бяду?» Сам ехаць да яго баіцца. Надумаўся ён паслаць каго з дваровых. Ды няма ахвотніка. Каму хочацца дастаць ад пана лішніх розаг?
А жыў там адзін чалавек. З выгляду так сабе — недалужны, затое на язык бойкі: за словам у кішэнь не лезе. Імя ён меў Сцяпан, але ўсе звалі яго проста Сцёпка. Малы, бач, ён быў ростам і шчуплы.
Дачуўся Сцёпка, што аканом шукае пасланца да пана, прыйшоў да яго і кажа:
— Пашліце мяне — я ўмею з панам гаварыць.
Рад аканом, ледзь не цалуе Сцёпку. Даў ён яму хлеба, сала, цэлую жменю медзякоў і выправіў у дарогу.
Ідзе Сцёпка, медзякамі пазвоньвае, ніводнай карчмы не мінае.