, але халоднага сонца... Ішлі, знерваваныя, з падбітымі нагамі, нямытыя, злосныя на людзей і на сябе, ачумелыя...

Па баках яшчэ стаялі ціхія, неўзварушаныя вёскі... Пасвіліся коні, выраеталі мэндлі і копы. Дзяўчаты пелі жніўныя песні. На шырокіх межах, на сценках і сцежках стаялі гэткія, як мы, сяляне і глядзелі на нас і спачувалі нам. Нашы дзеці прасілі ў іх малака, яблычка, кавалачка сала. Ды ці ж усім надаешся? Глянеш — а ўсцяж даўжэрнае дарогі, як вокам кінуць, ідуць і едуць, становяцца і топчуцца на месцы. Бо што ж ты думаеш — паўкраю ў дарозе. Узнялі і пагналі. Ідзі-ы... Куды ж і колькі-ы ісці — няведама... Стаімо, вось і думаем, што заўтра, пазаўтра — кідай горад і далей-далей-далей...

— Усё ж бы... Аднаму, другому знаёмаму і дзесятак...

— Гэта малая дапамога. Ды мне, ведаеш, нязручна ўсюды хадзіць, пакуль яшчэ не ўладзіў са сваімі справамі.

— А хіба ж яшчэ не ўладзіў?

— Згадзіся, што не. На Воздухаплавацельным — цяжка ўстроіцца... I я ўжо намерыўся ехаць у Маскву...

— У Маскву?!

Рыгор вытарашчыў вочы.

— Так, браце, іначай не выходзіць.

— Дык мне жадаеш аднаму аставацца?

— Як таго ні шкада, а даводзіцца. Я з гэтае прычыны і зайшоў да цябе, Рыгор. Прапануюць месца ў Народным банку, і мне думаецца, што гэта праца якраз для маіх разгойданых нерваў... Там жа ўладзіцца і з пашпартам. А з білетамі... Так, я мушу гэта — але што значыць праданых пара білетаў.

— Вось не чакаў я тагоі Гм! Шкада, шкада, Пятрусь, мне расставацца з табою. Ды, прынамсі, на колькі — нічога пэўнага не скажаш? А ў наш час — кожны дзень за год, і хто ведае... Зразумела, што продажам білетаў мала дапаможаш.

Далей яны пакінулі гутарку пра спектакль і заняліся абгаворам Петрусёвых спраў.

— Так, хто ведае... Думалася яно так, а выходзіць...— шкадаваў Пятрусь.

— I нельга змяніць?

— Дзе ж ты бачыў... Ды ці варт! Я ўжо думаў пра гэта і рашыў... Я напішу табе — толькі злезу з цягніка. Ну, вось, прасіў бы, цябе, браце, аднаго.

— А менавіта?..

— Ты не забывай адпісваць на мае лісты.

— Што ты выдумаў! Ласне можна дапусціць. Усё ж і ў Маскве не забудзь пра бежанцаў...

У гэты момант за дзвярыма некалькі разоў пераказалі Рыгорава імя. Чыйсцьці невядомы, басісты голас зычна гудзеў у пустым калідоры кватэры. Хлопцы прыслухаліся. Пятрусь паспешна стаў апранацца.

— Ты куды гэта?

— Ды ці ёмка мне аставацца?

Пятрусь не паспеў зашпіліць лаліта, як у пакой увайшоў сярэдняга росту, у добрым зімовым паліце, грубы, даўгавусы чалавек. Ён спрытным замахам рукі зняў баярскае формы коцікавую шапку і запытаў:

— Я не перашкаджаю?

— Калі ласка, сядайце! — адказаў Рыгор, падаючы зайшоўшаму крэсла.

— Я перапрашаю вас, Нязвычны. Я, памятаеце, наконт вашай просьбы. Зараз якраз выдалася месца ў нашым цэху для аднае жанчыны. Якаво з вашай кандыдаткай?

