Ян Чачот
Да мілых мужычкоў
Ды і я вам памагу
Песеньку спяваці,
Ды і я ж між вамі ўзрос
Пры бацьку і маці.
I мне Бог на свеце даў
Гора гараваці,
Штобы лепш я вас любіў
I ўмеў спагадаці.
Ой, што ж вы напелі тут, Ды якога дзіва!
Шкода, што на голас ваш
Старонка драмліва.
Але як прачнецца з сну
Гэта Дабрадзейка,
Пэўна, будзе слухаць вас
Лепш, як салавейка.
Будзем колісь так і мы, Як тыя гуралі,
Што пан даў ім есць і піць, Яшчэ й грошы бралі.
Трэба толькі слухаць нам
Рады таго татка,
Што то казаў гараваць, Каб аджыла хатка.
Толькі, мусіць, той сынок
Не піў, як мы, водкі, А то б яму вялеў ён:
Кінь і мёд салодкі.
Ой, гаруйма, братцы, мы, Кіньма горку жлопель, Што не з жыта гоняць ўжо, А з аўса, з картопель.
Кіньце першы, жонкі, вы, Мілыя дзяўчаты,
Доля, шчасце зачне жыць, Дзе цвяроза хата.
Благаславіць будзе Бог
Ў каморы, аборы,
I не будзе такі люд
Бяссільны, як хворы.
Ой, каб колісь нам дажыць
Да такой паправы,
То запеў бы з вамі я, Што нам Бог ласкавы!
Песеньку спяваці,
Ды і я ж між вамі ўзрос
Пры бацьку і маці.
I мне Бог на свеце даў
Гора гараваці,