– Дай, Божа, за год дачакаць Здаровым, вясёлым, жывым І новы Вялікдзень таксама спаткаць У добрым здаровейку ўсім, Каб гора і смутку не зналі. – Дай, Божа! – разам адказалі.
Так і цяпер, у час нядзелькі, Аддаўся бацька светлым марам І вёў размову з такім жарам
Ка мне, вясна ты маладая!..
Антоська!.. родны мой! канаю… Перагарэў, адстаў, знікаю… Вядзі ж ты рэй, вядзі… адзін… Як лепшы брат, як родны сын. Бог не судзіў мне бачыць волі І кідаць зерні ў свае ролі… Зямля… зямля… туды, туды, брат, Будуй яе… ты дай ёй выгляд… На новы лад, каб жыць нанова… Не кідай іх… Га-а-х! – І – гатова! Ні слоў жывых, ні сэрца стуку, І халаднеючую руку Антось цалуе і рыдае І к трупу з енкам прыпадае
Сядзяць паны, як бы святыя
Забіты дух яго вякамі Ўжо чуе страх перад панамі
Баіцца ён мужычым ботам, Прапахлым дзёгцем, здорам, потам, Тут наслядзіць або напляміць, Лепш іх не знаць, няхай іх цяміць!
У рукі возьме, азірне І расцірае ў пальцах грудку, Каб лепш дазнацца таго скутку. Зямля сапраўды неблагая,
І заўжды гніся нізка-нізка! Няўжо ж і век прабыць слугою І чуць пагрозу над сабою, Што пан у кожную хвіліну Цябе пагоніць, як скаціну
Мясцінкі тыя, дзе стаялі, Адна другую адпіхалі, Або ляпіліся няўклюдна. І каля хаты было брудна;