Рыгор зразу дагадаўся, у чым рэч, і радасна адказаў:

— Вельмі дзякую вам; вы, проста, выбаўляеце чалавека.— Гэта наконт Гэлі,— абярнуўся Рыгор да Петруся, які стаяў пры стале, уткнуўшыся ў газету.— Дзякуй яму, таварыш не забыў.

— А мне што ж, прасілі— і я лічыў таварыскім абавязкам паведаміць... Няхай зойдзе, скажаце, у інструментальны цэх і запытае Палікара Лазарчука.

— Калі б то лепш? — запытаў Рыгор.

— Не пазней паловы лютага. Месца, трэба сказаць, не дрэннае. Рублёў паўсотні выжане ў месяц.

Ён устаў.

— Прашу пасядзець... Як у вас з настроем, скажэце? — пацікавіўся Рыгор.

— Настрой паднімаецца... Але, зразумела, не так, як бы таго хацелася... Вось і дзевятае студзеня — перш памкнуліся баставаць, а датыркнуліся справы, каму пачынаць — дык на нас чалавек сарака і абышлося.

— Патрэбен штуршок. Ды добры штуршок; а без гэтага — цяжка раскачацца... Так... Знача, як толькі захоча яна — няхай ад дванаццатай да другое — кожны дзень. Палікар Лазарчук — мяне ведаюць.

Прыйшоўшы завярнуў у дзверы. Рыгор яшчэ некалькі разоў пераказаў яму сваю падзяку і правёў яго на сходы.

Вярнуўшыся назад, ён застаў Петруся нарыхтованым да выйсця.

— Дык бывай здароў, Рыгор! Чакай ліста.

— Ужо? ВывайІ ІІІкада, ведаеш, але нічога не парадзіш.

Яны пацалаваліся.

Стук дзвярэй разлучыў іх на доўгі час.

Падыходзіла ўжо да восьмай гадзіны вечара. Час бег безаглядна. Бадай што можна было б выходзіць з пакоя, але Рыгор хацеў дачакацца Анікея. Яны згаварыліся ўдвух паехаць на спектакль.

«Чаму ж яго няма?» Рыгору не хацелася думаць, што Анікей перавырашыў з гэтым. Усё ж можна было дапушчаць, што знайшліся тыя ці іншыя прычыны, паперашкодзіўшыя яго намеру. Рыгор апошні раз паглядзеў на гадзіннік і пачаў збірацца. Самому яму хацела папасці на спектакль у час, каб так ці іначай праведаць пра Гэлю. Напаткаць яе на спектаклі і паведаміць пра знойдзенае для яе месца было б вельмі добра. Праўда, яму не верылася, што Гэля там будзе. Апошняя стрэча з ёю не сведчыла за Гэліну цікавасць да спектакля. Рыгору проста хацелася, каб яна была, і ўжо на хаценні будавалася магчымасць.

Рыгор патраціў на дарогу не болей паўгадзіны і калі апынуўся ў зале «Поллак» — там ужо было багата публікі. Аднак, як звычайна з аматарскімі спектаклямі, вечарына яшчэ не пачалася. Ён замяшаўся ў тупатні публікі і з цікавасцю разглядаў залу.

Публіка была зборная і разнастайная, мяшчанская і абыватальская, крыху закранутая пачуццём спагады да «няшчасных» землякоў. Але гэта іх «спагада» канчалася з моманту адарвання білетных купонаў.

Рыгор, прынамсі, не чуў адпаведных мэтам вечарыны гутарак. Пад яскравымі люстрамі цеснага фае разліваліся твары бесклапотнымі ўхмылкамі. Нясло парфумаю. На жаночых шыях віселі залатыя ланцужкі і жамчужныя маністы. Рознакаляровы шоўк шапацеў над нацёртым паркетам. Усё гэта лакіравала прыедная за час вайны філантропія.

