Kitobdan iqtiboslar Роднае карэннеmuallif Максім Гарэцкі
днём гуркоў y градах пашукаць, пасмакаваць або яблык салодзенькіх, мядуначак невялічкіх пакаштаваць. A ўранні ў святы дзень устаць і ў лес пайсці, грыбоў насабіраць (мо леснікі не абдзяруць), a потым — y царкву, y госці пайсці, a вечарком, скрыпку ўзяўшы, на вуліцы пад хатай пасядзець, сыграць скокі-танцы ды песні-весялушкі розныя.
Успомнілася яму і новая хата, як батрака нехта скінуў, пажар ад перуна, прыпомніў ён і страшныя апавяданні аб ваўкалаках, ведзьмах, чараўніцтве
шчэ горш тое — рос ты змалку сярод нас, цёмных, y лесе, дзе яшчэ мой дзед маліўся каля асінавага пня богу Дуплінскаму-Ільінскаму. Вось яно і гаворыць y табе. Нічога, прывыкнеш сярод паноў — абойдзецца…
Толькі ты не гневайся, што я табе наказы раблю…
— Што вы, дзядуля! Мне так люба, лягчэй мне.
Архіп, любы ты мой! Бачу я, крэпка ў табе роднае карэнне наша. A мне, старому, уміраць трэба
Архіп думаў аб матцы. Якая яна спрацаваная, вочы ўваліліся, уся быццам шчапіна, і ўсё капашыцца, клапоціцца
Наша старое ўжо ім не надта падабаецца.
— На тое ж маладыя.
дзеткі яго ўжо карэння нашага роднага не маюць y сабе, тыя і ў лічбу не йдуць.