Якое моцнае вядро! як камень, як жалеза: хоць ты гарматы па ім вазі! Вунь, бач, жонка, як я стану на гэтае вядро нагамі, і ліха яго не возьме.
Даніла паставіў на снег вядро і намерыўся наступіць на яго нагою.
- Што ты робіш? - крыкнула спалоханая Аўдоцця.
- Я не баюся - стану, - бо моцнае! - заартачыўся Даніла.
- Няможна... - у роспачы застагнала Аўдоцця.
- А вось папрабую! - настойваў Даніла.
- Ты вар'ят! - заламала рукі Аўдоцця