Гэля? Было выразна, што сярод публікі яе няма. Калі яе няма і за кулісамі — значыць, яна на спектакль не прыйшла. Болей таго — значыла гэта, што Гэля кламіла Рыгору, успамінаючы яму пра вечарыну ў час першага з ім спаткання. Рыгор выйшаў у пустую глядзельную залу і прыблізіўся да ўваходу за сцэну. Ён прачыніў вузкія дзверцы за кулісы і паглядзеў на груды складзеных дэкарацый і рэквізіту. Гутарка ішла дзесьці на сцэне, дзе спешна гатовіліся да пачатку спектакля.

Рыгор палічыў няёмкім праходзіць за сцэну і зачыніў дзверы. У гэты момант каля яго апынуўся той самы кароценькі вёрткі чалавек, якога ён першы раз сустрэў у бежанскім камітэце. Хапіўшы Рыгора за руку, ён гасцінна прывітаўся і запытаў:

— Вы кагосьці шукаеце?

— Так, мне хацелася б знаць, ці не прымае ўдзелу ў спектаклі Гэля Пералаз?

— Гэля Пералаз? — перапытаў кароценькі чалавек.— Не памятаю такое. А ў тым, я запытаю, пачакайце-э.

Кароценькі чалавек шмыгнуў за кулісы. I яшчэ не паспеў ён зачыніць за сабою дзверы, як пачуўся трохкратны званок. Шугнуўшая з фае публіка застукала крэсламі, загудзела навакола яго, замітусілася. Рыгор не мог ужо стаяць на праходзе, і сам накіраваў між радоў крэслаў.

I толькі ён трапіў на сваё месца, як святло пагасла.

Рыгор з зацікаўленасцю глядзеў на сцэну і не заўважыў, як падаспеў антракт і зычны гул воплескаў напоўніў асветленую залу.

Рыгор ухмыляўся, азіраючыся наўкола.

— Цікавішся? — перабілі яго ззаду. Ён аглянуўся і ўбачыў Анікея.

— А я да цябе заязджаў, ды ты пайшоў ужо.

— ііе дачакаўся.

— Угаварваў жонку і запазніўся. Пайшла ў Народны дом,. а я...

Абодва намерыліся пакінуць месцы, калі да іх падышоў кароценькі чалавек, ужо знаёмы Рыгору.

— Ну, як пачатак? — з цікавасцю запытаў ён.

— Добра,— адказаў Рыгор.

— Бачыце, у Пецярбурзе вельмі цяжка штокольвечы наладзіць. Б'ешся, б'ешся, пакуль нойдзеш людзей, пакуль арганізуеш. А між тым патрэба ёсць... Спробы, бачыце...

Кароценькі чалавек не дагаварыў, як яго пазвалі ў фае. Адыходзячы ад іх, ён даканчваў гутарку швыдкімі размахамі рукі.

— Гэта з бежанскага камітэта. Жывы чалавек — як влубок, тав і вруціцца.

Сігналы да другое дзеі перабілі гутарку.

— Будам рабіць вывады пазней! — праказаў Анікей, ідучы на сваё месца.

Рыгор у думках вярнуўся да Гэлі. Было ясна, што яе няма і не будзе. Было таксама ясным, што Гэля не мела да спектавля жаднага дачынення. Адгэтуль выходзіла, што нельга было паверыць усёй яе гісторыі з прыездам у Пецярбург, з наведваннем бежанскага камітэта. Гэліна гісторыя бадай што развівалася зусім іншымі шляхамі. Ці ж можна верыць, каб яна пакінула сваю яму і пайшла на працу?

Рыгор з-за думак пра Гэлю малаўважна праглядзеў канчатак п'есы. Ён не мог нічога адказаць Анікею, які хваліў артыстаў, «выразна зарэкамендаваўшых сябе ў ігры».

— Мяне цікавіць болей усяго той прыбытав ад спектакля, які мае пайсці на дапамогу ўцекачам! — адказаў Рыгор.

— Так, гэта асноўнае пытанне,— згадзіўся Анікей.

— Гэта пытанне, над якім доўга прыйдзецца думаць... Калі мне ўспамінаюцца жудасныя апавяданні сівабародага дзядзькі...

Анікей разняў губы, каб выказаць таварышу сваю спагаду, як ківок рукі таго ж кароценькага чалавека павярнуў іх абодвух управа.

