Onlayn kitobni bepul oʻqing: ta muallif Ганебны назаўсёды дзень
Уладзімір Жылка
Ганебны назаўсёды дзень...
* * *
Ганебны назаўсёды дзень,
Праклятая ў вяках гадзіна...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Зганяюць люд сюды сілком
Хрысціць на бераг рэчкі.
Пакорна йдуць чужым багом
Служыць слухмяныя авечкі.
Чакаюць іх, як крумкачы,
Ксяндзы з крыжамі над вадою.
Да Вільні зграю іх з Пальшчы
Прывёў Ягайла-князь1 з сабою.
Ягайла, здраднік веры дзедаў,
Ці думаў, князь, над тым,
Што чыніш ты, ці добра ведаў,
Каб знаў ты, што гатуеш дым.
Разбураны святыняў сховы,
Патух, разбуран Зніч2 святы,
Зняважаны чужым дубровы...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Пачуй мой голас грэшны, слабы,
Пярун3, я твой слуга й святар,
І мне цярпець далей нягожа,
Чаму не шлеш маланкі з хмар,
Чаму маўчыш ты, Божа?!