— Я папрашу вас, прымеце ўдзел у скарбоначным зборы... Хоць дзесяць рублёў,— усё ж дапамога...

— Я вельмі ахвотна пасоблю, калі гэта трэба лічыць за дапамогу,— адказаў Анікей.

Яны схаваліся ў суседнім пакоі. У зале пачыналіся скові, і медныя гукі аркестра зліваліся з бразгам медзякоў у пустыя скарбонкі.

На рагу Вазнясенскага праспекта і Садовай вуліцы Рыгор злез з трамвая і пайшоў напрамвам да Нікольскага рынку. Ен помніў, што дзесьці між гэтымі двума пунктамі, у адным з шэрых невысокіх будынкаў жыве Гэля. Ён пільна разглядаў форму дамоў і асабліва строй іх варот, але ні на водным не мог спыніцца.

Будучы ў Гэлі перад Новым годам, яму не ўспала на думку заўважыць месца і будынак, у якім яе «кватэра». Тады ўсё неяк сталася нечакана і дзіўна, што, каб і хацеў разглядзецца чалавек, то не мог бы гэтага зрабіць.

Роўная сцяна будынкаў на ўвесь квартал. Падобныя адна да другой лёхі пад жалезнымі брамамі. У прачыненых варотцах глядзяцца калодзежы цесных двароў. Сярод іх, безумоўна, і той, якім правяла яго Гэля да сябе. Але каторы? Рыгор прыпомніў, што гэта мэрам бы ў першым ад Вазняеенскага праспекта квартале з левага боку, калі накіроўвацца да Школьскага рынку. На адгон некалькіх дамоў ад Аляксандраўскіх радоў. Хоць бы адна прыкмета аеталася ў яго памяці — дык не.

Ён навугад пачаў заглядаць у двары. Пройдзе ў варотцы, азірне навакола і далей..

На чацвёртым захадзе ён угледзеў найболей падабенства да таго, чаго шукаў. Заўважанае выйсце ў бакавы засмуглены будынак пацягнула яго да сябе.

Усходы аднавілі памятны выгляд,— можна было рассеяць сумненне.

Каля абшарпанай абіўкі дзвярэй Рыгор спыніўся і пазваніў. Чамусьці марудзілі адчыняць. Ён паўтарыў званок і праз хвіліну ўгледзеў праз вузеньвую шчылінку знаёмы адрэз запамятаванага твару гаспадыні.

— Вам каго?

— Гэля Сідараўна дома?

Гарылаў твар гаспадыні зрабіў механічны поверт у бакі з гары ўніз; следам выкаціліся з яе абвіслых, набрынялых губ недаверныя запытанні:

— Вам яна патрэбна? А па якой справе?

— Я згаварыўся з ёю сустрэцца сённі. Гаспадыня бразнула крукам і ўпусціла Рыгора

ў кватэру. Паўторны бразг запёр зачыненыя за Рыгорам дзверы.

Не запальваючы святла, жанчына правяла яго цёмным калідорам да якіхсьці дзвярэй, адчыніла іх і праказала:

— Прашу заходзіць.

Па ўсім абсталяванні пакоя, якое кінулася Рыгору ў вочы, відаць было, што гэта рэзідэнцыя самое гаспадыні.

— Сядайце-э,— мякка выказала яна, засунуўшы засаўку ў дзвярах.

Рыгор сеў на падстаўленым таўстухаю паношаным, калісь раскошным, фатэлі і чакаў, што яму скажа зацікаўленая яго прыходам гаспадыня.

Спакойнае паведамленне гаспадыні, мэрам бы то справа датыркала блуднае кошві ці злоўленае ў пастку мышы, паказалася Рыгору здзекам над Гэляю.

— Вы яе давялі да гэтага?! У чым справа? Гарыла працягнула да Рыгоравага твару агромністыя ггухлыя далоні рук і, зрабіўшы ведзьміну міну на твары, яхідным шэптам адказала:

— Хлусня-а... Вы, мужчыны, віною гэтаму. Вы пхаеце жанов у гэта бяздонне, робіце іх таварам, рэччу сваіх асалод, а пасля...

— Дзе вы дзелі Гэлю Сідараўну? — сярдзіта выгукнуў Рыгор, стукнуўшы кулаком па стале.

Яго вокрык і стук сунялі таўстуху, і яна, адступіўшы на два крокі, адказала:

— Клянуся вам, што я непавінна ў яе смерці. ёй жылося ў мяне зусім нядрэнна. Бывалі дні, што Гэля не мела ні аднаго гасця... Я давала ёй штодня па рублю кішэнных грошай... Карміла — няхай яе таварышві скажуць — як дочку. Прызнаюся — любіла яе болей усіх. I чаму, і што яна пайшла на самагубства — гублюся адказаць. Я сама плачу аб ёй...

Як па заказе гаспадыня пусціла з вачэй слёзы і старанна пачала ўціраць іх нямецкім бялюткім фартушком.

— Нашто вам узводзіць на мяне дарэмшчыну,— з горнасцю скардзілася яна Рыгору, абапёршыся на стол.— Колькі я перанесла гора, паліцэйскае цяганіны, а завошта? Ці ж бы я прытульвала яе, каб гэта ліха ведала; пражыла два тыдні, а з іх цэлы тыдзень непакой у кватэры; допыты, хадзьба ў участак, вопісі і штрафы, ды людзі яшчэ ад сябе... Дабро робіш —  а астаешся вінаватай. Свет, свет, каб ён праваліўся...

Таўстуха крута павярнула да буфета, спрытным замахам непаваротнае рукі адчыніла дзверцы і зашумела газетным лістом паперы.

— Во,— як усё гэта было... Ласне я магла тут мець хоць укоснае дачыненне?

Яна ўголас, слібізуючы, прачытала: «26 студзеня-а... адвя-а-чоркам... каля Чарнышова-а-га мо-о-ста... на вачах многа-а-лікіх прахожых кінулася ў прасечанную палонку Фантанкі маладая, на выгляд гадоў дваццаці, дзяўчына... Падбегшы-і на ратунак... двое ма-а-тросаў-ў і гарадавік... з вялікімі... цяжкасця-а-мі вылавілі самагубцу...   застрэмле-е-ную  галавою...   пад крыгаго лёду. Самагубца... была... нежывою, трымаўшы смяртэльнае раненне галавы аб востры руб ільдзіны... Ахвяра адзе-э-та ў пано-а-шанае дэмісезоннае-э палі-то-а... з чорнага драпа, у таннай велюравай пастэрцы... На нагах жоўтыя... пакрыўленыя мэ-эшты на шэ-э-рых фільдэкосавых панчохах... Шарсцяна-а-я малі-ы-навага колеру спадніца... і мадапала-а-мавая... у палоску блузка дапамінаюць пра беднае пахаджэ-е-нне самагубцы... Ся-а-род знойдзе-а-ных пры ёй рэ-э-чаў выяўлены паралез з трыма рублямі дробязі... і жоўты білет, які све-э-дчыць... за во-о-льныя паводэіны дзяўчыны... Пры-і-хо-дзіцца... дагадвацца, што дзяўчы-і-на, імем Гэля Сідарава Пералаз... родам з мястэчка Сілцы — стала ахвярай прыкрага выпадку... Дале-э-йшае дазна-а-н-не... паўней выявіць пры-і-чыны гэтага»...

— I вы нічога не ведалі пра яе намеры? — абурана запытаў Рыгор у гаспадыні.

— Няўжо я вам хлушу, малады чалавек? Запытайце, калі не верыце, яе таварышак. Пайшла, як заўсёды хадэіла з кватэры, і хоць бы па настроі відаць было, што ліхамыснае — барані божа... Шурка! — аклікнула рэзкім голасам гаспадыня і адсунула дзверы.

У пакой убегла светлая бландзінка з разбэрсанымі на плячах завілымі касамі. Угледзеўшы Рыгора, яна роблена засмяялася і недвухзначна мірганула сінімі бліскучымі ад атрапіну вачыма.

— Ты памятаеш, калі Гэля апошні раз выходзіла ў горад? — наводна запытала гаспадыня.

Дзяўчына ўмомант перамяніла настрой, зрабілася нерухомай і баязлівай ды ўпаўголас адказала:

— Бедная Гэлінька, яна была тады сама не свая...

— Лжэш, блядзюшка,— тупнула нагою азвярэлае чудзішча ў асобе гаспадыні.— Ды цябе ж, здаецца, і не было тады, а смее...

— Так гэта вы збяёдавалі маладое жыццё... Рыгор злосна страсянуў стаяўшую пад рукою фатэлю і, абураны нечаканаю весткаю пра Гэліна самагубства, выйшаў з гаспадынінага пакоя.

Цёмны калідор узбіў яго на якіясьці куфэркі, I ён уголас вылаяўся па адрасе гаспадыні.

Ужо ён мацаў клямкі ў дзверах, як да яго данёсся глухаваты вокліч:

— На адну хвілінку!

Ён адвярнуўся ў цем калідора і ў гэты ж момант пачуў даткненне да рукі шамкага лістка паперы.

— Відаць —¦ гэты ліст вам ад Гэлі? — праказала цішком выкліканая гаспадыняй бландзінка.

Рыгор схамянуўся ад абдаўшага яго жалю, порстка выхапіў з халоднае рукі дзяўчыны ліст і, безумоўна, шпунтам вылецеў за дзверы. Без озірку прайшоў ён вузкі двор, выйшаў на вуліцу і ўподбежкі накіраваў да трамвайнае спынкі. У левай руцэ, запхнутай у кішэню, ён трымаў перададзены яму ліст.

Гэлін вобраз міргаў у яго ваччу, жорнамі ціснучы на раскалыханае сэрца. Дапушчальны змест ліста перабіваў усе іншыя думкі, падбіваў заўвагу да ўсяго акаляючага.

Не заўважыў Рыгор і раптоўнага з'яўлення перад ім Артура Цвібеля.

— Ты адкуль гэта, калега? — гучна прамовіў той, стукнуўшы па плячы Рыгора.— Ці не ад Ганны толькі?

Рыгор здзіўлена паглядзеў на Артура і нічога не адказаў на яго запытанне.

— Не пазнаеш? — перапытаў Рыгора Артур.

— Ах! Даруй, я зусім ашаламіўся...

— Чаго? Шкадуеш Ганны?

— Ганны? — трывожна перапытаў Рыгор.

— Так. А ты ж часамі не ад яе?

— Не-э. I з ёю нядобрае што?

Смяшок, прайшоўшы па здаровым круглым твары Артура, крыху супакоіў Рыгора.

— Як табе сказаць... Хто як глядзіць...

— У чым справа?

— А ты ж хіба не ведаеш, што яна памянула цябе добрым словам і...

— I што?

— I стала вернай жонкай Лукі Дарафеіча. Ха-ха-ха! Вось табе нумарок... Не чуў? Ба-абы-ы! Ды і ты падкачаў, браце. Можна сказаць — з-пад рук выпусціў гэткую дзяўчыну.

Паведамленне Артура Цвібеля, як яно не было знянацкім, не зрабіла на Рыгора моцнага ўражання. Трагедыя Гэлі прытупіла яго пачуцці, і ў іх не знайшлося належнага водгуку на свежую, далёка не прыемную навіну. Тым не меней, Рыгор не выпусціў гэтага з-пад Увагі і яшчэ болей ацяжыў сум свайго настрою.

— Ха-ха-ха! Што ў цябе за настрой. Упершыню сустракаю. Не хочаш, а трэба смяяцца. Кінь жа, калі сапраўды!

Артур бачыў, што яго рэзвасць не ўплывае на Рыгора, і гэта яго занепакоіла.

— Ты сапраўды, як я бачу?..

Пад'ехаўшы трамвай не дазволіў Рыгору адказаць. Яны развіталіся і рассталіся.